Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Яна чамусьці засмяялася, як быццам гэта было смешна.

Калі яна смяялася, на шчочках з'яўляліся какетлівыя ямачкі. Па ўсім відаць, ёй не было яшчэ і дваццаці, але нагадвала яна ўпаўне дарослую жанчыну, спелую, з развітымі формамі. Анет нядаўна скончыла прыватную школу ў Маршалтаўне, дзе яе вучылі не толькі чытаць і пісаць, але шыць і гатаваць, а цяпер вучылася ў настаўніцкім каледжы ў самім Чыкага. Даць выхаванне — гэта, вядома, каштуе нямала. Летам яна прыязджала на канікулы, але не столькі адпачывала, як працавала — дома, у полі. Праца

як бы і была яе адпачынкам. Цяпер вось прыбірала ў хаце — Бузукі рыхтаваліся да свята Чацвёртага ліпеня.

Прускавец паспеў заўважыць, што жанчына ў Амерыцы паводзіць сябе вельмі незалежна і карыстаецца вялікай павагай. Ну, а Анет, апроч усяго, яшчэ і гаспадарова дачка…

Чацвёртага ліпеня — нацыянальнае свята Злучаных Штатаў. Дзень незалежнасці. У 1776 годзе ў гэты дзень на філадэльфійскім нацыянальным сходзе была падпісана Дэкларацыя незалежнасці. Чацвёртага ліпеня сям'я Бузукоў збіралася на ўрачысты абед. Запрашалі гасцей. Да Грыцька ставіліся тут як да патрыярха. З'язджаліся суседзі разам з жонкамі, дзецьмі. Адзінота навучыла гэтых перасяленцаў цаніць суседства. Усе яны з'яўляліся членамі мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва, які купляў у іх гатовую прадукцыю — пшаніцу і кукурузу. Гэта была рэгіянальная кааператыўная фірма «Экавіта».

Так было і на гэты раз. Госці заходзілі ў дом, шумна віталіся, распраналі верхняе адзенне. Жанчыны цалаваліся з гаспадыняй, спраўляліся пра здароўе. Як земляка, запрасілі і работніка. На першым часе ён у такім паважаным застоллі адчуваў сябе крыху скавана. Ля стала стаялі крэслы з арэхавага дрэва і плеценыя з лазы. Прускавец сеў у адно з іх.

Разам з іншымі прыехаў і Ганнін жаніх. На ім шчыльна сядзеў шэры касцюм-тройка, белая сарочка са стаячым каўнерыкам, сіняга колеру гальштук. Гэта быў сын іхняга суседа Гэпа, такога ж фермера, як і Бузукі. Бузукі выношвалі патаемную мару аддаць за яго Ганну. Такім чынам злучыліся б дзве гаспадаркі. Пітэр — так звалі гэтага «жаніха». Яго бацька — стары Гэп атрымліваў у год амаль паўтары тысячы даходу.

Ганна дапамагала маці ставіць на стол, а потым пайшла пераапрануцца.

— Ты ж будзь прыветлівей з ім! — прасіла Мелані.

Стол ламаўся ад кукурузнага хлеба, сотавага мёду, крута звараных яек, смажаных куранят і рыбы. На шырокім падносе, у цэнтры стала, ляжаў сакавіты свіны кумпяк.

— Ой, чаго тут толькі няма! — пляскала ў далоні нейкая вясёлая фермерша з грыўкай чорных валасоў над ілбом і маладым румянцам на шчоках. — Эндзі, Джэсі, Марыён, вы толькі паглядзіце! — гаварыла яна сваім сяброўкам — таксама жонкам фермераў, аглядаючы багаты стол Бузукоў.

— Даротка! Даротка! — усе ўзрадаваліся новай госці, якая толькі што прыехала разам з мужам — каржакаватым мужчынам з вусамі.

Мужчыны гуртаваліся асобна.

— Загарадзь тую ці скончылі? — пытаўся Пітэр у Грыцька.

— Не, будзем вышэй паднімаць! — запэўніў той і паказаў рукой, якой вышыні павінна дасягнуць агароджа.

— А што гэта вы, суседзе, агароджу пачалі будаваць ад мяне? —

азваўся стары Гэп, які з высока ўзнятай галавой сядзеў у цэнтры стала.

— Гэта ж добра, містэр Гэп! Лепш сябраваць будзем! — засмяяўся Грыцько.

— Вунь Спаркі сваю гаспадарку заводзяць, — сказаў адзін з гасцей — фермер з доўгімі сівымі вусамі.

— Папярэднік іх прагарэў,— напомніў містэр Гэп.

— Думаю, што ў нас да гэтага не дойдзе, — засмяяўся Пітэр.

Госці крыху прымоўклі. Словы Пітэра, пэўна здаліся ім залішне самаўпэўненымі. З'явілася нарэшце і Ганна. На галоўцы ў яе акуратна сядзеў блакітны капялюшык з чырвоным пяром.

Першы падаў голас гаспадар. Не ўстаючы з крэсла, ён сказаў:

— Схілім галовы і звернемся ў думках да Усявышняга.

Худы, маршчыністы твар Грыцька яшчэ больш выцягнуўся, шчыльна сціснутыя вусны зашавяліліся. Седзячы за сталом, ён уголас прачытаў малітву, а потым, нібы каменціруючы яе, прамовіў, абвёўшы поглядам прысутных:

— Хрыстос патрабуе, каб мы любілі бліжняга, як і самога сябе.

Лявонка ўжо і раней меў магчымасць адчуць, што рэлігійнае пачуццё ў гэтых людзей уключала і ўвасабляла любоў да жыцця, да навакольнага свету, прыроды, да гэтага даволі багатага стала, які сведчыў пра сямейны дастатак.

Пачуўся стук нажоў і відэльцаў. Людзі як бы ажылі, нечакана павесялелі, зрабіліся бадзёрымі, раскаванымі і шчодрымі. Усе яны шмат працавалі, але шанцавала не ўсім аднолькава. Гэпам шанцавала, мусіць, больш, чым іншым. У свінарніку — хай сабе і невялікім — пародзістыя свінні. Здолелі завесці. Цяпер парасят бралі суседзі. Прускавец дзівіўся: свінні парасіліся тут тры-чатыры разы на год.

Пачалося абмеркаванне перспектыў на ўраджай. Ганна паднялася з-за стала, каб дапамагчы маці.

Грыцько — як бы самому сабе — сказаў:

— Вядома, нечага можна дасягнуць і аднаму, але ўсё роўна многага не дасягнеш. Трэба нам бліжэй быць.

Усе крыху як бы насцярожыліся: куды хіліць стары Грыц?

— Прэзідэнт Рузвельт назваў нежанатых мужчын і незамужніх жанчын «злачынцамі супраць расы».

— Так, так! — засмяяліся і ўхвальна заківалі галовамі госці.

— У гэтай справе не варта спяшацца… — таксама смеючыся, адгукнуўся містэр Гэп, зразумеўшы, што мае на ўвазе сусед.

Лявонка незаўважна паглядзеў на Пітэра: той як бы пачырванеў.

— Дзяўчо яшчэ, — сказаў Іван, нібы ў нечым апраўдваючы дачку.

Мелані з дачкой не прыслухоўваліся да размоў, стараліся дагадзіць гасцям. На стале задыміла параю гарачая патэльня са смажанай маладой бульбай, пасыпанай свежай пятрушкай. Асабліва ажывілася застолле тады, калі гаспадыня падала варэнікі. Пілі сідр і піва. Потым на стале з'явілася бутэлька віскі і содавая вада. Гэта было кукурузнае віскі хатняй вытворчасці.

— А мне крынічнай вады! — папрасіў містэр Гэп, і ў яго просьбе прагучала відавочная самазадаволенасць. Чалавек як бы ганарыўся тым, што піў не віскі, а ваду, ды яшчэ падкрэсліваў: чыстую, крынічную!

Поделиться:
Популярные книги

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Газлайтер. Том 15

Володин Григорий Григорьевич
15. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 15

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Вперед в прошлое 6

Ратманов Денис
6. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 6

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Менталист. Конфронтация

Еслер Андрей
2. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
6.90
рейтинг книги
Менталист. Конфронтация

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Бальмануг. (Не) Любовница 2

Лашина Полина
4. Мир Десяти
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Бальмануг. (Не) Любовница 2

Подаренная чёрному дракону

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.07
рейтинг книги
Подаренная чёрному дракону

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод