Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

«Дома, цяпер, вызваліўшыся з даўгоў, я буду вольны, ні ад кога не залежны, а тут усё не сваё… І Ганна!..» Зноў успомніў яе захапляльную прыгожасць, якой убачыў яе тады, у клуні, на світанні…

А праз некалькі дзён паштальён прынёс новы ліст з Прускі. Напісалі, відаць, не дачакаўшыся яго адказу на папярэдні. Ён разгортваў яго з трывогай. Спачатку ішлі, як звычайна, паведамленні пра здароўе, стан гаспадаркі, надвор'е, а потым ён прачытаў:

«…Лявонка, мы табе раней не пісалі, а цяпер вось вырашылі напісаць. Дарагі сыночак. Ганна Васілішына не дачакалася цябе, выйшла замуж за Трахіма. Адбылося гэта ўжо колькі часу назад. Было вяселле…»

«Не

дачакалася! — мільганула думка. — Бацька не вярнуўся, дык, мусіць, думала, што і я не вярнуся… А можа, яна мяне ніколі і не кахала? Гэта быў звычайны падман, а я верыў. А Трахім… Трахімка!.. Нягоднік… І Ганна, Ганна… Што ж, няма, відаць, на свеце такога кахання, якое б устаяла перад разлукай. Дык, можа, і Цімоша тады з гэтай прычыны так загадкава ўсміхаўся?..» Па шчоках пакаціліся слёзы, ён зноў паднёс ліст да вачэй:

«…Тоня, Фядора і Барбарка, усе мы, абураны гэтым яе ўчынкам. Ох, Ганна, Ганна… Прускаўскія жанкі таксама былі супраць, бо ўсе ведалі, што ў яе ёсць ты, хай сабе і ў Амэрыцы… Трахім хадзіў на попрадкі, каб пераканаць іх. Не змогшы іх у спрэчцы, ён ушчэнт пашчапаў ім калаўроты…»

Тут Лявонка не вытрымаў і зарыдаў уголас, бездапаможна, як бы адчуўшы ў тых калаўротах адлюстраванне свайго лёсу. Плачучы, чытаў далей:

«…Трахім быў апрануты ў белую палатняную вышытую сарочку і падперазаны поясам з кутасамі. І Ганна ўбралася па-святочнаму. Сарочка вышытая, спаднічка, фартушок, на галоўцы вяночак з рознакаляровымі стужкамі, але сама маладая надта смутная выглядала. Але што дзеецца? Не паспелі справіць вяселле, як Трахім зноў стаў хадзіць на музыкі. Ты ж яго ведаеш. А неўзабаве ў Ганны нарадзілася дзіця. Сынок. Неяк гэта было для ўсіх нечакана, бо пра Ганніну цяжарнасць ніхто не чуў — не падобна яна была на цяжарную. Бацюшка малога Косцем назваў. Відаць, у гонар Кастантага, які быў за кума.

Вось такія справы. У нас ужо восень. Ты надта там не ўбірайся. Трымайся. Дзяўчына знойдзецца заўсёды.

Пісала Тоня».

Пасля гэтага ён доўга не мог супакоіцца. «Жыццё дае нечаканасці, — раз-пораз уздыхаў ён, адклаўшы ліст убок. — Спадзяваўся на адно, а выйшла іншае. Што ж, такі, мусіць, лёс…» Успомніўся чамусьці радок з даўняга Ганнінага ліста: «Хлопцы за адзін вечар станцоўваюць па пары пасталоў».

«Датанцавалася!..»

Гаспадар заўважыў яго разгубленасць:

— Што здарылася?

Работнік пачуваў сябе ніякавата, толькі і здолеў сказаць:

— Мне спешна дадому трэба.

— What did you say? [12]

— Ліст прыйшоў з дому. Лна замуж выйшла, — растлумачыў прускавец.

— Хто?

— Дзяўчына мая…

— Ол райт! — паціснуў плячыма фермер. — Тым больш няма чаго хвалявацца. Нашто ехаць, калі яна ўжо замужам?

І потым — у гэтай сітуацыі яшчэ невядома, каму больш пашанцавала… — Іван глядзеў на яго са шкадаваннем, як на дзівака.

12

Што ты сказаў? (англ.)

Розумам Лявонка пагаджаўся, што фермер гаворыць праўду, а сэрца не сунімалася: «Едзь!»

Іван, а потым і Мелані спрабавалі давесці сваё:

— Сюды ж едуць людзі, каб заставацца тут! — казаў Іван.

— Завядзеш свой бізнес… — угаворвала Мелані.

Гаспадар спрабаваў суцешыць:

— Хутка на зайцоў будзем паляваць, вунь

іх колькі развялося!

Але Лявонку было не да зайцоў. «Не, Амэрыку я пакідаю — раз і назаўсёды. Вярнуцца ў Амэрыку? Ніколі. Гэта ж праз яе я страціў Ганну…» Вядома, Бузукам гэтак рэзка сказаць не пасмеў. Крыху супакоіўшыся, нават палагаднеў:

— Папраўлю справы і вярнуся. Я ж маю на гэта права на працягу двух год…

Забягаючы наперад, аднак, нельга не сказаць, што і праз дзесяць, і праз дваццаць, і праз больш гадоў ён не раз будзе шкадаваць, што пакінуў гэтую такую багатую на розныя дзівосы краіну, шырокую і па-сапраўднаму свабодную.

Х

Не адкладваючы, з'ездзіў у Маршалтаўн, зняў у банку невялікія грошы, што ляжалі на яго рахунку, хуценька купіў білет на параход, астатнія, за выключэннем тых, што патрэбны былі на дарогу, выслаў дадому. Параход — «California». Ён быў намаляваны на білеце — дыміў усімі чатырма высокімі чорнымі трубамі. Тут жа, у Маршалтаўне, набыў жоўты скураны чамадан, як-ніяк — амерыканец, новы капялюш, куртку і іншыя неабходныя рэчы і падарункі. Касцюм у яго быў яшчэ той — цёмны ў шэрую палоску, які яны некалі куплялі разам з Цімошам і Піліпком. Купіў яшчэ пару белых кашуль і мацісовыя запінкі да іх.

— Ты сёння выглядаеш, як новенькі даляр! — пажартаваў гаспадар, калі Лявонка вярнуўся з Маршалтаўна.

Мелані глядзела на яго з сумам.

— Білет купіў! «California»! — абвясціў Лявонка і паказаў чамадан.

— У Каліфорнію? — не зразумела Мелані.

— Дадому. Гэта параход «California».

— Вось яно як! — Фермер пачасаў патыліцу і паправіў капялюш.

Прускавец таксама развёў рукамі. «California» адплывала праз некалькі дзён. А там, праз пару тыдняў, Лібава. Трэба было развітвацца з гасціннымі гаспадарамі. Іван зрабіў канчатковы разлік.

Вяртаўся ён з Амерыкі на зыходзе 1913-га. На дварэ ўжо стаяла няўтульная нью-йоркская зіма. Над горадам плылі, чапляючыся за дахі шматпавярховых хмарачосаў, густыя звільгатнелыя аблокі. Пранізлівы вецер даставаў да самага споду, але прускавец не адчуваў холаду. Стоячы на палубе магутнай чатырохтрубнай «California», ён думаў пра той дзіўны збег абставін, які закінуў яго ажно на другі бок зямлі, за акіян, пра наканаванасць жыцця, у якім прычыннасць і лёс дзейнічалі як бы заадно.

«Чаму гэта я раптам так хутка падхапіўся і кінуўся дадому? Як і тады, калі сюды ехаў… Ганна, Ганна, Ганна… Гэта ты мяцеліш маім жыццём. Дзівак! Лічыў сябе незалежным. Незалежным — ад каго? Хіба можна быць незалежным ад сваіх пачуццяў, ад самога сябе? Ад той сілы, што падхапіла і панесла ў гэтыя невядомыя прасторы, у Амэрыку?.. Цяпер яна несла яго, як птушку, назад — у Еўропу, дадому, у Пруску. Гэта ўсё адно як нейкі інстынкт. Інстынкт вяртання. Пруска, Пруска, як ты там?»

Побач узвышаўся Нью-Йорк. Прускавец пазіраў на гэты велічны горад — галоўны горад краіны, якую яму даводзілася пакідаць. Нью-Йорк імкнуў у вышыню. Уперагонкі з хмарачосамі ўзнімаліся ў неба дзве высокія ажурныя дугі жалезных мастоў, перакінутых над Гудзонам. Удалечыні, у бок поўначы, угадваліся грузныя абрысы маўзалея Гранта, з левага боку ўзвышаўся нядаўна пабудаваны агромністы каталіцкі сабор, назвы якога Лявонка не ведаў. У тым баку, дзе знаходзіўся порт, тоўпіліся, як жалезныя жоравы, магутныя краны, павольна рухаючы сваімі цыбатымі шыямі. Назіраючы за іх працай, ён і не заўважыў, як «California» ціха кранулася з месца.

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия