Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Твой Лявонка».

Выходзячы з павільёна, ён сутыкнуўся з Анет. Павіталіся. Сказалі колькі нязначных слоў.

«Падабаешся ты мне, дзяўчына. Прыгожая. Але ж я кахаю толькі тую прускаўскую. Яна ж чакае…» Ён ізноў успомніў усмешлівы тварык прускаўскай сваёй Ганначкі. «Але дзе ж яна? А гэта тут, побач… Не, мяжы я не пераступлю…» І ад гэтай думкі стала лягчэй і вальней.

Тут упершыню ён убачыў малатарню. Містэр Грын набыў малатарню з конным прывадам. Гэтымі днямі прывезлі з Дэтройта, і тры дні прайшло, пакуль устанавілі.

— За малатарню я заплаціў сто дваццаць долараў! —

хваліўся містэр Грыц, з гонарам паглядаючы на гэты цуд тэхнікі.

Пачалі малаціць пшаніцу. Доўга захоўваць зерне не выпадала — мышы не драмалі, і гаспадар імкнуўся збыць яго адразу ж пасля абмалоту, не чакаючы, калі цана будзе лепшай. Мерна, па крузе, хадзілі коні. Паганяў Іван. Лявонка знаходзіўся ў застаронку, на самым версе, і адтуль падаваў снапы, браў іх на вілы і апускаў на стол. За гэты шырокі, збіты з сасновых дошак стол стаў сам гаспадар. Шырокім, вострым нажом ён распатрашыў некалькі снапоў і раўнамерна пасунуў пшаніцу ў барабанны зеў. Вось першы сноп са свістам палез у малатарню. Гаспадар прыкметна хваляваўся, але калі ўбачыў, як саламатрэс лоўка выкінуў перакалочаную салому на ток, супакоіўся і павесялеў. За саламатрэсам з граблямі стаяла Анет і адкідала салому ўбок.

Букеру было загадана адцягваць абмалочаную салому за адрыну, складаць яе ў кучу, што ён і рабіў, ленавата арудуючы віламі.

Містэр Грын шчыраваў, увішна ўспорваючы снапы, рассцілаючы іх на стале і шчодра кормячы прагны барабан.

Бадзёра, па-маладому глядзелі з-пад густых, абсыпаных пылам броваў яго шэрыя запалыя вочы. Пылу хапала, асабліва каля саламатрэса, дзе знаходзілася Анет. Хутка прыйшла Мелані і стала дапамагаць дачцэ.

Праз гадзіну работы спыніліся перадыхнуць. Перадышка патрэбна і людзям, і коням, якія таксама добра ўпацелі, круцячы прывад.

— Ідзі адпачні! — звярнулася Мелані да дачкі.

— А працаваць хто будзе? — не ўтрымаўся Грыцько, якога, здаецца, не брала ніякая стома.

Лявонка пазіраў на Анет, яна сапраўды прытамілася.

— Хай адпачне! — паўтарыла Мелані.

Дзяўчына стрэсла хусцінку, якой былі павязаны яе валасы, і пайшла у хату. Малатарня загула зноў.

Пшаніцу змалацілі б дні за чатыры, але здарылася непрадбачанае. У чымсьці горка вінаваціў сябе і Лявонка. Ён бачыў, як Букер задзіраў галаву і пазіраў уверх — на высокі застаронак, дзе стаяў Лявонка і падаваў снапы.

— Дай я туды залезу, — папрасіў негр у перапынку.

Лявонка вагаўся.

— Хай! — дазволіў гаспадар.

Негр залез на самы верх і, як звычайна, засмяяўся, бліснуўшы белымі зубамі. Зноў закруціўся прывад, пайшла работа. Букер скідаў снапы, якія траплялі на стол падавальшчыку. Лявонка не бачыў, як ён падаў, пачуў толькі, як штосьці моцна грукнула, ударыўшыся аб стол. Усе павярнуліся ў той бок, прадчуваючы нешта нядобрае. На момант спыніўся і захрыпеў барабан, а потым ізноў пранозліва завыў, загаласіў, ляскочучы пустым жалезным нутром. Побач з малатарняй ляжаў Букер.

«А мой ты, браціку!» — жахнуўся Лявонка, але што-небудзь зрабіць было ўжо позна…

Хавалі Букера са святаром на бліжэйшых могілках. Яго смерць доўга не давала спакою. Што гэта — трагічная выпадковасць ці

свядомы ўчынак? А можа, ён хацеў даказаць, што нешта ўсё ж такі значыць у гэтым свеце, які прыніжаў і не паважаў яго. А можа, проста выпадак ды і ўсё? І нікуды не дзенешся — паспрабуй разгадай… Усё такое нетрывалае ў гэтым жыцці, нетрывалае і незразумелае. Ніколі не ведаеш, што з табой можа здарыцца. Для чаго ж існуе чалавек? Мае ён якое прызначэнне ў жыцці ці не мае? Душа разрывалася ад супярэчнасцей…

Але жыццёвыя клопаты працягваліся. Зерне гаспадар паабяцаў перакупшчыкам, і яны не прымусілі доўга чакаць. Аднак прапанаваная імі цана не задаволіла містэра Грыца. Калі перакупшчыкі з'ехалі, ён сказаў Лявонку:

— Не прадам. Буду карміць свіней!

Прускаўцу стала нават шкада фермера, які стараўся яшчэ трымацца, але ўзрост браў сваё. У абліччы ўжо ўгадвалася змаганне жыццёвай сілы з сілай вечаровай стомленнасці. Але стары не здаваўся.

Восень. Запалымнелі гаі — індзейскае лета. У асеннім убранні стаялі ільмы, дубы, бярозы з асінамі. Берагі Матушкі Волгі густа ўкрыліся апалым лісцем. Ачысцілася ад хмар і паднялося яшчэ вышэй сіняе неба. На ўсёй зямлі, здавалася, устанавілася гармонія паветра і святла.

Анет, мусіць, балюча перажывала халоднасць Лявонавых адносін. У верасні яна вярнулася ў Дэтройт працягваць вучобу.

— Тваё каханне застаецца з табой, — сказала яму напаследак. У голасе прагучаў не то жарт, не то нейкая незразумелая ганарлівасць.

Нягледзячы на гасціннасць гаспадароў, ён адчуваў сябе як ліст, адарваны ад далёкага дрэва. Вечарамі прыслухоўваўся, як у высокай траве і кустах паныла свістаў вецер.

Следам за Букерам хутка памёр і містэр Грыц. Выходзіў з хаты і ўпаў, зачапіўшыся за парог. Старога ўнеслі назад у хату, паклалі на ложак. Іван з'ездзіў у Маршалтаўн па доктара. У містэра Грыца аказаўся пералом шыйкі бядра. Доктар развёў рукамі. Нічым дапамагчы не мог. Атрымаўшы за візіт грошы, ён вярнуўся назад, у свой Маршалтаўн.

Да хворага зайшоў Лявонка, як мог паспачуваў.

Грыцько вельмі перажываў асуджанасць свайго становішча. Твар у яго зрабіўся шэры, на вачах паказаліся слёзы. Канчалася, відаць, нітка жыцця. Хворы ўзяў у рукі Біблію.

За вокнамі чуўся шум ветру.

— Гэта тарнада! — сказаў хворы, апусціўшы руку з Бібліяй.

Лявонка ўпершыню заўважыў на яго твары адзнаку пакорлівасці лёсу.

— Гэта тарнада выдувае жыццёвыя сілы і ставіць кропку, — уздыхнуў Грыцько, услухоўваючыся ў завыванне ветру.

Вецер роў моцна, роўна і пагрозліва. Так, гэта быў той самы славуты тарнада, які дасягаў гэтых мясцін амаль кожную восень, змятаючы на сваім шляху ўсё, што паддавалася яго магутнаму, хоць ўжо і абяссіленаму адлегласцю дыханню. Нараджаўся ён недзе на прасторах Мексікі, і хоць адлегласць яго стамляла, аднак на паўднёвых прасторах Сярэдняга Захаду ён нібы нанава адроджваў сваю першапачатковую сілу. Усе, хто быў у тую восень на ферме Бузукоў, сталі сведкамі, як раптам, у адно імгненне, дзённае сутонне згусцілася і ператварылася ў цемру, а з неба абрынуўся вадзяны паток. Усчалася такая бура, якой прускавец за сваё жыццё яшчэ не бачыў…

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2