Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Быў Дзямід Пінскі драбнаваты з выгляду, з маленькімі рукамі і нагамі. Зламыснікі казалі, што нарадзіцца б яму дзяўчынаю, але ў той самы час, калі з'яўляўся ён на белы свет, закукарэкаў певень. Ды ў гэтага драбнюка былі нібы жалезныя пальцы. Хапаў ён на ловах дзіка за тлусты валасаты хіб і вырываў ладны шмат гарачага сала.

— Дзякуй, дзякуй вам, князі,— свяціўся радасцю Войшалк.

Сіверт зразумеў, што радасць у Міндоўгавага сына была шчырая. Не з Варуты прыйшла дапамога, не ад бацькі, якога Войшалк (усе ведалі гэта) не любіў, а з лясной і балоцістай Пінскай зямлі. Жыхары гэтай зямлі спрадвеку цягнуцца да дрыгавічоў і крывічоў Новагародка. Апошнім часам, калі пад татарскімі парокамі рухнулі сцены Кіева, ідзе нястомная барацьба паміж Галіцка-Валынскім княствам і Новагародска-Літоўскай дзяржавай за першынство ў землях, што ляжаць на захад і на поўнач ад стольнага Кіева. Кожны хоча прыбраць гэтыя парушаныя татарскай навалай землі, гэтыя асколкі магутнай Кіеўскай Русі да сваіх рук. Піняне і тураўцы аддаюць перавагу Новагародку і ўсё часцей, пераймаючы завядзёнку

новагараджан, услонімцаў і ваўкавыйсцаў, называюць сябе літоўцамі або ліцвінамі, у адрозненне ад летувісаў, жыхароў Жамойты і Аўкштайты. «Ліцвіны — новы народ, — думаў манах. — Трэба запісаць гэта для памяці ў свой пергамен». Ен цвёрда рашыў, як толькі наступіць спакой, як толькі надарыцца вольная часіна, пісаць хроніку. Ды дзе той спакой?! Згодна «Вечнаму евангеллю» францысканца Джэрардзіна з Борга-Сан-Даніна ў той дзень, калі Хрысту будзе тысяча, і дзвесце, і шэсцьдзесят гадоў, наступіць усюды мярзотнасць запусцення. Ужо зараз бягуць хрысціяне ў лясы і пустыні або самазабіваюцца разам са сваімі дзецьмі.

— Вяртайся ў Варуту да вялікага кунігаса і перадай, што, адбіўшыся ад галічан, пойдзем на дапамогу, — сказаў Войшалк Сіверту. — А за цямніцу не крыўдуй.

— Там, у цямніцы, сядзіць чалавек, — прамовіў Сіверт, пільна пазіраючы ў вочы новагародскаму князю.

— Ну і што? Шмат на свеце цямніц і дужа шмат у іх вязняў, каб кожнага шкадаваць і пра кожнага помніць.

— Але чалавек, які сядзіць у тваёй, новагародскі кароль, цямніцы, на шыі побач з хрысціянскім крыжам носіць вось такое.

Манах паказаў Войшалку жалезны жолуд. Князі, новагародскі і ваўкавыйскі, з вялікай цікавасцю і ўзрушэннем разглядвалі жолуд, круцілі яго ў руках.

— Гэта — купец Алехна, — сказаў нарэшце Далібор.

— Ен яшчэ жывы? — спытаў Войшалк.

— Пэўна ж, яшчэ жывы, калі нямчын пра яго гаворыць.

— Купца Алехну толькі што я бачыў у цямніцы, — пацвердзіў Сіверт.

— Алехна, — задумліва круцячы ў пальцах жолуд, прамовіў Войшалк. — Гэта той самы, што больш за ўсіх хацеў мець новагародскім князем Міндоўга. Той, што не вельмі любіў мяне і цябе, князь Глеб. Так?

— Так, — адказаў Далібор.

— Хіба мы павінны любіць таго, хто не любіў нас? Няхай сядзіць купец у цямніцы. Я толькі загадаю, каб яго лепш кармілі і паілі. А жалезны жолуд аддадзім вернаму саюзніку Новагародка князю Дзяміду Пінскаму.

Войшалк падышоў да пінскага князя, надзеў яму на шыю срэбны дробнакаваны ланцужок з цёмным жалезным жолудам.

IV

Далібор паперадзе ваўкавыйскай дружыны ехаў у Варуту, каб дапамагчы кунігасу Міндоўгу адбіць чарговы наступ жамойцкіх, яцвяжскіх і галіцка-валынскіх войскаў. Разам з ім ішлі пешцы з Услоніма і невялікі атрад прусаў, якія, ратуючыся ад Тэўтонскага ордэна, перасяліліся нядаўна ў ваколіцы Гародні. Войшалк застаўся ў Новагародку і рыхтаваўся вытрымаць там аблогу князя Данілы Галіцкага. З Войшалкам сталі на сцены Новагародка піняне і тураўцы.

Чорныя валасы ваўкавыйскага князя ўжо прыхоплівала ранняя сівізна. Твар завастрыўся, скура на шчоках зрабілася амаль карычневая, так абпалілі яе сонца і вецер. Вочы строга пазіралі з-пад прыпухлых ад частага бяссоння павекаў. У Новагародку пакінуў Далібор сваіх сямейцаў: жонку — княгіню Еўдакію, дачку нябожчыка Усеваладкі, і трохгадовага сына Збыслава. У Ваўкавыйску ж, дзе ён княжыў ужо не адзін сонцаварот, сядзеў зараз галіцкі княжыч Леў Данілавіч. Жорсткі бой даў Далібор галічанам, валынянам, полаўцам і яцвягам каля Услоніма на рацэ Шчары. Біліся два дні. З яловага лесу, працуючы пад покрывам ночы, збудавалі ваўкавыйсцы і ўслонімцы тын вышынёю ў паўтара сажня, сталі за ім. Дарэмна Даніла Галіцкі з братам Васількам, з сынам Львом і сватам Цягакам, з паслом кунігаса Таўцівіла баярынам Рэўбам хадзіў на прыступ. Толькі горы мёртвых сваіх вояў наклаў. Тады выйшлі наперад яцвягі з князем Анкадам, пачалі кідаць рогціцы 68 і стрэлы, абкручаныя падпаленай саломай. Якраз у твар ваўкавыйсцам і ўслонімцам падзьмуў моцны вецер. Яловы тын успыхнуў, загарэўся з вялікім трэскам і гудам. Вецер нёс вогненныя галавешкі на Далібораву дружыну. У гэты час каля тысячы конных полаўцаў лёгка пераправіліся цераз Шчару і ўдарылі ў спіну. Нездарма Шчара на мове літоўскіх прашчураў азначае Вузкая. На рацэ ўжо станавіўся, чапляўся за травяністыя берагі першы лёд, ярка бліскучы і тонкі, нібы бярозавы ліст. Коні стэпавікоў выскачылі са Шчары, абсыпаныя ад капытоў да шыі кавалачкамі гэтага лёду. Пры святле пажару здалося, што ўсе яны ў зіхоткіх кальчугах. Далібор адступіў у бок Новагародка, страціўшы сотні дзве людзей. Асабліва балюча перажыў ён смерць свайго старога настаўніка ляха Косткі. Вельмі мужна біўся лях. Рухнуў пад ім конь, прабіты яцвяжскімі рогціцамі, прыдушыў Костку. Але лях, сабраўшыся з сілаю, узняўся на ногі, адбіваўся двума мячамі.

68

Рогціца — дроцік.

— Пераходзь да нас! — крыкнуў яму Леў Данілавіч. — Будзеш у мяне ваяводаю!

— Я служу Новагародку і князю Далібору, — адказаў Костка.

Нарэшце полаўцы кінулі валасяны аркан, зноў звалілі ляха на зямлю. Але ён, ужо лежачы, паспеў успароць брухавіну некалькім стэпавікам. Разлютаваныя полаўцы білі яго рукаяткамі бізуноў, цвёрдымі вострымі наскамі ботаў, паўжывога зацягнулі ў ханскі шацёр і там пасадзілі на кол,

змазаны барановым тлушчам.

Пасля сечы над Шчараю Даніла Галіцкі з сынам Львом прыпыніўся ў Ваўкавыйску, каб даць хоць трохі адпачыць сваім расшкуматаным Даліборам палкам. Яшчэ аднаго свайго сына, Рамана, з полаўцамі і яцвягамі паслаў на Гародню.

Далібор, перавёўшы дых у Новагародку, сустрэўшыся з Войшалкам, рушыў на дапамогу Варуце. З найбольш блізкіх людзей ішлі з ім ваявода Хвал, меднік Бачыла. Замест халопа Найдзёна, які, спалохаўшыся вайны, адпрасіўся конюхам у глухую наднёманскую весь, ваўкавыйскі князь наблізіў да сябе, зрабіў сваім целаахоўнікам-слугою маладога Курылу Валуна. Гэта быў блакітнавокі здаравяк, высачэннага росту, з цёмнымі кучаравымі валасамі. Ад сілы меў ён васемнаццаць сонцаваротаў зямнога жыцця, а ўжо ўсе людзі на берагах Росі, Шчары і Нёмна ведалі пра яго. Далібор упершыню ўбачыў Курылу, калі ўмацоўвалі ваўкавыйскі вал. Халопы, смерды і дружыннікі секлі лес, капалі гліну, цягнулі камяні, абляпіўшы іх, як мурашкі. І вось прыйшоў на вал чалавек, які нёс агромністы шматпудовы камень.

— Хто гэта? — здзіўлена спытаў Далібор, пазіраючы на незвычайнага незнаёмца.

— Гэта наш Курыла Валун, — адказаў, вітаючы асілка, меднік Бачыла. — Як нарадзіўся, далі яму імя Курыла, а як падрос і пачаў валіць з ног сваіх адналеткаў і сталых мужчын, сталі зваць Валуном.

— Адкуль у цябе такая сіла? — спытаў меднік у Курылы Валуна. — Што ты еў, як малы быў?

— Рэпу і грыку 69 ,— светла ўсміхнуўшыся, адказаў Курыла Валун.

— А казалі, што ты мядзведжую кроў піў,— не адставаў Бачыла.

69

Грыка — грэчка.

— Навошта? — зноў усміхнуўся Курыла. — Мяне матуля малаком паіла.

— Эх, Курыла, Курыла — вялікая сіла, — штурхнуў яго плечуком меднік.

Ды Курыла Валун стаяў незварушна, як скала. Ен трымаў на плячах камень, а здавалася, трымае вязанку сухога галля.

— Куды класці камень? — спакойна спытаў ён.

— Нясі на самы верх вала, — хітра прыжмурыўшыся, загадаў Бачыла.

Блакітнавокі асілак лёгка закрочыў туды, дзе завіхаліся муралі і каменясечцы. Адразу ж пасля гэтага Далібор паклікаў Курылу ў свой церам, шчодра пачаставаў, выпытаў усё пра ягоны род і ягонае малалецтва. Быў Курыла Валун з ваўкавыйскіх купцоў, але бацьку ягонага, калі ішоў з абозам, забілі галаўнікі. Маці, засумаваўшы па мужу, памерла, і Курыла застаўся адзін, бо не даў яму бог братоў і сясцёр. Як амаль кожны магутны целам чалавек, быў ён мяккасардэчны, чуллівы, гуляючы ў лузе, крыло нікчэмнай страказе не мог абарваць. Рос спачатку павольна. Праўду кажуць, што паспешліва рвецца пад сонца толькі пустазелле, а садовая яблыня марудна набірае сілу.

Ды раззлавалі, раз'ятрылі маладога ціхуна вакольныя людзі, можна сказаць, суседзі. Іхнія дзеці, дражнячы, называлі яго дурным купецкім выпладнем. Даўно заўважана, што дзеці-малалеткі вельмі жорсткія і ім абавязкова трэба мець поруч з сабой некага слабага, безабароннага, каб на гэтым небараку штодзень спаганяць сваю жорсткасць. Дзеці, як і належыць дзецям, былі маларослыя, а Курыла, іхні равеснік, рос угору, нібы гонкі дубок, і гэта таксама вельмі злавала іх. Вясною яны любілі кідаць у Курылу варонінымі і вераб'інымі яечкамі. Але самы балючы і непапраўны ўдар чакаў юнага асілка, калі ён прыйшоў аднойчы на магілу сваёй маці. У глыбокім сумным одуме сеў ён каля магілы і раптам убачыў такое, ад чаго пачарнела ўваччу. З грудка вільготнага жоўтага пяску, пад якім у каменнай труне ляжала маці, тырчаў ружовы, агідны сваёй яркай ружовасцю свіны лыч. Курыла аж задыхнуўся ад нечаканасці, ад вострай крыўды і гневу. Ен упаў на калені, пачаў ліхаманкава, ломячы пазногці, разграбаць пясок і выцягнуў з яго ладнаватага ўжо смярдзючага парсюка. Закрыўшы рукамі твар, пабег Курыла з могільніка, рухнуў у густую глухую траву, дзе цьмяна блішчалі затоеныя лугавыя жабкі, і яго зблажыла. Яму вымотвала кішкі, здавалася, вырывала сэрца з грудзей. Адляжаўшыся ў траве, апаласнуўшы твар дажджавой вадою з лужыны, у якой расла жоўтая пухнатая лотаць, ён узяў камень, пайшоў на пасад і, як толькі ягоныя адвечныя ворагі пачалі крыўляцца, паказваць язык, цяжка шпурнуў у іх каменем. З таго часу і прачнулася ў купецкім сыне ягоная незвычайная сіла. Увесь скарб, які застаўся пасля бацькі, ён ахвяраваў на царкву. Сабе толькі купіў добрага каня, багатае сядло і жалезную кальчугу. Ваўкавыйскія кавалі зрабілі яму адмысловы кій 70 паўпуда вагою. З гэтым кіем пачаў Курыла Валун браць удзел у «полі», аб'язджаючы на сваім кані Новагародскую зямлю, заязджаючы ў Менскае княства і нават у Полацкае. «Поле» — гэта паядынак, двубой, які праводзіўся па рашэнню суда людзьмі, што люта варагавалі між сабою. Паколькі ворагаў у кожнага хапала, «поле» было даволі частае, асабліва ўвосень. Збіралі людзі плады зямныя, пілі хмельны мёд і, прыпомніўшы крыўды ад суседзяў і несуседзяў, ішлі да мясцовага князя ці баярына, які валодаў правам мясцовага суда. Старыя, святары і малалеткі шукалі звычайна наймітаў, што маглі б, атрымаўшы немалое срэбра, біцца за іх. Курыла Валун і быў адным з такіх наймітаў. Слава аб ягоным страшным удары і вялікай адвазе кацілася над Россю, Шчарай і Нёмнам, дасягаючы да Віслы і Дняпра. Вось якога чалавека сустрэў Далібор.

70

Кій — баявы молат.

Поделиться:
Популярные книги

Покоритель Звездных врат

Карелин Сергей Витальевич
1. Повелитель звездных врат
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Покоритель Звездных врат

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Восход. Солнцев. Книга IV

Скабер Артемий
4. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга IV

Адепт. Том второй. Каникулы

Бубела Олег Николаевич
7. Совсем не герой
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
9.05
рейтинг книги
Адепт. Том второй. Каникулы

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Измена. Верну тебя, жена

Дали Мила
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Верну тебя, жена

Вечный Данж. Трилогия

Матисов Павел
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
6.77
рейтинг книги
Вечный Данж. Трилогия

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Последний из рода Демидовых

Ветров Борис
Фантастика:
детективная фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний из рода Демидовых

Хищный инстинкт

Суббота Светлана
4. Мир Двуликих
Фантастика:
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хищный инстинкт

Лорд Системы 13

Токсик Саша
13. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 13

Возрождение Феникса. Том 1

Володин Григорий Григорьевич
1. Возрождение Феникса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
6.79
рейтинг книги
Возрождение Феникса. Том 1

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

В теле пацана 4

Павлов Игорь Васильевич
4. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана 4