Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

— Добрая машына! — пахваліў Лявонка. — Гэтую машыну якраз на тым заводзе ў Дэтройце і рабілі.

— Гэп «Б'юік» купіў. Кажуць, «Б'юік» лепшы. Цана аднолькавая… — развёў рукамі Іван.

Лявонка ўспомніў, што Гэпы — суседзі Бузукоў, што іх сын Пітэр лічыўся жаніхом Анет.

— Амэрыка, брат, машынная нацыя! Чалавек без машыны — на што ён годны? Нават самы дужы не пацягаецца з машынай!

— З машынай не пацягаешся, — згадзіўся прускавец.

Некалі Іван здаваўся больш мяккім у параўнанні з бацькам. Цяпер і ў ім таксама з'явіліся бацькава ініцыятыўнасць,

імкненне да мэты і сама мэта.

— Людзям трэба плаціць! — засмяяўся Іван. — Машына грошай не бярэ. Праўда, яе таксама трэба змазваць, рамантаваць…

* * *

Аднойчы, вяртаючыся з поля, рана скончыўшы працу, прускавец завітаў да квакераў. За пару міль адсюль яны, аказваецца, жылі цэлым селішчам. Цікавыя людзі, і сустрэлі прыязна, пачаставалі баршчом з гародніны, шчодра запраўленым алеем. Каню далі аўса, змешанага з сечкаю.

Лявонка прыгледзеўся да незнаёмых людзей. У абліччах некаторых з іх праглядваліся рысы індзейцаў. Падышоў святар у доўгім чорным сурдуце і нізкім шыракаполым капелюшы, павітаўся. Лявонка сказаў, хто ён, адкуль.

— Бог адзін, — распавёў святар. — Але мы не прызнаём царквы, яна толькі замінае ў адносінах чалавека з Богам, — ён гаварыў з уласцівай для квакераў стрыманасцю, нават урачыстасцю.

Квакеры як бы пахваліліся, што не бяруць у рукі зброю і што ў мінулым гэта прычыняла ім шмат непрыемнасцей.

Нейкі мужчына з пакалмачанай, як пакля, барадой, уважліва пазіраючы на Лявонку, сказаў:

— Фермеры па ўчастках жывуць — кожны асобна, а мы — селішчамі, супольна.

— У вас як бы свой невялікі горад…

— Не-е! У горадзе жыве д'ябал…

У размову зноў уступіў святар:

— Бог стварыў свет, прыроду і ўсё, што ёсць на зямлі, і падарыў чалавеку, сказаўшы пры гэтым: «Жыві з усім у згодзе!» А чалавек?

Прысутныя сумна ўздыхнулі.

— А чалавек, — працягваў святар, — аказаўся разбойнікам: хапае, ірве, нявечыць, знішчае… Усё гвалтам і гвалтам. Плуг прыдумаў, машыны… Распорвае жалеззем грудзі зямлі, кідае туды зерне: «Хочаш — не хочаш, зямля, а гадуй!» Вырасце тое збожжа, ён ізноў жалеззем яго пад корань!

Прускавец ніколі не думаў, што можна разважаць вось так.

Пасля непрацяглага маўчання чалавек з пакамечанай барадой сказаў:

— Мы жывём у дабрачэсціі, заставайся ў нас. У нас будзеш здаровым і багатым. Багацце — узнагарода за ўзорнае і бязгрэшнае жыццё.

Прускавец уважліва слухаў, а ў адказ сказаў:

— Для мяне новае, што я ад вас пачуў. Адразу адважыцца цяжка.

Вусны святара кранула ўсмешка.

Развітаўшыся з гасціннымі квакерамі, Лявонка падумаў пра тое, які разнастайны і шматаблічны свет. Квакеры чымсьці нагадалі яму дзівака Кузёмку з яго развагамі пра людзей, іх жыццё і норавы.

Калі станавілася асабліва самотна, успамінаў Пруску. Напісаў ліст.

«Дарагія мае мама, дзядуля і сястрычкі! За апошнія гады я шмат дзе быў, а цяпер зноў на той самай ферме, на якой працаваў раней. Не пісаў, бо пакуль пераехаў з азёраў, дзе меў сталую працу на караблі з рыбакамі. Таго

гаспадара няма, памёр, гаспадарку вядзе яго сын Іван. Вядзе спраўна і жыве няблага. Я паназіраў. Адны тут жывуць добра, а другія — па гарадах — надта ж бедна, у вельмі цяжкіх умовах, але кожны імкнецца разбагацець. Дзеля гэтага людзі ідуць на ўсё. Але не кожнаму гэта ўдаецца…»

Ён успомніў капітана смака — няшчаснага Лукаса. Ці выплыў ён? А Спайдэр?

Напісаў пра сябе:

«…Шанцуе тут мне, як Кузёмку на попрадках. Прызнаюся, думаў нават ехаць у Канаду — там, кажуць, работу можна знайсці. Хутчэй. Тут з працай дрэнна. Колькі месяцаў працуеш, а потым ізноў без працы. Перадайце, хто збіраецца сюды, што я не раіў бы пакуль што кранацца з месца. Стала цяжка з работай. Ля біржы працы вялікія чэргі. Ноччу на адной з вуліц давалі галодным беспрацоўным па шклянцы кавы і па кавалку хлеба, але жадаючых збіралася столькі, што не даступішся. Часам за тым падмацункам даводзілася стаяць усю ноч, і часта ўсім не хапала. Пішу вам не тое, што чуў, а што сам ведаю. Тут у каго больш грошай — у таго і сіла. Беднаму не толькі не спачуваюць — ім нават пагарджаюць. Тут мне прапанавалі грамадзянства, бо я ўжо жыву ў Амэрыцы больш як пяць гадоў, але нашто яно мне, калі я знудзіўся па вас.

Напішыце, як там Ганна Васілішына? Перадавайце ёй прывітанне…»

У завяршэнне ліста ішлі шматлікія паклоны. У канцы прыпісаў:

«…Учора мне снілася Пруска. Наша поле ля Бярэзіны. Будзьце здаровенькі і шчаслівыя.

Ваш Лявонка 29.VII.1913 г.»

У разгар лета прыехала Анет. Адбылося гэта ў нядзелю раніцай. Ён прыбіраў пасцель у сваім павільёне і пачуў, як Мелані сказала:

— Ой, Ганначка! Каб ты ведала, хто ў нас! Лявон!

Ён не чуў, што адказала дачка.

Селі снедаць. Анет за сталом не было. На снеданне, як і раней, гаспадыня пякла аладкі, смажыла яечню, варыла аўсянку, густую і вязкую. І ўсё — смачнае.

Праз нейкі час, адпачыўшы пасля дарогі, выйшла Анет. Апранула, напэўна, лепшую сваю сукенку, падфарбавала вусны, прынесла ў пакой свежы водар чыстага дзявочага цела. Ён бачыў, як наліліся і акругліліся яе бёдры і плечы.

Павіталіся. Яна прыязна пасміхнулася. Лявонка заўважыў, што Анет шмат у чым змянілася з таго часу, здаецца, нават падрасла, але па-ранейшаму такая ж рухавая і жыццярадасная. У размову не ўмешвалася.

Гаварыў Іван:

— Вучоныя, кажуць, прыдумалі штучную яду. З'еў таблетку і цэлы дзень сыты. І ў поле не трэба абед браць. Знай сабе працуй…

— Не можа такога быць! — не паверыла Мелані.— Няўжо жанчыну калі-небудзь вызваляць ад кухні?

Іван паціснуў плячыма — на гэта ён не мог нічога адказаць…

Пад вечар Анет падышла да яго, калі ён сядзеў на лавачцы. Пасміхнулася. У вачах замітусіліся гарэзлівыя іскрынкі. Адчуўся ледзь улоўны пах парфумы. Мужчынская прырода, вядома, патрабавала блізкасці з жанчынай. Але вось цяпер, сустрэўшы яе, ён чамусьці не адчуў ніякага хвалявання.

— Як жылося ў Дэтройце?

— Па-рознаму. Я не толькі ў Дэтройце быў.

Поделиться:
Популярные книги

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0