Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Падпальвайце зруб. Неўзабаве засну я, дзеці мае, у вогненнай калысцы. Даўно я думаў пра такое і радуюся, бо соладка будзе спаць. Удосталь папіў я жыцця, а перасыць дае толькі пакуту.

Тры юнакі ў белым падпалілі сухія карчы і голле, якімі быў абкладзены зруб. Шуганула барвова-жоўтае полымя.

— Малайцы, — пахваліў іх Валасач. — Добрая работа два вякі жыве. А зараз няхай дзяўчаткі, як я іх вучыў, пасадзяць у зямлю жалезныя жалуды.

Чародка дзяўчат рассыпалася па Цёмнай гары. З кошыкаў бралі яны жалезныя жалуды, з вялікім стараннем закопвалі ў зямлю.

— І твая недатыка тут, — таўхануў Курылу Валуна пад бок Бачыла, заўважыўшы між дзяўчат Лукеру. — Не будзь майскай кветачкай. Як згарыць гэты стары грахаводнік, адразу бяжы да яе і прыцісні дзе-небудзь у лесе.

Курыла Валун не слухаў медніка, усхвалявана глядзеў на Лукеру. Якая яна прыгожая,

якая лёгкая і прывабная!

— З заходняга боку закопвайце! Каб крыжак на нашу зямлю не прайшоў! — крычаў між тым з вогненнага зруба Валасач.

Дзяўчаты ўпалі на калені, з бляскам у вачах ліхаманкава закопвалі жалезныя жалуды.

— А зараз — з паўднёвага боку! — ляцеў высокі адрывісты голас вешчуна. — Каб татарскі конь не прабег!

Дзяўчаты выканалі і гэты загад.

— Усё! — крыкнуў Валасач. — Адыходжу! Добра грэе святы агонь! Добра гарыць зруб! Дзве сцяны ў зрубе з новагародскай сасны, дзве — з літоўскага дуба!

Вяшчун, пэўна ж, адчуваў вялікую пакуту ад нясцерпнага полымя. Голас пачаў збівацца, слабець.

— Адыходжу, — данеслася да людзей. — Беражыце ж дзяржаву і агонь… Беражыце…

Ужо амаль усе стаялі на каленях, апрача Далібора, Бачылы і часткі ваўкавыйскай дружыны. Курыла Валун, укленчыўшы, плакаў, як плакала Лукера і яе сяброўкі. Чыстыя слёзы каціліся па загарэлых шчоках маладога асілка, і ён ні кропелькі не саромеўся іх.

Рухнуў зруб. Роем узвіліся іскры.

— Беражыце… — даляцела ў апошні раз. Жанчыны пачалі галасіць, рынуліся да таго месца, дзе толькі што стаяў зруб, абпальваючы рукі, хапалі вугольчыкі. Кожная хацела панесці дадому хоць маленькую часцінку вогнішча, на якім ахвярна сканаў Валасач. Мужчыны трымаліся больш разважна, спакойна, але відно было, што і ў іх усхвалявана блішчаць вочы.

Далібор не мог звалодаць з сабой — дробна калаціліся ногі. Лезла ў галаву, прыпаміналася першая сустрэча з вешчуном на новагародскім дзядзінцы. Тады Валасач сказаў: «Як ні старайся, не здолееш змяніць колер сваіх вачэй». Дужа мудрагелістыя і незразумелыя былі тыя словы. Але сёння, калі адшумела ўжо шмат сонцаваротаў, калі вяшчун, ахвяруючы сабой дзеля дзяржавы, скончыў жыццё самаспалам, прыйшла яснасць. Так, нельга змяніць колер вачэй, нельга змяніць душу. Той, хто хоча змяніць сваю душу, памірае, бо душа не пара ад вады, не дым ад гнілой саломы. Душа даецца кожнаму чалавеку разам з матчынай усмешкай і роднай зямлёй, яны — душа, маці і зямля — непадзельныя. Калі зменіш пад прымусам або па сляпой дурноце душу, лічы, што сваёй рукою забіў маці.

Далібор глядзеў на шырокі гарачы россып вугалёў, каля якога мітусіліся людзі, і ўспамінаў яшчэ адну сустрэчу з Валасачом, калі вяшчун аб'явіў яго Міндоўгавым сынам. Сёння зразумела — хлусіў. І нават можна даўмецца, дзеля чаго была тая хлусня. Хацеў зрабіць новагародскага княжыча Міндоўгавым адзінакроўцам, бо бачыў ці жадаў бачыць у варуцкім кунігасе таго, хто здолее сабраць у адзін моцны кулак Новагародскую зямлю і Літву, хто абароніць народ ад крыжацкага мяча і татарскай шаблі. І хоць сёння, як цвёрда перакананы Далібор, не Міндоўг, а Войшалк з'яўляецца руплівым дойлідам новай дзяржавы, можна дараваць і апраўдаць святую хлусню. Ен, Далібор, як і ягоная дружына і ягоны народ, пачалі бачыць у Міндоўгу не дзікага паганца, не крыважэрнага хціўца і заваёўніка, а спрадвечнага суседа, брата па небяспецы, чалавека, які п'е ваду з тых жа рэк, што новагараджане.

Раптам паміж людскога вэрхалу ваўкавыйскі князь убачыў тых, каго менш за ўсё можна было спадзявацца сустрэць у такім месцы. Некалькі немцаў-ордэнцаў стаялі цесна купкай і пільна пазіралі на тое, што дзеялася вакол. Аднаго з іх Далібор адразу ж пазнаў — гэта быў дамініканскі манах Сіверт. Калісьці манаха гналі з палонам у Новагародак, але Міндоўг забраў яго да сябе ў Варуту. Па чутках, зрабіўся там дамініканец духоўнікам княгіні Марты, стаў яе ўлюбёнцам, ды такім, што поўнасцю завалодаў княгінінай душой. А потым, зноў жа па чутках, угнявіў Сіверт усю Літву тым, што разам з Казлейкам (звар'яцеўшы, ці што?) надумаў патушыць святы Зніч. Казлейку, які заўсёды меў пры Міндоўгу вялікую вагу і сілу, нішто не ўратавала ад смяротнага полымя. Сіверта таксама ўзвялі былі на вогнішча, але ў апошні міг кунігас падараваў яму, як хрысціяніну і як саюзніку-іншаземцу, жыццё, хоць страшэнны крык грымеў у народзе. І вось манах тут, на Цёмнай гары. Стаіць і, не адрываючы вачэй, глядзіць на тое месца, дзе толькі што згарэў Валасач. Вядома ж, хітры немец робіць выгляд, што не пазнаў ваўкавыйскага князя, свайго былога ўладара, які калісьці адным ківам пальца мог, каб захацеў,

скончыць ягонае зямное жыццё. Што ж прывяло на Цёмную гару дамініканца? Ясна адно — невыпадкова ён сюды прыехаў. Тэўтонскія святары сем разоў прыкідваюць у галаве тое, што вымагае аднаго толькі слова ці аднаго кроку.

«Здаецца, я пачынаю разумець, — думаў Далібор, неадчэпна пазіраючы на Сіверта. — У Варуце ён ужо стаяў на вогнішчы, ужо развітаўся з белым светам, і раптам — яму вярнулі, як падарунак, жыццё. Ен не хацеў паміраць, заўсёды лічыў, што заслугоўвае доўгага жыцця і прыгожай ганаровай смерці, і вельмі-вельмі быў рады свайму нечаканаму выратаванню. Ен як бы нанова ступіў на гэту зямлю. І вось ён даведаўся, што тутэйшы святар, няхай сабе паганец, таксама павінен згарэць, але згарэць добраахвотна, па ўласнай волі. І яму захацелася глянуць у вочы гэтаму святару і абавязкова ўбачыць у іх страх, свой страх, які перажыў ён ў Варуце, стоячы на вогнішчы. Але страху ён не ўбачыў, і гэта вельмі бянтэжыць яго».

Далібор нібы падслухаў думкі Сіверта ці (быццам мелася акенца ў чалавечую душу) падгледзеў іх. Сапраўды, невыпадкова апынуўся манах на Цёмнай гары. Тыя некалькі сонцаваротаў, што пражыў ён між тубыльцаў, прымусілі дамініканца глянуць на гэты край новымі вачамі. Не дзікунства і не крываўства ўбачыў ён. Хоць, вядома, крыві хапала. Але старадаўнія храмы готаў і свеваў, як добра памятаў манах, называлі «дамамі крыві», бо ў іх прыносілі чалавечыя ахвяры. Так што літоўцы з русінамі пралівалі крыві не больш і не менш, чым вымагаў час, і былі божымі людзьмі падобна пілігрымам, якія пашыралі ў Прусіі і Лівоніі вертаград гасподні. Раней дамініканец лічыў тубыльцаў амаль за звяроў, бо не ведаў іх. Страла ж, аб якой ведаюць загадзя, не так раніць.

Яшчэ ў Ліёне Сіверт наслухаўся аб тым, што тутэйшыя людзі дужа распусныя, што савакупляцца з жанчынаю могуць яны ўсюды, нават у агні і ў мярзотным балоце, а калі не хапае жанчын, займаюцца скаталожніцтвам, балазе, коз і свіней у іхніх пушчах ніхто не злічыць. Ды толькі і гэтага не знайшоў дамініканец. Так, жанчыну яны не абыходзілі, але хто і дзе, апрача, вядома, еўнуха, абыходзіць яе? Плоцкія ўцехі былі тут, як ні дзіўна, чысцейшыя, чым у самім святым Рыме. Гэта ж не ў Новагародку і не ў Літве, а ў Рыме пры панціфікаце 74 папы Грыгорыя Вялікага адкрыўся хрысціянскаму воку найвялікшы сорам і грэх, калі пачалі рамантаваць велізарны басейн галоўнага манастыра. Работнікі спусцілі ваду і анямелі — на дне вадаёма ляжала некалькі тысяч мёртвых дзіцянят, народжаных у свой час, вядома ж, не святым духам, а манахінямі-малітоўніцамі. Сапраўдныя падводныя могілкі задушаных маленькіх чалавечкаў!

74

Панціфікат — час знаходжання на пасадзе папы рымскага.

Паназіраўшы за ахвярным самагубствам вешчуна, якое той зрабіў у імя сваёй зямлі, сваёй дзяржавы, Сіверт лішні раз пераканаўся ў надзвычайнай духоўнай цвёрдасці тутэйшага народу. І зноў жа — гэта не фанатыкі-флагеланты 75 . Калі манах ехаў у Прусію, яму давялося ў дарозе на свае вочы пабачыць флагелантаў. Яны ішлі, а дакладней, беглі велізарным натоўпам, жанчыны, мужчыны, дзеці, усе голыя, хоць была лютая халадэча, і няшчадна хвасталі самі сябе плёткамі. Яны самабічаваліся да таго часу, пакуль не вывальвалася з рук плётка. Скрываўленыя, раздзёртыя да касцей целы, шалёныя, нібы сляпыя, вочы… Жах! Але людзі любяць, калі ёсць няшчасныя побач з імі. Сёстры патаемна хочуць, каб хоць адна з іхніх сясцёр была непрыгожая, няўдалая, каб слязамі кожны дзень змочваўся ў яе твар. Вось чаму простанароддзе любіць флагелантаў, даруе вытаптаныя нівы і забруджаныя дарогі. Ды тут, на гэтай незразумелай зямлі, усё нібы становіцца ўверх нагамі. Флагелантаў тутэйшы народ ненавідзеў бы, кроў, якую яны праліваюць, назваў бы дарэмнай крывёю. Сіверт усё больш пачынаў разумець, што ніколі не ўдасца нікому мячом зваяваць Новагародак або Літву. Калі перапыніш, перасіліш у адным месцы, яны, як вада, пракладуць сабе новыя шляхі. Толькі саюзам, толькі добраахвотнай уніяй могуць злучыцца з Рымам гэтыя людзі. «Усё, што ў маіх сілах, зраблю я, каб так і адбылося», — думаў манах, пазіраючы, як вугалі на месцы зруба пакрываюцца налётам шэрага лёгкага, быццам пух, попелу.

75

Флагеланты — рэлігійная секта.

Поделиться:
Популярные книги

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье