Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Гаспадар і жанчына, зрабіўшыся нібы адной істотаю, мякка саслізгнулі з сядла ў траву, у змрок. Зноў пачалі аб нечым шаптацца, потым заціхлі, і толькі чулася гарачае і частае дыханне.

Конь адышоўся ад іх на некалькі крокаў, стаў. Буйныя іскрыстыя зоркі гарэлі ў чорным небе. Мноства хмар бегла над лесам. Адна, белая і мяккая, была вельмі падобна на ягоную маці, кабылу Снягурку. Нават бачыўся доўгі віхурысты хвост, расчасаны нябесным ветрам. Конь узняў галаву, і святло зорак мільготна ўспыхнула ў цёмных сумных вачах. Конь слаба і жалобна заржаў, нібы паскардзіўся.

— Цішэй ты, — загадаў з цемры Курыла Валун, і конь адразу змоўк.

— Добры ў цябе конік, — лашчачыся да Курылы, зашаптала Лукера.

Яны

зноў аддаліся каханню.

— Забі яго… Не даруй яму, — раптам страсна прамовіла дзяўчына.

— Каго забіць? — не зразумеў, не здагадаўся Курыла Валун.

— Забі Веля… Як удаў птушанём, так ён маёй душой валодаў…

Лукера пякучым доўгім пацалункам прыпала да ягоных цвёрдых вуснаў, а потым несуцешна заплакала.

VII

Назаўтра ў Новагародку да Курылы Валуна прыбілася сотні тры-чатыры рукадзельных людзей, карабельшчыкаў з Нёмана, лайбы і плыты ў якіх пасеклі тэўтонцы ў Гіліі 79 , раздзетых і разутых вайной смердаў, нейкіх лютых на крык галодных валачаяў. Яны раз'ятрана ўварваліся з вакольнага горада на дзядзінец, пачалі крышыць і паліць усё, што траплялася пад руку. Слуг князя Войшалка, якія надумалі супраціўляцца, пабілі і, пабітых, павязаўшы за ногі, коньмі зацягнулі аж у Нёман.

79

Гілія — адно з вусцяў Нёмана.

— Князь Войшалк звар'яцеў! — крычалі яны. — Новагародак ён аддаў галічанам, а сам пабег на Афон, на Святую гару, каб там замуравацца ў пячоры! Хочам князем Глеба Ваўкавыйскага!

Пажары былі ў вакольным горадзе. Там можна было ўбачыць нязвычнае. Дзяўчаты і маладзіцы, ратуючы ад пажару жытло, галяком выскоквалі на двор, са збанам малака ў руках тройчы аббягалі свой дом, а потым лілі малако ў агонь. Гэткім чынам хацелі ўлагодзіць уладара агню Жыжаля. Але ці мала было малака, ці не захацеў прыняць Жыжаль ахвяру, а толькі выгарала, зеўрала велізарным чорным пісягом амаль палова ўсіх будынін.

З падземнай вязніцы вызваліў Курыла Валун браталюба Алехну, на ўласных плячах вынес пад няяркае зімовае сонца.

— Сняжок, — як дзіця, узрадаваўся Алехна, убачыўшы тонкі белы кілім, што засцілаў зямлю, дрэвы і дахі. Дрогкай, амаль празрыстай далонню ён нашкроб са сцяны жменьку сырога снегу, пачаў нюхаць яго, а потым прагна есці, нібыта быў гэта дзіва які смачны заморскі прысмак.

Прыбегла Лукера, пачала цалаваць брата. Прыклыпаў з вакольнага горада стары, ужо зусім сівы залатар Іван. Пабачыў прыніжэнне і горкую бядоту свайго любімага сына, былога прыгажуна і разумніка, бяссільна заплакаў і меў, калі пільна прыгледзецца, асалоду ад такіх слёз.

— Не плач, бацька, — усміхнуўся старому Алехна. — Бачыш, я жывы. І галаву маю не адгрызлі ў падзямеллі пацукі.

Ен, пахістваючыся, устаў на ногі, крыкнуў аслабелым голасам:

— Новагараджане! Людзі! Вось і зноў я бачу вас. Каб вы ведалі, якая гэта радасць для мяне.

Яму далі вялікі чарналакавы канфар 80 . Браталюб дробнымі глыткамі піў віно. Ружавелі шчокі. Іскрыліся вочы.

— Не ідзіце пад валынян і галічан, бо яны ўжо самі татарскія рабы, — гаварыў Алехна. — З Літвою будзьце. Толькі так захаваеце свой дом і сваю душу.

80

Канфар — кубак для віна.

— Але Войшалк збег у манастыр! — закрычалі з усіх бакоў.

— Есць Міндоўг.

— Есць князь Глеб Ваўкавыйскі,— рэзка перапыніў браталюба Курыла Валун і дадаў са шкадаваннем: — Дарэмна я цябе выпусціў на белы

свет з-пад зямлі.

Ды Алехна не пачуў, а можа, зрабіў выгляд, што не пачуў Курылавых слоў. Воля, віно і белы снег, што сляпіў вочы, зрабілі немагчымае — браталюб уваскрэс проста на вачах. Побач былі сястра і бацька, побач і вакол яго быў Новагародак, спалены, пакалечаны, але, як заўсёды, нязломны, за плячамі засталіся агідныя мярзотныя сцены вязніцы, і Алехна, шырэючы ў плячах, нібы вырастаючы над натоўпам, натхнёна гаварыў:

— Магутную дзяржаву бачу. Сваімі шчытамі яна заслоніць вас і вашых дзяцей ад чужынцаў. Нібы чароўны кубак святой Ядвігі, дзяржава гэта ператворыць гнілую ваду паражэнняў у салодкае віно перамог. Веру, што не выведзецца наш корань і не загіне наш род. Новагараджане! Людзі! Дапамажыце мне сесці на каня, і ўсе, хто хоча, ідзіце за мной. Я пакажу вам тое, што вы павінны ўбачыць, калі жадаеце жыцця і працвітання Новагародку.

Курыла Валун у вялікім здзіўленні слухаў палкія словы браталюба. За што толькі душа ў целе трымаецца, а бач яго, як загаварыў.

Падвялі каня, пасадзілі Алехну, і, абточаны з усіх бакоў вялікім шумлівым натоўпам, ён накіраваўся з дзядзінца на вакольны горад. «Нібы князь едзе», — раздражнёна думаў Курыла Валун. Але, ловячы шчаслівы позірк Лукеры, адчуваючы ўсеагульнае ўзрушэнне народу, харобры асілак абачліва маўчаў, ехаў следам за браталюбам. Раптам у мільгатні людскіх твараў Курыла Валун прыкмеціў таго, каго менш за ўсё можна было чакаць у такім месцы — княскага дружынніка Веля. Той выторкваў галаву з натоўпу, прагна глядзеў на Лукеру.

— Стой! — закрычаў Курыла Валун. — Стой, выжаль заечы 81 !

Ад грамавітага поклічу ўздрыгнулі ўсе, хто быў непадалёку ад Курылы, і шмат каму падумалася, што так раве мядзведзь, паранены стралой у самае вока.

— Стой! — зноў крыкнуў Курыла.

Толькі адзін Вель здагадаўся, каму пасылае свае гнеўныя словы чалавек-вежа, і, вядома ж, не стаяў на месцы. Ен ірвануўся праз натоўп, локцямі і кулакамі прабіваючы сабе дарогу.

Курыла Валун зразумеў, што на кані не вельмі разгонішся ў такім цясноцці, саскочыў з сядла і пабег за Велем. Ногі ў Курылы былі даўжэйшыя, паветра ў грудзі ён набіраў больш. Але Веля ратаваў жах. «Дагоніць — у адзін міг косці разбярэ», — думаў дружыннік пра Курылу Валуна і бег, джгаў з усіх сіл. Ды вельмі хутка стаміўся. Якраз на дарозе ўстала толькі што пабудаваная каменная вежа. Высячыся з паўночнага боку дзядзінца, яна як бы збірала ў адзін кулак увесь новагародскі земляны вал. Доўга не раздумваючы, Вель сігануў у вежу, пабег па дубовых прыступках на верхні ярус. Чамусьці падалося, што Курыла Валун не захоча дзерціся следам і шукаць яго там. Усюды ляжалі падрыхтаваныя для адбіцця варожай аблогі кучы камянёў, агромністыя бярвенні-каткі, якія кідаюць на галовы непрыяцеляў у час штурму. Вель узляцеў на самы верх, затаіўся. Сэрца трапятала, білася ў грудзях, як злоўленая ў цянёты перапёлка. Знізу цяжка забухалі частыя рашучыя крокі — Курыла Валун бег следам. Вель у смяротнай тузе глянуў праз вузкую байніцу. Зямля, пабеленая снегам, была далёка — не скокнеш, быццам кот з дрэва. Тады Вель схапіў халодны камень-галыш, уплішчыўся ў няроўную шурпатую сцяну вежы, перастаў дыхаць. Калі расчырванелы і ўпараны Курыла Валун, здзьмухваючы з вусоў гарошынкі поту, вытыркнуўся на верхні ярус, Вель гопнуў яго каменем па галаве. Ен біў у скронь, уклаў ва ўдар усю сілу, але круглы слізкі галыш крутнуўся ў самы апошні міг у руцэ. Вось чаму Курыла Валун устояў на нагах, толькі заматаў галавой. Тоненькі цурок чырвонай крыві пырснуў на зледзянелыя дубовыя дошкі.

81

Выжаль заечы — сабака для палявання на зайцоў.

Поделиться:
Популярные книги

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье