Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Пра ўбачанае ён нікому не расказваў.

Назаўтра Лявон ізноў стаяў ля біржы, але безвынікова. Зайшоў у салун, той самы — «Разгавор па-руску», і на апошнія дзесяць цэнтаў заказаў піва. Піва было пракіслым, але ён, каб перабіць голад, выпіў увесь куфель. Голад, аднак, толькі ўзмацніўся. Выходзячы з салуна, прыхапіў забытую нейкім аматарам піва ці віскі газету. Вулічная гарачыня здалася неверагоднай. Ногі зрабіліся цяжкія, як налітыя волавам. А страўнік і не думаў супакойвацца, не пераставаў нагадваць гаспадару аб сабе: «Падумай пра мяне, падумай пра мяне!» Калі яшчэ меў у кішэні колькі цэнтаў, дык мог нават два дні не есці, трываць, ведаючы, што ў любы момант можна схадзіць у сталоўку. Цяпер жа, калі ў кішэнях пуста, трываць было проста немагчыма.

Вырашыў падацца ў парк. Ад голаду пачало

хістаць. «А што, калі аслабну зусім? Тады канец… Знікну, прападу, і ведаць ніхто не будзе. Можа, гэтак і здарылася з дзядзькам Васілём?..» Прыйшлі на памяць словы вярбоўшчыка: «У Амэрыцы нават самы бедны есць пірагі». Магазіны і лаўкі — што праўда, то праўда, — былі забіты прадуктамі: мясам розных гатункаў, каўбасамі, кансервамі, хлебам, булкамі. Кіруючыся ў парк, спыніўся перад вітрынаю. З вітрыннага шкла на яго глядзеў схуднелы чалавек з падупалым тварам, аброслым цёмным шчаціннем. Зусім не падобны на таго прускаўскага Лявонку, якім ён сябе заўсёды ўяўляў. Шчокі ўваліліся і шчыльна абцягвалі скулы, з-пад нізкіх броваў стомлена і прыгнечана глядзелі чорныя вочы.

Да фізічнай адзіноты дадалася яшчэ і адзінота душэўная, яшчэ больш цяжкая. Навакольны свет быў абсалютна абыякавы і раўнадушны да тых, каму не пашанцавала ў жыцці. І здалося, што ён самы самотны ў свеце, самы няшчасны і нікчэмны. Ён ішоў, прыгорблены, і ніхто не звяртаў увагі, як бы яго і не было, усе занятыя сабой. У свядомасці прускаўца запанавала пачуццё бездапаможнасці і адчаю. Ён бачыў, як хлопчык-негр выцягнуў з памыйнага вядра выкінуты кімсьці сандвіч, абдзьмухаў і пачаў есці. А можа, і самому так? Цяжка захаваць павагу да сябе і заставацца самім сабою, калі гаворка ідзе пра тое, каб выжыць. Прускаўцам авалодалі сум, маркота і адчай. «Нашто я прыехаў сюды? Прывалокся, а цяпер? Хоць ты засілься! Як той Юджын… А можа, жыццё і не вартае таго, каб жыць? Бо які ж сэнс у такім існаванні? Дзе выйсце? Нешта ж давядзецца рабіць… А што рабіць? Не, відаць, мне ўжо няма месца на гэтым свеце. Гэта ж трэба было ехаць за край свету дзеля таго, каб памерці там. А можа, я таму і прыехаў сюды, можа, лёс мой такі?» Апанаваў страх. Здалося, што ён канчаткова заблытаўся і ў думках, і ў жыцці…

У парку ён паслаў на траву газету і лёг. Цяпер ён добра ведаў, што свет цёмны і страшны. Што ж рабіць?

