Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

Ён рэзаў дубцы i браў iх, не цярэбячы, пад паху, тады адносiў да старой яловай вывараткi, дзе паклаў торбу. Нацягаўшы дубцоў, садзiўся на вываратку i церабiў iх, гладка зразаючы сухiя сучкi i галiнкi i баючыся, каб не зачапiць зверху кару. Ацярэбленыя дубцы складаў роўненька ля ног у кучу. Калi куча была вялiкая i балелi ад нажа рукi, Янук тады курыў, седзячы на вываратцы i адганяючы даланёй камароў, якiя лезлi ў вочы.

Пасля ён клаў нажы далёка ад сябе на вываратку, браў у рукi дубец, раскусваў кару ў камлi зубамi, даставаў пальцамi з кары наверх белы прут, падкладаў пад яго вялiкi палец i сморгаў. Белы лёгкi лiповы прут выскокваў, як чорт са скуры, падлятаў угару i валiўся на зямлю ў ягаднiк за вывараткай. Прут

быў слiзкi ад соку; сок цёк па пальцах i капаў на штаны, на каленi. Мяккiя, у трубачках, лыкi, яшчэ з лiсцем зверху, дзе не пахадзiў нож, Янук складаў з другога боку адно ля аднаго.

Тоўсты прут з камля цяжка было высмаргнуць; тады Янук браў дубец пад паху i вышчалукваў прут дзвюма рукамi, як шчапаў усё роўна лучыну. Ад пруткоў чырванелi пальцы, смылелi агнём - тады ён зноў сядзеў i курыў, ганяючы камароў.

Высмаргаўшы ўсе дубцы, браў з кучы лыка i, вывернуўшы яго назнайнiцу, круцiў на пальцах у кружок. Кружкi ён кiдаў пад ногi i кожны раз, кiдаючы свежы, доўга глядзеў на iх. З тоўстых дубцоў выходзiлi вялiкiя кружкi; з сукаватых лыкi былi ўсе ў дзiрках: фальчывыя. Петлi на кружках ён засморгваў спачатку ў пальцах, пасля стаў зубамi: хутчэй. Чуў, як пахнуць лыкi: квасам i ўчыненым хлебам, калi яго ставiлi ранiцай, вытапiўшы ў печы, ля прыпечка ў дзяжы i знiмалi надзежнiк. На языку вывернутае лыка было салодкае i кiслае, што саладуха... Тады Януку хацелася пiць...

Калi ля ног назбiрвалася цэлая куча беленькiх кружкоў, Янук адсоўваў iх нагой да вывараткi, пасля ўжо кiдаў у торбу. Дома, калi лыкi ачарсцвеюць, ён будзе скручваць iх у вялiкiя кругi, са скавараду, i вешаць на гары на шастку пад страхой - каб сохлi. Навешае поўны шасток кругоў, ходзячы ў лыкi цэлае лета, а тады будзе мачыць сухiя кругi ў кубельцы i плясцi лапцi. I сабе i Пiлiпу. Волька лычаных не носiць, ён ёй спляце з абор, з пянькi.

Лыка пахла саладухай i лежачы ў торбе.

Ён нёс торбу за плячыма, накiнуўшы почапкай на доўгi яловы сук, якi адрэзаў нажом ад вывараткi. Сук муляў плячо, нiбыта Янук iшоў Карчаваткамi балотам - з касой на плячы. Iшоў па густой траве - трава даставала аж за каленi, i на ёй блiшчала раса, - што ўсё роўна таптаў мяжу - доўгую, цераз усё балота, ад лесу да лесу.

Калi Янук падыходзiў у Карчаватках да крынiцы, торба за плячыма стала цяжкая, што камень.

Ступаючы на кладку, ён спатыкнуўся i выпусцiў яловы сук...

Торба чмякнула ў гразь i развязалася. З яе вывалiўся няз'едзены палудзень - гуркi з хлебам; ляжалi наверсе, i пасыпалiся лыкi - белыя кружкi пакацiлiся ля ног, хаваючыся на балоце ў траве...

Блiшчала адным краем у перадку - у Янука ў галавах - вышараванае аб пясок кола, шмаравала аб сухую загваздку. Спаднiзу з меха пахла ўгрэтае жыта, як на таку са сцiрты; пад локцямi ляжала сена з аселiцы, i ад яго аддавала кмiнам, як ад хлеба. Балела падвернутае плячо, на якое апёрся, лежачы, i холадна было ў ногi.

Хацелася спаць, балелi вочы, i балела галава. На мяхах было цвёрда, усё роўна што ён, Янук, ляжаў на возе на дрывах. Ад таго рабiлася яшчэ больш холадна. Ён думаў злезцi з калёс, каб сагрэцца, iдучы за канём; хацеў падняцца на руках i не змог. Не краталiся рукi.

Хроп конь, з храп у яго iшла белая пара, як на марозе, i ўсюды было бела: i дарога, i лес, i падводы хавалiся ў тумане. Туман ляжаў на зямлi, як зiмой гурбы, i тады здавалася, што трэцца на дарозе пад коламi не жвiр, а скрыпiць убiты нагамi крохкi снег, як пад санямi. Скрыпiць ядрана, на ўвесь лес - аж рэжа ўвушшу, бо пацiснуў нанач мароз, як i той раз зiмой, калi Янук вазiў партызан у Рагозiна. Што мароз возьмецца, тады было вiдаць яшчэ пасля паўдня, як яны збiралiся выязджаць з вёскi - сем падвод. Сонца ўжо было знiзiлася над грэбляй i стала чырвонае, што жар, - Янук яшчэ такога не помнiў; улёгся вецер, ацiхла, i шчыпала за шчокi. Каўнер - чорную аўчыну, як Янук яшчэ выйшаў з цёплай

хаты на двор, адразу схапiў iней, дробненькi, што мука. Да цугляў прыстывалi пальцы, не ўзяцца за аброць.

Абапал грэблi стаяў белы альшэўнiк, i на iм нарос iней. Ён сыпаўся i сыпаўся з гары на дарогу, на каня, на снег - рэдкi, дробны i белы, аж зiхацеў.

Уперадзе была вiдаць доўгая белая дарога - падымалася за грэбляй на гару i блiшчала на сонцы...

Калi яны мiнулi Сушкава, дарога пайшла полем; пад палазамi пачаў скрыпець снег - браў мароз. Сонца пабольшала, пасiнела, як ад холаду, i асела ў густую цёмную смугу. Пад iм пачырванела ля самай зямлi неба шырокай доўгай паласой.

Аб'iнеў конь, стаў зусiм белы, аб'iнелi дуга i набераткi: з храп у каня iшла пара i бегла ўперадзе па дарозе: конь трухаў, апусцiўшы галаву. Ззаду за развалкамi краталiся партызаны - пяцёра - усе ў белых халатах. Калi партызаны сядзелi ў хаце ля стала, Янук iх добра разгледзеў, кожнага ў твар, а тут не мог нiкога пазнаць: халаты ў iх былi з башлыкамi, i яны панацягвалi башлыкi аж на вочы, хаваючыся ад марозу, i зрабiлiся ўсе падобныя адзiн на аднаго. I халаты ў iх былi як адны ўсё роўна - пашытыя з абрусоў. У аднаго толькi, самага меншага, быў рудаваты - з кужалю. Партызаны былi ўсе абутыя ў боты, толькi самы меншы быў у чорных валёнках, мусiць, камандзiр iхнi, цi што, бо часта ўсё нешта загадваў. Башлык у яго быў падняты вышэй, аж на галаву, аб'iнелi бровы i валасы, што высыпалiся з-пад шапкi.

Янук сядзеў у перадку, ля яго збоку на сене ляжалi вiнтоўкi i аўтамат, кароценькi зусiм, з вузкiм чорным ражком. Аўтамат быў таго, меншага, што ў чорных валёнках. Вiнтоўкi ляжалi рулькамi ўзад, у сена, i Янук бачыў, як пабялелi затворы, усё роўна што iх выбелiлi глiнкай. Затворы былi белыя ў вiнтоўках яшчэ тады, калi вiнтоўкi ўняслi ў хату з двара i яны ляжалi на куфры.

Ззаду ў развалках у сене ляжаў брызентавы хатуль. У iм было закручана нешта цяжкае i тупое, што кавадла з кузнi. Кладучы на санi, хатуль падымалi ў вёсцы на вулiцы з зямлi аж трое партызан, i iмi камандаваў нiзенькi ў валёнках. На сена ў задку ў санях партызаны не садзiлiся: прымошчвалiся збоку - па двое, трэцi станавiўся на палазкi.

З вёскi партызаны ўзялi сем падвод, i цяпер падводы даганялi абоз, якi падымаўся на полi з лагчыны i паварочваў на гары ў той бок, дзе заходзiла сонца - на Рагозiна.

Падвод наперадзе было не злiчыць - занялi ўсю дарогу цераз поле... Янук не ведаў добра, хто паехаў з вёскi, пазнаваў толькi здалёку Панковага каня i Боганчыкавага жарабка - заднiх.

Было цiха, без ветру, i калi Янук аглядаўся назад, бачыў, як у Дальве ўгару падымаўся з комiнаў дым - па ўсёй вёсцы. У маразы людзi рана падтаплялi печы, падкiдваючы пасля на галавешкi дровы, аж пакуль не натоплiвалi хаты на ўсю ноч.

Пахла дымам, дым лез у нос, i Янук чуў, што ў некага тапiлi альховымi дрыўмi. Ён пазнаваў па дыме, якiмi дрыўмi хто топiць у печы. Пазнаваў сасну, елку, бярозу. Нядаўна ў Дальве пачалi тапiць у печах вольхай, возячы яе з Карчаватак з балота. На балоце перад вайной пасох стары альшэўнiк, i зiмой у маразы яго тралявалi на дровы, складаючы ў вёрсты пад хлявамi i варывенькамi. Вольха была сухая, як цэр, яе лёгка было скiдаць з камля i не трэба было пераразаць на кавалкi: валячыся, яна ламалася сама.

Альховыя дровы гарэлi цiха, не пырскалi, як елка, i ад iх было больш духу. Дым ад iх быў мяккi, не такi востры, як ад яловых, i чуваць быў здалёку: пахнуў усё роўна што пахне торф, калi гарыць на Выганчыку, цi трава, калi яе паляць вясной на балоце.

Вечарэла. На захадзе, дзе хавалася сонца, пагусцела чырвонае неба, як набегла крывёю. Снег на полi зрабiўся сiнi; калi ступаў конь, з-пад ног у яго разлятаўся ў бакi лёгкi iней, што пух. На полi ля дарогi тырчалi з глыбокага снегу дробныя бярозавыя дубцы: у мяцелiцу замяло бярэзнiк, якi быў уровень чалавека.

Поделиться:
Популярные книги

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Провинциал. Книга 6

Лопарев Игорь Викторович
6. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 6

Эфир. Терра 13

Скабер Артемий
1. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Великий князь

Кулаков Алексей Иванович
2. Рюрикова кровь
Фантастика:
альтернативная история
8.47
рейтинг книги
Великий князь

Академия

Сай Ярослав
2. Медорфенов
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Академия

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Адепт: Обучение. Каникулы [СИ]

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Утопающий во лжи 3

Жуковский Лев
3. Утопающий во лжи
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Утопающий во лжи 3