Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:
Далёка ззаду засакатаў кулямёт. Стукаў доўга, без сцiханага.
Зноў наляцеў вецер...
Адлучыўся ад сваiх калёс Боганчык i iшоў да iх з пугай у руцэ. Згледзеўшы Боганчыка, кранулiся i Наста з Януком. Махорка ўбачыў пасля, як яму зайшоў наперад Панок i зноў глядзеў у вочы. Калi прыйшла Наста, Панок доўга глядзеў i ёй у вочы, тады сказаў:
– Куды ж дзецца? I на Пунiшча не праскочыш, - i закашляўся.
Усе, як i перш, стаялi i маўчалi, гледзячы ўперад на дарогу. Боганчык, апёршыся спiной на ляжэйку яго, Махоркавых, калёс, палез з рукой у кiшаню: мусiць, шукаў чаго закурыць. Пасля Махорка згледзеў, як той дастаў руку з кiшанi i, высыпаўшы
Махорка нагнуўся i падаў сена Сiбiраку; яно было вiльготнае i халоднае...
Калi наперадзе за лесам зноў загудзела, у Боганчыка налiлiся кроўю вочы; ён утаропiўся на дарогу, жвакаў i глытаў жыта. Быў папярхнуўся i выцер рукой рот. Тады прабег па ўсiх вачыма i сказаў, як сам сабе:
– Такая чырвань на небе... Не на дабро гэта...
– Нiколi не бачыў. Прасыпаў кожную доднiцу... Усё на свеце прасыпаў. Баiцца цяпер.
– А ты, бабай будучы, не лезь не ў сваё...
– Боганчык адвярнуўся да Насты i раптам закрычаў: - Гэта вам не к дабру! Чуеце, што наперадзе? Чуеце?
– Пасля ён схапiўся рукамi за кепку на галаве, выпусцiўшы з рук пугаўё.
– Бярыце, едзьце... Едзьце ваўку ў зубы. Хоць на Пунiшча, хоць за Пунiшча... У самае Краснае... Яны вас спяклi, а вы едзьце...
– Ён падаў Панку кепку, выцягнуўшы руку. У кепцы на дне, Махорка згледзеў, ляжала белая паперына, складзеная ўдвая. Пажаўцела зверху - плямай - ад поту. Махорка падумаў, што трэба было б забраць паперу ў Боганчыка: той згубiць яе, калi так торкае ўсюды. Хаця, Боганчык можа збегчы i з паперай, напляваць яму на ўсiх: едзе i жвакае жыта, як жывёла... Махорка пачуў, што яму хочацца есцi, хочацца напiцца, што ён зусiм аслаб, доўга будучы без яды, i падумаў, што яму не прыйшло ў галаву адвязаць мех i награбсцi ў кiшэнi жыта.
– Скацiна!..
– засiпеў ён, не сцярпеўшы i забегшы Боганчыку наперад. Ён паперу ў зубы тыча... Крыку нарабiў на ўвесь лес, каб усе чулi. Хочаш, каб перастралялi здалёку, як шалёных сабак?.. Пачуў, што гудзiць наперадзе? Не ведаеш, куды едзеш... Ды я цябе... Пхне ўсё ў вантробы, як свiнчо карэлае. З голаду баiцца памерцi... А людзi?.. А дома што цяпер? Думаеш, сволач?..
Махорка пачуў, як яго ўсяго аж калоцiць. Убачыў, што Боганчык скоранька надзеў на галаву кепку. Белая папера выехала з-пад кепкi, i палоска ад яе была вiдаць у Боганчыка на лбе пад брылём, як прылiпла там усё роўна. Вочы ў Боганчыка пасталi на адным месцы, зрабiлiся вялiкiя, аж павылуплялiся, i былi жоўтыя, як ад жаўтухi. Тады Махорка згледзеў, як у яго затраслiся губы ад злосцi i ад iх адвалiлася прылiплае жытняе зерне.
– Татарская мор-рда...
– пырснуў слiнай Боганчык.
– Ты мяне не свалачы-ы... Смелы такi. Ведаем. Кожнаму свой качан дораг. А не дораг - то кладзi пад кола. I нiкуды вязцi не трэба. Нi ў Краснае, нi за Краснае. Пад кола - i канец.
– Пад ко-о-ола...
– перадражнiў яго Махорка.
– Пад кола. Што? Не чуеце, што наперадзе? Чакаюць. Па галаве пагладзяць.
– Боганчык памаўчаў, паправiў кепку, схаваўшы са лба
Махорка зноў пачуў, як яго страсанула, i ён ступiў да калёс, не ўстояў. Адскочыўся быў Боганчык, тады зноў падляцеў да яго. На барадзе ў яго ляжала жоўтае жытняе зерне: зноў выплыла з рота са слiнай. У Боганчыка яго быў, вiдаць, повен рот - упiраўся язык, калi гаварыў.
Яны стаялi цяпер адзiн ля аднаго - грудзi ў грудзi, i Махорка бачыў, як у Боганчыка трасецца барада i слязяцца вочы. Пачырванелi ад бяссоння, у куточках сабраўся i прылiп да павечак пыл.
Тады ззаду, блiзка над вухам, закашляў Панок. Калi Махорка павярнуў галаву, згледзеў, як Панок падняў руку i хоча пакласцi яму, Махорку, на плячо. Другой рукой ён зацiскаў рот, мусiць, каб не было далёка чуваць кашлю. Пасля Панок стаў махаць рукой: паказваў - не трэба, Мiрон. Свае ж людзi...
Наперадзе цяпер загудзела недзе зусiм блiзка, як усё роўна ў канцы iмшары.
– Што ў катле варыцца...
– уздыхнула Наста.
Яна стаяла збоку ля Панка. Перавязала на галаве хустку, туга акруцiўшы рагi ля шыi. Чорная картовая спаднiца ў яе была ўся пакамечаная, i да яе паналiпала сена i лiсця ад канюшыны, дробнага, што зайцавай капусты. Наста пазiрала ўсё назад, дзе махаў галавой Буланчык, ганяючы машку. Махорка падумаў, што там жа на калёсах дзецi.
– Што мы сабе думаем, мужчыны?
Цяпер усе глядзелi на Насту: што ёй сказаць?
– Як у катле варыцца, - зноў сказала яна.
– Машыны...
– А раптам танкi?..
– А нам, татарам, Панок, цi танкi, цi...
– Добра, што на Тартак паехалi...
– Яшчэ не скачы, Наста...
– I што гэта ў iх там мiгцiць? Падскочыць агонь i мiгцiць.
– Ракеты, Наста...
– Конi пiць хочуць...
– Хай адсапуцца...
– А дзецi ж мае...
– Не пазнаю цябе, Наста... Намарылася ты за ноч. У слёзы i ў слёзы...
– Дзяўчына стогне... Нагу трэба было б паглядзець.
– Пацярпiць. Што мы зробiм...
– А ноч халодная. Пад дзень хоць ты было каню пад хвост лезь. Ляжу, гляжу на Сiтца. Яно высака над галавой, а зуб на зуб не лучае...
– Сонца, Пан, скора ўзыдзе - пагрэешся...
– Дзяцей прастудзiм голых...
– А камары сякуць, не глядзяць на холад.
– Пагода будзе...
– Цiш-ш... Не чуеце, як бразгае? На адным месцы.
– Каля Руднi недзе. На шашы. Там дарога на Белае.
– Нiхто не знае, дзе чыя смерць. У Белым цi ў гарэлым...
– А нам, татарам...
У канцы iмшар, дзе доўга гудзела не сцiхаючы, зноў замiтусiлася неба i зайшоўся кулямёт. Па iмшарах пайшло рэха, нiзка, па зямлi... Падзьмуў вецер.
Усе збiлiся ў кучку каля Махоркi - стоўпiлiся ля калёс. Маўчалi. Чуваць было, як махае хвастом конь - шапацела на мяхах сена.
– Дастоiмся, што на дарозе перацiскаюць...
– Паедзем...
– Трэба пачакаць. Хай сцiхне.
– А дзе Янук? Дзе стары?
– У кусты пайшоў. Не бойся, Пан. Са страху...
– Наста пашкадавала. Прывяла да калёс. Хай ба ляжаў на мяхах.
– Стары баiцца. Да людзей цiснецца, - пляскаў ротам Боганчык.
– А ты не баiшся?
– А я нiкуды не паеду. Сказаў - не паеду. Можаце браць паперу. I жарабка можаце браць.
– Ты што, Iван, упiраешся ўсю дарогу?..
– Махорка пачуў, як Боганчыка пачаў угаворваць Панок; Панку цяжка было гаварыць: не даваў кашаль.
– Што ехаць? А калi немцы не ў Белае, а з Белага iдуць?