Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Гэтта Алесь зноў крыху затрымаўся, агледзеў залю. Добры тактычны ход, каб павялiчыць вагу таго, што мае сказаць.

– Цяпер я зьвяртаюся да тых, каторыя сьведама i ахвотна служаць маскоўскiм тыранам: - вы не павiнны цешыцца з таго, што не зьяўляецеся звычайнымi забойцамi. Вы ёсьць найбольш нягоднымi зь нягоднiкаў i найбольш нiкчэмнымi зь нiкчэмных. Служыце найбольшаму варвару, якi калi-небудзь iснаваў таму, што падняў ён сваю закрываўленую руку на самае велiчнае i сьвятое, што ёсьць у чалавецтва. Вы пазбаўленыя адвагi выступаць супраць людзей у адкрытым баi iдэяў i iнтэлекту, вы баiцеся сьмела глянуць

у адкрытыя вочы сумленнага й вольнага чалавека. Як чэрвi, поўзаеце ў цёмных кутох, як зладзеi, ходзiце i абкрадаеце iншых начамi i, як трусы, нападаеце на добрых i сумленных людзей ззаду. За гэта вы заслужылi й будзеце ў бесканечнасьць часу насiць пагарду й ганьбу, на вас будзе ляжаць пракляцьце роду людзкога!

Шквалам сарвалася бура апладысмэнтаў i крыкi адабрэньня пачулiся з залi. Вера аж скорчылася ў сваiм крэсьле i ейныя рукi, што мелi памагчы агульным апладысмэнтам на залi, дрыжэлi. Яна цяпер не магла пазiраць на чалавека, каторага, здаецца, нядаўна яшчэ моцна кахала. Гэта-ж ёй здалося, што пры ганьбаваньнi прысутных "нiкчэмнiкаў" ягоны падняты ўказальны палец якраз быў накiраваны на яе. Не называючы прозьвiшча, ён яе лаяў перад гэтай вялiзнай грамадой народу. Не магло быць накш.

Раптам быццам згусьцела, высахла ў роце паветра, аблiваў яе пот, пажвавеў пульс. Яна цяпер старалася нiкому не глядзець у вочы. Уцякаць, уцякаць адсюль трэба! А як-жа! Многiя з гэтых людзей напэўна падазраюць яе, ведаюць, што i яна магла да сьмерцi Шпака спрычынiцца. Трэба абавязкава вось цяпер недзе схавацца, чым далей адсюль. Ды яна-ж ня можа проста ўстаць i ўцякаць адсюль на вачох усiх прысутных... А гэты Нiк Лок збоку, як наўмысна, усё сачыў за ёю.

38

Пасьля Алесевай прамовы была прачытаная i прынятая рэзалюцыя, якая, адзначыўшы сьмерць выдатнага пiсьменьнiка, асуджала калянiяльную i антыбеларускую палiтыку бальшавiцкае Маскоўшчыны ў Беларусi, ганьбавала ўсходня-бэрлiнскi камiтэт i ягоную падрыўную дзейнасьць сярод беларускае эмiграцыi, заклiкала вольныя i дэмакратычныя дзяржавы падтрымаць вызвольнае змаганьне паняволенага беларускага народу супраць бальшавiцкае маскоўскае iмпэрыi. Калi закрылася заслона на сцэне, Вера сказала Нiку, што пабяжыць асьвяжыцца.

– А дзе дзяўчына?
– спытаўся ў Нiка Алесь, выйшаўшы з-за сцэны.

– Сказала, што пабяжыць недзе ў жаночую, асьвяжыцца. I навошта табе гэта было?

– Што такое?

– Тая гаворка да забойцаў, цi, як ты iх называеш... Навошта гэта?

– А я ўпэўнены, што нехта зь iх тут ёсьць. Прадчуваю, што скора будуць нейкiя вынiкi з гэтага. Як выглядала Вера, калi я прамаўляў?

– Дзiўна... Бледная, засяроджаная ў сабе... Мне здавалася, што ты яе бiчаваў, i яна цярпела, дрыжэла... Цi ты яе ў чым падазраеш?

– Як ты думаеш?
– сказаў Алесь.
– I глянь хто тут! Галё, рыбак! Як маешся?

Побач стаяў худы, цыбаты, у джынсах i спартовай гавайскай кашулi, аброслы рыжай бародкай i доўгiмi валосамi рэпарцёр маладога веку зь мясцовай, сьхiльнай да розных сэнсацыяў, газэты.

– Цi ёсьць якiя навiны ў справе забойства мiстара Шпака?
– спытаўся ён у Алеся.

– Чаму-ж вы, бойсы, ня спытаецеся ў палiцыi?

– Яны многа не гавораць, адно кажуць, што сьледзтва вядуць. А з вашай гутаркi на сцэне мне здалося, што вы больш ведаеце, чымся дагэтуль адкрылi. Магчыма маеце каго на воку? Можаце падзялiцца з намi сваiмi сакрэтамi? Будзьце добрым, мiстар Якiмовiч!

– Няма дурных, мiстар рэпарцёр. Можа я ведаю больш, чым кажу, можа й ня ведаю. Даведаецеся, як той час настане.

– Дзякую за iнфармацыю, - скрывiўся рэпарцёр i адыйшоўся.

Заля ўжо напалову апусьцела. Алесь i Нiк шукалi Веру, але нiдзе яе ня бачылi. Папрасiлiлi сяброўку, каб праверыла жаночую прыбiральню. I там Веры ня было.

– Слухай, Нiк, зрабi мне ласку. Я не магу адсюль пайсьцi яшчэ. Абавязкi, ведаеш... Будзь добрым хлопчыкам, паедзь да Веры на кватэру, пабач, цi яна дома. Не тэлефануй. Мне здаецца, што нешта адбываецца. Ты пагуляй у дэтэктыва. Калi што вельмi важнае, пазванi сюды, каб мяне выклiкалi.

– Ты ёсьць генiяльны, мой бос, ды вельмi зычлiвы й шчодры. Адразу бягу. Цi твая любоў яшчэ жыве iз той прастытуткай Нiнай?

– Прыкусi язык, мой хлопча!
усьмiхнуўся Алесь.
– Мiс Ляскiн ёсьць вельмi шанаванай прыгажуняй i Вера яшчэ зь ёй жыве.

– Добра, бацька, ты выйграў. Ужо бягу.

– Вось добра, сынок. Як вернешся, куплю табе чарку!

Нiк вярнуўся мо паўгадзiны пазьней. Зь ягонага абыякавага твару Алесь ня зусiм дагадаўся, што здарылася.

– Дзьверы замкнёныя, у пакоi няма сьвятла. Выглядае, што твая мара некуды шмыгнула. Не абвiнавачвай мяне. Стаяў пад дзьвярмi, стукаў i званiў, - адрапартаваў Нiк.

– I нiчога?

– Няма яе, мусiць, дома.

– Дзякую табе за паслугу, Нiк. Дзе-ж яна магла падзецца?

– Ты-ж казаў мне, што чакаеш нейкiх насьледкаў ад свае прамовы. Ужо маеш iх.

– Мяркуеш, што я яе спалохаў?

– Цi-ж я, малавучаны й нягодны цябе, мудры настаўнiк, магу спасьцiгнуць велiч твае мудрасьцi?
– iмiтаваў Нiк вучня нейкага антычнага аракула.

– Перастань, жартаўнiк!
– ушчыкнуў яго за бок Алесь.
– I што я маю цяпер рабiць?

– Давай заглянем у буфэт, можа чарка гарэлкi тваю мудрасьць ускалыхне!
– запрапанаваў Нiк.

Пайшлi. На залi ўжо пачынаўся канцэрт. Цяпер Якiмовiч турбаваўся. Палiцыi нiчога пра Веру не казаў, хаця пановаму глядзеў на яе пасьля сьмерцi пiсьменьнiка. I цi раз у гутарках з суродзiчамi абяцаў памагчы разьвязаць праблему забойства. Дзяўчына цi то проста спалохалася, цi абхiтрыла яго. Прапала вельмi важнае кальцо ў ланцугу. Верыны ўцёкi ўжо ставiлi яе ўцень. Калi гэта былi ўцёкi. Праўда, магло здарыцца нешта зусiм iншае. Алесь нават баяўся думаць пра такое: дзяўчыну маглi схапiць бальшавiцкiя агенты. Цi цяпер падняць трывогу, паведамiць палiцыю? Справа надзвычайна далiкатная. Трэба асьцярожна, каб не пашылi цябе ў дурнi.

На наступны дзень Алесь даведаўся ад Нiны Ляскiн, што дзяўчына быццам была дома пасьля таго, як Алесь узяў яе на сустрэчу, але недзе зьнiкла. У гардэробе, - казала Нiна, - зьнiкла i дзяўчынiна вопратка. Калi-ж Вера не зьявiлася на працу пасьля таго сьвятога Лебярдзея, калi Нiна Ляскiн запэўнiла Алеся, што нiчога ад яе ня чула, ня мае нiякiх вестак куды яна падзелася, Алесь даў палiцыi даныя пра Веру Мак i папрасiў, каб яе знайшлi. Прычынай назваў тое, што ён дзейнiчае як ейны бос з Трыфты Тонi, якi шукае свае работнiцы, што бяз прычыны пакiнула працу.

Поделиться:
Популярные книги

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Король Масок. Том 1

Романовский Борис Владимирович
1. Апофеоз Короля
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Король Масок. Том 1

Мерзавец

Шагаева Наталья
3. Братья Майоровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мерзавец

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Девочка по имени Зачем

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.73
рейтинг книги
Девочка по имени Зачем

Не грози Дубровскому! Том V

Панарин Антон
5. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том V

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Генерал Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Генерал Империи