Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Чалавек, як бы адчуўшы яго думкі, устаў, смела падышоў да століка, за якім сядзеў збянтэжаны Лявонка.

— Дазволіце? — спытаў па-англійску.

Лявонка звычайна не спяшаўся давярацца малазнаёмым людзям, а тут з прыемнасцю падсунуў крэсла.

— Калі ласка.

— Вы, пэўна, з Расіі, ці я памыляюся?

— З Расіі.

— І я адтуль. У мінулым годзе прыехаў. Знаёмых шукаю, — кончыкам мезенца ён скінуў попел з сігары.

— А я тут ужо тры гады з гакам, з дзевяцьсот сёмага.

— Па мове падобна, што мы землякі.

— Я з-пад Брэста.

— Дык і я адтуль!

Жабінку ведаеш?

— Чаму ж не! Гэта ж з Камянцом побач!

— Тады давай знаёміцца. Андрэй! — Ён працягнуў Лявонку руку. — Прозвішча — Кляновік.

— Лявон Кужаль.

— Ну вось і пазнаёміліся.

— А я вас такі помню.

Новы знаёмы здзіўлена ўзняў бровы.

— У Брэсцкай крэпасці. Як вы выступалі. Вы тады яшчэ на маім возе стаялі…

Бровы ў чалавека яшчэ больш папаўзлі ўверх — такога ён не чакаў.

— Можа, і быў выпадак. Простаму люду я спачуваю — гэта праўда. Здаўна спачуваю. — Андрэю, відаць, нешта прыгадалася — у вачах заскакалі іскрынкі таго самага вясёлага шалу. — Доўгая гісторыя. Мне тады гадкоў дванаццаць было — тато ўзяў мяне аднойчы з сабой у Брэст. Жыта везлі прадаваць. Там вялікі базар каля Мухаўца. Стаім мы і ўжо амаль усё прадалі — пару мяшкоў засталося, як раптам — салдацік, маладзенькі такі, кволы, ускочыў да нас на воз ды за мяшок шчэміцца. Глядзім, ажно за ім афіцэр, прапаршчык, мусіць, з шабляй, і наган у руцэ. Па ўзросце таксама малады — вусікі пад носам чуць намячаюцца. Укормлены, ад злосці ажно пеніцца. На левай шчацэ ў яго — я добра запомніў — чырвоная пляма, уся набрынялася крывёй. Як цяпер помню. Я першы раз бачыў такога раз'юшанага чалавека. Крыкнуў ён нешта таму салдаціку і пагнаў у крэпасць. Я, брат, часта таго салдаціка ўспамінаю і цяпер, а тады ён мне сніцца пачаў. У чым ён мог быць вінаваты, каб бегчы за ім з наганам і шабляй? — Кляновік паглядзеў на земляка, як бы чакаючы ў яго адказу на сваё пытанне. Вусы яго натапырыліся, і ўсё аблічча стала падкрэслена сур'ёзным.

Лявонка адчуў нейкую дзіўную ўласцівасць свайго новага знаёмага: гляне на цябе і як бы наскрозь промнем прасвеціць — быццам усё ўбачыў.

— А рос я, табе скажу, цікаўным і кемлівым мальцам. Цягнула ў свет! Як толькі школу скончыў, дык у Брэст падаўся. У каморніцкім вучылішчы вучыўся.

Новы знаёмы аказаўся шчырым, гаваркім чалавекам.

— Праз колькі часу пазнаёміўся з добрымі людзьмі — сацыял-дэмакратамі. У Брэсце былі такія: Клевер, Зінаўчук… Яшчэ былі… — Андрэй, як бы што згадваючы, зацягнуўся сігарай. — Гэта я табе пад сакрэтам кажу. Гаварыць пра іх нідзе не трэба.

Тут ужо ажывіўся Лявонка. Ён успомніў брашуры, якія атрымаў з Брэста, калі вучыўся ў Камянцы. Спытаў у новага сябра, ці ведае ён што пра гэта.

— Гэта нашы табе прыслалі. Нашы людзі…— пасміхнуўся Андрэй.

Ці ведае ён тыя кнігі? «Маніфест Камуністычнай партыі», які даў яму пачытаць Зінаўчук, адкрыў, можна сказаць, вочы. Праўдзівасць і даверлівасць дапамаглі зразумець і засвоіць, што людзі, аказваецца, няроўныя, чалавечы свет падзелены на багатых і бедных, моцных і слабых, удачлівых і няўдачлівых, добрых і злых. Ідзе барацьба…

Новыя таварышы Андрэя бачылі, што хлопец ён цікавы і прагне справы.

Вірлівы 1905-ы захапіў усіх. Знайшлася справа і для яго.

Да століка падышоў негр-афіцыянт, схіліўшыся ў пачцівым паклоне.

— Віскі! Дзве порцыі! — папрасіў прускавец.

Негр паказаў рукой, што ён зразумеў, пакланіўся і пабег.

Лявонка, відаць, спадабаўся новаму знаёмаму, і яны ўжо паводзілі сябе так, быццам ведалі адзін аднаго з дзяцінства. Замест балалайкі заіграла іншая музыка — сцішана павёў мелодыю саксафон. Афіцыянт прынёс віскі.

— Быў выпадак, што бунтавалі салдаты ў Брэсцкім гарнізоне. Даручылі мне сказаць перад імі колькі слоў…

— Гэта я тады, пэўна, і ўбачыў! — ажывіўся прускавец.

— Магчыма.

— У Расіі вечныя бунты ды рэвалюцыі,— Лявонка ўспомніў старога Бузука.

Субяседнік паглядзеў на яго ўважліва і з нейкім дакорам у вачах: эх, маўляў, нізка ты лётаеш, чалавеча. Сам ён лётаў высока. Неўзабаве пасля таго выпадку ў Брэсцкай крэпасці — з турмы выпусцілі яго даволі хутка — параілі падацца ў Маскву, у цэнтр падзей. Уладкавалі на завод. Тут быў сапраўдны рабочы клас — не тое што ў Брэсце. Праца на заводзе пераканала ў праваце пралетарскай справы. Кемлівы, прадпрымальны, рызыкоўны — ён многае бачыў, як яму здавалася, далей, чым іншыя. Ён павінен дамагчыся, каб яму і такім, як ён, жыць стала лягчэй. Кар'еру ён мог бы зрабіць без цяжкасцей, але нашто яна — кар'ера тая? У яго свая дарога. З Масквы паслалі ў Амерыку. Кляновік згадзіўся без ваганняў. Сіл было шмат. «Не губляй сувязі з нашым рухам», — яшчэ раз напомнілі пры развітанні.

— Наіўны ты, хоць і кнігі тыя чытаў…— сказаў Кляновы. — Колькі табе гадоў?

— Дваццаць.

— Малады…

— А табе?

— Мне ўжо дваццаць два! — Ён паглядзеў на Лявонку з адчуваннем сваёй перавагі.

— Няёмка прызнавацца — амаль штоночы Пруска сніцца.

— Дзівак нейкі,— паціснуў плячыма Кляновік. — Пруска, радзіма… Хіба пра гэта сёння трэба думаць?

Кужаль ніяк не мог уцяміць, куды ён хіліць.

— Я на «Форд мотар» працую, — сказаў ён як бы дзеля таго, каб хоць як апраўдацца перад новым прыяцелем, — а вы?

— Ды мне, ведаеш, шчыра кажучы, не надта шанцуе. Напачатку быў у друкарню ўладкаваўся, газету выдавалі. «Новый Миръ», — можа, чуў?

— Не даводзілася. Тут некаторыя нашы хлопцы атрымліваюць газету з Вільна. «Наша ніва» называецца.

— Гэта не тое! — махнуў рукой Андрэй. — Давай яшчэ партвейну закажам.

Зноў паклікалі афіцыянта.

— Мне адзін чалавек казаў, што для Беларусі маюць даць аўтаномію, — Лявонка хацеў пачуць, як на гэта адзавецца Андрэй.

Той як бы нават усердзіўся:

— Не з гэтага трэба пачынаць! Нацыянальнае пытанне вялікага значэння не мае. На першым плане ў нас — сацыяльная перабудова грамадства. Мы — сацыялісты…

Памаўчалі, а потым Кляновік зноў паўтарыў:

— Як успомню таго салдаціка, дык, браце, і сляза навернецца. Не проста ўсё і ў Амерыцы! І расавай нянавісці хапае і іншага… Ку-клукс-клан, суды Лінча, сегрэгацыя…

— Тут так, — пагадзіўся Лявонка, — калі грошы ёсць — ты чалавек, а калі няма, дык ніхто твайго існавання і не заўважыць.

Поделиться:
Популярные книги

Игра топа. Революция

Вяч Павел
3. Игра топа
Фантастика:
фэнтези
7.45
рейтинг книги
Игра топа. Революция

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Темный Охотник

Розальев Андрей
1. КО: Темный охотник
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Охотник

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Восход. Солнцев. Книга V

Скабер Артемий
5. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга V

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Гром над Империей. Часть 2

Машуков Тимур
6. Гром над миром
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Гром над Империей. Часть 2

Идеальный мир для Лекаря 7

Сапфир Олег
7. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 7

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Вечный. Книга V

Рокотов Алексей
5. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга V

Внешники такие разные

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники такие разные

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8