Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Назаўтра, ведаючы амерыканскія парадкі, Лявонка адразу накіраваўся на біржу працы. У адным з вокнаў, перад якім стаяла чарга, бялела паперка — спіс рабочых месцаў, на якія мелася вакансія. Чарга расцягнулася метраў на сорак. Белыя, чорныя… У Дэтройце шмат неграў, больш, чым у Нью-Йорку.

З дзвярэй выйшаў тоўсты, добра апрануты мужчына — бос. Валасы густа намасленыя і ажно ільсняцца, аддаючы нейкім жалезным бляскам. Спыніўся, азіраючы чаргу. Бос — правая рука дырэктара, асоба надзвычай уплывовая. Гэта Лявонка паспеў уведаць яшчэ ў Нью-Йорку. Аб нябеднасці яго сведчыла нахабнае і самазадаволенае аблічча. Бос яшчэ раз агледзеў усіх, хто сабраўся і, счакаўшы, паманіў некалькіх чалавек пальцам.

«Бярэ, хто вышэй ростам, — адзначыў сам сабе Лявонка. — Мае шансы невялікія…»

І раптам тыцнуў якраз у яго:

— І ты!

— Згодзен, сэр! — коратка адказаў хлопец, не ведаючы нават, на што ён згодзен і колькі будуць плаціць.

Так трапіў ён да Форда. «Форд мотар-компані» — так называлася фірма. Уладкаваўся ў ліцейны цэх, які сустрэў яго не проста шумам, а нейкім грукатаннем і бабаханнем, але ён чамусьці страшэнна ўзрадаваўся, пачуўшы гэта бабаханне, якім быў ахоплены цэх, падобны на апраметную. Разгарачаныя людзі ў пыльных, замасленых камбінезонах з бразгатам пхалі перад сабой ваганеткі, загружаныя вугалем, жалезным ламаччам і яшчэ чымсьці. Ваганеткі супраціўляліся ўсім сваім цяжарам, з грукатам біліся аб рэйкі, скрыпелі, быццам скардзіліся візгатлівымі металічнымі галасамі на сваю долю. Востра пахла мазутай і жалезным гарам. Стаяла страшэнная гарачыня, рабочыя хадзілі голыя да пояса. Гэта былі індустрыяльныя трушчобы Дэтройта, тая самая «Форд мотар-компані», дымныя коміны якой відаць былі здалёк.

Узялі яго на пасаду фармоўшчыка, але напачатку давялося папрацаваць падручным. Як і ўсім, хто тут працаваў, выдалі бляшку з нумарам — 66–69. Пад гэтым нумарам ён і працаваў, і змену прымаў і здаваў, і зарплату атрымліваў — семнаццаць даляраў у тыдзень. Пра астатняе ніхто не напамінаў, і прускаўца нават здзівіла, што ніхто ні разу не пацікавіўся, хто ён і адкуль.

— Дзе працуеце? — папыталася гаспадыня, калі заўважыла што кватарант атрымаў работу.

— Форд мотар-компані,— адказаў кватарант.

— Там дрэннае паветра, вельмі бруднае.

Пані Джаана мела рацыю: чаго-чаго, а бруду там хапала. У ліцейным цэху ўсё знаходзілася ў руху — толькі паспявай. Пыл, дым — клубамі, не прадыхнуць.

«Трапіў у самае пекла. Вось яно, аказваецца, якім можа быць…»

Форман, аднак, папаўся неблагі. Спачатку паставіў яго збоку, — маўляў, назірай. Форман чымсьці нагадваў Грыцька. Такі ж нешматслоўны і непаспешлівы, патрабаваў спрыту ад іншых. Верхняя губа ў яго амаль квадратная і надавала форману нейкую павышаную сур'ёзнасць. Час ад часу ён даставаў з кішэні нешта накшталт гадзінніка і прыдзірліва, з недаверам углядаўся ў яго. Прускаўца ён спачатку паставіў на пагрузку. Трэба было грузіць шыхту — кавалкі жалеззя, старыя дэталі, нейкія колы, рысоры, вобады. Праз колькі часу Лявонка стаў ля печы. Самае галоўнае, вядома, якасць металу. Форман вучыў загружаць шыхту, трымаць тэмпературу, умела раскісліваць расплаўлены метал, сачыць за яго гатоўнасцю, акуратна разліваць па каўшах. Па нізе слаўся дым нейкага няпэўнага, гарчычнага колеру, пяршыла ў горле, хацелася кашляць, без прывычкі балелі грудзі. Моцна, як бы неўпапад, бухала сэрца. Здавалася, не вытрымае, яшчэ трохі — і ўзарвецца. Форман назіраў, як загружаюць печ, падганяў: «хары ап!» (хутчэй!), затым уважліва, праз сінія акуляры, глядзеў у завалачнае акенца на мітуслівае полымя, што гудзела ў печы, ківаў галавой рабочаму. Той, ужо вопытны ліцейшчык, упэўненымі, дакладнымі ўдарамі прабіваў лётку, і адтуль вывальваўся распалены струмень металу, ад якога адляталі жоўтыя і куслівыя, як восы, пырскі. Калі не ўхілішся — уджаляць! Струмень жвава бег па чорным жолабе ў падстаўлены коўш, які трэба было разліць у формы.

Праз колькі дзён Лявонка ўжо працаваў самастойна — фармоўшчыкам. Абавязак фармоўшчыка — падносіць

формы, класці ў іх керамічныя стрыжні і разліваць метал. Асаблівае майстэрства і дакладнасць патрабаваліся пры разліўцы металу. І марудзіць нельга, і паспець трэба — расплаўлены метал чакаць не будзе. Прускавец стараўся з усіх сіл. Дапамагаў напарнік — Дэн. Таксама імігрант з Еўропы, з Галандыі, здаецца.

— Гуд бой!.. [6] — усміхнуўся нарэшце форман, агледзеўшы іх работу — атрыманыя балванкі.

6

— Добры хлопец!.. (англ.)

Уменне і майстэрства даваліся не лёгка. Ён ужо ведаў, калі ў расплаўленым метале зашмат крэмнію. Калі зашмат, гэта — брак, і разліваць не варта. Здараецца, што таўшчыня ці шырыня балванкі парушаны ці шчыліна якая-небудзь закрадзецца. Тады таксама ў лом ці на пераплаўку. Адлітыя металічныя балванкі складалі на спецыяльныя падстаўкі, і не дай Бог, калі кантралёр знойдзе які-небудзь дэфект.

Даймала гарачыня. Валасы ў яго прыліпалі да лба. Час ад часу рабочыя аблівалі сябе вадой і пастаянна пілі піва, за якім пасылалі каго-небудзь у сталоўку. Па цэху насіліся скразнякі, і дах быў стары, з дзіркамі, не раўнуючы, як у хаце Масея Галёнкі.

Дзённая змена — з сямі раніцы да чатырох дня, вячэрняя — з чатырох да дванаццаці ночы. Адзін тыдзень — удзень, другі — уночы. Паўгадзіны — на абед. На ланч — пятнаццаць хвілін. Гэты час, Лявонка добра ведаў, святы для амерыканцаў. Уміналі свае сандвічы тут жа, у цэху. Чуўся гудок — зноў пара пачынаць работу. Абедаў ён у завадской сталоўцы: свіная катлета, шклянка кавы і кавалачак белага хлеба.

К канцу змены гарачыня ў ліцейны і кіслы, удушлівы пах жалеззя пазбаўлялі апошніх сіл. Трашчалі косці, балелі ногі і рукі і асабліва спіна. Потым боль адпускаў, але ад перанапружання цела было як драўлянае. Пасля змены ён вяртаўся чорны, увесь у копаці, змыўшы мазуту толькі з рук і твару. Кроў стомлена стукала ў скроні. Ніколі не думаў, што апынецца ў такім пекле.

Ад завадскіх варот да прыпынку даводзілася ісці яшчэ хвілін дзесяць. Ад пяці да сямі — час пік. Людзей на прыпынку звычайна аказвалася шмат, і яму ніякавата было перціся першым, таму ён саступаў сваю чаргу іншым, якія, як яму здавалася, спяшаліся больш, чым ён. У выніку ён часта спыняўся перад перапоўненым трамваем і вымушаны быў чакаць наступнага. У трамваі часцей стаяў, трымаючыся за скураныя парэнчы, каб захаваць раўнавагу і не штурхнуць каго-небудзь, хто знаходзіўся побач. Народу столькі, што ў трамваі, здаецца, прасядае падлога.

— Білеты! Білеты! — не перастаючы выкрыквае кандуктар.

Прускавец часам і не чуў яго голасу, засынаў тут жа ў трамваі, яго будзілі, і даводзілася вяртацца назад, на свой прыпынак. Аднойчы забаставалі былі трамвайныя служачыя, дык давялося дадому ісці пяшком.

Урэшце рэшт трапляў у свой сціплы пакойчык, які чакаў яго ў прыгарадзе Дэтройта, на кватэру да пані Джааны. Вярнуўшыся вечарам або раніцай дадому, распранаўся, напускаў у ванну гарачай вады, клаўся і адмакаў. Усё цела ныла і смылела ад стомы.

Заставаўся які тыдзень да Новага года. Пасля дзённай змены ён, як звычайна, вярнуўся дадому, прыняў ванну. Пасля ванны прагнуў толькі аднаго: нерухома ляжаць. Вячэраць не хацелася, і ён накіраваўся да ложка. Мімаходам зірнуў у невялічкае люстэрка, што вісела на праходзе. Адтуль на яго глянуў стомлены твар з чарнатой вакол ноздраў. Уелася, нават гарачая вада не дапамагала. І ўсё ж такі ванна падбадзёрыла, дадала сілы.

Гаспадыня чысціла бульбу.

— Давайце дапамагу, — прапанаваў прускавец.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2