Чтение онлайн

на главную

Жанры

Тартак (на белорусском языке)
Шрифт:

А-а-а-а...
– захлебястала за лесам у канцы вёскi i за ракой на могiлках.

Ускочыла над Панковымi азяродамi i пагасла яшчэ адна чырвоная ракета; нехта нема закрычаў на вулiцы, пасля там заплакалi дзецi.

– Што ж гэта, дачушка? Дзе-е-е ты-ы?..
– мацi, нямогучы, лавiла рукамi вушак у сеначках: iшла на двор.

– Ма-ама...
– як нешта адарвалася ў Танi ўсярэдзiне - яна загаласiла, бегучы да мацi.

Каб не падхапiла яе пад паху, яна б упала на жвiр ля парога, дзе стаяла дзежачка з вадой.

У хаце мацi прывалiлася на лаву ля стала, дыхала з сябе, выцiраючы рукой мокрыя шчокi, i

глядзела праз акно ў гарод.

– Чыё гэта на загуменнi гарыць, дачушка?.. Агонь над нейчай страхой ускочыў. Дзе ж гэта? Што ж гэта будзе, дачка? Не плач, дачка, не плач... Не трэба плакаць. Нядужа я зусiм, але мне лепш, не блажыць. Бяжы, дачка, запрагай кабылу. Калёсы на гародзе. Сена з ляжэек скiнеш пад паветку. Глядзi, што людзi робяць. Панка клiкнi, паможа. А я буду вузлы збiраць. Не плач, дачка, не плач, ты ўжо не малая. Што мiру - то i бабiну сыну. Будзем, як i ўсе... Бяжы, дачка...
– Мацi ўстала з лавы i, кашляючы, пайшла да печы, дзе стаяў ложак.
– Дыхаць займае. Чохаўка напала... Бяжы...

Таня нiяк не магла адарваць локцi ад падаконнiка. На двары ля хлева замахаў крыллямi, выцягнуўшы шыю, чырвоны Панкоў певень - крычаў. Яна яго не пачула. Павярнулася пасля i глядзела, як мацi ўзяла за рагi пасцiлку з ложка i стала вытрасаць на хаце ад пылу.

"Падушкi будзе звязваць..."

Стралялi, здавалася, недзе блiзка: у канцы вёскi i за грэбляй ля могiлак. Таня нiколi не чула, каб так блiзка стралялi. Яе схапiў холад: ляскалi зубы, усё ў хаце, здавалася, было халоднае, што зiмой на дварэ. Яна бачыла праз акно, як ля маста за аселiцай ходзяць партызаны...

На ложку ўжо ляжалi звязаныя ў рудую пасцiлку падушкi.

– Глядзi тады ў хаце, дачка... Збяры ўсё з суднiка ў абрус. А я пайду Панка клiкну, запражэ...
– Мацi, узяўшыся за грудзi, iшла да парога.

Тады Танi стала горача, бы на яе лiнулi вару.

"Мацi павалiцца можа..." - падумала яна i закрычала:

– Ма-ма!..

– Запрагай тады, дачка, сама i пад'едзь да ганка. Я лахманы яшчэ з куфра збяру. Нiчога ж не схавалi дагэтуль, апушчэнства наша. На вачах усё... Не баўся, дачка...

Мацi падышла да куфра, што стаяў ля акна ад гароду, i падняла века.

Таня кулем вылецела ў сенцы: там на шафарнi ляжала збруя. Несучы яе перад сабой у гарод, дзе стаялi калёсы, яна думала, што ў iх жа новая дуга, якую даў зiмой Панок, калi зламалi старую, возячы дровы. Дуга тоўстая, сукаватая, на яе не надзенеш гуж, трэба браць аглабню пад паху. А хто пасля паможа засупонiць хамут?..

Яна ўгледзела з двара, што ў Панка конь ужо быў запрэжаны - стаяў ля ганка - i на возе ляжалi хатулi. Самi Панкi ўсе сядзелi, мусiць, у хаце, на двары нiкога не было: нi самога Панка, нi Панiхi з дзяцьмi. Таня ўбачыла яшчэ, што людзi ўжо едуць загуменнем: недалёка ад сваёй пунi, ля дзiкай грушы, паганяў каня Мiрон Махорка, на возе сядзелi бабы ў белых хустках. Аж навыскачку гнаў гародамi свайго жарабка Боганчык: на калёсах ён быў удвух з бацькам. Бацька - без кепкi, i з калёс блiшчыць яго лысая галава...

Таня падумала, што людзi з начы яшчэ пазапрагалiся, а iм нiхто не сказаў...

Калi яна адчынiла ў хлеў дзверы, праз акно ў сцяне - маленькую шыбiну засвяцiла чырвонае, што жар у печы, сонца: якраз у вочы.

"Усходзiць..." - падумала яна i закрылася

рукой - нiчога не бачыла: нi курэй, што скакалi пад ногi з куроснi i хлопалi крыллямi, нi кабылы, што заржала ў кутку, дзе стаялi яслi...

