Чтение онлайн

на главную

Жанры

Замежная фантастыка

Альдани Лино

Шрифт:

Лагерсан усё гаварыў, гаварыў… Яго ліхаманкавая, бязладная гаворка то збівалася на праклёны, то перамяжоўвалася горкімі нараканнямі.

— Фултан! — слаба паклікаў ён. — Ты здольны добраахвотна памерці адзін-аднюткі на гэтым чортавым Тытане?

Другі пілот нахмурыўся і нічога не адказаў.

— Дык што, Фултан? — не сунімаўся Лагерсан.

— Не ведаю, Арнэ. Можа, і не.

— Тады ж чаму вы глядзіце на мяне з такім дакорам? Мы ж не пчолы і не мурашкі. І нават не насякомыя. Мы, што яшчэ горш, вартыя жалю, баязлівыя людзі.

У яго перад вачыма паўставалі жахлівыя

відовішчы: перапоўненыя бальніцы, хворыя ляжаць у калідорах і нават у дварах. А па вуліцах у бяссільнай злосці, праклінаючы сваю бездапаможнасць, бегаюць лекары. Па дарогах імчацца саставы з трупамі. З печаў крэматорыяў чадзіць дым… Усё чалавецтва паступова ператвараецца ў воблака попелу.

Лагерсан паглядзеў на хранометр.

— Дык вось, — сказаў ён, — ваш час скончыўся.

І ўсіх адразу прыгняла панурая цішыня, кожны ў думках упаў на самае дно роспачы і адчуў жах.

— Добра, — разарваў цішыню доктар Паўльсэн. — Мы доўга абражалі адзін аднаго. Час прымацца за справу.

Патрэбны бінты, сказаў ён, шмат бінтоў і медыкаментаў, якія ўжо паспелі выкінуць за борт. І яшчэ яму патрэбен памочнік. Выклікалі Джо, які некалі вучыўся на медыцынскім факультэце.

Джо з'явіўся разам з Бобам Арджытаем.

— Джо, вы ўмееце рабіць укол у вену?

— Даводзілася, доктар.

— Надзень скафандр, Боб, — загадаў Лагерсан. — Каля карабля ў кучы іншых рэчаў валяюцца дзве-тры скрынкі з бінтамі. Знайдзі іх. Спытайся ў доктара, што яшчэ яму трэба.

Боб у страшэннай разгубленасці ўтаропіўся на камандзіра. Яму зрабілася страшна, страшна, што, як толькі ён пакіне карабель, дзверы зачыняцца і яго пакінуць аднаго ў ледзяной пустыні.

Лагерсан, відаць, зразумеў яго стан. Ён ужо хацеў паўтарыць свой загад, але яго перабіў Фултан.

— Я пайду, — сказаў ён.

Твар у Лагерсана прасвятлеў.

— Значыць, ты са мною згодзен, Фултан?

— Як заўсёды, Арнэ.

Камандзір уздыхнуў з палёгкай. Ён адчуў, як думкі ў яго праясніліся, кроў хутчэй пацякла па венах і ў яго зноў з'явілася звыклая бадзёрасць. Працягваючы хадзіць па салоне, ён энергічна аддаваў распараджэнні і сачыў за іх выкананнем.

Калі Фултан вярнуўся з бінтамі, Лагерсан загадаў усім сабрацца ў навігацыйным салоне. Размова была вельмі кароткая. Людзі слухалі ў абсалютным маўчанні, страціўшы дар слова ад здзіўлення. І раптам Кліфт Івенс заплакаў. Дарослы мужчына плакаў, хлюпаючы носам, як хлапчук, якога пакаралі без дай прычыны.

— Але чаму, — крыкнуў ён, — чаму нельга выкінуць ксемедрын? Выкінем яго к чорту ці пачакаем дзён з дваццаць!

— У цябе ёсць жонка, Кліфт?

Кліфт кіўнуў галавой.

— А дзеці?

— Двое, камандзір.

— Тады паспрабуй зразумець мяне, Кліфт. Мы пакінулі Зямлю больш за месяц назад. А раптам за гэты час твая жонка і дзеткі таксама захварэлі?

Кліфт выцер рукавом нос і ўзняў галаву. Але сёй-той глядзеў на камандзіра панура і злосна, грозна сціснуўшы кулакі, нібы чакаючы толькі сігналу, каб кінуцца на яго. Гэта не ўнікла ўвагі Лагерсана. Ён ускінуў прамянёвы пісталет і навёў яго на сцяну. Паступова твары людзей праясніліся, гнеўныя агеньчыкі ў вачах патухлі.

— Першы буду

я, — сказаў Лагерсан, — апошні — Фултан. Гэта не таму, што я не давяраю вам. Хоць, урэшце… Словам, я хачу пазбегнуць магчымых беспарадкаў. Напэўна, адразу пасля аперацыі… мне будзе даволі кепска. На гэты час камандаванне прыме Фултан. Перш чым падыдзе яго чарга, я ўжо буду на нагах. Астатнія васемнаццаць чалавек кінуць жэрабя, каму за кім ісці на аперацыю. І апошняе. Магчыма, караблю ўдасца ўзляцець да таго, як будзе закончана апошняя, дваццатая аперацыя. Дык вось, я хачу, каб вы ясна зразумелі — на гэта разлічваць няма чаго. І калі нам суджана страціць руку, то праз гэта пройдуць усе, за выключэннем, зразумела, доктара. І толькі калі дваццаць рук будуць выкінуты за борт, я націсну кнопку. Пасля гэтага я выкіну і пісталет. Вось і ўсё.

Аляксей і Ірына стаялі паводдаль, моцна трымаючыся за рукі. Лагерсан падышоў да іх.

— Паверце, мне вельмі шкада, Ірына. Вы і Аляксей… — Ён замоўк.

Аляксей нічога не адказаў. Ірына таксама маўчала. Яны глядзелі на камандзіра сумна, але спакойна.

Лагерсан пайшоў далей, узіраючыся ў твары касманаўтаў.

— Доктар, — сказаў ён дрыготкім голасам. — Я гатовы. Можаце пачынаць.

— Дэвід, — паклікаў настаўнік. — Ты скончыў?

Дэвід устаў, узяў кнігу і пайшоў да дошкі, залажыўшы пальцам разгорнутую старонку. Вочы ў яго блішчалі, а шчокі зрабіліся пунсовыя.

— Цяпер ты зразумеў, чаму Тытан называюць яшчэ і «Месяцам дваццаці рук»?

— Ага, спадар настаўнік.

— Дык вось, Дэвід… Пасля рэйса «Ібіса» прайшло чатыры стагоддзі. З таго часу кожны касманаўт лічыць для сябе за найвышэйшы гонар, калі пасля многіх гадоў спадзвіжніцкай працы і самаахвяравання яго ўзнагароджваюць ордэнам «Пурпуровай рукі». Табе гэта зразумела?

— Вядома, спадар настаўнік… А што… што сталася з доктарам Паўльсэнам?

— А, з доктарам «Ібіса», — уздыхнуў настаўнік. — Ён таксама быў удастоены мноства ўзнагарод і высокіх ушанаванняў. Ну, а потым… Паводле адных крыніц, неўзабаве пасля гэтага ён загінуў у аўтамабільнай катастрофе, другія сцвярджаюць, быццам ён скончыў самагубствам.

— Самагубствам?! Але чаму?

— Не ведаю, дружа. Можа, таму, што толькі яму ніхто не мог тады ампутаваць руку…

Дэвід панурыўся. Настаўнік пачаў расказваць пра бязмежнасць і прыгажосць космасу, пра незнаёмыя светы, дзе не ведаюць зямных нягод, светы, якія бясконца далёкія і неабсяжныя…

Дэвід сеў на месца, а настаўнік працягваў урок. Яго злёгку гугнявы голас разносіўся па класе. Вучні сядзелі моўчкі і як зачараваныя лавілі кожнае настаўнікава слова.

І толькі Дэвід быў у сваіх думках. Заўтра ён як след вывучыць заданне. І больш не будзе балбатаць і не слухаць настаўніка на ўроках астраноміі. Але сёння ён не можа слухаць. Ён думае пра тое, што бацька, відаць, моцна засмуціцца. Але ён не хоча больш быць хірургам: зямны шар для яго цяпер вельмі малы. Ён уздымае вочы, і погляд яго прыцягваюць зорныя карты, якія вісяць на сцяне. Паступова абрысы навакольных прадметаў знікаюць, і Дэвід застаецца адзін, зачараваны мігаценнем далёкіх свяцілаў.

Поделиться:
Популярные книги

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Делегат

Астахов Евгений Евгеньевич
6. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Делегат

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Чужая дочь

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Чужая дочь

Ночь со зверем

Владимирова Анна
3. Оборотни-медведи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Ночь со зверем

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Совок – 3

Агарев Вадим
3. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
7.92
рейтинг книги
Совок – 3

Титан империи 7

Артемов Александр Александрович
7. Титан Империи
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи 7

Измена. Он все еще любит!

Скай Рин
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Измена. Он все еще любит!

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия