Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Хто?!

Казлейка паказаў на драбнацелага светлавалосага юнака, пэўна, фурмана, што стаяў ля бліжняй фурманкі, разгублена-спустошана ўсміхаючыся, апусціўшы лук. Яго ўжо вязалі вяроўкамі, ломячы рукі.

— Ты?! — падбег да юнака Міндоўг. — За што?! За што хацеў забіць мяне, забіць свайго кунігаса?!

— За парушаную веру, — ціха адказаў той, і густы смяротны пот заліў твар. Здавалася, вечаровая раса легла на чалавека.

Міндоўг страшнымі ўдарамі разваліў яго на крывавае ашмоцце, пачаў таптаць, ледзьве супакоіўся. Цяжка дыхаючы, сеў проста на зямлю, абхапіў лоб рукамі і як акамянеў. Потым, калі зноў паехалі, калі змрок апусціў чорнае крылле на зямлю, плакаў нікому не бачнымі суровымі слязамі. Казлейка ж загадаў сваім людзям узяць галаву засечанага фурмана. На яе надзелі высушаную авечую морду-лічыну і павезлі ў Варуту. Там па

гэтай мёртвай галаве няўтомны Казлейка вылавіць усіх блізкіх і далёкіх родзічаў таго, хто асмеліўся ўзняць дзясніцу на кунігаса.

Самая вялікая нечаканасць напаткала Міндоўга ў Новагародку. Войшалк разам з мясцовымі баярамі і купцамі зачыніў перад кунігасам браму. Калі Міндоўгу сказалі пра такое, ён спачатку не паверыў.

— Новагараджане не хочуць пускаць мяне ў горад? — разгублена спытаў у Казлейкі.

Потым ускочыў на каня, пад'ехаў да акутай жалезам брамы, уладна і грозна крыкнуў:

— Я — Міндоўг! Дзе князь Войшалк Новагародскі? Ніхто не адказаў. Чуліся глухія ўдары аб камень, скрыгат і ляск — новагараджане будавалі абарончую вежу. Рабілі хутка, спешна, быццам апошні дзень у бога бралі.

У кунігаса раптоўным болем набракла левая рука. Ен, зморшчыўшыся, пацёр яе, загадаў трубіць у трубы. Ды зверху крыкнулі рашуча і злосна:

— Трасцу табе!

І адразу ж паляцелі стрэлы. Кунігас аж задыхнуўся ад гневу. У шаленстве накіраваў каня проста на браму, але перад конскімі капытамі гопнуўся, плёхнуўся ў гразь пудовы камень. Давялося паварочваць назад.

«І гэта мой сын, — з пякучай нянавісцю думаў Міндоўг пра Войшалка, — мая кроў. Я, кунігас, цёвас 62 , нібы апошні жабрак, стаю каля брамы, і ў мяне шпурляюць каменнем».

62

Цёвас (літоўск.) — бацька.

Ен, як смяротна паранены, азірнуўся, быццам шукаючы апірышча. Хмарыста ляжаў навокал небасхіл. Вецер бег у лясы. Побач Казлейка сумленна моршчыў лоб і аддана глядзеў на кунігаса. «Вось хто не здрадзіць і не прадасць», — з палёгкай падумалася Міндоўгу.

— У Варуту! — крыкнуў ён і з усяе сілы шлегануў каня.

Ужо ў сваім нумасе, супакоіўшыся, Міндоўг задумаўся над тым, як пакараць Войшалка і новагараджан. І чым больш ён думаў, тым усё глыбей пераконваўся, што немагчыма нічога зрабіць. Сілаю не возьмеш, бо Новагародак як тая скала — і сцены ў яго магутныя, і воі шматлікія, у крывавых сечах загартаваныя, і баярства з купецтвам маюць вялікае срэбра. Зноў жа, смерды-русіны спрадвеку працавітыя, і зямля ў іх родзіць шчодра. Адным словам, ёсць у Новагародку жалеза, ёсць срэбра і ёсць хлеб. Хто-хто, а новагараджане памятаюць, што пусцілі калісьці ў свой горад кунігаса з дружынай, калі яго выгналі з Літвы, як ваяводу-прыхадня, узяўшы клятву вернасці. Набраў з таго часу Міндоўг вялікую моц, але мацней Новагародка ўсё роўна не зрабіўся. І вось цяпер, дазнаўшыся, што кунігас перакідваецца ў каталіцтва, Новагародак зачыніў перад ягоным носам браму. Гэта ўсё Войшалк са сваёй праваслаўнай вераю! Дала ўсё-ткі плод патаемная малітоўня ў Варуце, і не салодкі плод, а горкі. Хутчэй бы ён ужо прыняў габіт чарнечы 63 . Перадаюць жа віжы-выведнікі, што на Войшалка, якога Новагародак узяў сабе за князя, находзіць часамі нейкі сум, нейкі стогн слёзны, і збіраецца князь, як просты паломнік, пайсці ў Афон на Святую гару. Гэтага Міндоўг ніяк не мог зразумець. Кінуць князёўства-гаспадарства, каб зрабіцца манахам? Аддаць у чужыя рукі прыдбанае сваёй крывёю?

63

Прыняць габіт чарнечы — пастрыгчыся ў манахі.

Вырашыў кунігас параіцца аб усім гэтым з Сівертам. Святар пакланіўся Міндоўгу, вычакальна паглядзеў на яго.

— Ці не крыўдзяць цябе ў Варуце? — спытаў Міндоўг.

— Я жыву ў тваім горадзе, вялікі кароль, як у божым садзе, — адказаў манах.

— Не хлусіш? — прыжмурыўся Міндоўг.

— Клянуся залацістымі валасамі дзевы Марыі. Адказ спадабаўся кунігасу. Разумеў ён, што хітруе лівонскі святар, што клятва ягоная нейкая не надта моцная, бо хрысціяне клянуцца святым крыжам, але ўсцешыла вуха і душу тая лёгкасць і дасціпнасць, з якімі пакляўся дамініканец.

— А

чаму ты стаў манахам?

На гэта пытанне Сіверт палка і доўга казаў аб тым, як раскінуў між людзей чорную павуціну д'ябал, пажыральнік чалавечых душ, як трэба няспынна змагацца супраць яго, каб здабыць сабе вечнае нябеснае жыццё, бо з гэтага свету, з зямлі, час прыбярэ ўсіх. Страсна казаў, што ненавідзіць сваё цела, сваю грахоўную плоць. Задумаешся пра бога, пра сонм святых пакутнікаў, і раптам — вурчыць у жываце. Так бы і разадраў сабе кіпцямі жывот.

Пасля такой размовы Міндоўг ніяк не мог заснуць. Ляжаў з расплюшчанымі вачамі ў нумасе, слухаў трапятлівае дыханне ночы, успамінаў далёкае ўжо маленства сваіх сыноў. Як верылі яны яму тады, як любілі яго! Кожнае бацькава слова з найвялікшай пашанай клалі ў душу, нібы срэбную грыўню ў куфэрак-капілку. «Заставаліся б яны маленькія», — неаднойчы думаў ён. Але выраслі Руклюс з Рупінасам, а Войшалк даўно ўжо муж, кунігас. Пасталелі, узмужнелі сыны, толькі няма радасці яму, бацьку. Калі з меншымі яшчэ можна на нешта спадзявацца, бо няспелыя пакуль што іхнія душы, дык Войшалк зусім чужы. Не скажаш яму: «Кроч, сын, па маіх слядах». Сваю дарогу, сваю галаву і вочы мае. Ворагам робіцца старэйшы сын. І гэта ягонае жаданне ісці ў абіцель, стаць манахам не такое бяскрыўднае і бязглуздае, як думалася раней. Сіверт, лівонская мудрая ліса, бачыць у такім жаданні прагу Войшалка да адзінаўладства ў Новагародку і Літве.

Чорная дзікая ноч глядзела з усіх куткоў на Міндоўга, а ён, уз'юшваючы, распальваючы сам сябе, усё думаў пра Войшалка. Да ўлады рвецца першынец. Хоча ўладу царкоўную і ўладу свецкую зграбці ў адзін кулак, як рымскі папа, як сарацынскі халіф. Хоча, каб усе лічылі яго праведнікам. Бачыў такіх праведнікаў кунігас. У лясным манастыры прычынялі яны сабе самыя розныя пакуты: марылі плоць голадам, перацягвалі з месца на месца велізарныя камяні, аддавалі сваё цела на кармленне камарам і машкары. І хваліліся, што манастыр іхні як мора — яно не трымае ў сваіх берагах гніль, выкідвае яе прэч. А самі падслухоўвалі размовы ў суседніх келлях, прыціскаючы да сцен талеркі з белай рамейскай гліны, а да талерак — свае вушы.

Так і не надумаў кунігас, як расквітацца за аплявуху, што атрымаў ад Новагародка. Ісці вайною не выпадала. Жамойты, яцвягі, полаўцы з галічанамі зноў наступалі на дзяржаву з усіх бакоў. Ніхто не зважаў, што кунігас згадзіўся прыняць каталіцтва і што паехалі да папы ягоныя паслы. Не хацелі чуць і пра тое, што рыжскія золатакавалі ўжо робяць каралеўскую карону для Міндоўга. Пры такіх варунках нельга было сварыцца з гордымі новагараджанамі. Наадварот — трэба было як мага хутчэй падаць руку прымірэння, забыўшы ўсе свае крыўды. І хоць было гэта для кунігаса тое самае, што весела ўсміхацца пры вострым зубным болі, ён першы пайшоў на такое. Спачатку вырашыў паслаць у Новагародак Сіверта. Дамініканец на гэты час ужо стаў духоўнікам княгіні Марты, і тая не магла ім нахваліцца.

Сіверт з вялікай ахвотаю згадзіўся. Ен ужо не адчуваў сябе палоннікам. Па-першае, кунігас з'ездзіўшы ў Лівонію, зрабіўся слугой Рыма, па-другое, нечуванымі шчадротамі асыпала манаха Марта. «Я — крылатае хрысціянскае семя, — натхнёна думаў Сіверт. — Вецер лёсу, якім кіруе гасподзь, занёс мяне ў гэту пустку, у гэты дзікі край. Тут неўзабаве расквітнее дзівосны сад Хрыстовай веры».

З сабой дамініканец узяў Морыца і дзесяць літоўскіх вершнікаў. На плечы ў іх былі накінуты касматыя звярыныя шкуры. Гэта вельмі ўсцешвала манаха. Ен здаваўся сам сабе прарокам-правідцам, які выводзіць сляпыя душы з багны, з цемры на божае святло.

Пры выездзе з Варуты напаткалі атрад лівонскіх рыцараў. Магістр Андрэй Стырланд слаў дапамогу Міндоўгу. І хоць атрад быў нешматлікі, а рыцары і ландскнехты вельмі змораныя, душа ў Сіверта напоўнілася звонкай радасцю.

— Дзеці мае, — усхвалявана ўсклікнуў ён, — вас накіраваў сюды сам Хрыстос!

Рыцары здзівіліся, убачыўшы ў літоўскай глушэчы свайго земляка. Іхні важак, рудавалосы саксонскі граф Уда, схіліў перад манахам калена, клапатліва спытаў, як апынуўся тут святы айцец і ці не крыўдзяць яго тубыльцы. Сіверт з ахвотаю, бо адчуваў голад па роднаму слову, расказаў пра сябе, пра свой палон, не ўпомніўшы, аднак, колішняе сяброўства з імператарам Фрыдрыхам II Гогенштаўфенам. Са светлымі слязамі на вачах прасіў ён рыцараў і ландскнехтаў быць вернымі апостальскаму прастолу, не шкадаваць сіл і жыцця ў барацьбе супраць д'ябла. Хто ж адступіцца, здрадзіць, будзе галодны ў пякельнай пустыні сваю кроў са свайго цела смактаць.

Поделиться:
Популярные книги

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хищный инстинкт

Суббота Светлана
4. Мир Двуликих
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хищный инстинкт

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4