У хлеве было страшней, як у хаце: здавалася, стралялi над галавой, нiбыта дзецi, сабраўшыся з вёскi, бiлi па страсе па дранiцы каменнем... Кабыла хмылiлася i доўга не давала надзець аброць. Таня гладзiла яе ля самых вушэй, там, дзе была белая ясачка пад грывай. Кабыла тады скочыла да дзвярэй, ледзь не вырваўшыся з рук, i спопаразку стала ў парозе. Упёрлася, задзёрла галаву i не пайшла на двор. Таня ўзяла за цуглi - кабыла падняла яшчэ вышэй галаву, падымаючы ад зямлi Таню. Пасля захрапла, адсела назад. Пад нагамi ў яе затрашчалi рэзгiнi, з галавы зляцела аброць i чмякнула на гной; забразджалi цуглi. Перакулiўшы яслi, яна ўскочыла ў загарадку, дзе стаяла карова, i павярнулася задам да дзвярэй...

– Ма-ама!..
– закрычала на ўвесь двор Таня. Падняўшы аброць, яна хацела была бегчы да варот, але Панка на двары не было: ён паганяў каня на вулiцы, аж ля самай фермы - паехаў на загуменне.

У канцы вёскi была ацiхла стралянiна, тады пачалi страляць за ракой i ля могiлак - з Сушкава.

"Адны мы дома...
– падумала яна, i ёй яшчэ горш стала страшна.
– Немцы ўжо ў Сушкаве..."

Убачыўшы ля варот на вулiцы Юзюка, яна злякнулася, як немаведама чаго. Юзюка яна адразу не пазнала: бачыла даўна, вясной, калi сеялi на загуменнi бульбу. Ён як усё роўна недзе быў дзеўся з вёскi: нi знай нi ведай куды.

Юзюк iшоў па двары спавагi, як стары. Яго босыя ногi былi мокрыя ад расы, i на iх паналiпала пяску. Iшоў, нi разу не азiрнуўшыся за раку на Выганчык, дзе стралялi. Яго нястрыжаныя валасы рассыпалiся на галаве на рад i закрывалi вушы. Рукi ён усунуў у кiшэнi, бы хаваў ад людзей. Глядзеў на Таню што чужы, насупiўшыся i спадылба, як не пазнаваў. Вочы ў яго былi вялiкiя i бегалi: з Танi - на гарод, дзе стаялi калёсы, з гароду - на яе, Таню.

– Што, не запраглiся? Я так i знаў. Адны на ўсю вёску... Дзе кабыла? ён узяў аброць у Танi з рук, а яна стаяла i нiчога не магла сказаць. Адкручвала толькi павадок, якi быў закруцiўся ў яе за руку.

– У хлеве...
– пасля як апомнiлася яна.

– А матка дзе?

– У хаце...

Ён нiчога не сказаў, крутнуўся толькi на нагах, i ёй падумалася, што ў яго шырокiя плечы i ходзiць ён па двары як усё роўна мужчына... Ён запражэ кабылу, i яны паедуць з усiмi ў Карчаваткi.

Стала цiха, i ёй здалося яшчэ, што пашырэў двор; яна ўбачыла, як блiшчыць на падарожнiку i ў гародчыку на высокiм бацвiннi раса. У гародчык праз дзiркi ў паркане палезлi куры.

"У агуркi... Завязь дзяўбаць...
– падумала яна.
– Цяпер буду ведаць, якiя памаўзлiвыя..."

– Акы-ыш!..
– закрычала была яна, але куры яе не пачулi: iшлi баразной мiж град, клюючы бацвiнне. Яно было высокае i краталася ў iх над галовамi.

Яна ўбачыла яшчэ, што на небе нi воблака - яно, як i ўчора, чыстае з самай ранiцы. Сонца яшчэ над лесам, чырвонае i не грэе. Недзе за вёскай, у Камене, мусiць, нешта гарыць - угару слупам падняўся чорны дым. На вулiцы ля Панка бегалi i пiшчалi курчаты, маленькiя, жоўценькiя. Адны, без квактухi. Ля маста, мусiць, у Махоркi ў гародзе, рыкала цяля.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга VIII

Боярский Андрей
8. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга VIII

Наследник с Меткой Охотника

Тарс Элиан
1. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник с Меткой Охотника

Волк 2: Лихие 90-е

Киров Никита
2. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волк 2: Лихие 90-е

Наследница Драконов

Суббота Светлана
2. Наследница Драконов
Любовные романы:
современные любовные романы
любовно-фантастические романы
6.81
рейтинг книги
Наследница Драконов

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Бывшая жена драконьего военачальника

Найт Алекс
2. Мир Разлома
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бывшая жена драконьего военачальника

Мимик нового Мира 4

Северный Лис
3. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 4

Восход. Солнцев. Книга X

Скабер Артемий
10. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга X

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Провинциал. Книга 2

Лопарев Игорь Викторович
2. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 2

Огненный князь 6

Машуков Тимур
6. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 6