Чтение онлайн

на главную

Жанры

Трошкі далей ад Месяца...

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Вярыга. Дняпро пераплыў, а на беразе ўтапіўся.

Алесь. I вось сын кідае мне ў вочы дакор.

Вярыга. З-за гэтага Сяргей не будзе дакараць. Больш нічога не было.

Алесь. Больш?.. Нічога.

Вярыга. Я слухаў цябе. Я далёкі ад таго, каб лаяцца. I ўсё ж ты дурань. Вакол цябе было столькі сапраўдных людзей – варта было руку працягнуць. Мы – дзівосны народ, бо не згубілі сябе, нягледзячы ні на што.

Алесь. Таму

мне і сорамна.

Вярыга. Ну, хопіць пра гэта. Трэба працаваць. Ох, як трэба працаваць.

Уваходзіць Альжбета.

Альжбета. Есці ідзіце. Чорт ведае што за народ пайшоў. Няма таго, каб закусіць перад вячэраю, каб уначы ўстаць ды пад’есці. А гэта ж усё здароўе! Інфаркты нейкія з’явіліся, каб іх.

Усе пайшлі. Некаторы час сцэна застаецца пустой. Потым у пакой заходзіць, прапускаючы перад сабой Наташу, Ганна Вадзімаўна.

Ганна. I гэта канец? Вы палаяліся?

Наташа. Не зусім, але гэта страшна.

Ганна. Што рабіць? Што з ім робіцца? Ён унікае Альжбеты і Янкі, не хоча гаварыць са мною. У яго страшныя вочы, калі ён глядзіць на бацьку. Я думала, можа, ён хоць з табою ранейшы.

Наташа. Не. Ён не верыць мне. Ён зусім, відаць, не хоча бачыць мяне.

Ганна. Сёння яны пасварыліся, бацььа сказаў яму “не жыві”. У мяне так упала сэрца. Ён і так як не жывы, Сярожа. (Плача.) У яго мёртвыя вочы. Я не ведаю, хто ўратуе яго, калі гэтага не можа маці?

Наташа. Вы так і не ведаеце, ад чаго трэба ратаваць Сяргея?

Ганна. Не ведаю, але ён стаў з бацькам такі страшны.

Наташа. А я ведаю. Адзін чалавек з’явіўся сёння раніцай да мяне на работу і выклаў усё. (Усміхаецца.) Я даўно чакала гэтага візіту. Я ведала, што гэты чалавек прыйдзе. Ён не разлічыў удару. Дык вось, выявілася: Сяргею сказалі, што Алесь Пятровіч удзельнічае ў хаўрусе, які бярэ хабары.

Ганна. Што-о? Якая подласць!

Наташа (ціха). Гэта праўда, Ганна Вадзімаўна.

Ганна. Што вы кажаце, Наташа? Як у вас язык...

Наташа. Яму далі доказы. Няўжо вы думаеце, што іначай Сяргей паверыў бы?

Ганна. Так, так. Гэта праўда. Іначай бы не паверыў... Наташачка, што ж гэта?

Наташа. Сяргей... яму вельмі цяжка. Мне няма ніякай справы да Алеся Пятровіча, я не ведаю, праўда гэта ці не праўда. Але я ведаю, што без Сяргея я не магу.

Ганна. I

ты яму зараз вельмі патрэбна. Ідзі да яго, дачушка.

Наташа. Я не яго буду ратаваць, я – сябе. Я не святая. Ахвяры мне чужыя. Але скарацца перад лёсам, бяссільна слухаць яго рогат? Ну не. Пакуль сэрца б’ецца, я не хачу аддаваць яму нічога з таго, што павінна быць маім.

Ганна. Ён зараз прыйдзе, пачакай яго тут.

Пайшла Ганна. Наташа некаторы час моўчкі глядзіць у агонь. Уваходзіць Сяргей.

Сяргей. Наташа? Ты ўсё ж з’явілася. Дарэмна.

Наташа. З’явілася. I ты мяне вельмі добра сустракаеш.

Сяргей. Іначай не магу. Прабач.

Наташа. Значыцца, усе свае словы, усе дзеі – усё было непатрэбна? (Паўза.) Сярожа, няўжо так лёгка ўсё забываецца? Гэта памятаю не толькі я. Гэта памятаюць сцены, рэчы, шафа. У іх таксама ёсць памяць.

Сяргей. А ў мяне няма памяці. Яна непатрэбна. Усё гэта было тады, калі я быў зусім другім чалавекам. I свет быў другім: празрыстым, ясным, вельмі добрым і чыстым.

Наташа. Ён і зараз такі.

Сяргей. Ён страшны. За прыгожымі словамі – свінскія ўчынкі. Рыла разгадаванага мешчаніна.

Наташа. I ты з-за гэтага так лёгка адмаўляешся ад мяне? А ты думаў, што я цябе кахаю?

Сяргей. Мяне нельга кахаць.

Наташа.I ўсё ж я цябе кахаю. Што можа прымушаць цябе быць такім жорсткім? Якія прычыны могуць адштурхнуць цябе ад мяне?

Сяргей. Не прымушай мяне казаць праўду.

Наташа. Ёсць адзіная праўда: я кахаю цябе.

Сяргей (выбухнуў). А тое, што я сын злодзея, махляра, – гэта ты ведаеш? А ты ведаеш, якія памыі будуць ліць на нашу галаву? А ты ведаеш, што ніхто не паверыць мне?

Наташа. Я ведаю. Анэля мне сказала.

Сяргей. Шкада, што я сам не паспеў сказаць.

Наташа. Таму я і маўчала. Хацела даць табе гэту магчымасць. Іначай ты ніколі не дараваў бы мне.

Сяргей. I табе быць зараз са мной? Табе, перад якой я хлусіў.

Наташа. Ты не адказваеш за чужыя грахі.

Сяргей. Я еў крадзены хлеб. Гэтага досыць, каб ніколі не паважыць сябе.

Наташа. Гэта значыць толькі тое, што ад гэтага хлеба трэба адмовіцца. Краў не ты.

Сяргей. Грахі бацькоў – мае грахі. Ён – гэта я. Я зараз усё ненавіджу: кнігі, музыку, цябе. Усім гэтым я займаўся на крадзенае.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Герой

Бубела Олег Николаевич
4. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.26
рейтинг книги
Герой

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Алая Лира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Таблеточку, Ваше Темнейшество?

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Лорд Системы 12

Токсик Саша
12. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 12

(Не) Все могут короли

Распопов Дмитрий Викторович
3. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
(Не) Все могут короли

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5

Хроники разрушителя миров. Книга 9

Ермоленков Алексей
9. Хроники разрушителя миров
Фантастика:
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хроники разрушителя миров. Книга 9

Полководец поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
3. Фараон
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Полководец поневоле

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2