З дрэва на дрэва, па галінках, пераскоквала белка, але Лявонка яе не бачыў. Адолела стома, і ён заснуў…

Ачнуўшыся, ён падняў галаву і толькі цяпер заўважыў, што газета надрукавана па-руску. Вочы пабеглі па радках і дабеглі да невялічкага артыкульчыка ў канцы газетнай паласы. Па складах прачытаў:

«Мільянер Біл Крамер расшуквае Мэры Хабард, Дораці Кларк і Фані Блэквуд. Ён завяшчае ім свае грошы як удзячнасць за тое, што 50 гадоў назад яны адмовіліся выйсці за яго замуж. У мінулым годзе містэр Крамер адзначыў свой 90-гадовы юбілей. Ён да гэтага часу халасцяк і лічыць, што калі б ажаніўся, то не дажыў бы да такога ўзросту. Кожная з памянёных жанчын мае атрымаць 300 тысяч даляраў».

Прускавец міжвольна ўсміхнуўся і, адчуўшы, як смокча пад лыжачкай, перавёў погляд на суседнюю калонку:

«Невядомы чалавек выскачыў учора з дзесятага паверха гатэля „Генерал Шэрман“ на рагу Дзірнборн і 5-й авеню. Труп знаходзіцца ў моргу для апазнання».

«Гаротнік нейкі, мусіць, як і я. З дзесятага паверха. Гэта высока, не мучыўся, пэўна. Адразу. Прыехаў, магчыма, адкуль, ды вось не пашанцавала. Але адчайны! А дома, можа, не ведаюць, чакаюць, як чакаюць да гэтага часу ў Прусцы дзядзьку Васіля. А можа, гэта ён і быў? Няўжо ў гатэлі жыў? Зрэшты, паміраць усё роўна давядзецца — зараз ці на колькі гадоў пазней. Розніца невялікая. Усё адно паміраць. — У галаве шалёна закруцілася думка пра канец, пра падзенне ў бездань, закруцілася, утвараючы ў свядомасці глыбокую варонку, якая нахабна зацягвала ў сябе. — А як жа сёстры без мяне застануцца? Хто ім дапаможа? А яшчэ ж мама, дзядуля — яны ж чакаць будуць. А Ганна, Ганна? Бацька не прыехаў, і я не з'яўлюся… — Пакутлівым болем налілося сэрца. — Хіба за гэтым я сюды ехаў? Не за гэтым…» Ён устаў, атрос з калень травінкі і зноў выйшаў на вуліцу. Вакол снавалі дробныя прадаўцы, голасна рэкламуючы свой тавар: салодкую гумку, сігары, арэхі, бананы, ліманад. Сярод іх былі, напэўна,

прадстаўнікі ўсіх нацый і рас, якія толькі і ёсць на зямлі, аднак усе яны выглядалі абыякавымі і чужымі. Ён і сам не надта ўглядаўся ў гэты натоўп. Проста — ішоў. І раптам нечакана — ажно ўздрыгануўся! — на самым перакрыжаванні ўбачыў… прускаўскую Ганну. Яе! Каханая ішла не спяшаючыся, роўным крокам, павольна набліжаючыся да яго. Тонкімі шнурочкамі чарнелі бровы, на шыі, на грудзях палымнелі пацеры. Здаецца, яшчэ больш пастрайнела. Станістая стала. Пасміхалася. Вачам сваім не паверыў: адкуль яна тут? Нават не паведаміла… Ён бы неяк сустрэў… Ён пабег наперад, насустрач ёй, каб яна ўбачыла яго і, не дай Бог, не абмінула. Вось яны амаль што параўняліся. Але погляд дзяўчыны прайшоў па яго твары і нават не затрымаўся. «Не яна…» І ён неяк адразу і яшчэ вастрэй адчуў, як абступіла яго з усіх бакоў адзінота…

«А можа, вярнуцца мне на тую ферму? Людзі там неблагія, прымуць. Толькі як даехаць? На білет трэба грошы…»

З гэтымі думкамі ён дабрыў да начлежкі, дзе яго чакаў Боб. Ноччу яны спалі побач. Датчанін спачуваў яму як «земляку з Еўропы», бачачы яго становішча. Сам ён брукаваў вуліцы.

— Ёсць месца! — сустрэў Боб земляка.

— Дзе?

— Ідзі заўтра з раніцы, на станцыі патрэбны грузчыкі!

— Зразумела. Я вельмі вам удзячны, — захваляваўся прускавец.

Боб паціснуў плячыма.

Назаўтра Лявонка, яшчэ не світала, пабег на чыгуначную станцыю. Там, у канторы, нават узрадаваліся і тут жа прапанавалі разгружаць вагоны. Работа, вядома, часовая. Але якое гэта шчасце — мець хаця б часовую работу! Нават такую — насіць пяцідзесяцікілаграмовыя мяшкі з цэментам. Набралася іх — такіх, як ён, — некалькі чалавек. У цэментным пыле яны і не заўважылі, як да іх падышлі нейкія незнаёмыя.

— Якога чорта табе трэба? — спытаў адзін і злосна паглядзеў на прускаўца.

— Scab! [8] — сказаў другі.

8

Штрэйкбрэхер! (англ.)

Лявонка не зразумеў.

— Go away! [9] — наступалі незнаёмыя.

— Вон адсюль, штрэйкбрэхеры! — выгукнуў хтосьці яшчэ.

У грузчыкаў апусціліся рукі. Разгрузку давялося спыніць, за нявыкананую работу ім, зразумела, нічога не заплацілі.

Зноў пацягнуліся беспрацоўныя дні. Але аднойчы Боб, які ўсё апекаваўся хлопцам, абнадзеіў:

— Схадзі, Леан, на базар, сёння мы там брукавалі плошчу, там хапае ўсяго.

— Думаеш, там будзе работа? — Лявонка паглядзеў на сябра.

9

Ідзі адсюль! (англ.)

— Наконт пастаяннай работы не ведаю, але тое-сёе перахапіць можна. Пакуль што лепшае падвернецца…

Пайшоў на базар. Дапамог нейкаму гандляру панасіць скрынкі з апельсінамі са склада да прылаўка і атрымаў паўдаляра. Схадзіў у сталоўку. Пры базары можна было жыць. Зарабіць — нічога надта не заробіш, а з голаду не памрэш. Палепшаў крыху настрой.

«Раз нарадзіўся на свет, братка, то трэба жыць, — з нейкай новаадкрытай радасцю думаў прускавец. — А жыць жа — добра!»

— Бі стыл, Леан, — падбадзёрваў датчанін.

Бі стыл — па-англійску азначае: не хвалюйся, усё будзе добра. «Так-то яно так, — непакоіўся Лявонка, — але ж дзе зарабіць астатнія грошы, каб адаслаць дадому і самому хутчэй вярнуцца?» Тым не менш, як ні дзіўна, гэта разважлівае «бі стыл» прыйшлося яму даспадобы і запомнілася на ўсё жыццё. Потым многія не раз пачуюць «бі стыл» і ад яго…

Аднак Дэтройт — горад вялікі, і праца ўсё ж такі знаходзілася. Мыў аўтамабілі, прадаваў абутак, ахоўваў партовыя склады. Дзе толькі не працаваў! Уладкаваўся быў паштальёнам, успомніўшы Цімошу, які таксама адведаў гэтай сабачай работы. Куды ён цяпер падаўся — Цімоша той? Так перабыў яшчэ адну зіму. Калі пацяплела, разам з Бобам масціў вулічны брук, трывала ўмацоўваючы яго трамбоўкай-двухручкай. Плацілі слабавата, але трымацца можна было.

Поделиться:
Популярные книги

Возрождение Феникса. Том 2

Володин Григорий Григорьевич
2. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.92
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 2

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Сумеречный Стрелок 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 4

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Диверсант

Вайс Александр
2. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Диверсант

Кодекс Охотника. Книга XVI

Винокуров Юрий
16. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVI

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Я Гордый часть 2

Машуков Тимур
2. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый часть 2

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Авиатор: назад в СССР 10

Дорин Михаил
10. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 10

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Адепт. Том 1. Обучение

Бубела Олег Николаевич
6. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Адепт. Том 1. Обучение