Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Ты!

Вернападданы Лінгевін адразу ж апрануў баявыя даспехі, узяў шчыт, кап'ё і сякеру, ускочыў на каня, што падвялі ордэнскія пахолкі 58 . Звонка затрубіў гарольдаў рог, і перапынены турнір усчаўся з новай сілай. Біліся групамі — тройка рыцараў на тройку. Міндоўг, ды і ўсе астатнія, глядзелі толькі на Лінгевіна. Як пакажа сябе гэты пушчанскі мядзведзь у сутычцы з праслаўленымі еўрапейскімі рыцарамі? Магістр Андрэй Стырланд, седзячы побач з кунігасам, суха ўсміхаўся. Ен быў упэўнены, што любы баец з Літвы і Самагіціі 59 доўга не ўтрымаецца

ў сядле, сустрэўшыся на рысталішчы лоб у лоб з лівонскім байцом. Літоўцы і жамойты перамагаюць таму, што нападаюць велізарнымі масамі і што апошнім часам у саюзе з імі выступаюць новагараджане, услонімцы і ваўкавыйсцы, вядомыя цвёрдасцю сваёй пяхоты і сваімі цудоўнымі лучнікамі.

58

Пахолак — слуга, ландскнехт.

59

Самагіція — Жамойць.

— Андрых, я выб'ю літоўца з сядла, як курапатку! — падняўшы забрала, крыкнуў магістру ягоны любімчык граф Інгрыд. Нядаўна графа былі захапілі ў палон жамойты і добра-ткі падсмажылі на вогнішчы, пакуль ўдалося яго адбіць. Паміж сабою рыцары і асабліва ландскнехты завуць графа Інгрыда Печаная Шчака. Магістр весела ўсміхнуўся Інгрыду, перахрысціў яго.

Міндоўг бачыў перад сабой толькі Лінгевіна. Здавалася, уся Літва з Новагародкам, уся Яцвягія і Жамойць сабраліся зараз у чалавеку, імя якога было Лінгевін. «Стань тысячарукім і тысячавокім!» — крычала ўсё ў душы ў кунігаса.

Андрэй Стырланд вельмі тонка адчуваў хваляванне кунігаса. «Гэты чалавек народжаны так, што любіць ставіць на карту ўсё да апошняй ніткі,— думаў магістр. Яму ўспомнілася, як незадоўга перад гэтым днём прыязджалі Міндоўгавы паслы з надзвычай каштоўнымі дарункамі. Тады ж перадалі яны вусна просьбу кунігаса: «Калі заб'еш або выганіш з усіх вакольных земляў Таўцівіла, атрымаеш яшчэ больш».

Між тым Лінгевін біўся зусім няблага. Можна было падумаць, што гэта лівонскі рыцар — так умела закрываўся ён шчытом, так спрытна манеўраваў канём, то паслабляючы, то нацягваючы повад. Нарэшце, на здзіўленне ўсіх лівонцаў і ў першую чаргу магістра, граф Інгрыд атрымаў магутнейшы ўдар сякерай, захістаўся ў сядле і ўпаў на свежаўскапаны пясок рысталішча. «Бедны Інгрыд, — аж скалатнуўся магістр. — Гэты варвар, пэўна ж, раструшчыў яму галаву, як арэх». Усе гледачы як знямелі. Пахолкі хуценька выбеглі на арэну, за рукі і ногі панеслі Інгрыда. Печаная Шчака цяжка стагнаў.

— Лінгевін! — закрычаў, радасна залямантаваў Міндоўг, у адзін скок апынуўся перад сваім баярынам, ссадзіў яго з каня і прылюдна пачаў цалаваць.

Некаторым рыцарам гэта страшэнна не спадабалася. Яны скрыпелі зубамі, выхоплівалі мячы. Адусюль толькі і чулася:

— Паршывыя паганцы!

— Змыем з пяску рыцарскую кроў іхняй крывёю!

— Магістр, дазволь!

Але Андрэй Стырланд узняўся на ўвесь свой высачэзны рост, рэзкім уладарным голасам прыпыніў шум, абвясціў:

— Перамог рыцар Лінгевін з Варуты!

І тут Лінгевін, пэўна, падвучаны Міндоўгам, падбег да Стырланда, пляснуўся перад ім на калені, сказаў:

— Вялікі магістр, я чэсна біўся супраць твайго рыцара і, як бачыш, адолеў яго. З тваіх рук я павінен атрымаць прыз. Мне не трэба ні срэбра, ні золата, ні баявы конь і ні заморскі меч. Аддай мне маіх братоў, нікчэмных здраднікаў Тушэ, Мілгерына і Гінгейку. Я ведаю, што вы, немцы, — магутны і высакародны народ, і вы таксама плюяце на

здраднікаў і ненавідзіце іх. Аддай маіх братоў, і я, як самы старэйшы ў родзе, вырашу, што з імі трэба зрабіць. Вунь яны сядзяць.

Лінгевін рукой, якая моцна сціскала сякеру, тыцнуў у той бок, дзе, схаваўшыся за спінамі лівонцаў, перасталі дыхаць, калаціліся ад страху ягоныя браты.

— Аддай, магістр, перабежчыкаў,— папрасіў і Міндоўг. — Калі хто з тваіх людзей здрадзіць табе і будзе шукаць прытулак у маіх землях, я адразу прышлю яго назад. Аддай.

Над рысталішчам цяжкім каменем навісла цішыня. Зрушыць гэты камень адным сваім словам мог толькі лівонскі магістр. Ен разумеў усю адказнасць і доўга маўчаў. Нарэшце вымавіў, як сыгнэтам 60 прыпячатаў:

60

Сыгнэт — пярсцёнак з пячаткай.

— Жывых людзей я не аддаю за прыз. Прынясіце яму рыцарскі даспех, які зрабілі саксонскія кавалі.

На змярканні таго ж дня Андрэй Стырланд, застаўшыся з кунігасам вока на вока ў трапезнай, сказаў цвёрдым голасам:

— Пакуль не прымеш агульную веру хрысціянскую, не з Канстанцінопаля веру, а з Рыма, пакуль не пашлеш рымскаму папе паднашэнні і не выкажаш паслушэнства, з намі міру ніколі не будзеш мець і не будзеш мець пасмяротнага выратавання. Асвяці хрышчэннем тое золата, якім ты асляпіў вочы Ордэну і мне, і нашы мячы адразу стануць саюзнікамі.

— Я зразумеў цябе, магістр, — пільна глянуў на яго Міндоўг. — Заўтра ж пасол мой Парнус едзе ў Рым.

На тым і дамовіліся. Узрадаваны Стырланд падараваў кунігасу пакрыты прыгожым узорам рыцарскі даспех. Такія ж даспехі, толькі маленькія, дзіцячыя, урачыста ўручылі малалетнім Руклюсу і Рупінасу. Нават маленькія жалезныя мячы начапілі кунігасавым сынам на пояс. Гэта вельмі ўсцешыла Міндоўга. Ен кранаў пальцам лязо мячоў, прыцмокваў языком. І ў вялікім узрушэнні пакінуў Стырланду ўвесь свой харчовы абоз. А былі ў тым абозе бочкі з прэсным мёдам, мяса некалькі дзесяткаў полцей 61 , сала, сыры, масла ў трох кадоўбцах, дзве бочкі маку, мноства вянкоў цыбулі і часнаку.

61

Полць — палавіна тушы.

Радасна вяртаўся кунігас дадому па лясной глушэчы. Ад свежага ветру, што бушаваў у наваколлі, ад адчування сваёй удачы было чыста і лёгка на душы. Магістр Андрэй Стырланд, а следам за ім і рыжскі епіскап Мікалай з лютых ворагаў зробяцца вернымі саюзнікамі. Хіба гэтага мала для шчасця? Рухне сцяна, што акружала дзяржаву. З яцвягамі ён справіцца, а галіцкага князя Данілу можна ўлесціць, уціхамірыць, аддаўшы за ягонага сына Шварна Рамуне.

— Дайну! — закрычаў Міндоўг. — Запявайце дайну!

І калі загучала дайна, калі ўзляцела пад самыя воблакі, сказаў з зіхоткім бляскам у чорна-зялёных вачах:

— У злых людзей няма песень.

Ен надзеў падарунак Стырланда, прыгожы даспех, горда ехаў на кані. Промні сонца аж гарэлі на бліскучых наборных пласцінах. І раптам зашыпела страла, сярдзіта клюнула ў спіну. Кунігас потырч носам кульнуўся на зямлю. Гразёю з-пад конскіх капытоў пырснула ў твар. Ен варухнуў плячыма і, калі пераканаўся, што смертаноснае жалеза не ўпілося ў ягоную плоць, цёплым полымем шуганула ўнутры, затапіла сэрца радасць: «Я жывы. Лівонскі панцыр выратаваў мяне». І адразу ж Міндоўг ускочыў на ногі, выхапіў меч, рэзка развярнуўся, крыкнуў страшным голасам:

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14