Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Халодныя слёзы накаціліся на вочы. Дрогкімі пальцамі пачаў гладзіць дамініканец шчокі, губы, лоб, развітваючыся са сваёй плоццю. І адразу ж даў сабе зарок, што, як бы цяжка і балюча ні было заўтра, будзе тварыць святую малітву, цярпець, трымаць слязу на сэрцы.

Раніцой сонца хлынула ў іхнюю змрочную цэлю. «Хрыстос памятае пра мяне!» — адразу акрыяў душой Сіверт. Забыўшыся на ўчарашнюю злосць, ён усміхнуўся Казлейку. Той быў зеленавата-сіні з твару, увесь час моршчыўся і ўздыхаў. Было відно, што вельмі баіцца ён вогнішча. Пот ручайкамі бег па скронях, рукі і вусны дрыжалі. Няўцямна пазіраў ён на каменныя, чорныя ад сырасці сцены каморы, на Сіверта і, не прамаўляючы

ні слова, узбуджана соп носам. «Ды ён звар'яцеў ад жаху, — раптам здагадаўся манах. — Бог адабраў у яго мову».

Дамініканец пачаў асяняць няшчаснага Казлейку святым крыжам. На дне кубка засталося крышачку вады. Сіверт падаў кубак Казлейку. Той з прагнасцю выпіў усё і заплакаў.

Манах, як мог, суцяшаў вар'ята, аж пакуль за імі не прыйшлі. Радасны Лінгевін, што ўваліўся ў камору з дзесяткам вояў, схапіў Казлейку за каршэнь, з насалодай выкінуў за дзверы, каб весці на вогнішча. Казлейка заверашчаў, быццам яго рэзалі, і ўсе, апроч Сіверта, засмяяліся.

Каля велікакняскага церама было шумна і людна. Амаль уся Варута збеглася сюды, каб убачыць, як павядуць на смерць тых, хто надумаўся патушыць святы Зніч. Дзеці шпурлялі гразёю ў Казлейку і Сіверта, дарослыя, асабліва жанчыны, плявалі на іх.

«Навошта я згадзіўся ісці той ноччу на капішча, каб тушыць іхні агонь? — спустошана думаў дамініканец, крочачы поруч з Казлейкам. — Зацьменне найшло… Сядзеў бы зараз у пакоях каралевы Марты і чытаў ёй святое пісанне. Але, пэўна, так патрэбна Хрысту, бо ён, толькі ён, наш нябесны ойча, кіруе сваімі служкамі і мудра вучыць іх. Прыйдзе час, калі на ўсім божым свеце патухне апошняе паганскае вогнішча. Я веру, што мяне чакае нябесны вянец, бо я дапамагаў тушыць д'ябальскі агонь».

Падмацаваўшы душу такою развагаю, Сіверт павярнуў галаву, каб зірнуць на свайго суседа па смяротнай дарозе, і як абухом ударылі яго па цемені, як гарачай паходняй тыцнулі ў самыя вочы — ён раптам здагадаўся: чалавек, што ідзе побач з ім, не Казлейка! Манаху аж перахапіла дыханне і рубам паставіла ў роце язык ад гэтага нечаканага адкрыцця. Ен аж спыніўся, але ў плечы стукнулі дрэўкам кап'я, і ён зноў пайшоў. Гэта быў не Казлейка. Гэта быў, як дзве кроплі вады, падобны на яго двайнік, але нямы, можа, нават без'языкі. І твар, і вочы, і скуру, і паставу меў невядомец, як у Казлейкі. Але не было ледзь прыкметных дзвюх радзімак, што павінны сядзець ніжэй левага вуха. Гэтыя радзімкі дужа добра запомніў Сіверт, бо, упершыню ўбачыўшы іх, падумаў: «Няйначай, д'ябал ушчыкнуў паганца жалезнай дзюбаю». Радзімак не было.

«Што ж гэта такое? — захлынуўся вялікай роспаччу дамініканец. — Мяне цягнуць да вогнішча, а Казлейка, зачыншчык і падбухторшчык, адкруціўся ад смерці, падсунуўшы замест сябе нямога дурня. Ды, відаць, гэтаму нямку проста выдзерлі язык перад пакараннем, каб не пачаў верашчаць і, раскрыўшы таямніцу, не ўвёў у шаленства народ».

Адразу стала зразумелая Сіверту ўчарашняя перамова Казлейкі з Міндоўгам. Стала зразумелым і тое, што Казлейка не выпіў ні кроплі вады. Пэўна, у ваду ўсыпалі соннага зелля. Ен, Сіверт, выжлукціў увесь кубак і заснуў, а ў гэты час у камору прывялі ілжэ-Казлейку.

— Хачу бачыць Міндоўга! Паклічце вялікага кунігаса! — прарэзліва закрычаў Сіверт, адчуваючы, як залівае душу мярзотны халодны страх. А некалі ж ён казаў сваім вучням і ўсім, хто хацеў яго слухаць: «Трэба выгадаваць народ, які не баіцца смерці». І яшчэ ён казаў: «Мы на зямлі толькі госці. Лепш смутак, чым радасць, бо сэрца смуткуе і ў радасці». Усё гэта імгненна вылецела з памяці, бо за некалькі дзесяткаў крокаў ужо бачыліся сцірты дроў, дзе неўзабаве закіпяць, забушуюць іскрыстым

гарачым полымем два вялікія вогнішчы — адно для ілжэ-Казлейкі, другое для яго, Сіверта.

— Паклічце сюды Міндоўга! — крычаў, умольваў манах, але ніхто яго не слухаў.

Радасныя варутчане гатовы былі танцаваць і спяваць, загадзя смакуючы тыя пакуты, якімі пакарае Пяркунас лютых ворагаў святога Зніча. Асабліва здзекаваліся над Казлейкам, над тым няшчасным, хто лічыўся Казлейкам.

— Табе ўкоціцца ў вуха гарачы вугольчык, — паказваючы яму языкі, смяяліся падшыванцы-малалеткі.

— Ты зашыпіш на агні, быццам рыбіна, — пагрозна сказала бяззубая старая. — Памятаеш, як плакаў пад рукамі тваіх катаў мой сын Пірагас?

Набліжаўся канец зямнога шляху. Іх паставілі каля ўкапаных у зямлю слупоў, прывязалі, па самы пояс пачалі старанна абкладваць дрывамі, шышкамі, мохам і сухой бяростай. Сіверт ужо змірыўся са смерцю.

— Падобна авечцы, што доўга па пустыні блукала і знайшла нарэшце сваю аўчарню, вяртаюся я, о непагаслы Хрыстосе, з грэшнай зямлі на тваё святое неба, — шаптаў манах.

Побач, за некалькі крокаў ад яго, нешта бубніў, біўся галавою аб слуп ілжэ-Казлейка.

— Язык ад страху адкусіў,— кпілі варутчане.

І тут Сіверт убачыў апошнюю сваю надзею на гэтым свеце — саксонскага графа Уда. Рудавалосая галава графа круглелася ў натоўпе між цёмнавалосых і белавалосых літоўскіх галоў, як сонца між хмар.

— Граф Уда! Хрысціяннейшы рыцар! — закрычаў манах. — На цябе — усё маё маленне! Вызвалі з д'ябальскіх рук! Папрасі кунігаса, каб дараваў мне маю неразумнасць! Як суайчынніка і як хрысціяніна імем чысцейшай дзевы Марыі заклінаю цябе!

Уда нешта крыкнуў у адказ, падняў руку ў пальчатцы. І ў гэты міг падпалілі сцірту дроў, якой быў абкладзены ілжэ-Казлейка. Бедалага завыў ад болю, затрашчалі ягоныя валасы. Гарачыня ад вогнішча была такая моцная, што пачало прыпякаць і Сіверту.

— Гэта — не Казлейка! — узвысіў голас манах. — Нявіннага губіце!

— Пачакай, зараз мы і цябе паказычам, — весела паабяцалі яму.

Дамініканец зразумеў, што яго лічаць за вар'ята, бо хто ж, апроч Казлейкі, ненавіснага ўсім, курчыцца на вогнішчы, а лацінянін крычыць, што гэта не Казлейка.

— Адпусці ім, божа, грахі іхнія, — прачула сказаў Сіверт, рыхтуючыся памерці.

Раптам непадалёку ад сябе ён убачыў Морыца. Той з жахам глядзеў на яго і плакаў. Гэта расчуліла манаха. Знайшлася ўсё-ткі ў паганскім вэрхале жывая душа, якая шчыра спачувае яму. Сіверт куточкамі сухіх вуснаў усміхнуўся свайму служку.

— Вялікі кунігас Міндоўг даруе жыццё лаціняніну! — калі ўжо ішлі да Сіверта з галавешкаю, раскаціўся над людскімі галовамі зычны голас Лінгевіна.

Амаль усе прысутныя сустрэлі такую навіну крыкамі абурэння і гневу.

«Няўжо я буду жыць?» — падумалася манаху, і ён страціў прытомнасць.

VI

Варута, як і ўся Новагародска-Літоўская зямля, адбілася ад нападу. У сваю чаргу Міндоўг, сабраўшы вялікую сілу, разам з Войшалкам і Даліборам, разам з Ізяславам Свіслацкім, які прызнаў нарэшце верхавенства кунігаса, уварваўся ў Жамойту і асадзіў галоўны горад свайго ворага Выканта Цвірамець. Але з наскоку ўзяць горад не ўдалося. Акрамя народнага апалчэння жамойтаў Цвірамець баранілі палавецкія і прускія атрады, якія былі падручнымі ў князя Данілы Галіцкага. Полаўцы, што некалі трымалі ў страху Русь і лічыліся ўладарамі паўднёвага стэпу, уцяклі, як суркі і дрофы, ад грознай татарскай конніцы, развеяліся па свеце. Частка пайшла на паклон да ўгорскага караля Бэлы, частка прыбегла да князя Данілы.

Поделиться:
Популярные книги

Неудержимый. Книга XII

Боярский Андрей
12. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XII

Мастер 5

Чащин Валерий
5. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 5

Идущий в тени 5

Амврелий Марк
5. Идущий в тени
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.50
рейтинг книги
Идущий в тени 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

Вальдиры миры. Кроу-3

Михайлов Дем Алексеевич
3. Кроу
Фантастика:
фэнтези
рпг
8.38
рейтинг книги
Вальдиры миры. Кроу-3

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Приручитель женщин-монстров. Том 7

Дорничев Дмитрий
7. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 7

Системный Нуб

Тактарин Ринат
1. Ловец душ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Системный Нуб

Объединитель

Астахов Евгений Евгеньевич
8. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Объединитель

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Мимик нового Мира 7

Северный Лис
6. Мимик!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 7

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Приручитель женщин-монстров. Том 2

Дорничев Дмитрий
2. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 2