Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Так сказаў Заратустра (на белорусском языке)
Шрифт:

I вось цяпер сама адасобленасць сатлела i разбураецца, нiбы магiла, якая рассыпаецца i ўжо не можа трымаць мерцвякоў сваiх. Паўсюль вiдны ўваскрэслыя.

Усё вышэй i вышэй уздымаюцца хвалi вакол тваёй гары, о Заратустра. I якая высокая яна нi ёсць, многiя дойдуць да тваёй вышынi: нядоўга яшчэ човен твой будзе заставацца на сушы.

I што мы, спанявераныя, прыйшлi цяпер у тваю пячору i ўжо вызвалiлiся ад няверства - гэта ёсць азнака, папярэдняя азнака таго, што лепшыя за нас цяпер у дарозе да цябе,

– бо ўжо ў дарозе да

цябе апошняе, што засталося ад Бога сярод людзей, менавiта: усе людзi вялiкай тугi, вялiкай агiды, вялiкай перанасычанасцi,

– кожны, хто не хоча жыць iначай, як навучыўшыся зноў спадзявацца, навучыўшыся ад цябе, Заратустра, вялiкай надзеi!"

Так гаварыў кароль справа, а пасля схапiў за руку Заратустру, каб пацалаваць у яе; але Заратустра ўхiлiўся ад гэтага знаку павагi i спалохана адступiўся назад, раптоўна i моўчкi, быццам знiк у глыбокай далечынi. Але адразу ж зноў быў з гасцямi сваiмi, глядзеў на iх ясным, выпрабавальным позiркам i гаварыў:

"О госцi мае, высокiя людзi, я хачу прамаўляць да вас па-нямецку i шчыра. Не вас я чакаў тут, у гэтых гарах".

("Па-нямецку i шчыра? Хай Бог крые!
– сказаў убок кароль злева.
– Вiдно, што не ведае ён нашых мiлых немцаў, гэты мудрэц з Усходу!

Ён, мабыць, хацеў сказаць "па-нямецку i груба" - памагай Бог! На нашыя часы гэта яшчэ не самы горшы густ!")

"Няхай нават усе вы, разам узятыя, - вышэйшыя людзi; але як на мяне - вы недастаткова высокiя i моцныя.

У мяне - гэта азначае: як на таго няўмольнага, якi маўчыць ува мне, але ж не вечна ён будзе маўчаць. А калi вы i не чужыя мне, дык не такiя блiзкiя, як мая правая рука.

Бо ў каго, як у вас, хворыя i слабыя ногi, таму найперш хочацца, каб лiтавалi яго, усведамляе ён гэта або хавае ад сябе.

Але нi рук, нi ног сваiх не шкадую я - я не лiтую сваiх воiнаў: так што вы няздатныя на маю вайну!

З вамi я змарнаваў бы ўсе свае перамогi. Многiя з вас пападаюць, як толькi пачуюць пошчак маiх барабанаў.

Вы недастаткова прыгожыя для мяне i недастаткова высакародныя. Чыстыя, гладкiя люстэркi патрэбныя мне на павучаннi мае; а ваша паверхня руйнуе нават мой вобраз.

Вашыя плечы нурацца пад цяжарам многiх успамiнаў; многа гнюсотных карлiкаў сядзiць, скурчыўшыся, у патаемных заканурках вашых. Колькi плебейскага вы хаваеце ў сабе!

I нават калi высокiя вы i вышэйшага роду: многа ў вас крывога i выродлiвага. Няма на цэлым свеце каваля, якi паправiў бы вас i выпрастаў.

Вы толькi масты: хай вышэйшыя пяройдуць па iм на той бок! Вы - толькi прыступкi: дык жа не гневайцеся на таго, хто падымаецца па гэтых прыступках на сваю вышыню!

Магчыма, з вашага насення i вырасце калi-небудзь сапраўдны сын i сапраўдны спадчыннiк: але да гэтага яшчэ далёка. Вы - не тыя, хто спадкуе iмя i набытак мой.

Не вас я тут чакаю, у гэтых гарах, не з вамi апошнi раз сыду ўнiз. Вы прыйшлi як азнака таго, што вышэйшыя ўжо - ў дарозе да мяне,

– не людзi вялiкай

тугi, i агiды, i перанасычанасцi, не тыя, каго вы называеце апошнiм да Бога сярод людзей.

– Не! Не! Тры разы не! Iншых чакаю я тут, у гэтых гарах, i кроку не зраблю адсюль без iх,

– я чакаю вышэйшых, мацнейшых, пераможных, бадзёрых духам, у каго душа i цела - у гармонii: павiнны прыйсцi iльвы, якiя смяюцца!

О дарагiя мае госцi, вы дзiвосныя, вы яшчэ нiчога не чулi пра маiх дзяцей? I што яны ўжо ў дарозе да мяне?

Гаварыце ж мне пра сады i дабрашчасныя выспы мае, пра новае i цудоўнае патомства маё. Чаму вы пра гэта маўчыце?

Гэтага дарунку прашу я ў любовi вашай, каб вы гаварылi са мною пра маiх дзяцей. Дзеля iх я багаты, дзеля iх я стаў бедны: чаго не аддаў бы я,

– чаго не аддаў бы я, каб мець адно: гэтых дзяцей, гэтыя жывыя насады, гэтыя дрэвы жыцця, народжаныя воляй i найвышэйшай маёй надзеяй!"

Так сказаў Заратустра i раптам перапынiў казанi свае: бо туга агарнула яго, i самкнуў ён вусны i вочы ад парыванняў сэрца. I ўсе госцi моўчкi стаялi, нерухомыя i збянтэжаныя: толькi стары вяшчун рухам i выразам твару зрабiў усiм знак.

Вячэра

На гэтым месцы вяшчун перапынiў вiтаннi Заратустры i ягоных гасцей: ён прапхнуўся наперад, быццам баяўся прапусцiць час, схапiў Заратустру за руку i ўсклiкнуў: "Але ж, Заратустра!

Патрэба за патрэбу патрэбнейшая, так ты сказаў: i вось мне цяпер адно патрэбней за ўсё астатняе.

Дарэчы, цi не запрасiў ты мяне ў застолле? А многiя ж тут з дарогi. Ты ж не будзеш кармiць нас аднымi казанямi?

Усе вы ўжо згадвалi даволi многа пра ўтапленне, замярзанне, задушэнне i iншыя цялесныя нягоды: але нiхто не згадаў пра маю бяду - пра небяспеку памерцi з голаду,

(так сказаў вяшчун; а калi Заратустравы звяры пачулi ягоныя словы, яны ад страху далi лататы. Бо бачылi, што ўсяго, што яны паназносiлi за дзень, не хопiць, каб напхаць трыбух аднаго вешчуна),

– i пра небяспеку памерцi ад смагi, - сказаў вяшчун.
– I хоць даўно ўжо чую я непадалёк плёскат вады, якая, як i мудрыя казанi, цячэ багата i бесперастанку: я хачу вiна!

Не кожны, як Заратустра, п'е заўсёды адну толькi ваду. Вада смакуе стомленым i завялым: нам да губы вiно, толькi яно дае iмгненнае гаенне, моцнае здароўе!"

Скарыстаўшыся тым, што вяшчун прасiў вiна, кароль злева, звычайна маўклiвы, таксама загаварыў: "Пра вiно патурбавалiся мы з братам - каралём справа, - сказаў ён, - у нас дастаткова вiна, наш асёл наўючаны вiном. Не хапае толькi хлеба".

"Хлеба?
– адказаў Заратустра са смехам.
– Якраз хлеба i няма ў пустэльнiкаў. Ды не хлебам адным жыве чалавек, але i мясам добрых ягнят, а ў мяне iх два:

– iх няхай хутчэй заколюць i прыгатуюць з шалфеем: так люблю я. Хапае тут i карэння, i пладоў, што будуць да смаку нават ласунам i гурманам: ёсць i арэхi i розныя iншыя загадкi - iх можна палускаць.

Поделиться:
Популярные книги

Имя нам Легион. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 7

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Повелитель механического легиона. Том V

Лисицин Евгений
5. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том V

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Повелитель механического легиона. Том VII

Лисицин Евгений
7. Повелитель механического легиона
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Повелитель механического легиона. Том VII

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса

Стрелок

Астахов Евгений Евгеньевич
5. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Стрелок

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?