Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— А дзе яшчэ?

— Рыбачыў на Вялікіх азёрах.

— Вось як!

— А ты настаўніцай працуеш?

— Настаўніцай.

— Дзяцей вучыш?

Анет кіўнула галавой.

— Цікава?

— Вельмі.

— Рады за цябе. А я тут паспеў наведаць квакераў.

— Квакераў ці яшчэ каго-небудзь у Маршалтаўне? — усміхнулася Анет, цярэбячы ў руках белую батыставую хусцінку.

Ён здагадваўся, на што яна намякала. На жанчын, не іначай. У Маршалтаўне, не сакрэт, заўсёды можна знайсці жанчыну.

— А я сапраўды быў у квакераў. Вось квакеры, дарэчы, на жанчын нават не пазіраюць.

Пра квакераў яна ведала,

напэўна, не менш, чым ён.

— Гэта так. Каханне да шлюбу ў іх не дазваляецца. — І дадала: — Каханне за грошы таксама не каханне.

«Чытае мне натацыі», — падумаў Лявонка.

— Ці навучыўся ты ездзіць на байку?

Лявонка пасміхнуўся, успомніўшы, як Анет вучыла яго трымацца на веласіпедзе, і адмоўна пакруціў галавой. Потым расказваў пра сваё жыццё ў Дэтройце і на Вялікіх азёрах. Але развіталіся яны суха.

— Што гэта я ўсё гавару і гавару без перапынку ды яшчэ і на благой мове, — сказаў ён, нібы просячы прабачэння, — не ведаю я мовы настолькі, каб свабодна размаўляць на ёй.

— Не, чаму? Цікава! — не пагадзілася яна. У яе словах пачулася нейкае какецтва.

— Цікава? Хто яго ведае… — Ён паціснуў плячыма. — Квакеры наогул не паважаюць тых, хто шмат гаворыць.

— Мы ж пакуль што не квакеры…

Ён баяўся: а раптам адносіны з Анет стануць такімі, што давядзецца застацца тут, можа, назаўсёды. Дарэмна — падстаў для гэтага, здаецца, не было. Праз некалькі дзён Анет паехала. Яму чамусьці стала шкада яе. І чаму яна так нечакана знікла? Можа, на яе ад'езд паўплывала тое, што за дзень перад гэтым яна ўбачыла, як ён запрог двухколку і паехаў у Маршалтаўн? А яму трэба было даведацца, ці было ў Маршалтаўне прадстаўніцтва параходнай кампаніі, каб, калі будзе патрэбна, узяць білет да Лібавы… Развітанне з Анет доўга не выходзіла з галавы, але ён нарэшце ўпэўніўся, што зрабіў правільна.

Здавалася, можна было і жыць, але пастаянна нешта гняло. Найбольш — нейкі стан няпэўнасці, у якім ён знаходзіўся. Кожны раз лавіў сябе на думцы, што ўсё навакол было чужое, не яго. Гаспадары — мілыя людзі, але не ставала адчування прывязанасці ці, лепш сказаць, прыналежнасці да таго свету, які яго акружаў.

ІХ

Ужо ўваходзіла ў сваю пару ілінойская восень. Нізка-нізка над зямлёй слаліся сівыя туманы, рознакаляровым лісцем трымцела на дрэвах «індзейскае лета». Прыемна ў такі час пахадзіць па лесе. Нідзе чалавек не адчувае хараства зямлі і сваёй адзіноты так, як сярод асенняй прыроды. Восень на рэдкасць цёплая, можна сказаць, ласкавая, але хутка зараве тарнада. Добрае і благое мяжуюцца паміж сабой. Так заўсёды ў жыцці.

Пастаяўшы ў лесе, Лявонка вяртаўся на ферму. Пад нагамі шалясцела ржышча. Скаціна хадзіла па полі, падбіраючы ацалелыя пачаткі кукурузы і каласкі. Каровы тут былі джэрсійскай пароды — невысокія, рудаватыя, з цёмна-карычневымі плямамі па баках, з цяжкім вымем, шырокімі раскідзістымі рагамі. Адна жывёліна нядаўна ацялілася проста на лузе. Нанач цялятка разам з маці загналі ў хлеў, дзе стаяла печ, якую тапілі кукурузнымі качарыжкамі, і было добра, цёпла.

Набліжалася свята — Дзень удзячнасці. Раніцай 11 лістапада гаспадар пастукаў у дзверы Лявонкавага павільёна.

— Уставай! Сёння ў нас свята! У гэты дзень успамінаюць продкаў.

Дзень удзячнасці — гэта, па сутнасці, тое ж, што ў беларусаў Дзяды, але ў Амерыцы ён адзначаецца

больш шырока і пашанотна. У гэты дзень дабрачынныя арганізацыі робяць усё, каб кожны галодны і бяздомны меў бясплатны кавалак індычкі.

— Гуд монінг! — павітаўся Лявонка.

— Гуд монінг! Пайшлі ў хату! — запрасіў гаспадар.

Прускавец памыў рукі, спырснуў твар вадой і зайшоў да гаспадароў Вакол стала, які ў Бузукоў ўпрыгожвала смажаная індычка, завіхалася Мелані. Панаваў святочны настрой. Было, як кажуць у Прусцы, і хлеба і да хлеба — стол ламаўся ад талерак з рознай ежай. Перад тым як сесці, памаліліся. Гэта была малітва ўдзячнасці.

— Схілім галовы і звернемся ў думках да Усявышняга, — пачаў гаспадар.

Лявонка падумаў, што гэтыя словы ён чуў некалі і ад старога Грыцька — Іванавага бацькі. Іван успомніў і яго, і Адарку…

Калі малітва была скончана, яны прыселі. На стале стаялі, паміж закусак, сідр і піва. Гаспадар наліў усім у шклянкі сідру.

— Ты, можа, ужо да віскі прызвычаіўся? — глянуў ён на работніка.

— Каб прызвычаіцца, дык не, але каштаваць даводзілася.

Чокнуліся шклянкамі.

— Добрае свята! — сказаў Іван, выпіўшы сідру і наразаючы хлеб. — Яно і сапраўды нагадвае, што чалавек створаны для дабра і справядлівасці. У буднія дні мы не заўсёды пра гэта помнім.

Нешта падобнае гаварылі і квакеры, калі прускавец наведаў іх селішча.

Іван зноў наліў сідру, Мелані разрэзала індычку, і яны ўзялі па кавалку.

— Квакеры, — не стрымаўся Лявонка, — таксама лічаць, што чалавек здрадзіў свайму прызначэнню і паводзіць сябе па-заваёўніцку, ірве ўсё навокал, калечыць, знішчае.

Гаспадар засмяяўся:

— Дурні твае квакеры! Што яны разумеюць! «Ірве, знішчае…» А хіба ён мала будуе, стварае дабрабыт, пра законы думае, каб парадак быў?

Як дэмакрат паводле сваіх поглядаў і жыццёвага вопыту, ён, як і бацька, не прызнаваў ніякіх аўтарытэтаў, акрамя Бібліі, недзе ў глыбіні душы тоіў думку аб сваёй перавазе над усімі. Тут такіх шмат. Але, мусіць, прускаўца не ва ўсім пераканалі ягоныя довады. У нечым мелі рацыю і квакеры: «Калі падумаць, дык вось так бясконца будуць будаваць заводы, пракладваць дарогі, пашыраць гарады — і жывога месца на зямлі не застанецца…»

Мелані частавала сваімі стравамі. Выпілі яшчэ па шклянцы сідру. У галаве захарашэла, яны павесялелі, зноў сталі закусваць.

— Зямлі ў Амэрыцы хапае! — Іван паглядзеў на свайго работніка. — Бог любіць Амэрыку!

Лявонка расказаў, як ён аднойчы трапіў на мітынг у Дэтройце, на якім выступалі розныя прамоўцы і кожны гнуў сваё, як заарыштавалі яго земляка Кляновіка.

— Выпусцяць! — махнуў рукою гаспадар, дапіваючы сваё піва.

— У вас, я гляджу, рэвалюцыянераў не надта паважаюць…

— А хто іх паважае! Гэта бязбожнікі і гультаі. Працуючы так, як мы працуем на ферме, няма часу бунтаваць!

Мелані наліла ўсім піва, выпіла сама, устала з крэсла і выйшла на кухню. Хоць свята, але спраў шмат.

— У Амэрыцы, браце, рэвалюцыя непатрэбная. Тут ніхто нікому не замінае. Жыві, займайся сваёй справай, паважай законы…

Іван, як і бацька, выпісваў мясцовую ўкраінскую газету «Свабода». Ён падняўся, выйшаў у суседні пакой і вярнуўся адтуль з газетай.

— Вось паслухай, што піша «Свабода» пра гэту РСДРП: «Пануе страшний централізм, такий нейтралізм, що центр партіі… управляе партіею, неначе цар який».

Поделиться:
Популярные книги

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0

Младший научный сотрудник 2

Тамбовский Сергей
2. МНС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Младший научный сотрудник 2

Измена. Мой непрощённый

Соль Мари
2. Самойловы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Мой непрощённый

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха

"Малыш"

Рам Янка
2. Девочка с придурью
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.00
рейтинг книги
Малыш

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Отмороженный 3.0

Гарцевич Евгений Александрович
3. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 3.0

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Виконт. Книга 1. Второе рождение

Юллем Евгений
1. Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
6.67
рейтинг книги
Виконт. Книга 1. Второе рождение

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Совпадений нет

Безрукова Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Совпадений нет

Сбой Системы Мимик! Академия

Северный Лис
2. Сбой Системы!
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
5.71
рейтинг книги
Сбой Системы Мимик! Академия