Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Трошкі далей ад Месяца...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пайшоў густы пульхны снег.

Халодна як. I дадому ісці не хочацца. Што там дома добрага?

Снег ідзе і ідзе. Сяргей сядзіць, скурчыўшыся. З рэпрадуктара над галавой плыве нейкая сумная лёгкая мелодыя. А снег падае, падае, падае без канца.

Заслона

Карціна

другая

Абстаноўка другой карціны першай дзеі. Вечар наступнага дня. Камін гарыць. На сцены і вокны кладуцца адбіткі. У крэсле перад камінам Алесь Пятровіч і Ганна Вадзімаўна. Глядзяць на агонь. Янка на дыване, на падлозе, майструе аўтамат. У дзвярах з’яўляецца Вярыга. Ён з марозу, паціскае рукі.

Вярыга. Мароз!

Янка кідаецца да яго з аўтаматам.

Янка. Стой! Мы цябе арыштуем!

Вярыга. Не буду. Дальбог, больш ніколі не буду.

Янка. Спужаўся?

Вярыга. Як жа ж не спужацца, брат. Такі страх! (Ён бярэ Янку на рукі.) Папаўся, брат. Вось я табе пакажу зараз, дзе доктар “ай” жыве. (Сядае з Янкам у другое крэсла.) Гуляў зараз па горадзе і з тваім мужам, Ганна, лаяцца буду.

Алесь. Ёй гэта добра. Эканомія сіл.

Вярыга. Наогул добры горад. Але што гэта ты пабудаваў на плошчы помесь Калізея з сіласнай вежай?

Алесь. А што, думаеш, сілас адной худобе патрэбны?

Вярыга. А Дом Саветаў? Дзе душа? Фу! Яйкавідны купал. Пярэдняя частка зрэзана і зашклёна. Карацей, чыстая геаметрыя: сячэнне парабалоіда плоскасцю, паралельнай восі.

Алесь. А ты, відаць, разважаеш, як пятроўскі баярын: “Багамерзасцем перад Господам Богам усяк, любяй геаметрыю”.

Вярыга. I помнік на гонар шасцісотгоддзя горада. Хто гэта прыдумаў? Балван на біцюзе. Хіба так трэба? Ведаеш, як бы я зрабіў? Не біцюга і не балвана, а рог магутнага зруба і на ім чалавек з сякерай. Толькі што сек, а тут выпрастаўся і глядзіць з-пад далоні: ці не ідуць ворагі, ці не час ператвараць сякеру з прылады ў зброю?.. Сярмяга, валасы пад раменьчыкам. Ані кальчугі, ані шлема. Мускулы і палатно.

Ганна. А што, добра.

Алесь. Божа мой, ды пашкадуй ты мяне. Абклалі, як мядзведзя. Ты што, не ведаеш, як нам даводзіцца. Усе разумеюць у мастацтве больш за цябе.

Вярыга. Не пашкадую. На дробязі разменьваешся, Алесь. А я цябе памятаю з такім узлётам, што на тысячу год хапіла б.

Алесь. Годы праходзяць, дружа. Не тыя мы сталі, што раней.

У пакой заходзіць Сяргей. Пакруціўся. Сеў на канапе ў кут. Маўчыць.

Вярыга. I

дарэмна. Нам зараз трэба ўсе сілы напружваць. Іншы час, іншыя нараджаюцца людзі. Народ стае такім самадзейным, што проста немагчыма ўявіць сабе іншае кіраўніцтва, не калектыўнае.

Ганна. Раней шмат што залежала ад нянечкі, а яна магла быць рознай.

Алесь. Перабольшваеце, людцы.

Вярыга. Ох, як будзе ламацца інертнасць людзей, Бог ты мой!

Сяргей (змрочна). Аб адным толькі не думаем.

Ганна. Аб чым?

Сяргей. Будуем, інертнасць не пераадольваем. А хіба будучыня толькі ў гэтым? Будучыня не толькі заводы. Яна – людзі. Як можа быць будучыня, пакуль ёсць шкурнікі, дрэнь дурная, злодзеі, баязліўцы?! Як ведаць, хто сумленны, а хто злодзей, каму верыць?!

Вярыга.На людзях не напісана “я чалавек”, як на нягодніку не напісана “я нягоднік, чыноўніцкая душонка, злодзей”. На іх напісана толькі тое, што першыя годна маўчаць і працуюць, а другія вякаюць, як кот у плоце. Таму працуй, не вякай і сам разбірайся.

Ганна. Сярожанька, чаго ты бушуеш? Іх не так і многа.

Сяргей. А я не хачу з імі агульнае мець. Не хачу жыць з імі ў адным... стагоддзі.

Алесь. Цябе ніхто і не прымушае. Не жыві.

Сяргей асекся. Потым павольна пайшоў з гасцінай.

Ганна. Што ты робіш! З ім робіцца нешта вельмі дрэннае, а ты – так...

Вярыга. Не смей яго так, Алесь. Ён ільдзінка, ён чысты.

Алесь (глуха). Я люблю яго, Максіме. (Паўза.) Ты ведаеш, на каго ён намякаў? На мяне. Я сапраўды, не той, што быў, і хлопчык гэта заўважае.

Вярыга. У чым справа?

Алесь. А ты ўсё той самы. Прашу, каб не ўмешваўся, – не дапамагае. Ты малады.

Вярыга. Я занадта доўга не ўмешваўся, у мяне мала часу. Зараз я павінен жыць, умешвацца, дапамагаць, перашкаджаць... Але хопіць. У чым справа?

Алесь. Ох, ну добра, слухай. Пачалося ўсё з тваёй гісторыі. Ты сеў. Я не хлушу перад табой, я думаў: так і трэба.

Вярыга. Ты і не мог думаць іначай.

Алесь. Хоць мне было цяжка. Так цяжка, як быццам ударылі па маёй маладосці. Я верыў табе. I я не ведаў, каму верыць.

Ганна. Гэта тады, як ты ў Іспанію прасіўся?

Алесь. Так. З гэтым – не атрымалася. Я жыў, я прывык да сваёй думкі, да жыцця, да ўсяго. А потым выявілася, што ты меў рацыю, што я вінен перад дружбай, перад табой, перад сваім сумленнем. Яшчэ раней я вырашыў жыць для сябе. Што праўда? Дзе яна? Хто бачыў яе? А тут я канчаткова пераканаўся, што я раблю правільна. I я стаў абыякававым да ўсяго.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Я – Орк. Том 4

Лисицин Евгений
4. Я — Орк
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 4

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Вечная Война. Книга V

Винокуров Юрий
5. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
7.29
рейтинг книги
Вечная Война. Книга V

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Измена. За что ты так со мной

Дали Мила
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. За что ты так со мной

Неожиданный наследник

Яманов Александр
1. Царь Иоанн Кровавый
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Неожиданный наследник

Аромат невинности

Вудворт Франциска
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
9.23
рейтинг книги
Аромат невинности

Проклятый Лекарь. Род III

Скабер Артемий
3. Каратель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род III

Лисья нора

Сакавич Нора
1. Всё ради игры
Фантастика:
боевая фантастика
8.80
рейтинг книги
Лисья нора