Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

VI

Атрымаўшы ад гаспадара першыя грошы — дванаццаць даляраў, прускавец купіў сабе фермерскія джынсы з падцяжкамі, кашулю ў клетку і капялюш, а таксама чаравікі. Дзеля гэтага давялося з'ездзіць у Маршалтаўн. Букер ехаць не захацеў. «А мне той горад не трэба, я лепш у траве паляжу», — сказаў ён з нязменнай сваёй усмешкай. Сапраўды, такая-сякая вопратка на ім была — ці шмат чалавеку трэба? Лявонка з дазволу гаспадара запрог брычку і паехаў у Маршалтаўн сам.

Павяваў ветрык. Паабапал дарогі расла дзікая канюшына, у якой гудзелі пчолы. Пшаніца ўжо адкрасавала і цяпер стаяла, як мур, наліваючы колас. Пахла полем і лесам. Розныя думкі раіліся ў галаве. Так і не сустрэў ён пакуль што дзядзьку Васіля.

Абяцаў знайсці, сустрэць… А дзе цяпер хлопцы — Цімоша з Піліпком? Там працуюць, ці з'ехалі куды?.. А што, цікава, у Прусцы зараз? Як Ганна? Ні на адно з гэтых пытанняў ён не меў пэўнага адказу…

Праз гадзіну якую колы загрымелі па гарадскім бруку. Маршалтаўн — тыповы амерыканскі гарадок. Пабудаваны роўнымі квадратамі кварталаў. Фасады дамоў выходзяць на вуліцу, двары — у вузкія, часта забітыя смеццем завулкі. Лявонка цікавіўся — народу жыве тут тысяч дванаццаць, не болей. Нешта накшталт Камянца. Праўда, Камянец, здаецца, весялейшы, не такі сумны і аднастайны.

Раптам недзе ўдарылі ў звон. Амаль адначасова азваўся звон і ў другім месцы, у трэцім. Дык, аказваецца, тут набожныя людзі. Сапраўды, духоўны бок жыцця гарадка забяспечвалі каля сарака цэркваў, якія прадстаўлялі больш двух дзесяткаў веравызнанняў і моцна ўплывалі на жыццё гарадка. Цэнтральнае месца займала англасаксонская царква, але была тут і царква грэка-каталіцкага абраду, якую наведвалі Бузукі. Святар хрысціў, вянчаў, спавядаў, хаваў, словам, быў патрэбны на кожным кроку чалавечага існавання на гэтай грэшнай зямлі. Што здзівіла прускаўца — царква з'яўлялася тут асяродкам не толькі рэлігійнага, але і свецкага, а таксама сямейнага жыцця, і гэтым адрознівалася ад прускаўскай, якая да свецкага, а тым больш да сямейнага ўзроўню, не апускалася.

Брычка ўз'ехала на галоўную вуліцу гарадка, якая так і называлася — Галоўная вуліца. З абодвух бакоў яна абсаджана прыгожымі дрэвамі, у засені якіх снуюць прахожыя. Установы, магазіны, майстэрні, салуны — пра іх паведамлялі страката размаляваныя шыльды. Гэта — цэнтр Маршалтаўна, дзе можна ўсё купіць, сустрэцца з кім трэба, пагаварыць. Своеасаблівы, як казаў Грыцько, фермерскі клуб.

Прускавец спыніўся на спецыяльнай стаянцы, прывязаў каня, агледзеўся, шукаючы шыльду з намаляванымі на ёй джынсамі. Сагнуўшыся, прабег кітаец з карамыслам на шыі, на канцах якога віселі плеценыя кошыкі з персікамі. Зазыўна, з белазубай усмешкай, як бы заманьваючы, махалі шчоткамі негры, прапаноўваючы свае паслугі. Пад дрэвамі — невялічкія вазкі з малаком і хлебам. Хацелася б і пахадзіць па гарадку, але ён вырашыў не затрымлівацца. Заўтра працоўны дзень. Купіўшы, што трэба, вярнуўся на ферму.

