Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Падняць трал! — каманда з капітанскага мосціка.

Хвалюецца, мусіць, і містэр Лукас, бо забывае пра зашчэмленую між зубоў пагаслую люльку, якая недарэчна тырчыць у яго пад носам. Трал праз сістэму блокаў, якія тут называюць талямі, паднімаецца з вады так, каб яго канец — матня — завіс над палубай. Віруе, пеніцца, кіпіць вада ў тым месцы, дзе мае з'явіцца з вады матня. Ужо відаць, як паміж грабеньчыкамі хваль варушыцца рыба. Нарэшце з глыбокай воднай тоні паказваецца матня, уся ў ціне, зялёная ад безлічы донных водарасцей і Бог ведае яшчэ якіх дзіўных стварэнняў. Свежы вецер пранізвае рыбакоў халоднай азёрнай вільгаццю.

У

нос б'е нязвыклы і непрыемны пах азёрнага нутра. Адзін з матросаў хуценька развязвае матню, трал раскрываецца, і на палубу сыплецца рыбнае срэбра: траска, пікша, сайда, палтус, чырвоны марскі акунь.

У 1909 годзе ў Вялікія азёры ўпершыню была запушчана рыба корушка, так што зрэдку трапляла і яна. Тут жа крабы, ракі, марскія зоркі, вожыкі. Драбната! Ні акулы, ні касаткі ў Вялікіх азёрах, вядома, не лавіліся. Тое-сёе паспяваюць схапіць чайкі, якія яшчэ больш мітусяцца, крычаць, апускаюцца на палубу. Налоўленую рыбу — большай часткай гэта быў палтус — пластамі складвалі ў трум і вярталіся ў Гудзон на сваю прыстань. Прадавалі ў той самы дзень, тут жа, на прыстані.

Улоў выгружаны, бак запраўлены гаручым, у трум засыпаны лёд, і зноў адпраўляліся ў чарговы рэйс. Калі знаходзілі ўдалае рыбнае месца, то назаўтра з'яўляліся туды зноў.

Мурожныя берагі Гудзона нагадвалі родныя паплавы. Ля берага з вады тырчэлі знаёмыя па прускаўскіх балацявінах сцябліны кугі з чорнымі пачаткамі на канцах. Смак набіраў хуткасць, і неўзабаве берагі Гудзона расступаліся, расплываліся некуды ўдалячынь, зліваючыся з густым папялістым туманам. З чыстага неба зырка свяціла вясенняе сонца, мякка дуў бадзёры паўночны ветрык. Азёрная свежасць добра-такі халадзіла цела. Каб як сагрэцца, бралі з сабой матроскі джын.

— Рус! Хадзі сюды, табе кажуць!

Гэта — Спайдэр. У руках у яго бутэлька і шклянка. Карак і твар да чарнаты абпаленыя сонцам. Лявонка дастаў сандвічы, халоднае мяса. Са Спайдэрам яны пасябравалі, і калі была пляшка джыну, бывалы матрос клікаў гірускаўца. Джын прыемна пах ядлоўцам, духмянай смалой і смакам сваім нагадваў прускаўскую самагонку. Неяк да Лявонкі прывязаўся быў кашаль.

— Страхоўку хоць атрымаў? — пацікавіўся Спайдэр, размінаючы ў руках сухую рыбіну. — Калі застрахавацца, то і ад хваробы можна мець карысць.

— Якую страхоўку? — здзівіўся Лявонка. — Эмігрантаў гэта не датычыць…

Спайдэр спачувальна пакруціў галавой.

У цэлым, аднак, справы пайшлі весялей. За адзін тыдзень ён зарабіў столькі, колькі ў лінейцы за месяц, — шэсцьдзесят даляраў. Грошы Падгурскаму — трыста даляраў — паслаў на адрас Брэсцкага банка і адчуваў невыказную асалоду ад таго, што нарэшце ўдалося расплаціцца з даўгамі. З'явілася думка аб асабістай незалежнасці.

«Ну вось, расплаціўся — цяпер на дарогу сабраць і — бывай, Амэрыка!..»

Адзін за адным цягнуліся дні. Сярод матросаў некалькі неграў. Такія ж працавітыя, як і астатнія матросы. Вечарам ля прыстані даймалі камары — тут яны былі нейкія асабліва вялікія і злосныя. Лявонка, калі быў свабодны ад вахты, спускаўся ўніз, клаўся на ложак і, слухаючы, як храпуць яго таварышы-матросы, думаў пра сваё жыццё. Вясёлага, калі падумаць, не так і шмат. А свят і зусім няма. Выйшаўшы на палубу, пазіраў за борт. З азёрнай глыбіні глядзела зялёная зорка, слаба пабліскваючы сваімі зменлівымі промнямі. Як тады, на Купалле, з Ганнай.

Пасля вяртання з уловам начаваў тут жа, на караблі. Часам ішоў у барак,

але ўмовы там былі не лепшыя. Ноччу ўжо не раз снілася, што ўсчалася бура і на іх маленькі смак вось-вось наваляцца высокія хвалі. Прачынаўся звычайна яшчэ да ўсходу сонца…

Вядома, усё залежала ад улову. Апошнім часам шанцавала ўсё менш. Капітан выглядаў сярдзітым і задуменным. Усе з нецярпеннем чакалі таго моманту, калі адкрыецца сезон лоўлі вустрыц. Вустрыцамі тут называлі ракавінкі, што пладзіліся на плыткіх азёрных мясцінах — водмелях. «Вось гэта — дзела!» — цмокаў языком Спайдэр і ўспамінаў мінулагодні сезон, калі яны, паводле яго слоў, ледзьве не сталі мільянерамі. Работа, праўда, нялёгкая. Гадзінамі боўталіся ў халоднай вадзе, пакуль некалькі разоў не напоўняць шлюпку і не адвязуць яе на смак. Вустрыцы, расказваў Спайдэр, калі адчуваюць небяспеку, шчыльна зачыняюць свае створкі і зарываюцца глыбей у пясок. Але іх знаходзілі — нават у пяску, кідалі ў шлюпку і адвозілі на смак, складвалі, як і рыбу, у трум, і калі трум запаўняўся, смак плыў у прызначанае месца, дзе капітана чакалі спажыўцы гэтага тавару. Асабліва цікавіліся ім гаспадары рэстаранаў, салунаў Аматары елі вустрыц сырымі, запіваючы півам і віскі.

Пакуль што, аднак, трэба было пачакаць — вустрычны сезон яшчэ не наступіў…

Калі смак стаяў ля прычала, капітан Лукас амаль не выходзіў са сваёй каюты. Загады перадаваў праз боцмана. На гэты раз ён загадаў сабрацца, калі ўжо добра звечарэла.

Каманда апранула цёплыя світэры, на нагах тыя самыя рыбацкія боты. Пасярэдзіне стаяў капітан. У зубах — люлька.

— Прашу ўвагі. Ідзём за вустрыцамі,— сказаў капітан і, не вымаючы з зубоў люлькі, чмыхнуў чырвоным носам.

«Але ж і нос, — падумаў Лявонка, — як бы хто паміж шчок моркву прыткнуў».

— Уэл? — азваўся боцман, акінуўшы вокам усіх прысутных.

— Але ж гэта браканьерства, — сказаў Спайдэр.

Капітан і боцман амаль адначасова павярнуліся да яго.

Матрос адразу змоўк. Капітану падпарадкоўваліся поўнасцю і безагаворачна.

Смак скрануўся з месца і ціха адышоў ад берага.

— Поўны ўпярод! — скамандаваў капітан і пыхнуў астылай люлькай.

Лавіць вустрыц дазвалялася ў сезон — пад восень, а пакуль што — Спайдэр меў рацыю — гэта лічылася браканьерствам. Таму яны і пайшлі ноччу. Лявонка, як бы адчуваючы нешта нядобрае, супакойваў сябе: «Гэта апошні раз. Зараблю на дарогу і паеду. Хопіць! Надаела бадзяцца па свеце. Пара ўжо і да сваёй гаспадаркі вярнуцца. Тое-сёе, здаецца, зразумеў…»

Пазіраючы на хвалі, ён уяўляў, як красуе жыта на прускаўскіх палях, што падступаюць да самай Бярэзіны. А лугавая раніца над Лосьнай! Апошнім часам ізноў усё часцей яго наведвала абвостранае пачуццё шкадобы да тых, што засталіся там, далёка, дома. Адны. Без чыёй-небудзь дапамогі. А ён жа іх кармілец! Часам настальгія, з'яўляючыся невядома адкуль, пранізвала ўсю яго істоту, перахоплівала дыханне. Сёння, калі яны ішлі за вустрыцамі, гэтае пачуццё ізноў востра нагадала пра сябе.

Злева наперарэз плыла шырокая баржа, на якой грамаздзіліся горы скрынак з нейкім таварам. Капітан падаў каманду, і смак абышоў баржу, развярнуўшыся перад самым яе носам. Выплыўшы з вусця Гудзона, павярнулі на поўдзень, да мелкаводдзя. Праз якую гадзіну, калі бераг быў блізка і плысці стала небяспечна, сталі на якар і спусцілі шлюпку. Некалькі рыбакоў, у тым ліку і Лявонка, селі ў яе і падаліся ў бок берага.

Поделиться:
Популярные книги

Огненный князь 2

Машуков Тимур
2. Багряный восход
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Огненный князь 2

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Александр Агренев. Трилогия

Кулаков Алексей Иванович
Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.17
рейтинг книги
Александр Агренев. Трилогия

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Эфир. Терра 13. #2

Скабер Артемий
2. Совет Видящих
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эфир. Терра 13. #2

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Черный маг императора 2

Герда Александр
2. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
6.00
рейтинг книги
Черный маг императора 2

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III