Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Праз дваццаць хвілін Аляксей націснуў кнопку, корпус касмічнага карабля ўздрыгнуў і завібраваў. Лагерсан не адрываў позірку ад альтыметра. Пятнаццаць секунд праляцелі ў напружаным чаканні.

— Нуль! — злосна крыкнуў Лагерсан. — Мы не ўзняліся ні на сантыметр!

Усе зноў сабраліся ў цэнтры салона. Камандзір звярнуўся да Паўльсэна:

— Ну, а што вы прапануеце, доктар?

— Э, нам застаецца толькі сесці на сама жорсткую дыету. Праз тры-чатыры дні мы парадкам пахудзеем і зможам узляцець.

— Немагчыма.

— Не бачу іншага выйсця, камандзір. Альбо паляцім без ксемедрыну,

альбо пачакаем, пакуль народ не пахудзее.

— Доктар, вы забываеце, што курс і час палёту былі разлічаны загадзя. Калі мы адкладзём палёт на некалькі дзён, то наткнёмся ў дарозе на воблака В-36, а гэта — пэўная гібель. Значыць, ляцець трэба ці праз васемнаццаць гадзін, ці праз дваццаць дзён, калі нам ужо не будзе пагражаць сустрэча са смертаносным воблакам.

— А хіба нельга адхіліцца ад курса?

— Не, тады трэба ўзняцца па нармалі да арбіты планеты, а гэта звязана са значнай стратай хуткасці. Мы спознімся на дваццаць дзён, не кажучы ўжо пра дадатковую рызыку. А вы ўяўляеце сабе, што значыць спазніцца на дваццаць дзён?

— Ведаю! — крыкнуў лекар. — На Зямлі кожную гадзіну памірае ў сярэднім трыццаць тысяч чалавек. Вы гэта ўжо не раз паўтаралі. Але што я магу зрабіць? Хіба мая віна, што ўспыхнула эпідэмія?

— Змоўкніце!

— І не падумаю! Вы самі цікавіліся маёй думкай.

Лагерсан павярнуўся да яго спінай. Апусціўшы галаву, ён хадзіў уздоўж сценкі карабля, раз-пораз у злосці стукаючы рукою па абшыўцы.

— Добра, паспрабуем скараціць дзённы рацыён удвая, — сказаў ён.

— Нічога не атрымаецца, Арнэ, — спакойна заўважыў Фултан. — Ты ўжо двойчы зніжаў норму, апрача таго, у нас засталося ўсяго некалькі кілаграмаў канцэнтрату.

— Значыць, трэба выліць шэсцьдзесят чатыры літры вады!

— Арнэ, — у голасе Фултана пачуліся змрочныя ноткі. — Паглядзі, колькі ў нас засталося вады. Нам і так прыходзіцца берагчы кожную кроплю. Яшчэ раз урэзаць запас вады і кіслароду — значыць асудзіць палёт на няўдачу.

— Розуму не дабяру, што рабіць, — прамармытаў Лагерсан. Ён у адчаі паглядзеў вакол. — Няўжо з карабля больш нічога нельга зняць?

— У камандзірскай рубцы знялі ўсе пульты, частку рубільнікаў замянілі пробкамі. Усе прыборы, што не былі ўмантаваны ў корпус, выкінулі.

— Пракляты карабель! — крыкнуў Лагерсан. — Суцэльнаскроеная пачвара. Нічога нельга дэмантаваць, падтачыць, выразаць. Будзь ты пракляты!

Ён, нібы звер у клетцы, забегаў па салоне, потым раптам замёр і бяссільна прыхіліўся да сцяны.

Яго позірк упаў на Ірыну, на яе густыя доўгія валасы. Ён уявіў сабе, як вострыя нажніцы зразаюць тонкія пасмы адну за другой… Не, гэта не выйсце з становішча. Нават калі пагаліць усіх, больш за дзвесце — трыста грамаў не набярэцца. Але туманная думка пра нажніцы выклікала ў Лагерсана страшную, але спакуслівую карціну… У галаве гучалі жорсткія словы: «Намыль палец. Калі і тады не дапаможа, прыйдзецца расстацца з пальцам».

— Доктар, — звярнуўся ён да Паўльсэна.

— Слухаю, камандзір.

— Доктар… — Лагерсан змоўк у нерашучасці і дрыжачай рукой пацёр падбародак. — Доктар, колькі важыць чалавечая рука?

Паўльсэн уздрыгнуў.

— Па-рознаму, — ціха сказаў ён. — У сярэднім тры-чатыры кілаграмы.

Лагерсан

не змог стрымаць задаволенай усмешкі.

— Баюся, што нам спатрэбіцца ваша дапамога, доктар.

Паўльсэн кінуў на астатніх умольны позірк, нібы просячы ратунку.

— Вы зможаце зрабіць дваццаць ампутацый?

Доктар гнеўна паціснуў плячамі.

— Я пытаюся, вы зможаце гэта зрабіць?

— Вядома, магу, але ў такіх абставінах я ніколі гэтага не зраблю!

— А я гавару — зробіце! — закрычаў Лагерсан.

Ён выхапіў прамянёвы пісталет і навёў яго на Паўльсэна. Той міжвольна адступіў назад.

— Вы не маеце права мяне прымушаць. Паўтараю, я ніколі не зраблю гэтага!

— Паслухайце, Паўльсэн, — умольна сказаў Лагерсан, — я знайшоў апошнія шэсцьдзесят чатыры кілаграмы. Ваша задача — зняць іх з карабля. Калі вы адмовіцеся, я павінен буду ўжыць сілу.

— Божа, хто вы — пачвара ці авантурыст, які шукае таннай славы? — усклікнуў Паўльсэн. — Вы што думаеце, вам пасля вяртання помнік паставяць? Ды за такія выбрыкі вас будуць судзіць…

— Ну хопіць! — перабіў яго Лагерсан.

Фултан, Аляксей і Ірына накіраваліся былі да яго.

— Ні з месца! — крыкнуў Лагерсан.

— Вы чуеце? — сказаў Паўльсэн. — Ён з глузду з'ехаў, ён хоча адрэзаць руку кожнаму з вас!

Ірына пабялела і міжвольна прыціснулася да Аляксея. Лагерсан зноў падняў прамянёвы пісталет.

— Паслухайце, людзі, — сказаў ён стомленым голасам. — Паслухайце мяне, сябры… не ведаю ўжо, як вас называць… Можа, я і сапраўды крыху не ў сабе. А можа, доктар мае рацыю, і я сапраўды шукаю славы альбо вялікіх непрыемнасцей. Але ўсё гэта пустыя размовы, і мы толькі дарма трацім час. Зразумейце, «Ібісу» небяспека не пагражае. Вашаму жыццю таксама. Калі б гаворка ішла толькі аб спазненні на дваццаць дзён, праблема вырашалася б вельмі проста: крыху гімнастыкі, крыху менш калорый, і мы вельмі б спакойна ўзляцелі б з гэтага праклятага Тытана. Але ж вы ведаеце, што цяпер любое прамаруджванне падобна да смерці — на карту пастаўлена жыццё мільёнаў людзей. Я ведаю, ад вас патрабуецца нечуваная самаахвярнасць. Вы можаце настойваць, каб я ахвяраваў сабой. Але гэта несправядліва. Чаму менавіта я, а не хто іншы? — Ён памаўчаў. — Даю вам паўгадзіны на роздум; я дастаткова паламаў галаву, цяпер ваша чарга. Калі вы не хочаце ахвяраваць рукой, знайдзіце спосаб зняць лішнія шэсцьдзесят чатыры кілаграмы. Але калі хутка іншага выйсця не будзе, прыйдзецца рабіць ампутацыю.

Ён абцёр з твару халодны пот і знясілены апусціўся на падлогу. Павекі зрабіліся цяжкімі і зліпаліся, перад вачыма расплываўся туман. «У мяне гарачка», — падумаў ён.

Фултан прыхіліўся да стойкі індыкатара і застыў, як статуя. Паўльсэн нервова хадзіў з кутка ў куток, мармычучы нешта сабе пад нос. Ірына і Аляксей стаялі моўчкі, цесна прыціснуўшыся адно да аднаго.

— Я ведаю, пра што вы цяпер думаеце, — сказаў Лагерсан. — Спадзеяцеся, што хто-небудзь з сябраў экіпажа не вытрымае, у шаленстве кінецца на мяне, і я яго прыстрэлю. Тады ўсе цяжкасці вырашацца самі сабой, ці не праўда? Але ж хто захоча цягаць для нас каштаны з агню? Не, дарагія сябры, на гэты раз кожнаму з нас прыйдзецца рабіць гэта самому.

Поделиться:
Популярные книги

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия