Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Выйдзі! — дыхнуў джынам бамбіза. — Я не хачу, каб ты тут знаходзіўся!

Потым зноў перавёў погляд на Лявонку:

— Амерыка — краіна белых! Я не дазволю!.. — Твар яго ажно перакасіла ад злосці.

Усе навокал аціхлі, насцярожыліся. Гэты бамбіза, па ўсім відаць, меў тут адпаведны аўтарытэт. І тут хлопец пачуў унутраны голас, які гучаў крыху пагардліва, але патрабавальна: «Баішся?.. Не бойся!.. Будзь уважлівей. Ты нічога благога не зрабіў».

— Вы арыштаваць нас хочаце? — дрыжачым голасам запытаў Букер.

У душы Лявонка ўсё ж такі спадзяваўся, што Букер з яго магутнай фізічнай сілай як-небудзь дапаможа або хоць бы прыкрые

ззаду. Але Букер нерухома сядзеў за сталом, угнуўшы галаву ў плечы і калоцячыся ад страху, які перадаўся і сябру. Лявонка адчуў цеплаваты струмень недзе праміж ног, на сцягне: «Піва. Хутка ж яно праходзіць праз нутро…» — паспеў падумаць ён і пачаў паднімацца. Чалавек у рудым капелюшы, выбраўшы момант, калі Лявонка прыўстаў з крэсла, ударыў яго знізу, у падбародак. Удар быў па-п'янаму неахайны, але моцны. У прускаўца ўваччу палыхнулі іскры, рэзкі боль апёк шчаку, і ў роце адчуўся саланаваты прысмак. «За што?» Ад крыўды ўзняўся ўсплёск ярасці. Ён не абдумана, а хутчэй інстынктыўна размахнуўся і сунуў крыўдзіцелю кулаком у твар. Той захістаўся, але ўтрымаў раўнавагу, схапіўшыся рукамі за столік.

— А я табе ўсю морду расквашу! — па-баявому, каб падбадзёрыць сябе, крыкнуў прускавец, успомніўшы раптам матчыну мову. І ў гэты час адчуў удар ззаду — такі, нібыта ўся столь абвалілася на галаву. Паспеў зрабіць яшчэ некалькі крокаў і ўпаў на крэслы, якія ў беспарадку стаялі ля сцяны. Узняўся слуп пылу, але гэтага ён ужо не ўбачыў. Хапіла, аднак, сілы каб пачуць, як нехта з бамбізаў сказаў:

— Схавай свой кольт! З яго ўжо дастаткова…

Ён ужо не бачыў і таго, як у салун зайшоў памочнік шэрыфа, і буфетчык пачаў яму нешта тлумачыць, бязладна размахваючы рукамі. Ачнуўся толькі праз нейкі час і не мог адразу зразумець, дзе ён. Свядомасць вярталася марудна. Балела ўсё цела, як бы хто патрушчыў косці. Букера побач не было. Знік некуды і «руды капялюш» са сваёй кампаніяй. Хлопец агледзеў пакамечаны, без гузікаў, касцюм, хапатліва памацаў кішэнь, дзе ў яго ляжалі грошы — некалькі даляраў, атрыманых надоечы ад містэра Грыца за два тыдні працы, але грошай там не было… Ад крыўды навярнуліся слёзы. Са слоў гаспадара салуна дазнаўся, што быў памочнік шэрыфа, рабіў дазнанне, але тыя бамбізы ўцяклі. Гэта былі мясцовыя хуліганы, бандзюкі, як растлумачыў Лявону буфетчык, прапанаваўшы свайму кліенту нейкую мокрую анучу, каб выцерці твар. Лявонка адмовіўся, правёў па твары тыльным бокам далоні і, намацаўшы вачыма дзверы, няпэўнымі крокамі выйшаў з салуна. На вуліцы ён убачыў Букера. Прыяцель, відаць, чакаў яго, выглядаў вельмі сумна, па твары цяклі слёзы. Яны моўчкі пайшлі ўздоўж сквера. Букер не пераставаў усхліпваць. Яго слёзы перадаліся і Лявонку, але ён хуценька выцер іх рукой і паглядзеў на негра:

— Цябе ж не білі, чаго ты плачаш?

— Яны і на гэты раз сказалі, што ад мяне смярдзіць, — Букер заплакаў яшчэ мацней.

Лявонка нічога не адказаў. Яго вадзіла, круцілася галава. За горадам яны — абодва — крыху ажылі.

Букер уздыхнуў, паціснуў плячыма:

— Хто іх зразумее, гэтых белых, чаго яны хочуць. — Памаўчаўшы, дадаў: — Але ў іх сіла! Сілу — хочаш ці не хочаш — будзеш паважаць. Хто паспачувае негру? Чарнамазы — і ўсё!

Прускаўцу стала шкада яго. Каб неяк суцешыць таварыша, сказаў:

— Як так можна? Гэта ж несправядліва!

— Няма ў нас свайго юніона! — уздыхнуў Букер так, нібы ў яго галаве ўзніклі нейкія надзеі і планы.

Лявонка ведаў, што юніон — гэта аб'яднанне людзей па прафесіі, якое існуе

для сумеснай барацьбы за правы.

Букер гаварыў сваё:

— Тут я не застануся. Паеду туды, дзе мяне не ведаюць. Ёсць добрыя мясціны!.. — Нечакана павярнуўся да таварыша: — Леан, давай збяром грошы і купім сваё ранча. Самі будзем гаспадарыць. — Яго вусны кранула шырокая ўсмешка.

Лявонка таксама ўсміхнуўся, адтапырыўшы разбітую губу, але не таму, што яму захацелася засмяяцца, — гэта адбылося неяк само сабой, як бы ад нечаканасці. Усмешка нарадзілася ў глыбіні душэўнага болю, ганьбы і знявагі. Значыць, не ўсё яшчэ страчана.

За паваротам паказалася ферма.

* * *

Пасля ўчарашняга балела галава, але трэба было ўставаць, снедаць і ісці на працу. Снедалі, як і штодня, на кухні.

— Гуд монінг! — павітаўся Лявонка.

Сабраліся ўсе, акрамя Анет, якая, напэўна, яшчэ спала — уставала яна крыху пазней. Мелані глядзела на яго са спачуваннем, нават жаласліва. Відаць, Букер ужо ўсё расказаў, таму што гаспадары ўжо ведалі, што адбылося, і сіняк пад вокам сведчыў сам за сябе.

Грыцько, прыжмурыўшы вока, як бы ўпершыню аглядаў свайго работніка, яго невысокі рост, нешырокія, нават вузкаватыя плечы і, каб неяк супакоіць яго, паблажліва ўсміхаючыся, сказаў:

— Усялякае здараецца. На тое і жыццё. Я таксама некалі быў малады. Але я здачы даваў! І табе трэба было даць яму здачы. Ты ж у нас, здаецца, не квакер — гэта тыя нават зайца не пакрыўдзяць.

Лявонка ведаў, што квакеры дзічыну не дазваляюць біць на сваёй зямлі. І рыбу не ловяць. Гаспадыня падсунула бліжэй да яго талерку з яечняю.

— Я яму нічога дрэннага не зрабіў. Чаго ён на мяне кідаецца?

— Справа рызыкоўная — бараніць негра, — падаў голас Іван, які да гэтага сядзеў моўчкі.

Грыцько падтрымаў сына:

— Гэта праўда, — і дадаў.— А ўвогуле яны мелі рацыю: з неграмі не пі. Негр вып'е паўшклянкі віскі, і на яго такое находзіць — не ўзрадуешся…

Лявонка насцярожыўся.

Грыцько працягваў:

— Ён, брат, такое можа ўтварыць… І нажом можа парнуць!

— Не, Букер не парне, — засмяяўся Іван, кінуўшы галавой на падворак, у Букераў бок, — ён ціхманы.

— І ціхманага можна давесці.

Мелані падала каву.

Паснедаўшы, усе разам, прыхапіўшы і Букера, паехалі ў поле. На гэты раз яны меліся палоць і акучваць бульбу. Размова за сняданкам прымусіла задумацца. Лявонку падалося, што прускаўцы больш востра адчувалі дабро і зло і больш чуйна рэагавалі на іх праявы, чым гэтыя людзі, паміж якіх ён знаходзіўся.

Пад'ехалі да бульбянога поля. Побач, як лес, стаяла кукуруза ў сваім прыгожым зялёным убранні. Буйныя зялёныя пачаткі наліваліся цяжарам даспяваючага зерня. Букер распрог коней, пусціў на траву. Палоць і акучваць бульбу — справа нескладаная, але працаёмкая. Спіну трэба гнуць добра, і яны гнулі…

Перад тым, як зрабіць перапынак на ланч, Грыцько спытаў:

— Дык, кажаш, дастаў яго кулаком?

— Адзін раз — дастаў.

— А хто ж цябе гэтак біцца вучыў?

Хлопец уздыхнуў. Што ён мог на гэта адказаць?

— Ты, я гляджу, дужы, але біцца не ўмееш, — сказаў фермер.

— Ніхто мяне не вучыў.

— Гэта дрэнна. У Амэрыцы хто не ўмее пастаяць за сябе, той прапашчы чалавек. — Грыцько паглядзеў на работніка. — Шэрыф далёка, трэба разлічваць толькі на сябе.

Падышлі Іван, за ім Букер. Гаспадар абвёў вачыма прысутных і сказаў з важнай мінай, нібы робячы нейкае адкрыццё:

Поделиться:
Популярные книги

Восход. Солнцев. Книга XI

Скабер Артемий
11. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга XI

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Гром над Тверью

Машуков Тимур
1. Гром над миром
Фантастика:
боевая фантастика
5.89
рейтинг книги
Гром над Тверью

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Счастливый торт Шарлотты

Гринерс Эва
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Счастливый торт Шарлотты

На три фронта

Бредвик Алекс
3. Иной
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
На три фронта

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

"Фантастика 2023-123". Компиляция. Книги 1-25

Харников Александр Петрович
Фантастика 2023. Компиляция
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Фантастика 2023-123. Компиляция. Книги 1-25