Водар зямлі вярнуў ураўнаважанасць і ўпэўненасць у сабе. Падабалася ўстаць на досвітку і прайсціся вакол фермы, агледзець абсаду з паўднёвага боку, дзе ў гаспадара былі пасаджаны яблыкі, грушы, слівы, вішні, некалькі персікавых дрэў. Містэр Грыц, відаць, любіў працаваць у садзе. Лявонка не раз бачыў, як ён непаспешліва пераходзіў ад аднаго дрэва да другога.

Сад акружалі ільмы і платаны. Былі і знаёмыя дрэвы: акацыя, ляшчына, елка. «Гэта і ў нас ёсць, — думаў прускавец, — толькі елка тут нейкая як быццам блакітная». За садам пачынаўся лес — дубы, букі, кусты барбарысу і яшчэ нейкія мясцовыя дрэвы. У лясным зарасніку спяваў дрозд — сталы жыхар гэтых мясцін. Лявонку здалося, што ён ужо некалі быў тут, толькі вельмі даўно. Успомніўся свой лес, прускаўскі,— грыбны і ягадны. На той паляне, куды яны любілі з дзедам Кірылам прыходзіць, цвіла пахучая шыпшына. Яе аблюбавалі пчолы і чмялі, якія гулі каля яе асабліва заклапочана. У канцы лета ў лесе шмат арэхаў. Зрэдку падавала голас зязюля. Дзядуля спрабаваў лічыць, колькі яна накукуе. Аднойчы налічыў дванаццаць «ку-ку». Значыць, дванаццаць гадкоў яшчэ жыць. А яму, Лявонку, так піць захацелася. Дзед Кірыла мякка паспачуваў: «Пацярпі, унучак. Мне таксама хочацца, але ж я цярплю». Але смага даймала. «Ну, што ж, калі гак, пап'ём з капытнік», —

прапанаваў дзед Кірыла. Вада падалася нечакана смачнай…

Вярнуўшыся ў сядзібу, сустрэў гаспадара.

— Ну што, спадабалася наша прырода? — спытаў Грыцько.

— Спадабалася.

Папраўдзе, ён не заўважыў, каб фермер меў уцеху з усёй гэтай прыгажосці. Яго жыццём больш кіравалі практычны сэнс і інстынкт карысці. Відаць было, што Грыцько па-ранейшаму адчуваў сябе моцным і спрытным, здатным да любой работы. Сына ўсё яшчэ лічыў дзецюком. Клопатам яго было адно — больш узяць ад зямлі. Дзеля гэтага фермер павінен быць аграномам і бізнесменам адначасова.

У хлевушку пры канюшні захроп Букер. У гэтым хлевушку, дзе жыў работнік-негр, звычайна захоўваліся вупраж і рымарскі інструмент. Ложкам Букеру служыла прадаўгаватая скрыня, набітая саломай. Магутны храп работніка часам нечакана пераходзіў у стогн, нейкае дзіўнае мармытанне, ці нават як бы просьбу.

Грыцько нервова прыцмокнуў языком:

— От здаровы! Каб ён яшчэ і працаваў так, як храпе…

— Але ж ён стараецца, — абараніў напарніка Лявонка.

Працавалі, як-ніяк, разам. Калі выязджалі на аддалены палетак, звычайна бралі з сабой адну палатку.

— Каб жа стараўся! Я ж бачу — гультай! — Гаспадар пайшоў па справах.

На падворак выйшла Мелані і пачала склікаць сваё птушынае царства.

— Цюп-цюп-цюп-цюп! — На голас гаспадыні адусюль збягаліся куры, гусі, качкі, індыкі. Яна шчодра сыпала ім кукурузнае зерне.

— Ганна! Ганна! Дзе ты там? Устала?

Лявонка ажно сумеўся, падумаў, што гэта яму здалося, але азірнуўся, прачыніў дзверы і ўбачыў на ганку дзяўчыну. «Адкуль яна з'явілася?» На ёй была простая спаднічка светла-сіняга колеру і блузка з тонкага белага палатна. На плечы падалі хвалістыя чорныя (як у прускаўскай Ганны!) валасы. Вочы спакойныя і вялікія, як галубіныя яйкі. Міжвольна падумалася, што гэта прымроілася, бо тую, прускаўскую, Ганну цяпер аддзялялі бясконцыя акіянскія прасторы. Не, не яна. Дзяўчына, не ведаючы пра яго думкі, пазірала на яго, незнаёмага чалавека, пакусваючы ружовыя губкі. Лёгкая ўсмешка прыадкрывала зіхоткую белізну зубоў. Раніца і чароўная свежасць юнацтва рабілі яе прыгожай, амаль такой, як і тая, прускаўская.

— Паглядзі, колькі ў нас сёлета птаства! — гэта маці хвалілася перад дачкой сваёй птушынай гаспадаркай.

Дачка залівіста смяялася, радуючыся і птаству, і добрай летняй раніцы.

Ён нават разгубіўся: «Няўжо і яе зваць Ганна? Насланнё нейкае… Хто ж прыдумаў такое супадзенне?» Аслупянелы, ён глядзеў на амерыканскую прыгажуню, пакуль тая не схавалася ў хаце.

«Ого, такая здольна разбіць сэрца любога хлопца. Вясёлая якая! Але не, мая Ганна прыгажэйшая! — падумаў ён, успомніўшы прускаўскую каханую. Затым сумеўся: — Трэба было павітацца, а я ж не павітаўся. Ёлупень…»

Праз колькі часу ён убачыў яе яшчэ раз. Яна несла з хлява кошык, у якім ляжалі курыныя яйкі. «І пастава ў яе такая ж, як у Ганны, — быццам збанок на галаве трымае…» Ён хацеў памагчы ёй паднесці і не рашыўся прапанаваць свае паслугі. Сціпласці не мог перамагчы. Але здалося, што яна ўсміхнулася загадкавай жаночай усмешкай. Днём бачыў яе на агародзе з маці — палолі грады.

Пазнаёміліся толькі на наступны дзень. Маці, відаць, расказала ёй, хто такі гэты хлопец і адкуль ён.

Яна — не была б амерыканка! — аказалася смялейшая за яго — першая спыніла, склікаючы курэй і пасыпаючы ім зерне:

— А як цябе завуць?

— Лявон, — сціпла адказаў ён.

— А мяне — Ганна. — Потым дадала: — Гэта мяне дома так завуць, а для ўсіх астатніх я Анет…

Лявонка падумаў, што гэта, мусіць, сам лёс надарыў яго сваёй прыязнасцю, міла жартуе з ім і сваволіць, інакш кажучы, павярнуўся да яго светлым бокам. Чутно было, як гаспадыня на ганку выбівала палавікі. Іван дапамагаў ёй. Можа, яны і прыслухоўваліся да іх размовы…

— Дзядуля казаў, што вы з ім землякі.

— Землякі. Ён з Валыні, я з пад Брэста — гэта побач.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь

Машуков Тимур
1. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Изгой. Пенталогия

Михайлов Дем Алексеевич
Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.01
рейтинг книги
Изгой. Пенталогия

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Отмороженный 10.0

Гарцевич Евгений Александрович
10. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 10.0

Машенька и опер Медведев

Рам Янка
1. Накосячившие опера
Любовные романы:
современные любовные романы
6.40
рейтинг книги
Машенька и опер Медведев

Идеальный мир для Социопата 7

Сапфир Олег
7. Социопат
Фантастика:
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Идеальный мир для Социопата 7

Провинциал. Книга 7

Лопарев Игорь Викторович
7. Провинциал
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 7

LIVE-RPG. Эволюция 2

Кронос Александр
2. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
социально-философская фантастика
героическая фантастика
киберпанк
7.29
рейтинг книги
LIVE-RPG. Эволюция 2

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I