Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Няўжо? А чаму?

Джаана засмяялася, павярнулася і пакінула пакой. Ён падумаў, што сёння яна прыйдзе да яго. Яна і сапраўды прыйшла.

Стомлены, ён спаў і не бачыў, як яна падышла да ложка, і адчуў яе толькі тады, калі Джаана ўжо апынулася пад коўдрай і шчыльна прыціснулася да яго ўсім сваім прагавітым целам. Пачуў пяшчотны, насычаны страсцю голас:

— А хочаш пра ўсё даведацца са мной?

Ён і не заўважыў, як апынуўся ў нецярплівых узбуджаных абдымках жанчыны. Памкнуўся ўхіліцца ад яе пяшчот, але гэта было не проста. Не проста таму, што яму самому даўно хацелася жаночай блізкасці. Недзе ў глыбіні свядомасці заварушылася пачуццё віны перад Ганнай прускаўскай. «А можа, і яна там?..» Між тым Джаана станавілася ўсё больш нецярплівай…

У тую ноч ён зразумеў, што ў каханні яна мае немалы вопыт.

Што тычыла Джааны, то яна даўно ведала, што сапраўдных мужчын на свеце не так і шмат,

што іх трэба цаніць. Назаўтра, калі ён вярнуўся з работы, гаспадыня прапанавала вячэру, але пастаялец адмовіўся. Есці не хацелася — пасля той ночы ды яшчэ прыйшоўшы з ліцейкі, адчуваў сябе змораным.

— А я ўжо пёрайкі пачысціла, — какетліва паведаміла Джаана.

Лявонка маўчаў.

— Што ў цябе з вачыма? — спытала яна.

Вочы, відаць, былі чырвоныя.

— А! Гэта так сабе… — адмахнуўся ён.

— А ты нейкі,— яна памаўчала, мусіць, падбіраючы патрэбнае слова, — не стандартны…

З другога пакоя, выцягваючы шыю, выглядваў яе сын.

— Табе трэба ўступаць у прафсаюз, каб было каму абараняць вашы правы.

Лявонка ўсміхнуўся:

— Я імігрант, мяне не прымуць. Ды я і не збіраюся тут надта доўга быць.

Гаспадыня зрабіла падкрэслена строгі выгляд і павучальна паківала пальчыкам:

— Ты павінен больш сустракацца з людзьмі, а галоўнае — дагаджаць.

На гэта ён нічога не адказаў.

Прыйшоў ліст з Прускі. Джаана тут жа, увечары, перадала яго кватаранту:

— Вось пошта. Вам ліст.

Лявонка нецярпліва разарваў канверт і разгарнуў складзены ў столку аркуш паперы:

«Дарагі наш Лявонка!

Мы тут, дзякуй Богу, па-ранейшаму жывыя і здаровыя, чаго і табе жадаем у тваім амэрыканскім жыцці. Апішам табе нашы навіны. Ужо больш месяца трымаецца сухое надвор'е. Усе чакаюць дажджу, а яго няма. Зямля высахла на пыл і разносіцца ветрам. Зерне вытыркаецца з коласа аголенае. Ужо жнуць. Дзядуля наш яшчэ, дзякуй Богу, жвавы. Людзі заўсёды раяцца з ім, калі што пачынаць. Вакол толькі і чуем: „Дзядзьку, а як тое?..“, „Дзядзьку, а як гэта?..“ „Дзядзьку, а калі?..“ Самае цяжкае ў нас, як ты ведаеш, жніво. Дзед касіў, мы з сярпамі памагалі яму. Без справы ніхто не сядзеў. Дзядулі нашаму дапамагае Тоня — і косіць, і жне, не адстаючы ад яго. У Камянцы жыта каштуе рубель трыццаць капеек за пуд. Дарагое. Учора мы зноў спілі цябе. Як бы ты вяртаешся дадому не на караблі, а плывеш на чаўпе па Лосьне. У нас ва ўсіх думкі пра адно: як там ты? Спадзяемся на міласэрнага Бога, на яго дапамогу.

Тут у нас здарылася такое, што пакралі ў пана Станіслава снапы…»

Лявонка перавёў дыханне. Далей у лісце паведамлялася, што пан Станіслаў пачаў будаваць крухмальню.

«…Цяперака захацеў мець крухмальню. Бо практычна: сам пан і навакольныя сяляне сеюць шмат бульбы. Пан Станіслаў удаўся не ў бацьку, гаспадарыць пачаў як бы па-новаму. Займацца адным земляробствам стала нявыгадна, уздумаў крухмальню. Ці хто падказаў. Месца выбраў на правым баку Плісы, побач з палацам. І ўжо замільгацелі людзі з тачкамі, возяць зямлю, умацоўваюць берагі. Цяпер людзі, працуючы на будаўніцтве, атрымліваюць плату. Кожнаму хочацца зарабіць капейчыну на аршын-другі крамніны на плацце ці хаця б на кофту. Кіруе ўсім паляк з Варшавы. Бегаюць наглядчыкі, асабліва Аўтух. Працуюць не толькі нашы прускаўцы — людзі прыходзяць здалёк: з Зінькоў, Бранавіч, Бучамля, Ратайчыц. Кожнаму хочацца зарабіць. Памёр Дармідонт Кандрацюк, якога ты павінен добра ведаць. Трахімаў бацька. Уляцеў у калодзеж і захлынуўся. Мусіць, быў п'яны. Ходзяць чуткі, што не сам уляцеў, а нехта туды пхнуў. Хто яго ведае…

Вось і ўсе нашы навіны. Цалуем. Твае родныя.

29 жніўня 1910 года».

Лявонка адклаў ліст убок, ведаючы, што праз нейкі час зноў захочацца яго прачытаць.

А неўзабаве атрымаў новы ліст, у якім родзічы паведамлялі пра наступную падзею. На гэты раз падзея была незвычайная:

«…Мы тут камеціну бачылі. Дзіва дзіўнае! У Амэрыцы, кажуць, яе не было, але мы вельмі баяліся і за цябе, бо некаторыя палохалі, што яна зачэпіць сваім доўгім хвастом зямлю, засыпле яе каменнем і пылам або атруціць газамі. Мы вельмі непакоіліся, са страхам узіраліся ў неба, выглядалі, калі яна з'явіцца. Дзядуля сказаў, што калі хто сядзіць на той камеціне, то ён бачыць і нас, і адначасова Лявонку ў той Амэрыцы. Напачатку, праўда, у нас тут не зразумелі: палічылі, што не камета, а нейкая вялізная кабета з вогненным хвастом, але потым усё ж такі разабраліся, што не чалавек гэта. Некаторыя даказвалі, што гэта вогненнае страшыла сутыкнецца з зямлёй і будзе канец свету. Пракоп Пахолак казаў, што камета прарочыць людзям вайну ці рэвалюцыю. Газеты пісалі, што гэткая ж камета пагрозліва чырванела над Масквой перад нашэсцем Напалеона. Перад гэтым, у пазамінулым годзе, быццам бы гэткая камета ўпала на Сібір і нарабіла

шмат шкоды, папаліўшы вакол сябе ўсё на некалькі вёрст. Пруску апанаваў страх. Дзядуля наш першы ўгледзеў і ядро, і хвост. Паклікаў нас, сабраліся ўсе прускаўцы. З'явілася яна з поўдня. Зырка, на ўсё неба ззяла гэтае яе ядро, а доўгі чырвоны хвост і сапраўды нагадваў меч Божы. Цёмна стала, але зор не відаць было. З жахам глядзелі мы на нябесную госцю: куды, у які бок яна рухаецца, зачэпіць ці не зачэпіць зямлю. Хвост яна вяла на поўнач. Настаўнік Шпронька перасцерагаў, каб не глядзелі на камету голымі вачыма, бо можна аслепнуць. Таму некаторыя глядзелі праз закопчанае шкло. Праз пару-другую гадзін камета знікала за даляглядам і ў наступныя некалькі вечароў з'яўлялася пазней, нанач, меншых памераў і з карацейшым хвастом. Асабліва шырока распускала хвост у бязмесячныя ночы. Мы якраз выбіралі бульбу. Думалі: а раптам назаўтра што здарыцца. Жахаліся: „Знаменіе нябеснае!“ Кузёмка, які якраз на гэты час аказаўся ў Прусцы, пераправіў нас: „Не, кажа, мілыя, тут, мусіць, нешта большае: кара Боская! Вось што… Нядоўга ўжо, відаць, пратрымаецца сучасны свет, хутка ўжо канец“.

Бацюшка айцец Глеб адслужыў у царкве малебен і сказаў: „Усявышні папярэджвае нас, грэшнікаў. Усё ва ўладзе Бога“.

Людзі радаваліся і цешыліся, што ўсё абышлося па-добраму, што камета не кранула зямлі, паляцела сваёй дарогай.

Застаёмся, твае родныя, моцна ўсе цалуем..

2 лістапада 1910 года».

(Трэба дадаць, што вернецца гэтая «камеціна» ў 1984 годзе, але нашы героі да гэтага часу не дажывуць.)

IV

Так прайшла яшчэ адна зіма. Мінаў ужо красавік.

Перад выхадным, пад вечар, Лявонка звычайна ішоў у горад. Калі быў Цімоша — з ім. Цяпер сябар з'ехаў у Нью-Йорк або, можа, яшчэ куды. Вядома, ля канвеера стаяць было цяжка. Ад стомленасці, казаў, блыталіся думкі, і аднойчы ён, не жадаючы таго, даў сабе паслабленне, збавіў тэмп, прапусціў пару трубачак. Побач, невядома адкуль, як з-пад зямлі, узнік формай — закрычаў, замахаў рукамі. Брак! Брак! Брак!.. Давялося змабілізаваць усе сілы, папакруціцца, але нарэшце змогся, не вытрымаў і прапусціў сваю змену, праваляўшыся ўвесь дзень на ложку. На другі дзень атрымаў разлік. У акенцы не пацікавіліся нават прозвішчам, спыталі толькі нумар.

— Нумар 55–09 вызвалены! — пачуў Цімоша за сваёй спіной і нечакана для сябе самога ўзрадаваўся, нават зарагатаў.

Развітаўшыся з Лявонкам, падаўся, відаць, да Піліпка ў Нью-Йорк. На вакзале Цімоша загадкава пасміхаўся, але казаць нічога не казаў. Сеўшы ў вагон, памахаў рукой. Лявонка застаўся адзін на пустым пероне. У галаве таўкліся думкі:

«Не схацеў Цімоша працаваць. Завод. Канвеер. Праца ў Форда цяжкая, але што зробіш!..»

Сёння ён быў адзін. Паклаў у кішэню камізэлькі некалькі сігар — курыў няшмат, апрануў пінжачок, насунуў на лоб капялюш і выйшаў на вуліцу. Ноч хутка апускалася на гэты вялікі горад. Начны Дэтройт зырка асветлены электрычнасцю — нават больш, чым Нью-Йорк. У вольны час ён любіў наведваць адзін танны салун, на якім, ля ўвахода, красавалася шыльда з надпісам «Разгавор па-руску». Трымаў яго яўрэй з-пад Пінска. У гэтым месцы можна было паесці. Звычайна тут прапаноўвалі свініну з фасоллю — самае дэмакратычнае блюда. Але была магчымасць заказаць і боршч з капусты, грэчневую кашу з маслам, нават дранікі, праўда, гэта каштавала значна даражэй. Бутэрброд ці пончык або селядца кліент атрымліваў без праблем. Ідучы сюды, Лявонка старанна падлічваў свае кішэнныя грошы, бо трэба было ведаць, колькі іх, каб не нарвацца на канфлікт з афіцыянтамі.

Знаёмая шыльда: «Разгавор па-руску». Адчыніў дзверы. Наведвальнікаў было няшмат. Яны сядзелі за столікамі, ля сцен, і сумна глядзелі перад сабой на пустыя кілішкі, што стаялі перад імі. У кутку нехта іграў на балалайцы.

Ён выбраў свабоднае месца, кінуў на суседняе крэсла капялюш і стаў чакаць афіцыянта, які тут жа і з'явіўся. Гэта быў негр, ён абмахнуў столік ручніком і прапанаваў меню. Прускавец папрасіў імбірнага піва і не ўтрымаўся, каб не заказаць вэнджанага селядца.

Дзверы раз-пораз адчыняліся, і з прывітаннем «Хэло!» уваходзілі ўсё новыя наведвальнікі. Па выпіўцы першынство трымалі ірландцы. Негр прынёс і паставіў піва. Лявонка ўзяў куфель, падуў на пену і ўбачыў, як насупраць з-пад густых броваў глядзяць на яго ўважлівыя вочы. Чалавек курыў сігару і ўпарта прыглядаўся да яго. «Можа, знаёмы які?» У галаве пачалі мітусіцца няясныя думкі-здагадкі: «Дзе я яго мог бачыць? Гэтыя цёмна-шэрыя вочы… Тут, у Амэрыцы? Не, здаецца, не сустракаліся. Тады — дзе? — Але адказу не знаходзіў.— А ці не той гэта, што ў Брэсцкай крэпасці перад народам гаварыў?» Прускавец асалапеў: «Гара з гарою — а чалавек з чалавекам… Гэта ж трэба — на другім канцы свету… Тады ён яшчэ бязвусы быў, а цяпер вусы прыдбаў…»

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6