Жалезныя жалуды
Шрифт:
— А што мне рабіць? — залямантаваў ззаду Морыц.
— Ідзі за мной, — не азіраючыся, сказаў манах. Войшалк спадабаўся Сіверту і адначасова напалохаў яго. Меў мудры дамініканец вока на людзей, дадзена яму было з першага позірку вызначаць, чым напоўнена душа чалавечая. Калісьці ў навальнічных летніх лясах, у густых ляшчынніках між мноства буйных падружоўленых гарачым сонцам арэхаў ён, яшчэ хлапчук, беспамылкова знаходзіў арэхі з прапалінкаю ад маланкі. Не возьме ў пальцы, а ўжо ведае: гэта гнілюк. І амаль не памыляўся. Людзей ён вымяраў прагаю ўлады, прагаю распусты і жорсткасці. Кожны рыцар, кожны мужчына, калі ён толькі не змярцвелы еўнух, нястомна дамагаецца плоцкай уцехі, жаночага
Цвёрдасць адчуў і ўбачыў у новагародскім князю манах. Гэты, калі трэба, не збаіцца крыві. А напалохала тое, што не змог адразу ж, як прывык, ухапіць глыбінную сутнасць ягонай душы. Як бы з мноства сотаў, напоўненых і салодкім, і горкім мёдам, складалася яго душа.
Войшалк сядзеў на княскім троне — вялікім, аздобленым залатымі і срэбнымі пласцінамі, крэсле. На сцяне над ім з кавалачкаў смальты, з бліскучага дроту, з птушыных пёраў і звярыных шкур быў прыгожа выштукаваны кляйнот 66 Новагародска-Літоўскай дзяржавы — збройны муж на белым кані ў чырвоным полі аголены меч над галавой уздымаў.
66
Кляйнот — герб.
Па правую руку ад Войшалка на дубовай лаве сядзеў князь Далібор-Глеб Ваўкавыйскі. Сіверт адразу ўпіўся ў князя вачамі. «Вось той, што ад вялікай улады адмовіўся, — падумаў манах. — Здаровым целам узнагародзіў яго бог і трапятлівай душою, але ён, бачу я, няшчасны».
Новагародскія баяры, маўклівыя і суровыя, сядзелі ўздоўж сцяны. Між чорных і шэра-сініх барод дзве ці тры былі рыжыя, як чырвоны агонь.
— З чым прыйшоў, лацінянін? — гучна спытаў Войшалк.
— Князь Войшалк, сын Міндоўга, — смела адказаў Сіверт, — прыйшоў я з Варуты ад твайго бацькі, вялікага кунігаса, каб пацвердзіць, што ўзяў ён са сваімі баярамі хрысціянскую веру з Рыма, з рук папы Інакенція IV. Ужо вязуць людзі папы каралеўскую карону ў Літву.
— Ну й што? — нахмурыў бровы Войшалк.
— У вялікім гневе быў кунігас, што зачыніў ты перад ім вароты Новагародка, не пусціў нават рук абагрэць. Хацеў загадаць скапаць твой вал, але злітаваўся. І паслаў мяне да цябе. Я — манах ордэна святога Дамініка Сіверт.
— Навошта ж паслаў цябе кунігас? — яшчэ больш нахмурыўся Войшалк.
— Вялікі кунігас перадае табе словы міру і бацькавай ласкі.
Пачуўшы такое, новагародскія баяры скінулі з твараў суровасць, зашумелі, загаманілі. Паяснелі вочы і ў Войшалка з Даліборам. Яны пераглянуліся між сабою, і Сіверт зразумеў, што новагародскі і ваўкавыйскі князі не адзін пуд солі з'елі разам і, пэўна ж, сябруюць па сённяшні дзень. Гэту акалічнасць варта запомніць на будучае.
— Міндоўг зрабіўся саюзнікам Лівонскаму ордэну, — казаў далей манах, — і магістр Андрэй Стырланд прыслаў на дапамогу Варуце рыцарскі атрад.
— Лівонцы ў Варуце? — пабляднеў Войшалк.
— Так, — лагодна ўсміхнуўся дамініканец. — Калі я ехаў да цябе, граф Уда прымаў хлеб-соль ад жыхароў Варуты.
Ен раптам прыкусіў язык, бо адчуў, што сказаў не тое, што чакалі, і не так.
— Жэрнасы ідуць па нашай зямлі! — крыкнуў князь Глеб Ваўкавыйскі. Вочы блішчалі вялікім гневам. Ен усхапіўся са свайго месца, падбег да Сіверта, быццам хацеў ударыць яго. Баяры і князь Войшалк таксама былі вельмі незадаволеныя.
«Чым я ўгнявіў іх? — разгублена думаў манах. — На гэтай зямлі, між гэтых
— Каб ты катніх рук не мінуў! — крычаў між тым Сіверту дужа раззлаваны рудабароды баярын маленькага росту.
Ен упрытык падышоў да манаха, з нянавісцю пазіраў на яго знізу ўверх.
Але большасць баяр было ў міралюбным настроі. Не выпадала ім сварыцца з лівонцамі, бо ішлі пад сцены Новагародка ворагі, і можа, у гэты самы час ужо гарэлі, руйнаваліся іхнія вотчыны і дзедзіны.
— Кожны чорт на сваё кола ваду цягне, — сказаў баярын Белакур, землі і сядзіба ў якога былі над ракой Шчараю. — Трэба нам, князь Войшалк, узнімаць дружыну, узнімаць апалчэнне мужоў, новагараджан, слаць ганцоў да кунігаса Міндоўга і разам з ім бараніць дзяржаву.
І ўсё ж Сіверта кінулі ў цямніцу. Як ні адбіваўся манах, не дапамагло. Схапілі за каршэнь і пацягнулі ў падзямелле. Пракляў ён той дзень, калі надумаў ехаць з Рыма ў Прусію і Лівонію, а адтуль напрасіўся ў атрад Марціна Голіна. Ззаду енчыў, бегучы за сваім гаспадаром, Морыц. Яго адганялі, лупцавалі дрэўкамі коп'яў. «Прападзе без мяне, дурань, — падумаў Сіверт, — але што зробіш? Для пераможаных няма сонца».
— Морыц! — крыкнуў ён. — Ідзі да караля Войшалка і скажы, каб цябе адвезлі ў Варуту!
— Святы ойча, я хачу з табой у цямніцу! — верашчаў, нібы яго рэзалі, Морыц.
— У цямніцы яшчэ паспееш насядзецца, — лагодна сказаў новагародскі дружыннік, а калі Морыц зноў заверашчаў, даў яму поўху.
Сіверт бачыў усё гэта і, як чалавек набожны і мудры, адразу змоўк. Яму ўспомнілася, што пры двары візантыйскіх парфіраносных імператараў звычайна катуюць, дапытваюць вінаватых і невінаватых еўнухі. Імператар сядзіць сабе на троне, а ля падножжа трона раздзіраюць аголеную чалавечую плоць бізуны, у канцы якіх уплецены кавалкі свінцу. Аж сапуць лютыя еўнухі, пырскае на золата і на мармур кроў, але той, каго катуюць, маўчыць — нельга гаварыць, тым больш крычаць у прысутнасці імператара.
Думаючы пра ўсё гэта, дамініканец апынуўся ў цёмным падземным пограбе, сцены якога былі выкладзены халоднымі шурпатымі камянямі. Заскрыгатаў ключ у замку, нешта сказаў ахоўнік ахоўніку, яны засмяяліся і, гучна тупаючы, пайшлі туды, дзе сінела неба і ззяла сонца. Сіверт застаўся адзін.
— Устаў я перад табой, Хрыстос, як свечка перад іконай, — панылым голасам сказаў манах. — Выратуй мяне. Не дай, каб макрыцы і павукі пасяліліся на маёй галаве.
Ен пашукаў вачамі, дзе б прымасціцца ў гэтай чортавай кішэні, і раптам убачыў, што не адзін у падзямеллі. Каля супрацьлеглай сцяны на падлозе сядзеў ці ляжаў нейкі чалавек. Было вельмі цёмна, толькі праз шчыліну над дзвярыма прабіваўся кволы пучок святла, і нельга было разглядзець твар суседа па няшчасцю. А можа, незнаёмец спаў, схаваўшы галаву, як робіць гэта лясная птушка, уточваючы галаву пад крыло.
— Хто там? — ціха спытаў Сіверт.
Ні гуку не было ў адказ. Ці той каля сцяны не чуў, ці не хацеў гаварыць. Дамініканец раптам падумаў, што і не можа быць адказу, 5о пытанне само сабою вырвалася ў яго на нямецкай мове. Тады ён запытаў па-русінску.
— Чалавек, — прагучала ў паўзмроку. І столькі спустошанасці і бяссілля было ў гэтым адзіным слове, што Сіверт уздрыгнуў. Няўжо і ён праз нейкі час будзе такі? «Усё ва ўладзе божай, — адразу ж падумаў ён. — Я, калі паразважаць, яшчэ шчаслівец. Людзей аскапляюць, асляпляюць, садзяць на ланцуг па шыю ў ледзяной вадзе».