Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён доўга сядзеў, не могучы ўстаць. Падумаў тады, што трэба хоць выкруцiць, зняўшы з сябе, гiмнасцёрку i штаны...

Пачуў, як па целе поўзаюць чорствыя мурашкi. Лапнуўшы рукой за шыю, намацаў пад пальцамi тоўстую, круглую канаплiну... Паднёсшы да вачэй, убачыў, што раздушыў мурашку. Пазнаў толькi цяпер, што сядзеў не на купiне, а на муравейнiку, шырокiм i плоскiм, як магiла.

Над вухам зазвiнеў камар, цененька i нудна, як усё роўна быў адзiн ва ўсiм лесе.

Боганчык махнуў быў рукой ля вуха... Тады падняўся з муравейнiка i пачаў счышчаць са штаноў

мурашак. Падумаў, што ў лесе зусiм цёмна, не вiдаць зямлi.

Калi ён ступiў, хруснулi ў нагах косцi, што снег у мароз пад абуткам.

Яго зноў кiнула ў стужу...

Ён падумаў, што загiбее зусiм, калi не зменiцца ў сухое; што можна налучыць на немцаў i тады ўсё роўна капцы...

I ён пайшоў лесам, прыглядаючыся: баяўся ткнуцца на дарогу, дзе вечарам iшлi танкi.

Ззаду, там, дзе быў пажар, зноў загрымела, як i ўдзень. Стаўшы, Боганчык аглянуўся яшчэ раз.

Бiлi з гармат, i снарады ляцелi ў гэты бок - на Краснае, Боганчык згледзеў iх. Чырвоныя, як жалеза з агню, яны мiльгалi на чорным небе i знiкалi адразу з воч. Бухала блiзка за ракой - мусiць, на гэты бок Краснага, - ён не пазнаваў. Пабольшала зарыва, аж вiдна, здалося, стала ад яго ў лесе.

Боганчык надумаў, што па Красным б'юць нашы, што ў Красным немцы...

Пацягнула сырасцю, блiзка недзе было балота: ён iшоў на Тартак, мiнаючы шашу.

Выйшаўшы на ездавую дарогу, ён пабег, каб сагрэцца, па калдобах i па карэннi ў той бок, дзе зайшло сонца i дзе было цiха.

У тым баку быў дом...

Боганчык саскочыў з калёс i працёр вочы... Уперадзе, на гары ля дарогi, куды трэба было ехаць, ляжалi шэрыя валуны - аж тры - адзiн ля аднаго, а яму было здалося, што там танкi... Валуны ляжалi тут здаўна, уехаўшы ў зямлю, высокiя, гладкiя, i здалёку блiшчалi на сонцы.

Ён, пусцiўшы аднаго жарабка, стаяў цяпер у нечай позняй бульбе на шнуры: пад нагамi з пяску толькi яшчэ вылазiлi калiўцы бульбеўнiку. Пасля сышоў на сцежку ля дарогi, дзе рос сухi, прытаптаны да зямлi сiвец, дастаў з халявы круглы слiзкi каменьчык, што рэзаў усю дарогу костачку. Згiнаючыся, крануў пашчэнкам аб калена... Пачуў, што да зубоў не даткнуцца. Пачало блажыць.

"Закалыхала... Ля могiлак калдобы...
– падумаў ён.
– Не трэба было сядзець на возе..."

Ззаду ўсе пазлазiлi з калёс i цяпер, сышоўшыся ля Януковай падводы, iшлi кучай. Махорка з Настай на самым перадзе, упобачкi; за iмi - Панок з Алёшам.

Алёша аставаўся ззаду, не спраўляўся з Панком i даганяў яго з подбегам. Пасля наперад усiм зайшоў Пан, кашляў, сагнуўшыся i заклаўшы рукi за спiну, азiраўся ўсё назад, слухаў Махорку. Махорка, махаючы ў Насты пугаўём перад самым носам, гаманiў на чым свет стаiць.

Боганчыку не хацелася iх чакаць, i ён пайшоў памалу сцежкай, нага за нагу. Яны дагналi яго ў самай лагчыне ля логу.

– Што, брат, уцякаеш ад нас? Усё роўна як мы ва ўсiм вiнаваты... Махорка смяяўся. Ён, недзе, выскаляў зубы з яго, Боганчыка, ад самых могiлак, можна пазнаць.
– Хрэн з iм... Было - сышло. Жывы астаўся? Астаўся. А нам, татарам...
– Махорка зноў

засмяяўся, тады сцiх. Пасля ўжо сказаў: Што маўчыш, як воўк у Спасаўку?

Махорка, можа, хацеў, каб i ён, Боганчык, выскаляўся разам з iм з таго, як яму прыстаўлялi ля могiлак на дарозе наган? Махорка цяпер будзе смяяцца з яго ўсю дарогу; з'ездзiць у Краснае, вернецца ў вёску i там пачне расказваць, як ён, Боганчык, стаў на каленi, дабаўляючы ад сябе чаго хочаш...

Боганчык пачуў, як яму стала горача, тады затраслiся рукi, i ён сказаў, не гледзячы на Махорку:

– А тое маўчу, што далей з вамi не еду... Нi ў Людвiнова, нi за Людвiнова. Лес вялiкi, знайду i блiжэй прытулак...

Усе адразу сцiхлi. Iшлi, падняўшы галовы, ззаду за iм - ён, азiраючыся, бачыў iх - тупалi нагамi па сцежцы, i было чуваць, як дыхалi. Нехта сцебануў па дарозе - па траве - пугай. Толькi Алёша астаўся, стаяў i чакаў падводы: яму, мусiць, балелi ногi.

Як гэта, брат?
– спытаўся ў яго пасля ўжо Махорка.
– То на Насту крычаў, то ўжо сам не едзеш?..

Яны цяпер iшлi за iм воддаль, трое, як назiркам: Махорка, Панок i Настуля, не даганялi...

– А та-ак!..
– адказаў Боганчык, адвярнуўшыся, са злосцю.

Зноў усе маўчалi; сцiх, апусцiўшы галаву, Махорка - не смяяўся.

– А так...
– сказаў Боганчык iм цяпер яшчэ раз, сам.
– Не панясу падстаўляць галаву пад кулю... Можаце нясцi свае... Га?
– спытаўся ён пасля ў iх, бо яны ўсе маўчалi. Пачакаўшы, ён сказаў яшчэ: - I я, Махорка, быўшы на тваiм месцы, не выскаляўся б... А каб табе прыставiлi наган да галавы?.. Га?..

– А нам, татарам, усiраўно: наган цi... Лiжба з табой, брат, не ехаць адным торам, падоскi кавалак... Давялося толькi...
– Махорка сказаў цiха, сабе пад нос, але ўсе пачулi i павярнулi да яго галовы.

– Падоска? Я падоска?..
– Боганчык стаў на сцежцы, адвярнуўся да iх i чакаў Махорку. У яго дрыжалi рукi, аж калацiлiся, i ён схаваў iх у кiшэнi ў штаны.
– Падоска?.. Якая?

– Нямецкая... Калi хочаш знаць - знай...
– Махорка ўжо са злосцю махнуў галавой, нагнуўшыся ўперад.

– Нямецкая?..
– Боганчык не стрываў, страпянуўся ўвесь, пачуўшы, як сцебанулi па лбе, рассыпаўшыся, валасы.
– А ты?.. Што б ты запеў, яшчэ раз гавару, каб да тваёй галавы прыставiлi рульку?.. Татарская морда... Завыў бы... Ды я табе...
– ён выняў рукi з кiшэнi i сцiснуў кулакi.

– Не лёг бы, брат, на пясок... Не лёг... I не лягу...
– буркнуў, як сам сабе, пад нос Махорка.

Боганчык не помнiў, як учарэпiўся Махорку за грудзi - скамячыў ля шыi чорную кашулю i пачаў круцiць. На кашулi выступiла вада - пот, i Боганчык пачуў, як пацякло па пальцах. Пырснулi на поле ў пясок з-пад рук белыя гузiкi...

– Татарская морда...

Ён пачуў пасля, як яго нехта схапiў за валасы, збiўшы з патылiцы кепку, i цягне. Зазвiнела ў галаве. Ён выпусцiў з рук Махоркаву чорную кашулю i ўбачыў Насту. Яна, упёршыся рукамi яму i Махорку ў грудзi, распiхала iх, што мела сiлы. Пасля закрычала:

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Семья

Опсокополос Алексис
10. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Семья

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина