Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Нiк Лок коратка пераказаў тое, што чуў ад свайго брата. Сьцiскаючы зубы, Якiмовiч намагаўся сканцэнтраваць думкi. Уструс перашкаджаў разважаць рацыянальна. Бракавала дэталяў. Адно ведаў Алесь напэўна: Антон Шпак у нiякiм выпадку ня мог налажыць сам на сябе руку. Iзноў-жа, быў ён занадта памяркоўны й асьцярожны, каб сустрэць сьмерць нейкiм чынам прыпадкова. Аставалася адна магчымасьць: забойства варожай рукой. Калi яно так, дык цi трэба было мазгi мазалiць над пытаньнем зь якога боку зьявiўся забойца?

Дзесяць хвiлiнаў пазьней Алесь гнаў свой Олдсмабiл галоўнай шашой з Радфорду напоўнач. Сьпяшыў, цiснуў бензiнную пэдаль аж да падлогi й празь люстэрка сачыў, каб не прычапiўся

да яго ззаду палiцыйны хвост. Як шкада, што ня мог зрабiць той дарогi за якiх паўгадзiны! Ён уключыў радыё i знайшоў станцыю, якая рэклямавала сябе пад загалоўкам "Найнавейшыя Навiны Насамперш". Часамi здаралася, што яна лякальнымi навiнамi выпярэджвала iншыя камэрцыйныя радыёстанцыi. Вось, прыкладна, як цяпер. Звычайная крыклiвая рок-музыка спынiлася i нiзкi, урачысты мужчынскi голас паведамiў:

– А цяпер - дзьве навiны з нашае "Найнавейшыя Навiны Насамперш". Сяньня ранiцай у ваколiцы Iндыянборо, на рацэ Пома каля рэсорту Пайн Рыдж, два рыбакi знайшлi сьвежы труп, што ляжаў напалову ў мелкай вадзе з растрэсканым чэрапам. Палiцыi ўдалося ўстанавiць, што памёршым зьяўляецца беларускi пiсьменьнiк Антон Шпак з Радфорду. Выглядае, што рыбак упаў на валун i ўдарыўся аб яго галавой. Збоку знайшлi паламаную вуду. Палiцыя падазрае, што на Шпака нехта зрабiў напад i вядзе сьледзтва.

– А цяпер цi чулi вы такое?
– вясёлай ноткай прадаўжаў голас.
– Калi з паламаным напалову вудзiльнам выцягнулi жылку з вады, дык адгадайце што знайшлi на кручку! А знайшлi там вясёлкавую рачную фарэль больш дзесяцi кiляграмаў вагi, вось што! Прызнайцеся, гэта перавысiла навет так званае добрае шчасьце Айрышмэна: сустрэць сьмерць у той час, калi ты падчапiў на кручок такога прыгажуна!

Голас з радыёпрыёмнiка ўзлаваў Алеся. I як гэты дыджэй (так у скароце тут называлi "дыскавага джакея", - камэнтатара рознае мадэрнае музыкi), ня выдумаў яшчэ, што рыбак Шпак цягнуў вялiзную рыбiну, паламаў сабе вудзiльна, упаў, разьбiў галаву i тут-жа памёр? Алесь выключыў радыё. Злаваў ён на таго дыджэя яшчэ i за тое, што Беларуса назваў "уайт рашн" замiж "беларашн". Цяпер Канадыйцы будуць рагатаць з таго "рашн фэла" (Расейца), каторы забiўся як вялiзную рыбiну з ракi цягнуў. I чаго чакаць ад цемнякоў, што выдатна ўмеюць жлукцiць пiва й захапляцца гакеем, каб яны ведалi, прыкладам, што мiж Расейцамi й Беларусамi ня менш розьнiцы чымся мiж Ангельцамi й Немцамi? Ды найбольш Алесь кiпеў злосьцю на тую забойчую нiкчэмную брыду, што абарвала плённае жыцьцё выдатнага суродзiча Антона Шпака. Вялiзная страта для беларускага народу! Алесь ужо прыабяцаў сабе, што не пашкадуе нiчога, каб знайсьцi забойцу пiсьменьнiка.

35

За дзьве гадзiны Алесь прыехаў у Пайн Рыдж. Ад Мэры ў кухнi даведаўся, што ўсе людзi над ракой. I запраўды, Алесю здалося, што ўсе жыхары рэсорту сабралiся тут-жа побач кучы валуноў i каменьня, якую палiцыя адмежавала жоўтай iстужкай. Людзi стаялi цiха, рэдка гаварылi, сачылi што робiць палiцыя. А ў тым месцы, дзе пiсьменьнiк разьвiтаўся з жыцьцём, Алесь пабачыў двух чалалавек у цывiльным i аднаго ў мундзiры, што размаўлялi, аглядалi, нешта запiсвалi. Там-жа пры iх стаяў i чалавек з фотоапаратам. Белай рысай мелам па каменьнях было абведзена месца дзе, мабыць, ляжаў забiты.

Алесь падыйшоў да палiцыянта, якi, даведаўшыся, хто ён, параiў пачакаць, каб высьветлiць некаторыя пытаньнi. I тады да Якiмовiча падыйшоў малады дзяцюк, што назваў сябе рэпарцёрам з "Iндыянборо стар". Пытаньняў у гэтага юнага журналiсты было шмат: Хто такi Антон Шпак? Адзiнотны цi жанаты? Колькi яму гадоў? Колькi часу ў Канадзе? Чым займаўся? Пра што пiсаў? Цi вы думаеце, што яго нехта забiў у гэтай дзiчы? Чаму?

Ведаючы нахiлы дробнае мясцовае прэсы да сэнсацыйнасьцi, Алесь адказваў асьцярожна. Зусiм адмовiўся выявiць свае здагадкi пра магчымага забойцу Шпака. Разам з палiцыяй паехаў да адлеглага на дзесяць мiляў невялiкага гораду Iндыянборо. У шпiтальнай трупярнi паказалi яму цела забiтага, сказалi, што, згодна аўтопсii, памёр ад пабiтага чэрапу й мозгу, у вынiку чаго, наступiла хуткая сьмерць. Сказалi Алесю, што можа забраць цела нябожчыка для паховiнаў.

У палiцыйным бюро Алесь даведаўся, што два чалавекi з Пайн Рыдж рэсорту, якiя йшлi ранiцай па беразе ракi, бачылi сярэдняга росту чалавека ў кашулi ў чорныя клетачкi, як ён уцякаў у гушчар з таго месца, дзе знайшлi мёртвага Шпака. Людзi здалёку выразна ня бачылi твару таго чалавека. Пераламанае вудзiльна ляжала тут-жа ў вадзе ля берагу, а з кручком i жылкай змагалася вялiкая рыбiна.

– Цi вы хочаце ўзяць тую рыбiну?
– спыталiся ў Алеся.

Ён зiрнуў на вялiкага прыгажуна без асаблiвай цiкавасьцi i параiў, каб адаслалi яго ў рэстаран Пайн Рыдж.

Палiцыя прызналася, што дагэтуль не знайшла нiчога, што магло-б памагчы высьветлiць якiм чынам памёр Шпак. Не заўважылi навокал нiякiх сьлядоў гвалту. Адно загадкай было паломанае вудзiльна, на якой спадзяюцца знайсьцi адбiткi пальцаў. Усялякая дробязь паможа. Так спадзяюцца.

– А чым вы можаце дапамагчы?
– спыталiся ў Алеся.

Алесь коратка выказаў думку, што Шпак быў надта асьцярожным чалавекам, якi ў такi сьветлы й прыгожы дзень проста ня мог так упасьцi на камень i зусiм разьбiць сабе галаву. Шпак дбаў пра рыбалоўныя снасьцi, з паламаным вудзiльнам не пайшоў-бы на рыбу, а паламаў яго, вiдаць той, каго Шпак тут сустрэў, - выглядае, што забойцу, - якiм мог быць адно прысланы нехта з камунiстычнага логава. Ён выясьнiў прычыны такога меркаваньня.

– Можаце назваць падазроных?

– Не, тымчасам не магу.

Палiцыя прыабяцала Алесю правесьцi грунтоўнае сьледзтва. Калi забойца добра плянаваў сваю работу, дык, магчыма, яшчэ нехта мог бачыць падазроную асобу навокал рэсорту Пайн Рыдж. Алесь пакiнуў у палiцыi свой нумар тэлефону i абяцаў паведамiць iх пра ўсё, што ўдасца яму знайсьцi ў сувязi з гэтай справай.

Едучы дамоў, Алесь прыгадаў гутарку зь пiсьменьнiкам на мiнулым тыднi. Што гэта ён сказаў пра атруту? Ага, вось што: "памятай, што найчасьцей атруту даюць ахвяры ў найпрыгажэйшай чашы". Што, цi каго Шпак меў на думцы? Але, не, ня можа быць! Вера Мак, ягоная вялiкая любоў? Можа пачаць ад яе?

Вярнуўшыся ў Радфорд, Алесь заехаўся ў Трыфты Тонi. Крама мела хутка закрыцца. Веры не знайшоў. Сказалi яму, што перад абедам наракала на галаўны боль, пайшла дадому. Пазванiў ёй. Ня было адказу.

Алесь купiў тры шматтыражныя гарадзкiя газэты. Дражнiлi яго загалоўкi. "Сьмерць перад вялiкiм уловам" - крычала адна газэта. "Дзе скончылася рыбакова шчасьце!" - жартавала iншая. "Дваццацiхунтовая фарэль i мёртвы рыбак", - паясьняла трэцяя. Кажная зьмясьцiла, - дзякуючы ўслужлiвай палiцыi зь Iндыянборо, - прыгожую здымку рыбiны, i анiводная - здымкi Шпака. Вiдаць, што прэса ня ведала адкуль яе ўзяць. Рэпарцёры нiчога цiкавага не маглi сказаць пра прычыны пiсьменьнiкавай сьмерцi, дый пра самога Шпака, - што ён быў за чалавек, пра што пiсаў. Пра гэта ўсё зьявiлася некалькi службовых цi казённых словаў. Затое злоўленай рыбiне дасталося ого як! I што за яна, i колькi важыла, i дзе гэта яна папалася на кручок дый гэтак далей... Вiдаць, што палiцыя не сказала iм пра чалавека, якога заўважылi, калi ўцякаў у лес. Добра! Няхай забойца ня ведае, што яго бачылi.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи