Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Ён уздыхнуў, даеў апельсін, пальцы нервова забарабанілі аб стол.

— Уладкаваўся прыбіральшчыкам. Ездзіў на фургоне па вуліцах, найбольш па завулках і збіраў скрынкі са смеццем. А ведаеш, колькі яго тут! Ды і падлеткі жыцця не давалі. Бягуць ззаду і крычаць: «Сметнік! Сметнік!» Абрыдла! Прыйшлося мяняць работу. Некаторы час працаваў кур'ерам у адной саліднай фірме. Я ж усё-такі граматны, як-ніяк насіў паперы, накшталт паштальёна. Ідзеш, куды пашлюць. Спачатку гэта было нават цікава, а потым адолеў сум. Спазніўся разы два…

— О-о-о! Тут гэтага не церпяць… — паспачуваў Лявонка. — А як цяпер у цябе?

— Без

працы… — уздыхнуў госць.

— Манкі бізнес! — Гаспадар яшчэ наліў партвейну. — Але не падай духам, неяк яно будзе…

— Цяжка тут!

— Затое свабода — рабі, што хочаш! — рагатнуў Лявонка і адразу пасур'ёзнеў.— Не тое, што ў нас, у Расіі. Ніякага табе паслаблення…

— Паслаблення і тут не даюць.

— А як Піліпко?

— Па-ранейшаму, відаць, у Нью-Йорку. Даўно ад яго нічога не атрымліваў.

Лявонка ўспомніў, як Піліпко першы займеў работу ў магазіне адзення.

— Я, калі падаўся на Захад, пакінуў яго ў рэстаране замест сябе — хоць галодны не будзе, думаю, — сказаў Цімоша. — Піліпко колькі часу папрацаваў, але звольніўся. Пайшоў на завод — там, вядома, больш плацяць. Але, як на тое, аб'явілі лакаўт, работы няма. Цяпер, мабыць, ізноў мые посуд. А як твае справы?

У Амерыцы не прынята пытацца ці гаварыць, хто колькі зарабляе, і Лявонка на гэты конт толькі і сказаў:

— У нас ва ўсіх справы прыкладна аднолькавыя…

— Як тут у вас у Дэтройце — можна што падшукаць?

— Трэба паспрабаваць. Заўтра я цябе на завод павяду — на той, дзе я раблю. Раптам пашанцуе…

— Трахім напісаў, што бацька наш памёр. Гэтай зімой…

Лявонка ўспомніў Дармідонта.

— Здаецца ж моцны быў…

Яшчэ налілі віна, выпілі не стукаючыся, памянулі нябожчыка.

— Я, брат, ужо і ў турме паспеў пасядзець — месяц далі за валацужніцтва, — нібы пахваліўся Цімоша. — Можа, ты мне пару даляраў пазычыш?

— Чаму ж не — пару даляраў дам! Я нядаўна трохі дадому паслаў.

— Зараблю — адразу вярну.

Начаваць ён застаўся ў земляка. Назаўтра разам пайшлі на завод.

Цімошу пашанцавала: уладкаваўся ў «Форд мотар-компані» на канвеер, дзе збіралі аўтамабілі. Плаціць абяцалі пятнаццаць даляраў у месяц. У адміністрацыі — хваліўся ён сябру — нават сказалі, што калі будзе добра працаваць, дык атрымае падвышэнне ў аплаце. А што яшчэ трэба эмігранту?!

Лявонка павіншаваў сябра, цяпер яны працавалі як бы разам.

Першы прыдумаў паточную вытворчасць аўтамабіляў на канвееры Форд. Паточная зборачная лінія на яго заводзе працавала і ў дзень, і ў ноч, бесперапынна. Цімоша ўстроіўся прыладжваць надколавыя крылы. Патрабаваліся спрытнасць і хуткасць. Хутчэй, хутчэй, хутчэй. Марудзіш? Не марудзь! Бо тады каленам пад зад і ідзі, шукай іншую работу. Усю змену — каля канвеера. Варта на імгненне якое адвярнуцца, як адразу ж пойдзе брак. Рабочыя стаялі блізка адзін ад аднаго, іх рухі даведзены да аўтаматызму. Цімоша стараўся не адставаць.

На яго форман глядзеў чамусьці асабліва строга, матляў галавой, прыспешваў:

— Хутчэй!

Побач з Цімошам стаяў амерыканец — ён за такую ж работу атрымліваў больш.

ІІІ

Пастаянна карцела перачытаць лісты, атрыманыя з дому. Здавалася, што не ўсё зразумеў, не да канца, нешта важнае стаілася паміж радкамі.

Гэты ліст прыйшоў нядаўна:

«Дарагі Лявонка!

Мы пакуль, дзякаваць Богу, здаровы. Жывем, як і жылі. Грошы атрымалі — 15 даляраў. Вялікі табе дзякуй, сыночак. Справілі дзяўчатам тое-сёе з адзежы і абутку. Яны ўсе ў нас, дзякуй Богу, здаровенькія і прыгожанькія.

Прыходзіў панскі аканом, ізноў напамінаў пра рэшту доўгу, якую мы засталіся вінаватыя пану. Мы кажам яму, што Лявонка заробіць і неўзабаве вышле. А ён кажа, хай у двор ідзе Тоня — адрабляць. Тоня ў нас ужо дзеўка. Хлопцы заглядаюцца. Але што там у двары — ты ведаеш. А Тоня наша прыгажуня. Семнаццаць гадкоў ужо — як такую ў двор аддаваць! Замест яе хадзіла я, старая. Праца ў пана, сам ведаеш, не лёгкая.

Наша Тоня слаўная. У тую нядзелю пайшла на музыкі да Гальяшоў, бо ў іх хаце якраз гэта было. Пайшла босая, бо туфлі аддала старому Чапёрку падрамантаваць. Падскочыў Трахімка, запрасіў да танца. Скакалі польку. Трахім у ботах, бо каб у пасталах, дык не так. Ты ж ведаеш Трахіма, прытупваць ён не лянуецца. Неакуратна наступіў ёй на палец…»

Лявонка адвёў вочы ад пісьма. «От халера Трахім гэты!.. Вярнуся — я яму пакажу! Слабейшых крыўдзіць!»

«…І Фядорка ў нас добрая. З Барбаркаю ў школу ходзяць. Фядора ўжо другую зіму. Умее ўжо і карову падаіць, і печ выпаліць, і дранікаў нацерці.

Жыццё наша ў Прусцы ідзе сваім ходам. Пасля тых хваляванняў яно ўвайшло ў звычнае рэчышча. Праўда, ёсць некаторыя навіны. У нас ужо хутка канец зіме. А яшчэ, сынок, хочуць тут нас рассяліць на хутары, каморнікі прыязджалі. Зямлю падзялілі на тры разрады, дык нашу да трэцяга залічылі, бо, як ты ведаеш, неўрадлівая яна. На хутары, кажуць, пажар не так дастане і гаспадарыць лепш. Гэтай зімой у нас зусім не было снегу, дождж і дождж. Цяпер крыху падмарозіла, дык вельмі слізка, жывёлу з хлява не выганяем.

Ганна яшчэ больш папрыгажэла, часам да нас заходзіць, сябруе з Тоняй. Усяго толькі на нейкіх чатыры гадкі старэйшая. Дзядзька Васіль, Ганнін бацька, да сённяшняга дня яшчэ не вярнуўся, і лістоў ад яго няма. Прузына з Апраскаю пайшлі ў Кіеў Богу памаліцца. Чакаем цябе, Лявонка, не дачакаемся. А без гаспадара зямля сірата. Каб не дзядуля наш, не ведаем, як бы і жылі. Ты ж ведаеш — умее наш дзядуля і кошык сплесці і кажушок пашыць, і драўляную лыжку выразаць, і міску волавам залітаваць.

Дарагі брацік Лявонка! Гэта піша табе сястра твая Фядора. Я ўжо другую зіму ў школу хаджу і збольшага пісаць умею.

А яшчэ табе саабшчаем, што памёр Ясё Латушка.

Шлюць табе паклон дзядзька Хведар і яго сям'я. Цалуем.

Твае родныя».

Пачуццё ўнутранай прывязанасці зноў і зноў вяртала думкай на некалькі гадоў назад — у Пруску. Часцяком з сумнай, але прыемнай усмешкай успамінаў, як маці некалі ў святы перамые кошык картопляў, павыкалупвае «вочкі», яшчэ раз перамые — нажом чысціць неяк не выпадала, — патрэ на тарцы, дадасць крыху грэцкай мукі і паробіць аладкі. А потым тыя аладкі на капуснае лісце ды ў печ. Пах дабрэнны — на ўсю хату. Чакаеш — не дачакаешся, калі яны спякуцца. Нарэшце маці дастае — ужо спечаныя, абрывае крыху прыгарэлае капуснае лісце і складвае аладкі ў верцеху, а зверху палівае салам са скваркамі. Але ж хіба толькі дранікі такія? І ячменныя бліны смачныя, і аўсяныя, і праснакі!

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2