Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зацюканы апостал

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Дачка. Мама, ён разумна гаварыў? Ён разумны?

Мама. У яго каша ў галаве. Ён яшчэ нічога не разумее.

Дачка. Тата, ён нічога не разумее? Праўда?

Тата. Ён злы, і таму…

Дзед. Тэк–тэк–тэк… Не разумее?

Сын. Так, я — злы! Без праўды людзі робяцца злыя! Нават добрыя людзі! Нават дзеці! Запомніце! Я не разумею! А вы адзін аднаго разумееце? Так! Я не разумею! I не магу зразумець! Не зра–зу–мею! Вы траціце сотні, дзесяткі мільярдаў долараў на вайну. З кім? З галоднымі, босымі,

раздзетымі, з бед–ны–мі! У В’етнаме, Карэі, Конга, Егіпце… Замест таго, каб апрануць іх, накарміць. Мала таго, кожны долар там начынен дынамітам, і кожны такі долар разбурае там на сотні долараў дабра, якое мелі бедныя туземцы. Хіба гэта можна зразумець?!

Мама. Хто? Мы? Гэта ж Амерыка! Хіба гэта мы?!

Сын. Вы! Дарослыя! Хай сабе Амерыка! Там таксама дарослыя. Там таксама таты і мамы. А вы? Вы чаму дапусцілі гэта? Эх вы–ы! Вось вам прыклад (паказвае на самалёцікі). Гэта што? Палавіна зарплаты! Узброіў мяне да зубоў. Як гэта зразумець? А быў бы ён Ракфелерам? Ён не пашкадаваў бы мільярдаў на сапраўдныя, з бомбамі, з напалмам. Хіба гэта можна зразумець? (Раптам пускае ў ход сваю авіяцыю. Самалёцікі скідваюць бомбачкі на стол.) Вам страшна? Вам жудасна ад гэтых цацак? То–та ж! I ўсё ж я зразумеў. Вы нічога не зразумелі! Якая небяспека над вамі, над намі. I вось гэта, іменна гэта, я зразумеў!

Распужаў усіх, хто пад сталом, хто за крэслам, хто ў куце.

Дзед. Чорт ведае што тут у вас творыцца! Чаго я сюды прыехаў?

Мама. Жах! Проста жах!

Дачка. Ён, відаць, п’яны… (Успомніла.) Ой, што ты правяраеш? Цэзар!

Сын. Ці патрэбна людзям праўда. Сястра мая. Дай глыток вады. У Цыцэрона перасохла ў горле.

Тата (смяецца). Вось вам узор свабоднае асобы.

Дачка (падае ваду). Ты, Цыцэрон! Мне расказаў, а сам забыў, што Цыцэрону за яго язык адрэзалі галаву і прынеслі царыцы як падарунак.

Дзед. Хто ён? Камуніст? Анархіст? Хто?

Мама. Ні тое, ні другое. Ён проста хуліган.

Сын. Не зневажаць! Тут сабраліся свабодныя асобы. Усе свабодныя. Але я, я над вамі ўладар! Таму што і тата і мама мае маральныя рабы!

Мама. Ды як ты смееш так? Я цябе вынасіла, я табе жыццё дала і выкарміла сваімі грудзьмі! I я ж твая рабыня? I ты мяне гэтак крыўдзіш? Такая твая ўдзячнасць? Ды як ты смееш, дрэнь?!

Сын. Радзіла і выкарміла? Але ж гэта біялогія, мама! За–а–ло–гія! Выкарміла! Але дай мне свабоду, як звычайнаму звярушку! Не прымушайце мяне жыць, як вы: з хлуснёй класціся спаць і з хлуснёй уставаць. Я не хачу, як вы!!!

Тата. А жраць ты хочаш? Хлусня мяне корміць! Мая хлусня і цябе корміць, усіх вас корміць! А стаў бы я гаварыць праўду? Мяне вышпурнуць вон. Маёй фірме не трэба праўда. Там трэба прыгожыя словы, якія б зазывалі, заманівалі,

прыманівалі. Ты гэта разумееш? Не!

Сын. Зразумеў. Хлусня ў дом прыходзіць з вуліцы. А на вуліцы вялікі свет.

Тата. Так, так, так! I вялікая хлусня! Ідзі туды са сваёй праўдай! Ідзі! Паглядзім, ці будзеш ты сыты сваёй праўдай. Голад навучыць і цябе лгаць. Шчыра і тэмпераментна будзеш хлусіць, калі жраць захочаш. Хопіць! Даволі! Баста! Цярпенне лопнула!!! Вон!!!

Сын. Ды вы як быццам нездаволены мной. Ці гэта мне зноў толькі здаецца?

Дачка. Ну, вядома, нездаволены! Усе нездаволены! Нават і я.

Сын. Ну, ты паспяшалася. А яны… Пачакайце! Хто ж мае права быць задаволеным ці нездаволеным? Вы альбо я? Гэта ж вы мяне прыдумалі такім і выпусцілі ў свет божы. А ў мяне вы спыталі — хачу я гэтага ці не? Адпячаталі мяне ў адным экземпляры і — рукі памылі. Цяпер кожны з вас уладкоўваецца ў жыцці як каму ямчэй, як зручней. А я? А мне ёмка? А я задаволены? Чаму, па якому праву вы мной незадаволены? Гэта маё права! Толькі маё!

Дзед. Не–е, час мне ўзяцца за цябе. Ану, злазь адтуль! Вось зараз ты ў мяне будзеш задаволены. (Расшпільвае папругу.) Злазь і скідай штаны!

Тата таксама нарыхтаваў папругу.

Сын. О–о! Паліцэйскія меры? Во–во–во! Самы пераканаўчы аргумент. Дзядуля! Ты пажарную пакліч! А яшчэ лепш — газы слёзатачывыя.

Тата і дзед замахваюцца на сына, а ён адступае і забіраецца на самы верх лесачак.

Вось чым згуртаваў іх — праўдай! Праўда іх з’яднала! Нянавісць да праўды згуртавала іх. Не дамся! Далоў Цэзара? Далоў праўду? На барыкады? Так? Не да–ам–ся! Не паддамся–а–а! Не да–а–м! Лепей на касцёр! А поўзаць не бу–у–ду! А–а–а–а!!!

I з гэтым крыкам малы адштурхоўваецца разам з лесачкамі ад кніжнай паліцы і вылятае за акно. З трэцяга паверха. Усе ахнулі. Мама страціла прытомнасць, у дзеда падкасіліся ногі. Тата, немаведама чаго, азіраецца вакол. I толькі дзяўчо падскочыла да акна, выглянула на вуліцу, пабегла за дзверы ратаваць, памагаць, дзейнічаць.

Дзед. Што ўсё гэта азначае? Што з ім?

Тата. Не знаю. Нічога не знаю.

Дзед (крычыць). А хто павінен знаць, калі ты не знаеш?

Тата і дзед нарэшце таксама выглядаюць у акно.

Тата. Ды ён, здаецца, цэлы!..

Дзед. Глядзі, глядзі, яна падымае яго…

Тата. Устае, устае…

Мама. Сынок… сынок мой!..

Дзед. Ну і жывучы!.. Ідзе!.. Ідзе!.. Ды ён святы!

Тата. Гэта дрэва яго ўратавала…

Поделиться:
Популярные книги

Наваждение генерала драконов

Лунёва Мария
3. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Наваждение генерала драконов

Средневековая история. Тетралогия

Гончарова Галина Дмитриевна
Средневековая история
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.16
рейтинг книги
Средневековая история. Тетралогия

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Лорд Системы 4

Токсик Саша
4. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 4

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Энфис 4

Кронос Александр
4. Эрра
Фантастика:
городское фэнтези
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 4

Князь

Мазин Александр Владимирович
3. Варяг
Фантастика:
альтернативная история
9.15
рейтинг книги
Князь

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Сонный лекарь 7

Голд Джон
7. Сонный лекарь
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 7

Я снова граф. Книга XI

Дрейк Сириус
11. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова граф. Книга XI

Огни Эйнара. Долгожданная

Макушева Магда
1. Эйнар
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Огни Эйнара. Долгожданная

Я – Орк. Том 3

Лисицин Евгений
3. Я — Орк
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Я – Орк. Том 3