Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Курыла Валун, весела гігікнуўшы, ірвануўся да Борута і адным ударам свайго магутнага жалезнага кія раструшчыў чэрап. Кобнік толькі паспеў аслабела саўгануць суліцай і злёгку ўспароў Курылу скуру на левым прадплеччы.

— Кобнікава сіла не ўсясільная! Высунуў язык кобнік! — закрычаў меднік Бачыла і пачаў абдымаць і цалаваць Курылу Валуна.

Двубой скончыўся. Разам з ім скончылася вайна. Даніла і Васілька павялі свае раці ад Варуты. Яцвягі з вялікім плачам павезлі на чорных конях цела Борута ў наднараўскія пушчы, каб там аддаць яго агню па звычаях продкаў.

Вайна, зразумела, скончылася не з-за таго, што Борут спусціў дух, а Курыла Валун нанёс удалы ўдар,

хоць Бачыла так і лічыў і ўсюды і ўсім расказваў пра гэта, не забываючы ў патрэбным месцы падхваліць самога сябе. Але ж на тое ён і Бачыла, красамовец. Так ужо спрадвеку павялося на зямлі: старцы-жабракі песні гудуць, а красамоўцы красамоўства вядуць. Знямога наступіла з абодвух бакоў, вось і патухла вайна. А яшчэ папа гразіў з Рыма адлучыць князёў Данілу і Міндоўга ад апостальскай апекі, бо ад яго ж, ад папы, каралеўскія кароны атрымалі, каталіцкімі вялікасцямі зрабіліся. А яшчэ вельмі добра памятаў Даніла Галіцкі, як ён, найславуты рускі князь, пакорліва прыехаў да хана Батыя, піў у ягоным шатры мярзотны кумыс, чорнае малако з-пад кабылы і, зашчаміўшы на самае дно душы гнеў і крыўду, стаяў на каленях. Татары, як лебяда і крапіва, незлічона пасеяліся з таго часу амаль на ўсёй рускай зямлі, і адно выратаванне ад іх на сённяшні дзень — баявы саюз Літвы і Белай Русі. Кунігасу ж Міндоўгу было яшчэ цяжэй. Зноў узнялі галаву ягоныя супляменнікі, гатовы хоць зараз адкалоцца. Вось-вось трэсне валуновы падмурак дзяржавы, і зноў — замятня, кроў, бясконцыя сечы… Не, толькі не гэта. Ен стаміўся ўжо ад злога віхурнага жыцця, калі спіш і не ведаеш, ці прачнешся. «Не плач па парасятах, калі свінню смаляць», — чуў ён аднойчы. Словы запалі ў памяць. Якраз падаспеў такі час, які не любіць слёз, які вымагае рашучага беспамылковага дзеяння.

Адразу ж аб'явіў кунігас, што аддае сваю дачку Рамуне за Шварна Данілавіча. Аб'явіў таксама, што Новагародкам і ўсімі прылеглымі землямі будзе валодаць з гэтага часу сын ягоны Войшалк, ён жа, Міндоўг, застанецца панаваць у карэннай Літве і ўсходняй Жамойці. Частку жамойтаў на рацэ Дубісе разам з іхнімі нівамі, жонкамі і дзецьмі адпісаў кунігас у якасці даннікаў і канакормцаў епіскапу Хрысціяну, што павінен быў прыехаць з Прусіі. Жамойты за вернасць архіепіскапу адказвалі, як было дамоўлена, рукой і шыяй. Архіепіскапу аддавалася права суда за разбой на дарогах.

Усё гэта вельмі не спадабалася жамойтам. «Не рашай за нас, — сказалі іхнія пасланцы Міндоўгу. — Калі твая галава такая разумная, ідзі ў лес і ўсунь яе ў пашчу свайму Жэрнасу. Ды навошта хадзіць у лес? Няхай Казлейка адгрызе табе галаву. Ен добра ўмее рабіць такое». А яшчэ назвалі жамойты кунігаса, пэўна, наслухаўшыся лацінскіх святароў, Ірадам Іерусалімскім і Неронам Рымскім. І хоць веяла ім у твары спусташальнае дыханне смерці, адважна сказалі ўсё гэта пасланцы.

Злы быў Міндоўг. Якраз у той час пасярод самай зімы дождж вялікі паліў, і страшэнная пасля каўзота надарылася. Чалавечыя трупы вытавалі са снегу ў навакольных лясах, смярдзелі. Шмат тады варуцкіх псоў сшалела, коней і людзей кусалі, пакуль самі не падохлі.

Жамойцкіх пасланцоў за іхнюю нечуваную дзёрзкасць забілі мачугамі, а кунігас моцна задумаўся. Пра Казлейку думаў ён, пра ягоную прапанову. Прыйшоў неяк у нумас Казлейка, як заўжды, ціхі, пакорлівы, звышадданы, і сказаў, што бяда смяротная пагражае дзяржаве. А каб не ўпілася ў сэрца зубамі тая бяда, патрэбна з кожных дванаццаці дзяцей мужчынскага полу аднаго прыносіць у ахвяру багам. «Але гэта — вяртанне ў дзікунства», — запярэчыў кунігас. «На дванаццаць мужчын абавязкова нараджаецца адзін здраднік, — цвёрда сказаў Казлейка. — Зірні, мой кунігас, і ўбачыш —

здрада ў кожным кутку пляце свае сеці. Трэба быць жорсткімі, бо жыццё — жорсткая справа». — «Але хто ж вызначыць, які з немаўлят стане здраднікам?» — «Давер гэта мне. Я вызначу, — заззяў вачамі Казлейка. — Каго — у раку, каго — у кошык і на самы верх дрэва прывяжам. Птушкі або маланкі абавязкова знойдуць». — «А як з жанчынамі быць? — разгубіўшыся, запытаў Міндоўг. — Жанчына дзяржаве не здрадзіць. Яна, як хвост, ідзе за мужчынам».

Не згадзіўся тады Міндоўг («Я — не Ірад!»), але абяцаў падумаць. Калі верны Казлейка пайшоў, кунігас загадаў прынесці збан мёду і свой любімы чырвона-фіялетавы распісаны золатам кубак. З Візантыі прывезлі кубак. Раскрылены кіпцюрысты арол быў намаляваны на ім. Ашчаднымі маленькімі глыткамі піў кунігас мёд і думаў пра Казлейку. Гэты не здрадзіць. Яго, вядома, не любяць, але ён — самы найверны. Вернасць жа — сонца, якое дужа ярка свеціць. Не ўсім падабаецца залішняя яркасць.

А назаўтра Лінгевін з узброенай вартаю прывёў да Міндоўга Казлейку і манаха Сіверта, якія былі звязаны адной вяроўкай. У Казлейкі ў дадатак да ўсяго быў разбіты, расквашаны нос. Міндоўг не паверыў сваім вачам.

— Што гэта? — накінуўся ён на Лінгевіна.

— Кунігас, — расцягваючы, смакуючы словы, спакойна адказаў той, — няхай гэтыя псы, — ён тыцнуў пальцам у Казлейку і Сіверта, што бездапаможна стаялі на каленях, — падзякуюць мне. Я выратаваў ім жыццё. Я вырваў іх з рук жрацоў і ўсяго народа.

Міндоўг няўцямна пазіраў то на Лінгевіна, то на Казлейку і манаха.

— Ноччу яны хацелі (страшна нават прамовіць!) патушыць святы Зніч, — сурова сказаў Лінгевін і ўдарыў нагой Казлейку. Той не зморшчыўся ад удару, матлянуў галавой.

— Патушыць Зніч? Ты, пэўна, звар'яцеў,— сціснуў кулакі Міндоўг. — Патушыць святы агонь, які запалілі нашы продкі, які павінен гарэць вечна. Ты звар'яцеў. Хіба можна нават падумаць пра такое?

— Казлейку можна, — з радасна-здзеклівым, як падалося кунігасу, бляскам у вачах сказаў Лінгевін. — Ды спытай у яго сам.

Міндоўг люта прыкусіў губу, звузіў чорна-зялёныя вочы, потым шалёна тупнуў нагой, закрычаў на людзей Лінгевіна:

— Вон адсюль!

Варту як бурай выдзьмула.

— Ці не сон гэта, мой верны Казлейка? — пацішэлым і, здавалася, лагодным голасам спытаў кунігас. Ен спыніўся насупраць Казлейкі, глядзеў на яго задумліва і выпрабавальна.

— Тое, што чалавек бачыў ува сне, нават самае жорсткае, самае такое, да чаго ніколі не дабярэшся розумам, абавязкова было або будзе з некім у зямным жыцці,— пакорліва адказаў Казлейка.

Кроў цякла з разбітага носа. Ен сёрбаў носам, але кроў не выціраў, і невялічкая бліскучая лужынка цёпла свяцілася на падлозе. «Вось якая ў яго кроў,— раптам падумаў Міндоўг. — Я ніколі не бачыў ягонай крыві. Густая, цёмная…»

— Выйдзі вон, — раптам загадаў ён Лінгевіну. Той разгублена лыпнуў вачамі, хацеў нешта сказаць, ды словы нібы прыліплі да гартані. Калі зачыніліся дзверы за Лінгевінам, кунігас прысеў на кукішкі побач з Казлейкам, пранізліва глянуў яму ў твар.

— Як ты даўмеўся да такога? Можа, ты і праўда звар'яцеў? Я паклічу зялейнікаў-лекараў.

Ен устаў, узяў у руку срэбны званец.

— Не трэба, вялікі кунігас, — цяжка ўздыхнуў Казлейка. — Мой розум, як чыстая незамутненая крыніца.

— Дык тады звар'яцеў я, — са злосцю сказаў Міндоўг, — бо нічога не магу зразумець. Навошта табе было гэта? Навошта ты пайшоў да святога Зніча з лацінянінам?

Ен закрычаў, аж пасінелі шчокі:

— Адказвай, пёс! Адказвай, бо зараз кат усе твае косці паставіць дыбарам!

Поделиться:
Популярные книги

Безымянный раб [Другая редакция]

Зыков Виталий Валерьевич
1. Дорога домой
Фантастика:
боевая фантастика
9.41
рейтинг книги
Безымянный раб [Другая редакция]

Нефилим

Демиров Леонид
4. Мания крафта
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
7.64
рейтинг книги
Нефилим

Кодекс Охотника. Книга XXIII

Винокуров Юрий
23. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXIII

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Идущий в тени 8

Амврелий Марк
8. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Идущий в тени 8

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Я все еще граф. Книга IX

Дрейк Сириус
9. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще граф. Книга IX

Я — Легион

Злобин Михаил
3. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
7.88
рейтинг книги
Я — Легион

Младший сын князя

Ткачев Андрей Сергеевич
1. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Темный Лекарь

Токсик Саша
1. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0