Чтение онлайн

на главную

Жанры

Шрифт:

Узлаваны самымi загалоўкамi, Алесь прачытаў аж тры газэтныя варыянты пра сьмерць дарагога суродзiча ды ацанiў гэныя рэпартажы як сэнсацыйнае плявузганьне гэтак званага "жоўтага журналiзму", каторы быў шырака ўжываны некалi на амэрыканскiм рынку газэтамi Рандалфа Гэрста. Канадыйскiя радфардзкiя газэты не пазбылiся, вiдаць, яшчэ сваiх пялёнак.

36

Купiўшы газэту, Капшун быццам улiп у адну галоўную навiну дня пра сьмерць Шпака, ды адразу пабег у тэлефонную будку. Джоў адазваўся адразу:

– Я чакаў цябе, не хацеў званiць у кантору.

– Добра зрабiў, - адказаў Капшун.

– Дзе й калi магу цябе пабачыць?

Зараз-жа прыеду.

У страховачнай канторы Капшун сказаў, што едзе да клiента ды ўскочыў на трамвай. Цяпер уважна прачытаў рэпартаж пра Шпака. Няясна было, як здарыўся той "выпадак", што прынёс Шпаку сьмерць. Нават ня было нейкай здагадкi пра забойства. Магчыма, што ўсё будзе падсўмавана на конта выпадку. "Як гэта ён яго?" - думаў Капшун пра Джова Снiкi. I як тут ня ўсьмiхацца, чытаючы пра вялiкую рыбiну? Удачная апэрацыя iзь мёртвым пацыентам. Цi, можа, ня так?

– Дык як гэта можна забiваць чалавека ў той час, калi ён папаў найбольшую рыбiну на свой кручок?
– грымучым голасам быццам дакараў Джова Капшун, калi той сустрэў яго пры дзьвярох.

– Цiхххх! Шшшшш!
– папрярэдзiў Джоў.

– Окэй, раскажы што сталася.

– Я яго не забiў. Я нават да яго не даткнуўся. Усё, што я зрабiў, дык толька выцягнуў з похвы свой паляўнiчы нож, а гэта для убеждения. Понимаеш? А ён, пракляты дурань, iспугаўся, давай шаг назад ды зачапiўся цi спатыкнуўся аб камень, тады ўпаў назад i мазгi сабе высадзiў. Пакуль я тут скумекаў, што случылася, дык ён у ваду скацiўся i на маiх вачох тут яму капец. Хочаш, каб табе расказаў усё астальное?

– Я-ж дзеля гэтага прыехаў. Давай спачатку.

Джоў цяпер пачаў больш дакладна: як сьлядзiў рыбака, як загадаў яму закрыць "ягоную фашыстоўскую морду", як адабраў i паламаў вудзiльна, як выцягнуў нож, каб яго "убедить", ды пасьля, калi ўжо скончыў усё, як уцёк адтуль i вярнуўся.

– Цi ты перакананы, што нiхто цябе ня бачыў?
– правяраў яго Капшун.

– Совершенно! Праўда, у папярэднi дзень я захадзiўся ў iхны рэстаран. Там было поўна людзей, нiхто на мяне не зьвярнуў увагi. Аўтамабiль свой я схаваў быў у лесе, далей ад дарогi, каб нiхто ня бачыў яго. Ня думаю, каб я пакiнуў якi сьлед.

– Добра. Ну а што пра паломанае вудзiльна? Там адбiткаў тваiх пальцаў ня знойдуць?

– Прызнаюся, тут мая памылка была. Але як мне было ведаць, што дурань сам сабе вупусьцiць мазгi? А ты не забоцься: палiцыя ня мае адбiткаў маiх пальцаў, я ня быў за крымiнал нiдзе ўзяты.

– Усёроўна. Паломанае вудзiльна дасьць iм прычыну да сьледзтва.

– Перастань ты, няма прычыны забоцiцца, - запэўнiў Джоў.

– Нам папалося-бы, калi-б што якое...

– Як? Хто iм раскажа?

Настала нязручнае маўчаньне.

– Добра, - сказаў Капшун.
– Толькi мы ведаем пра гэта i так яно мае астацца. Нават нашыя вярхi не павiнны пра гэта чуць. Згода?

– Окэй!
– згадзiўся Снiкi.

– Яшчэ адно, - прадаўжаў Капшун.
– Гэтыя фашыстоўскiя вырадкi разьдзьмухаюць той выпадак да вялiкiх разьмераў, каб зрабiць са Шпака гэроя i мучанiка, а сабе капiтальчыку ў карман. На нас пальцамi пакажуць i людзi будуць распытвацца.

– Ад цябе такога не чакаў. Якая ерунда!
– казаў Джоў.
– Будуць падазраваць... Ну й што з таго? Няма ў iх на нас нiякiх сьветкаў i доказаў. Людзi наплююць на тую бебурнацкую балбатню. Я-ж кажу, - нечего заботиться!

Калi вяртаўся ад Снiкi, Капшуну прыгадалася, што была яшчэ адна асоба: Вера Мак. Што яна зробiць? Цi будзе трымаць язык за зубамi? Калi яна закаханая ў Якiмовiча, калi той яе ў нечым падазрае ды пастараецца нацiснуць, дык цi ня выдасьць яна яго, Капшуна? Што рабiць?
– вось пытаньне. Магчыма, што дзяўчына, - калi яна ўстрывожаная ды яму давярае, - прыйдзе да яго, каб гэту справу выясьнiць? А можа пацягнуць Нiну Ляскiн за язык, каб што даведацца цi дзяўчына заiнтрыгаваная гэтым выпадкам? Але-ж Нiне пра гэта нiчога не гаварыў... Няхай так будзе. Пабачым, пачакаем.

37

Калi Вера, дзякуючы Алесю, зблiзiлася з новай беларускай iмiграцыяй, нярэдка давялося ёй чуць адну й тую самую апiнiю пра сацыялiзм i камунiзм, або, як яны найчасьцей называлi, бальшавiзм у Савецкiм Саюзе. Вусны гэтых новых Канадыйцаў казалi й паўтаралi, быццам змовiўшыся, адну думку: Маскоўшчына - гэта няволя, тэрор, масавы генацыд паняволеных народаў, бязбожнiцтва, варварства, масавае прамываньне мазгоў усiх грамадзян крывадушнай марксiстоўска-ленiнска-сталiнскай прапагандай. Коратка гаворачы, ленiнская "дзяржава рабочых i сялянаў", згодна гэтых бебурнацаў, ледзь ня пекла на зямлi. I прыгадалася Веры тая экскурсiя ў Савецкi Саюз, калi ня было ў тым арганiзаваным падарожжы нiякай цяплынi, а ўсё, як на заказ, толькi казённае, службовае, штатнае, калi прапаганда сустракала iх на кажным кроку, калi не далi iм нават магчымасьцi сустрэцца iз тымi шчасьлiвымi рабочымi й сялянамi ў iхных хатах i гасьцiнных сем'ях. Былi ў галаве тады пытаньнi. Нiхто на iх ня мог адказаць, бо не хапала сьмеласьцi, каб спытацца. А як-жа! Навошта рызыкаваць? Усе-ж адказы, - як бесканечна паўтаралi iм мудрыя палiтрукi, - ужо былi апрацаваныя i самым Марксам, i ягонымi насьледнiкамi. Унь як! Чаго-ж ламацца ў адчыненыя дзьверы? Трэба верыць. Калi яшчэ, пасьля такой разбуральнай вайны, гэткая магутная дзяржава не адбудавалася, дык пачакайце, дапамажыце, супольнымi сiламi адбудуем i прыйдзе той абяцаны рай. Значыцца, паводле той марксiстоўскай i ленiнска-сталiнскай навукi, усе справы былi-б даўно вырашаныя, i сяньня ўжо быў-бы суцэльны рай у Савецкiм Саюзе, толькi вось вайна, - каб на яе гаручка!
– замiнала. Але, усёроўна ня турбуйцеся, так усё будзе, як у тым школьным вершы дзетак вучылi: "Вот от завтрашнего дня все по плану у меня".

А гэтта, з другога боку, людзi, якiя жылi ў тым сталiнскiм "прыгоне", якiя страцiлi сваякоў у канцлагерах, што старалiся як маглi, каб дабрабыт нейкi здабыць, якiя ворагамi савецкае ўлады некалi ня былi, - а ў Заходняй Беларусi, калi iх "бацька ўсiх народаў" спад белапольскага панскага iга вызваляў, дык чырвонаармейцаў з кветкамi вiталi, - гэтыя людзi цяпер аднагалосна называюць той рай пеклам. Дзьве цалкам супрацьлеглыя крайнасьцi. А дзе сярэдзiна? А што, калi гэтыя бебурнацы запраўды гавораць праўду?

Ад некаторага часу Вера пачала ўважней прыслухоўвацца да тых i iншых, асаблiва ўважна прыглядацца i ацэньваць палiтычныя падзеi i факты, рабiць параўнаньнi. Вялiкую ўвагу зьвяртала i на навiны пасьля таго, як Сталiна "карыфэя ўсiх навукаў" - зрабiлi вялiзным злачынцам, лiквiдавалi Бэрыю, а на пярэднюю арэну вылез Мiкiта кукурузьнiк. I гэнай ранiцай, ужо на працы, уключыла радыё з надзеяй, што пачуе нешта пра новыя палiтычныя падзеi ў мэццы камунiзму. Вядома-ж, ад кукурузьнiка ўсяго можна было спадзявацца пасьля таго, як ён на сусьветнай арэне, у асамблеi Аб'еднаных Нацыяў у Ню-Ёрку, сваiм чаравiкам гэтак ворагаў сацыялiзму насьмяшыў.

Поделиться:
Популярные книги

Провинциал. Книга 4

Лопарев Игорь Викторович
4. Провинциал
Фантастика:
космическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Провинциал. Книга 4

Пустоши

Сай Ярослав
1. Медорфенов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Пустоши

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Царь поневоле. Том 1

Распопов Дмитрий Викторович
4. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Царь поневоле. Том 1

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Дайте поспать!

Матисов Павел
1. Вечный Сон
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать!

Штуцер и тесак

Дроздов Анатолий Федорович
1. Штуцер и тесак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.78
рейтинг книги
Штуцер и тесак

Вперед в прошлое 3

Ратманов Денис
3. Вперёд в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 3

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Случайная мама

Ручей Наталья
4. Случайный
Любовные романы:
современные любовные романы
6.78
рейтинг книги
Случайная мама

Камень. Книга 3

Минин Станислав
3. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
8.58
рейтинг книги
Камень. Книга 3

Кодекс Охотника. Книга XXI

Винокуров Юрий
21. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXI

Назад в СССР: 1985 Книга 2

Гаусс Максим
2. Спасти ЧАЭС
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в СССР: 1985 Книга 2