Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Наведнікі адразу ж накіраваліся да маёй клеткі. Дзіва што: хіба ж я не быў сама цікавы экземпляр з усяе партыі? Я сустрэў высокае начальства найпачцівейшай усмешкаю і звярнуўся да арангутана з напышлівай прамоваю.

— Дарагі арангутан! — сказаў я. — Які ж я шчаслівы, што сустрэў нарэшце істоту, чыё аблічча перапоўнена мудрасцю і праніклівасцю! Я ўпэўнены, што мы зразумеем адзін аднаго.

«Дарагі арангутан» падскочыў пры першых жа гуках майго голасу. Потым пачасаў вуха, з падазрэннем аглядаючы маю клетку, быццам вышукваў якійсьці падман. Тады загаварыла Зіра: разгарнуўшы блакнот, яна пачала зачытваць запісы, зробленыя ў сувязі з маімі паводзінамі. Яна спрабавала

ў чымсьці пераканаць арангутана, але той і слухаць яе не хацеў. Ён перапыняў яе напышлівымі сентэнцыямі, паціскаў плячыма, круціў галавою, а ўрэшце ўвогуле, заклаўшы рукі за спіну, стаў хадзіць узад і ўперад перад маёй клеткаю, кідаючы на мяне раз-пораз не дужа зычлівыя позіркі. Астатнія малпы чакалі яго рашэння ў пачцівым маўчанні.

Зрэшты, пачцівасць гэтая была, бадай, толькі знешняя: прыкмеціўшы, якімі знакамі абменьваліся ўпотайкі гарылы, я зразумеў, што ў душы яны насміхаюцца са свайго патрона. Паводзіны арангутана не толькі расчаравалі мяне, але і раззлавалі, таму, заўважыўшы стаўленне да яго астатніх малпаў, я вырашыў разыграць маленькую сцэнку, каб пераканаць яго ў маім розуме: таксама пачаў шпацыраваць па клетцы, заклаўшы рукі за спіну, згорбіўшыся і нахмурыўшы бровы з выглядам глыбокае задуменнасці.

Гарылы ледзь не задыхнуліся ад смеху, сакратарка, каб не выдаць сябе, уткнулася пысачкай у раскрытую папку, і нават Зіра не магла захаваць сур'ёзнасці. Я ад душы радаваўся поспеху сваёй імправізацыі, пакуль не скеміў, што яна можа дорага мне абысціся. Убачыўшы мае крыўлянні, арангутан раз'юшыўся. Некалькі сухіх фраз, прамоўленых рэзкім тонам, імгненна аднавілі парадак. Пасля гэтага ён спыніўся перада мною і пачаў дыктаваць сакратарцы свае заўвагі.

Дыктаваў ён досыць доўга, падкрэсліваючы кожны перыяд фразы напышлівымі жэстамі. Хутка мне абрыдла яго саманадзейная тупасць, і я вырашыў яшчэ раз прадэманстраваць свае здольнасці. Працягнуўшы да яго руку, я вымавіў, стараючыся выгаворваць як мага лепш:

— Мі Заюс!

Я заўважыў раней, што ўсе звярталіся да арангутана, пачынаючы з гэтых слоў, а пазней даведаўся, што «Заюс» было іменем педанта, а «мі» — ягоным ганаровым тытулам.

Малпы ажно здранцвелі. Ім стала ўжо не да смеху, асабліва Зіры, якая ўстрывожылася яшчэ больш, калі я ўказаў на яе пальцам і вымавіў:

— Зіра!

Гэтае слова я таксама паспеў тады ўжо запамятаць і быў упэўнены, што яно магло азначаць толькі ўласнае імя шымпанзэ.

Што ж да Заюса, дык ён канчаткова разнерваваўся і зноў забегаў па праходзе паміж клеткамі, недаверліва трасучы галавою. Нарэшце ён супакоіўся і загадаў паўтарыць ужо знаёмыя мне тэсты ў яго прысутнасці. Я ахвотна падпарадкаваўся. Пускаў сліну, толькі пачуўшы свісток. Адскокваў ад кратаў пры сама першых гуках званочка. Гэты другі вопыт Заюс прымусіў гарыл паўтарыць дзесяць разоў і ўвесь час дыктаваў сакратарцы бясконцыя заўвагі.

Нарэшце я дадумаўся, каб уразіць арангутана, да большага, чым рабіў пры гэтым вопыце раней. У тое імгненне, калі адзін з вартаўнікоў-гарыл зазваніў у званочак, я расціснуў кантакт, з дапамогаю якога да кратаў падводзіўся электрычны ток, і адкінуў провад убок. Пасля гэтага я мог спакойна стаяць каля кратаў, трымаючыся за прэнты, хоць другі вартаўнік, які не заўважыў, што я зрабіў, шчыраваў з усяе сілы, круцячы ручку бяскрыўднага цяпер магнета.

Я ганарыўся сваёй вынаходлівасцю, якая кожнаму хоць трохі разумнаму стварэнню была б неабвержным доказам майго інтэлекту. Ва ўсякім разе, на Зіру мой учынак зрабіў вялікае ўражанне. Яна пільна паглядзела на мяне, і яе белая пысачка паружавела, што з'яўляецца ў шымпанзэ, як я пазней даведаўся, прыкметаю хвалявання.

Але Заюса нішто не магло пахіснуць. Колькі Зіра ні пераконвала яго, пракляты арангутан пагардліва паціскаў плячыма і круціў галавою. Гэтаму педанту адных голых фактаў было мала. Ён аддаў гарылам загад, і я стаў аб'ектам новага тэсту, які ўяўляў сабою камбінацыю двух першых.

Пра гэты вопыт я таксама ведаў і нават бачыў у лабараторыях, як яго праводзілі на сабаках. Мэтаю эксперыменту было збіць з панталыку падвопытную жывёліну і выклікаць у яе нервовае паражэнне, камбінуючы два процілеглыя рэфлексы. Першая гарыла стала свісцець у свісток, абяцаючы ласунак, а другая званіла ў званочак, падаючы сігнал небяспекі. Я ўспомніў высновы аднаго вялікага фізіёлага адносна падобных вопытаў: ён казаў, што яны могуць давесці жывёліну да стану, які дужа нагадвае чалавечы неўроз, і нават да вар'яцтва, калі паўтараць іх досыць часта.

Зрабіўшы выгляд, што я ўважліва прыслухоўваюся спачатку да свістка, потым да звону званочка, я ўсеўся пасярод клеткі, падпёршы падбародак кулаком у традыцыйнай паставе мысліцеля.

Зіра, не ўтрымаўшыся, запляскала ў далоні. Заюс выцягнуў з кішэні насоўку і выцер лоб. Пот каціўся з яго градам, але ўсё роўна нішто не магло пахіснуць яго аслінай упартасці. Я зразумеў гэта па яго грымасах, пакуль ён раз'юшана спрачаўся пра нешта з Зіраю. Прадыктаваўшы яшчэ некалькі заўваг сваёй сакратарцы, арангутан даў Зіры безліч найпадрабязнейшых указанняў, якія тая выслухала незадаволена, і нарэшце выйшаў з памяшкання, кінуўшы на мяне сярдзіты позірк.

Зіра ў сваю чаргу сказала нешта гарылам, і я адразу зразумеў, што яна загадала ім пакінуць мяне ў спакоі, прынамсі, на сённяшні дзень, бо яны ўмомант узялі ўсе прыстасаванні для вопытаў і таксама выйшлі. Застаўшыся са мною сам-насам, калі не лічыць няшчасных дзікуноў у суседніх клетках, і наблізіўшыся да кратаў, шымпанзэ доўга моўчкі глядзела на мяне. Потым яна нечакана працягнула мне па-сяброўску лапу. Я ўсхвалявана паціснуў яе, ласкава паўтараючы імя «Зіра». Пысачка ў шымпанзэ зноў паружавела, і я зразумеў, што яна была вельмі кранутая.

Раздзел XVI

Заюс з'явіўся зноў праз некалькі дзён і адразу ж загадаў змяніць увесь распарадак у нашай секцыі. Але спачатку трэба расказаць, як мне ўдалося за гэтыя дні вызначыцца перад малпамі.

Назаўтра пасля першага наведвання арангутана з намі правялі цэлую серыю новых тэстаў. Усё пачалося ў час кармёжкі. Замест таго каб кінуць, як зазвычай, садавіну нам у клеткі, Зарам і Занам — так звалі гарыл — паклалі ежу ў кашы і падцягнулі гэтыя кашы да столі клетак з дапамогаю спецыяльна прадугледжаных для гэтага блокаў. Пасля ўнеслі ў кожную клетку па чатыры досыць вялікія драўляныя кубы. Урэшце гарылы адышлі на сярэдзіну праходу і пачалі назіраць за намі.

Ва ўсіх маіх суседзяў зрабіліся такія пакутлівыя твары, што на іх было немагчыма глядзець. Яны спрабавалі даскочыць да кашоў, але нікому гэта не ўдавалася. Некаторыя ўзбіраліся да столі па кратах, але і адтуль, колькі яны ні стараліся, ні адзін не мог дацягнуцца да ежы, падвешанай над сярэдзінай клеткі. Я згараў ад сораму за іх тупасць. Я ж, няма чаго і казаць, адразу вырашыў гэтую «задачу». Трэба было паставіць чатыры кубы адзін на другі, узабрацца на гэтую пабудову і зняць кош з крука, што я і зрабіў, схаваўшы пад нязмушаным выглядам свой гонар. Усё было вельмі проста, аднак з усіх людзей толькі я адзін аказаўся досыць кемлівы. Зарам і Занам былі ўражаныя, і гэта кранула мяне да глыбіні душы.

Поделиться:
Популярные книги

Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Клеванский Кирилл Сергеевич
19. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.52
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 19. Часть 1

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Идеальный мир для Лекаря 21

Сапфир Олег
21. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 21

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Live-rpg. эволюция-4

Кронос Александр
4. Эволюция. Live-RPG
Фантастика:
боевая фантастика
7.92
рейтинг книги
Live-rpg. эволюция-4

Девятое правило дворянина

Герда Александр
9. Истинный дворянин
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Девятое правило дворянина

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Para bellum

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Para bellum

Егерь

Астахов Евгений Евгеньевич
1. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
7.00
рейтинг книги
Егерь

Вечная Война. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Вечная Война
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
5.75
рейтинг книги
Вечная Война. Книга VII

Я снова не князь! Книга XVII

Дрейк Сириус
17. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я снова не князь! Книга XVII

Ваантан

Кораблев Родион
10. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Ваантан

Идущий в тени 4

Амврелий Марк
4. Идущий в тени
Фантастика:
боевая фантастика
6.58
рейтинг книги
Идущий в тени 4

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник