Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Шымпанзэ надоўга задумалася, потым падышла да клеткі, паглядзела на мяне сваімі цудоўнымі разумнымі вачыма і загаварыла, пагладжваючы мяне па галаве. Думаю, сэнс яе слоў быў прыблізна такі:

— Бедны смешны чалавечак! Які ж ты дзіўны! Ну хіба нармальныя людзі так сябе паводзяць? Паглядзі на іншых вакол сябе! Зрабі тое, чаго ад цябе чакаюць, і ты будзеш узнагароджаны.

Яна выняла з кішэні кавалачак цукру і працягнула яго мне. Я быў у адчаі! Значыцца, і яна лічыць мяне жывёлінай, хіба што трохі больш кемлівай за астатніх. Я раз'юшана пакруціў галавою і забіўся ў кут клеткі, як мага далей ад Новы,

якая глядзела на мяне ў поўным недаўменні.

Думаю, справа тым бы і скончылася, калі б якраз у гэты самы момант не з'явіўся стары Заюс, варожа настроены да любых поглядаў, апроч сваіх, як ніколі. Ён прыйшоў пацікавіцца вынікамі вопытаў і, як зазвычай, спытаўся спачатку пра мяне. Зіра была вымушана далажыць яму пра маю ўпартасць. Раззлаваўшыся, арангутан, заклаўшы рукі за спіну, забегаў перад клеткаю, але праз якую хвіліну загадаў нешта ўладна вартаўнікам. Зарам і Занам адчынілі клетку, вывелі з яе Нову, узамен пасадзіўшы да мяне мажную матрону. Пракляты Заюс з яго тупым педантызмам вырашыў памяняць мне партнёра па эксперыменце.

Але гэта не было яшчэ сама горшае, я нават не паспеў падумаць пра сябе. Я з трывогаю праводзіў вачыма сваю сяброўку. Нарэшце я з жахам убачыў, як Нову ўпіхнулі ў клетку насупраць маёй, да шыракаплечага дзецюка, сапраўднага бамбізы з валасатымі грудзьмі, які адразу ж падскочыў да Новы і пачаў таптацца вакол яе, з імпэтам выконваючы апісаны мною любоўны танец.

Ледзь я ўсвядоміў, чаго хоча гэты варвар, як усе мае мудрыя рашэнні ўмомант вылецелі з галавы. Я страціў галаву і зноў павёў сябе як вар'ят. Проста з глузду з'ехаў, такі быў раз'юшаны! Я рыкаў і ўлюлюкаў не горш за людзей Сароры. Гэтаксама ж, як і яны, кідаўся ў лютасці на краты, з пенаю на вуснах грыз іх, скрыгатаў зубамі — карацей, паводзіў сябе як сама сапраўдная жывёліна.

Але яшчэ больш нечаканы быў вынік майго прыпадку. Убачыўшы мяне такім, Заюс раптам усміхнуўся. Упершыню ён быў задаволены мною. Нарэшце я паводзіў сябе як тыповы чалавек. Заюс акрыяў: яго тэорыя перамагла. Арангутан прыкметна палагоднеў і нават задаволіў просьбу Зіры адмяніць свой загад і даць мне апошні шанц. З маёй клеткі вывелі таўшчэзную матрону, вярнуўшы да мяне Нову, перш чым бамбіза паспеў да яе дакрануцца. Малпы адышлі ад клеткі і пачалі ўважліва назіраць за намі.

Што тут яшчэ сказаць? Усе гэтыя хваляванні зусім зламалі мяне. Я адчуваў, што не змагу бачыць маю німфу ўзятай іншым мужчынам. Заставалася толькі скарыцца перад хітрасцю арангутана, які, пасмейваючыся, святкаваў перамогу. Я зрабіў першае нясмелае па.

Але, я, цар усяго існага, пачаў кружляць вакол маёй прыгажуні! Я, чалавек, вянец тысячагадовае цывілізацыі! Перад усімі гэтымі малпамі, што пажыралі мяне вачыма, перад старым арангутанам, што дыктаваў сакратарцы свае разважанні, перад шымпанзэ, якая задаволена ўсміхалася, перад гарыламі, твары ў якіх так і расплыліся ва ўхмылках! Я апраўдваўся ў душы, што ва ўсім вінаватыя злыя метамарфозы касмічных прыгодаў. Цяпер ужо я пэўна ведаў: ёсць у нябёсах і на планетах багата такога, чаго і не снілася мудрацам! Я, Уліс Меру, таптаўся вакол жанчыны, быццам паўлін, выконваючы любоўны абрад.

Частка другая

Раздзел I

Цяпер

я мушу прызнацца, што вельмі лёгка прыстасаваўся да жыцця ў клетцы. З пункту погляду матэрыяльнага мне не было чаго і жадаць: удзень малпы выконвалі любыя мае прыхамаці, уначы я дзяліў падсцілку з адною з прыгажэйшых жанчын сусвету. Я так звыкся са сваім становішчам, што на месяц перастаў заўважаць усю яго недарэчнасць і не рабіў ніякіх спроб пакласці яму канец. Адзінае, што я тады зрабіў, гэта вывучыў яшчэ некалькі слоў малпавай мовы. Я не спрабаваў больш наладзіць кантакт з Зіраю, так што калі раней яна і адчувала ўва мне наяўнасць свядомасці, дык цяпер, напэўна, згадзілася з Заюсам і глядзела на мяне як на чалавека сваёй планеты, інакш кажучы, як на жывёліну, можа, і не бязглуздую, але ж ніяк не адухоўленую.

Мая перавага над астатнімі палоннымі, якой я не выяўляў больш да такой ступені, каб палохаліся вартаўнікі, зрабіла мяне важнаю персонаю. Гэтая акалічнасць, мушу прызнацца, на мой сорам, поўнасцю задавальняла маё самалюбства, і нават напаўняла мяне гонарам. Зарам і Занам абыходзіліся са мною па-сяброўску: ім падабалася, калі я ім усміхаўся, рагатаў ці прамаўляў асобныя словы. Пераспрабаваўшы на мне ўсе класічныя тэсты, яны стараліся вынайсці новыя, больш складаныя, і мы разам радаваліся, калі мне ўдавалася вырашыць пастаўленую задачу. Яны ніколі не забываліся прынесці мне які-небудзь ласунак, і я ахвотна дзяліўся ім з Новаю. Мы лічыліся прывілеяванай параю. Аслеплены, я ўяўляў, нібыта мая сяброўка ўсведамляе, што ўсім гэтым яна абавязана маім талентам, і большую частку часу выпінаўся перад ёю.

Але праз некалькі тыдняў мне стала моташна. Можа, вінаватыя былі вочы Новы, якія здаліся мне тады асабліва бязглуздымі, а можа, кавалачак цукру, якім мяне пачаставала Зіра, раптам здаўся горкім? Я пачырванеў ад сораму, усвядоміўшы, што гатовы ўжо быў, апусціўшыся, скарыцца. Што падумае пра мяне прафесар Антэль, калі ён выпадкова ўцалеў і знойдзе мяне ў такім стане? Толькі адна гэтая думка была ўжо мне невыносная, і я цвёрда вырашыў адразу ж, неадкладна, пачаць паводзіць сябе як належыць цывілізаванаму чалавеку.

Пагладжваючы ў знак удзячнасці лапку Зіры, я асцярожна завалодаў яе блакнотам і ручкаю і, не звяртаючы ўвагі на яе ласкавыя папрокі, усеўся на салому і пачаў маляваць Нову. Я няблага некалі маляваў, дый мадэль мяне натхняла, і мне ўдалося зрабіць прыстойны эскіз, які я працягнуў шымпанзэ.

Зіра расхвалявалася: усе яе сумненні на мой конт умомант адрадзіліся. Пысачка ў яе пачырванела, яна не ў сілах была суняць дрыготку. Скарыстаўшы яе разгубленасць, я ўладна працягнуў руку па блакнот, і гэтым разам яна аддала яго мне самахоць. І як гэта я дагэтуль не мог звярнуцца да такога простага спосабу?!

Прыгадаўшы свае школьныя веды, я начарціў трохкутнік з тэарэмы Піфагора. Выбар мой быў невыпадковы. У юнацтве я чытаў адну навукова-фантастычную аповесць, у якой стары вучоны выкарыстоўваў геаметрычныя фігуры, каб усталяваць кантакт з разумнымі істотамі іншага свету. У час пералёту я неяк загаварыў пра гэта з прафесарам Антэлем, і ён нават адобрыў такі метад. Згадваю, ён яшчэ дадаў, што геаметрыя Эўкліда — суцэльная памылка, і менавіта таму яна павінна быць агульнапрынятаю ва ўсіх сусветах.

Поделиться:
Популярные книги

Перестройка миров. Тетралогия

Греков Сергей
Перестройка миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Перестройка миров. Тетралогия

Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Это Хорошо
Фантастика:
детективная фантастика
6.25
рейтинг книги
Пятничная я. Умереть, чтобы жить

Внешники

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Внешники

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Релокант 9

Flow Ascold
9. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант 9

Аристократ из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
3. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Аристократ из прошлого тысячелетия

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Земная жена на экспорт

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Земная жена на экспорт

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2