Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Людзі ішлі па адным і групамі. Забаставалі, аказваецца, трамвайныя служачыя, таму давялося ісці пяшком. Лявонка дабраўся да Дзірнборна і накіраваўся ў самы цэнтр, на плошчу. Там ужо процьма народу — не адна тысяча. Мужчыны, жанчыны, людзі розных узростаў. Столькі і на фэст не збіраецца.

Нейкі хлюст у жоўтым капелюшы круціў галавой, як бы яна была ў яго на шарнірах, дзівіўся:

— Колькі народу! Гэта нават, калі кандыдат у прэзідэнты выступае, дык столькі не збіраецца…

«Можа, і дзядзька Васіль тут?» — мільганула раптам думка.

Многія трымалі

лозунгі, транспаранты, на якіх Лявонка разабраў па літарах: «Патрабуем 8-мі гадзіннага рабочага дня», «Няхай жыве адзінства рабочых!», «Краўцы Дэтройта працуюць у цяжкіх умовах»… У цэнтры натоўпу — драўляная платформа, з якой меліся выступаць аратары. Натоўп чакаў. Гэта былі не тыя, у белых балахонах, якіх ён бачыў у Маршалтаўне. Звычайны рабочы люд.

Нарэшце на платформу падняўся незнаёмы, гарадскога выгляду чалавек, зняў капялюш, абвёў натоўп вачыма і гучна пачаў:

— Я хачу павіншаваць усіх прысутных з нашым, рабочым святам Першага мая! Гэта вялікае свята працоўнай салідарнасці, узаемапавагі, узаемадапамогі! Мы, сацыялісты, цвёрда абяцаем вам карэнным чынам змяніць становішча сацыяльных нізоў, усіх працоўных. Рабочыя павінны мець работу і высокую аплату.

Прамоўца зноў агледзеў натоўп, нібы падшукваў пад свае словы людзей. Лявонка — па тым, як змоўк натоўп, адчуў, што тут умеюць цаніць аратарскае красамоўства. Сам ён ужо добра разбіраў англійскую мову.

— Таварышы! — крыкнуў выступовец і высока падняў капялюш.

«Няўжо ён і мяне назваў таварышам? — падумаў Лявонка. — Значыць, і я — таварыш!»

— Тава-арышы! Падтрымаем забастоўку трамвайных служачых!

«А як жа я заўтра траплю на працу, калі трамваі будуць стаяць?»

— Транспарт трэба перадаць грамадству! — нібы прыслухоўваючыся да Лявонкавых думак, гаварыў аратар.

Натоўп маўчаў.

— Вы маўчыце, — абурыўся прамоўца, — бо напалоханыя, не маеце правоў!

Хтосьці крыкнуў:

— Нашто вы падбухторваеце людзей?! Тое, што вы маеце на мэце, у Амэрыцы немагчыма!

— Па этапу яго з Амэрыкі! — далучыўся да яго нехта яшчэ. — Рэвалюцыяне-ер!

— У нас свая свабода, амерыканская! — залямантаваў трэці.

Аратар, аднак, і не думаў здавацца:

— Адзіна правільнае на свеце вучэнне — гэта вучэнне сацыялізму! Гэта лад сацыяльнай справядлівасці і свабоды!

Побач з выступоўцам паявіўся аднекуль чалавек з чырвоным сцягам у руках. Натоўп яшчэ больш зашумеў.

— Гэта сцяг сацыялістаў,— сказаў Лявонкаў сусед, што стаяў побач.

— Бачыш, вучыць, як жыць. Самі ведаем! — крычалі ў натоўпе.

— Галасуйце за сацыялістаў! Тады будзе добра ўсім! — аратар нібы пацвердзіў словы Лявонкавага суседа і пакінуў платформу.

«У Прусцы такога гаваруна адразу б падмялі. Кастанты тут жа адвёў бы яго ў халодную».

На платформе з'явіўся наступны прамоўца:

— Лэдзі і джэнтльмены!

Голас належаў чалавеку з выгляду вельмі слабому і хіламу, з бледным, відаць, ад хвалявання, тварам. У натоўпе глуха засмяяліся, але прамоўца гэтага нават не заўважыў.— Шчасце чалавека не залежыць ад грошай, а толькі ад яго ўнутраных здольнасцей адчуваць сябе шчаслівым!

Людзі

аціхлі.

Прамоўца працягваў дрыжачым голасам:

— Я хачу быць мільянерам!

Цішыня змянілася рогатам.

— Хопіць брахаць, стары хрэн! — сказаў хлюст у жоўтым капелюшы.

— Вы зразумееце мяне, таму што я кажу вам ісціну. Я спачуваю вашаму жыццю! — Прамоўца спрабаваў суняць натоўп. — Я ўсяго зведаў у гэтым жыцці — мыў вокны, — ён паказаў рукой на высокія будынкі, што стаялі на плошчы, — чысціў боты, пёк хлеб. А што вы думаеце! Я працаваў грузчыкам! — Ён ткнуў сабе рукою ў пах.

— Відаць, грыжу зарабіў,— зарагатаў нехта побач.

— Я быў матросам! — выкрыкваў прамоўца, але яго ўжо ніхто не слухаў, бо і сам аратар згубіў нітку сваіх разваг.

Перад натоўпам з'явіўся наступны і, не здымаючы капелюша, таксама пачаў вучыць, як жыць. Гаварыў даволі нудна:

— Рабочыя павінны змагацца за васьмігадзінны рабочы дзень, за павышэнне аплаты. Вас падманваюць, кроў вашу п'юць!..

— А падаткі? Пра падаткі скажыце! Надта ж дзяруць… — прасіў нехта, але выступоўца ўжо саступіў месца іншаму, той, аднак, нейкі час марудзіў, не з'яўляўся.

— Людзі, асцярожна, не напірайце, — прасілі спераду.

— Гэтыя сацыялісты нічога не баяцца — ні Бога, ні чорта!

— Шумяць — у газеты хочуць трапіць… — сказаў нехта побач, зласліва зарагатаўшы.

Раптам Лявонка ўбачыў свайго ўчарашняга знаёмага. Кляновік энергічным крокам падышоў да таго месца, з якога выступалі прамоўцы.

— Тава-арышы! — раскінулася па плошчы.

Няўлоўным чымсьці ён нагадваў прускаўскага каваля Пракопа Пахолка. Здавалася, што і ў Андрэя такія ж шырокія плечы і грудзі.

— Прыватны капітал хоча паставіць нас на калені! Бедным і прыгнечаным ён нясе пакуты! — гаварыў ён па-англійску, нервова пакусваючы губы. — Рабочы клас і клас прадпрымальнікаў не маюць паміж сабой нічога агульнага. Міру не будзе да таго часу, пакуль мільёны працоўных церпяць голад і галечу, а нешматлікія асобы, якія складаюць клас прадпрымальнікаў — капіталістаў, карыстаюцца ўсімі дабротамі жыцця! Гэта яны ціснуць сокі з рабочага чалавека, пакуль ён не стане ні на што не прыдатнай анучай. Яны захапілі ўсе багацці зямлі, але яны нішто без нашых дужых рабочых рук! — Гаварыў Андрэй гучна і прыгожа, маючы, відаць, немалы вопыт у гэтай справе. Ён падняў руку і тыцнуў пальцам у натоўп, які яго слухаў: — Вы ствараеце ўсе каштоўнасці свету, а карыстаюцца імі іншыя! Капіталіст мае з нашай працы дадатковы кошт!

— Далоў капіталізм! — закрычалі з натоўпу.

— Так! — махнуў рукой прамоўца. — Буржуазія якраз і нарадзіла клас, які пахавае яе. Гэта мы — рабочыя, пралетарыі!

— Хто ж, па-вашаму, павінен валодаць фабрыкамі? — абудзіўся чыйсьці густы бас.

— Вы, рабочыя! — У прамоўцы на гэты конт не было ніякіх сумненняў.

У натоўпе падняўся чырвоны сцяг.

— Вашай працай валодаюць іншыя, а вы асуджаны на пакуты. Вы наёмныя рабы. Вечная галеча — вось ваш лёс. А паглядзіце! У якой раскошы жывуць яны! Хіба што толькі птушынага малака не хапае…

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6