Чтение онлайн

на главную

Жанры

Уліс з Прускі

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Бузукі сядзелі ў хаце.

— Зачыніце будынкі! — загадаў хворы як праз сон, трызнячы.

— Зачынілі, тато, зачынілі,— супакойваў яго сын.

— Вось да чаго не змог прывыкнуць — да ўраганаў,— сказаў Грыцько як бы самому сабе.

Праз некалькі дзён ён памёр. Вецер аціх гэтаксама нечакана, як і ўсчаўся, але Грыцько гэтага ўжо не чуў і не бачыў. Не бачыў, як бязлітасны тарнада агаліў дрэвы, як скрозь празрыстую бязлістую крону прасвечвалі клубы шэрых асенніх хмар, што наплылі аднекуль з поўначы.

Хаваць дапамагалі суседзі. Нябожчыка абмылі, апранулі, паклалі ў труну.

«Так

і не скончыў ён той агароджы, — падумаў Лявонка. — Марыў прадаць пшаніцу, купіць акцыю, і вось — на табе! Шмат няўдач зазнаў у жыцці. Няўдачы, пэўна, і зламалі яго. Чалавечае жыццё не шмат каштуе. Быў — і няма. Як і не было…»

Поле аралі ўжо без містэра Брыца — з Іванам. Заканчвалася восень, але ў сухой траве з нейкім незразумелым сумам усё яшчэ звінелі цыкады, нібы нагадваючы пра немінучасць асенніх халадоў. Як толькі завяршылі асенняе ворыва і паставілі плугі пад паветку, Іван папярэдзіў:

— Зімой я табе не змагу плаціць столькі ж, колькі ў летні сезон…

Работнік як бы гэтага і чакаў — моўчкі кіўнуў галавой.

— Вядома, ты варты большага, але што зробіш…

Лявонка крыху паляжаў у сваім павільёне, потым выйшаў у сад, спусціўся да рэчкі. Павявала холадам. Па берагах Матушкі Волгі заіскрыўся тонкі лёд.

«Людзі яны добрыя, але ж мне зарабіць трэба, — гэтая думка ўсё часцей наведвала прускаўца, — столькі доўгу… Трэба было выслаць грошы Падгурскаму за тыя тры дзесяціны ў Срачы, у дадатак яшчэ і за хату столькі вінен!…У іншае месца трэба падавацца. Каб на завод! Там плацяць больш».

Ён ужо гаварыў па-англійску З моцным акцэнтам, праўда, але гаварыў Здароўя хапала, мог бы нават каму і ўзычыць.

Надоўга не адкладваючы, за вячэрай, ён сказаў маладому гаспадару:

— Я таксама, містэр Бузук, хачу выкарыстаць час і свае магчымасці.

Іван і Мелані гэтага ад яго быццам бы і чакалі.

— Згодзен з табой: час — грошы! — не стаў пярэчыць Іван. — Гэта сапраўды так. Мову ты, я бачу, збольшага ўжо ведаеш.

— Відаць амэрыканцам становішся… — дадала Мелані.— Амэрыканцы любяць мяняць і месца, і работу.

— А куды ты, калі не сакрэт? — пацікавіўся гаспадар.

— Паеду ў Дэтройт. У Форда, кажуць, заўсёды можна знайсці работу. — Думалася: «Можа, там дзе дзядзьку Васіля сустрэну!»

— У сталёвую вытворчасць усіх бяруць, — падтрымаў Іван, — толькі шкада мне цябе…

— Чаму шкада?

— Горад, трушчобы… Якое там жыццё… Я ведаю становішча імігрантаў.

— Нічога…

— Адзенне бяры з сабой!

«Чаго ж я буду пакідаць адзенне, калі яно маё!» Той прускаўскі куфэрак шукаць не трэба было — ён стаяў тут жа, у павільёне. Наблізілася пара развітвацца. На падворак выйшлі гаспадар з гаспадыняй. Перад гэтым Іван зрабіў канчатковы разлік — работнік атрымаў шаснаццаць даляраў. Малавата…

— Глядзі! Свет — гэта джунглі. Там дзейнічае закон сілы, — сказаў Іван. — Важна, каб пашанцавала.

— Ну, што ж, пажадаю табе шчасця! — дадала Мелані.

Прускавец шчыра падзякаваў ім за работу, за прытулак, за ўсё:

— Перадайце прывітанне Анет. Гуд бай!

Мелані загарнула яму з сабою некалькі толькі што звараных пачаткаў кукурузы, ад якіх ішла гарачая пара.

Лявонка

падумаў, што вось яны сышліся некалькі месяцаў назад, сустрэліся, а больш ніколі не ўбачацца. Колькі ні будзе існаваць гэты свет!..

Частка пятая

І

У пошуках работы ў Дэтройт ехалі многія. Ён быў зусім блізка адсюль — адзін з найбольш развітых прамысловых цэнтраў, ужо тады сталіца сусветнага аўтамабілебудаўніцтва. Падаўся туды і Лявон Кужаль, сабраўшы сціплыя свае пажыткі ў прускаўскі куфэрак. Развітаўшыся з Іванам і Мелані, пакіраваў на чыгуначную станцыю — усё ў той самы Маршалтаўн, узяў білет, і цягнік паімчаў яго на поўнач. Праз пару гадзін сельскі ландшафт змяніўся прыгарадным, адчулася набліжэнне буйнога горада.

Дэтройт стаяў у раёне Вялікіх азёр на беразе ракі Дэтройт. За ракой ужо Канада. Гэта была новая Амерыка — урбанізаваная і індустрыяльная. У горадзе каля мільёна жыхароў, і кожны, вядома, меў працу, ці хацеў яе мець, ці імкнуўся мець лепшую. Шмат фабрык і заводаў з вялікімі комінамі, над якімі ўзнімаўся дым.

Шмат дыму — гэта было першае ўражанне, калі ён выйшаў з цягніка і апынуўся на станцыі У небе ад гэтага дыму застылі аграмадныя клубы хмар.

Цэнтр Дэтройта — вуліца Дзірнборн. На ёй высока, пад самыя хмары, як і ў Нью-Йорку, узнімаліся банкаўскія будынкі і розныя офісы. Абганяючы прахожых, туды-сюды бегалі аўтамабілі, грукочучы па бруку цвёрдымі гумовымі коламі. «Не хочуць людзі пяшком хадзіць, на машынах раз'язджаюць», — думаў ён, вандруючы па горадзе ў пошуках жытла. Тут, у Дэтройце, гэтыя аўтамабілі і рабілі. Займаўся гэтым Форд. З усіх будынкаў якраз і вылучаліся сваёй велічынёй і задымленасцю карпусы «Форд мотар-компані», акружаныя безліччу цагляных і драўляных дамкоў і баракаў.

Жыццё ў Дэтройце, у параўнанні з фермай, бурліла з неверагоднай энергіяй. Як і ў Нью-Йорку, усе некуды спяшаліся. Аднак у параўнанні з Нью-Йоркам Дэтройт паказаўся больш дэмакратычным.

Лявонка знайшоў нарэшце сякое-такое жытло — пакойчык у прыгарадзе. Гэта была звычайная каморка, у якой замест ложка стаяла кушэтка — іншай мэблі не было. На кушэтцы — саламяны матрац, засланы пасцеляй. Побач знаходзіўся начны столік для асабістых рэчаў. Мелася, праўда, яшчэ і ванна, у якой можна было памыцца. З гаспадыняй пані Джаанай — яшчэ не старой, прыветлівай жанчынай — паразумеліся хутка: кватэра каштавала чатыры даляры ў тыдзень.

— Ірландзец? — яна блізка падступіла да яго, амаль кранаючы сваімі пукатымі грудзямі.— Адкуль прыехаў?

Ён мусіў расказаць, мабілізаваўшы ўсё сваё веданне англійскай мовы. Пані Джаана здалася добразычлівай і карэктнай. Здзівілі яе вочы густога зялёнага колеру.

— Я бяру плату за месяц упярод, — папярэдзіла яна і растлумачыла: — Прабачце, але мяне пастаянна абдурваюць, — і паціснула паўнаватымі плячыма.

У пакой зайшоў хлопчык, відаць, сын, паглядзеў на новага кватаранта спадылба. Джаана пажадала ўсяго добрага і разам з сынам выйшла. За сцяною спаў сусед — такі ж самы, відаць, пастаялец. У сне ён вёў сябе неспакойна: хроп так, нібы хто яго душыў.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2