Чтение онлайн

на главную

Жанры

Зацюканы апостал

Макаёнак Андрэй

Шрифт:

Дачка. Хопіць, брацік! Давай мы пойдзем і сустрэнем.

Мама. Дачушка! Ты лепей збегай і купі хлеба.

Дачка. Збегаю.

Дачка бярэ ў мамы грошы і выходзіць.

Сын. I толькі? Не! Сустракаць дзеда толькі хлебам? Нельга! Не адзіным хлебам жыве дзядуля. Яму абавязкова падавай каньяк ці віскі.

Мама. Праўда, сынок. Але ў мяне ні сантыма сёння.

Сын.

Тата! Мама сказала, што каньяк ты купіш.

Тата. Ізноў сказала? У мяне таксама… (паказвае на парожні партманет) зусім пуста.

Сын. Тата, у гэтага ліванца ты можаш узяць у крэдыт.

Тата. Яшчэ што прыдумай. Каб я ды ў крэдыт?

Сын. Для дзядулі!!! Не забывай — ён друг… чый?

Тата. Нават для дзеда. Зразумей, я не магу сваю рэпутацыю…

Сын (пагадліва). Банкруты!.. Дажыліся. Што ж? Я павінен папаўняць вашы фінансы? А? Так і быць… Сёння я вас выручу, але… з умовай. Працэнты самыя высокія. Палітычныя патрабаванні таксама будуць. (Адчыняе сваю капілку–шкатулку і выдае маме грошы). «Пиры устраивают для удовольствия, и вино веселит жизнь; а за все отвечает серебро». Вернеш гэта і яшчэ два луідоры ў дадатак. Працэнты.

Мама. А чаму ты мне іх даеш?

Сын. Не хочаш плаціць працэнты? Мама, не хвалюйся, тата зараз пойдзе ў магазін па каньяк. Ідзі на кухню, гатуй закуску.

Тата. Табе, сын, не здаецца, што ты незаконна захапіў усю ўладу… у доме?

Сын. Гэта для спробы. (Мякка.) Тата, я, вядома, мог бы і сам купіць каньяк. Але што падумаюць суседзі? I наогул — ці прыстойна мне ў маім узросце купляць спіртное? Мая рэпутацыя павінна быць бездакорнай, калі я выбраў сабе… гэта… туды… шлях. А калі ты купляеш каньяк — твая рэпутацыя ніколькі не пагаршаецца. Наадварот, ты гэтым дэманструеш свае ўдачы… ускосна. Хіба не праўда?

Тата. Так. Твая праўда ў мяне ўжо ў пячонках.

Тата ўзяў грошы і выйшаў. Вяртаецца з хлебам дачка.

Мама. I ў каго ты ўдаўся, такі мудрэц?

Сын. Мама! На тваім месцы я абавязкова абняў бы і пацалаваў тату. За каньяк. I ты гэта зробіш. Сястрычка! Будзеш сведкай.

Дачка (запыхаўшыся). Дзядуля прыйшоў?

Сын. Пакуль не. Ён павольна набліжаецца да нас — да прагрэсу. Павольна таму, што ён — слабаразвіты.

Мама. А што, калі вы паедзеце з дзедам на ферму? А?

Дачка. Ой, здорава! Малыш! Праўда — здорава?

Сын. Што здорава? Не спяшайся. (Маме.) Як — на ферму? На дзень, на два?

Мама. Не. I вучыцца там.

Можа, на год, можа — на два.

Сын. Сястра! А ты ўважліва слухай! Не калупайся.

Мама. Там пастаянна свежае паветра.

Сын. Ізноў свежае паветра.

Мама. Там новыя знаёмыя. Там лес, луг, рэчка. I потым — там уволю свежых ягад, яблык, груш, гурочкаў і морквы.

Сын. Раскоша! Якія перспектывы! Якая светлая будучыня! Гэтак агітаваць нават мой любімы палітычны каментатар не ўмее. (Да сястры.) Ну, а што скажаш ты? пярэчыць будзеш? Смялей! Смялей!

Дачка (нясмела). Але, мамуля… Наш дзедка і наша бабка — старэнькія ўжо. Ім цяжка будзе з намі. Яны не пагодзяцца.

Сын. Малайчына, сястра! Ты развіваешся! Ты нават мысліш!

Мама. І дзед і баба рады будуць. Ім весялей будзе з вамі.

Сын. Ну, вядома, калі я пастараюся, ім будзе весела да слёз.

Мама. Я б на вашым месцы… я паехала б.

Сын. Пакінуць цябе і тату? Без мяне вы… «Без царя передерётесь» — як любіў гаварыць у тэлевізары адзін рускі купец.

Мама. Убачыце, як другія людзі жывуць… Шырэй крутагляд…

Сын. Мама, у мяне і без таго кругагляд шырокі. Дзякуючы яму — тэлевізару. Ён усё паказвае: і як сеюць, і як жнуць, і як раджаюць, і як забіваюць, і як паміраюць; як любяць і як ненавідзяць, як уцякаюць і як даганяюць; як моляцца і як клянуць. I ўсё папраўдзе. Нават споднікі паказваюць і так і навыварат. А ў дзеда тэлевізара няма. Як жа я астануся без палітычнага каментатара? А ён без мяне? Гэта ж ён мяне такім зрабіў. Ён — мае вочы і вушы. Дзякуючы яму ўся планета ў мяне во дзе — на далоні.

Дачка. Праўда, мама, без яго наш малыш зачахне.

Мама. Вы мала ведаеце свайго дзеда. Наш дзед — жывая легенда. У яго такая багатая біяграфія. А табе, сын, вельмі карысна было б пасябраваць з дзедам. Для тваёй кар’еры… Ён так многа ведае…

Дачка (здзівілася). Больш за нашага малыша?

Сын. Да яго дыктатары тайна прысылаюць паслоў за парадай.

Званок у прыхожай.

Мама. Няўжо дзед?

Дачка. Пазнаю! Гэта — дзядуля. Мама! Ідзі сустракай!

Мама прыхарошваецца, папраўляе прычоску, фартух, нават бровы.

Сын. Гэта ж не кавалер, а дзед! Чуеш, мама! Калі хочаш, каб ён не крыўдзіўся за тое, што мы не сустракалі, ты зрабі так: адчыні дзверы і схавайся. А як толькі ён на парог, ты кідайся яму на шыю і лямантуй: «Тата! Мілы!» Тут і мы падаспеем — унучка і ўнук. Трэба агарошыць яго нашай радасцю, нашай ласкай!

Поделиться:
Популярные книги

Безумный Макс. Поручик Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Безумный Макс
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.64
рейтинг книги
Безумный Макс. Поручик Империи

Я же бать, или Как найти мать

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.44
рейтинг книги
Я же бать, или Как найти мать

Семья

Опсокополос Алексис
10. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Семья

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Приручитель женщин-монстров. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 3

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Приручитель женщин-монстров. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 11

Сделай это со мной снова

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Сделай это со мной снова

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Целитель

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель

Мимик нового Мира 14

Северный Лис
13. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 14

Ты не мой Boy 2

Рам Янка
6. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой Boy 2

Третье правило дворянина

Герда Александр
3. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Третье правило дворянина