Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Нарэшце позіркі Сіверта і Далібора сустрэліся. Дамініканец пакланіўся ваўкавыйскаму князю. На чорнай сутане сціпла блішчаў крыж.

— Гэта ж той нямчынскі поп, якога мы злавілі! — радасна ўскрыкнуў Бачыла, таксама прыкмеціўшы дамініканца. — Што ён тут вынюхвае?

— У святых айцоў не знайсці канцоў,— адказаў медніку Курыла Валун і зусім не на Сіверта глядзеў, а на Лукеру, што набліжалася да яго з купкаю дзяўчат.

— Дабрыдзень, красуня, — ласкава прамовіў асілак. Лукера здзіўлена ўскінула бровы, пазнала Валуна, хоць бачыла ўсяго другі раз, і пачырванела.

— Хочаш, пасаджу на сядло і давязу да Наваградка, — не адставаў Курыла Валун.

Ен быў упэўнены і вясёлы. Амаль усё сваё яшчэ нядоўгае жыццё

правёў ён у выправах 76 , двубоях і залечванні атрыманых ранаў, бо хоць ворагаў лупцаваў хвацка, але і яму перападала. Купецкі сын, не меў Курыла ні бочкі зямлі 77 , ды ў марах сваіх сягаў у той дзень, калі за геройства і мужнасць вялікі князь зробіць яго шляхетным чалавекам.

— Сама дайду, — сагнаўшы з твару чырвань, рашуча адказала Лукера.

76

Выправа — паход.

77

Бочка зямлі — участак зямлі, на засяванне якога патрэбна была бочка зерня. Бочка (вялікая) раўнялася 4 чвэрцям, або 8 асьмінам. Такім чынам, гэта ўчастак зямлі, для засявання якога неабходна выдаткаваць 150 кілаграмаў зерня.

Яна адразу ўспомніла, дзе ўпершыню сустрэла прыгожага асілка, успомніла і тое, як ён закахана пазіраў на яе. Салодка абмерла сэрца, захацелася, каб гэты гаварун паклаў цяжкую, але пяшчотную руку на плячо ці нават (даруй божа!) падхапіў і пасадзіў у сядло. У яго такія сінія вочы! «Азёрныя», — падумала яна. Цяпер тутэйшы люд пайшоў больш цемнавокі або зусім чарнавокі. Ад чаго такое? Можа, чорны дым ад бясконцых пажараў у людскія вочы ўеўся ці полаўцы і татары прынеслі са стэпаў пякотную чарнату? Раней жа, кажуць старыя людзі, усё русінства было сінявокае і светлачубае. Ды тут Лукерын позірк спыніўся на тужлівым папялішчы, усім тым, што засталося ад зруба і ад Валасача. Аж дрыготка па целе пайшла. Ці час думаць пра ўцехі-любошчы, калі ад такога добрага чалавека толькі гарачы прысак застаўся? Але адразу ж яна ўспомніла вешчуновы словы: «Кахайцеся, дзеўкі».

Раптам Курыла Валун мякка абхапіў Лукерын стан і, не паспела яна войкнуць, пасадзіў, нібы пушынку, паперадзе сябе на каня.

— Пусці,— закрыла твар далонямі, папрасіла дзяўчына. Але голас быў радасны.

— Не пушчу. Табе белыя ножкі шанаваць трэба. Мацней трымайся за грыву.

І Курыла Валун ударыў каня.

— Куды ты?! — заверашчаў услед Бачыла. — Князь гневацца будзе!

Ды наравісты свавольнік, нават не зірнуўшы на разгубленага медніка, пад'ехаў да ваўкавыйскага князя, пакланіўся яму ў пояс, гучным голасам сказаў:

— Князь Глеб, дазволь адлучыцца. Спраўна служыў я табе і яшчэ служыць буду, але сёння ёсць у мяне адна задума.

Далібор у гэты час размаўляў з манахам Сівертам. Дамініканец падышоў сам, пачаў гаварыць пра мясцовых багоў і мясцовыя звычаі. Даводзілася толькі дзівіцца, як хутка нямчын навучыўся тутэйшай мове. І вось тут, як мядзведзь у чарот, уламаўся ў іхнюю гаворку Курыла Валун. Далібор сярдзіта хмыкнуў, пагрозна звёў бровы.

— Хто тут князь?

— Ты — князь, — яшчэ раз пакланіўся Курыла. — Але дазволь мне паехаць зараз у Новагародак. А праз ноч я ў Ваўкавыйску буду.

Далібор уважліва паглядзеў на Лукеру. Успомнілася, як ішла яна па дарозе з прыгожым вянком на галаве. Запытаў:

— І ты хочаш з ім ехаць?

— Хоча, — хуценька адказаў Курыла Валун. Сама Лукера маўчала. Вочы былі радасныя.

— Едзь. Ад цябе ўсё роўна не адцярэбішся, — дазволіў князь і павярнуўся да Сіверта, каб весці далей гаворку.

Яны паехалі з Цёмнай гары. Навокал шумеў лес, паважна стаялі

густа налітыя здароўем і спакоем дубы.

— Адкуль у цябе на руцэ гэткі рубец? — асмялеўшы, спытала Лукера.

Курыла Валун весела засмяяўся.

— Дзік ікламі хапянуў. Дык я забіў таго дзіка, пас у яго са спіны выкраіў і перавязаў рану. Зажыла. У мяне ўсе раны хутка зажываюць.

— А шмат у цябе іх? — лёгка ўздрыгнула Лукера.

— Не лічыў.

Нябесная святлынь там, дзе сонца ўпала за лясы, яшчэ жыла, пералівалася ўсімі сакавітымі фарбамі, але паступова браў неба і зямлю ў сваю абладу халаднаваты змрок. Пудліва фыркаў конь, яго палохалі цені, што пачалі залягаць між дрэў. Лукера гладзіла конскую шыю. Курыла Валун маўчаў.

— Гэта да цябе ходзіць княжы дружыннік Вель? — раптам запытаў ён.

— Да мяне, — ціха прамовіла Лукера і дадала: — Хадзіў…

— А табе не казалі, што ён твайго брата купца Алехну разам з іншымі браталюбамі княжым людзям выдаў, рукі ў іхняй крыві замачыў?

— Я не ведала, — усхліпнула дзяўчына. — Далібог не ведала…

— Ен віжавое 78 ў князя ўзяў,— злосна выдыхнуў Курыла Валун.

Далей ехалі моўчкі. Гэтых кароткіх нялёгкіх слоў хапіла на тое, каб Лукера ўся сцялася ў камяк і, быццам пудлівая вавёрыца, сядзела паперадзе Курылы. Сам жа Валун адчуваў незвычайную прыкрасць, гнеў на сябе, языкатага і дурнога. Навошта ён загаварыў пра Веля? Рэўнасць загаварыла? Але чаму тады не дастала розуму, каб наогул не чапляцца да гэтай Лукеры, не хадзіць да бярозы, з якой ужо нехта цадзіў сок? Салодкага захацелася, захацелася мёрзлага ў пятроўку? Моташна было на сэрцы, хоць за калена сябе ўкусі.

78

Віжавое — плата за данос.

Шумны цёмны лес махаў незлічонымі тысячамі сваіх галін, нешта спяваў, нешта праклінаў, а над нечым смяяўся. Смала і мох, птушынае дупло і мядзведзеў бярлог, спарахнелы выварацень, які здаваўся чалавекам, чарот на чорных балотах, тлусты барсук у сухой пясчанай нары, ручаёк, што бліскучай срэбнай ніткай шыўся праз траву, — усё засынала пад гэты шум і спяванне.

Курыла Валун, левай рукой трымаючы повад, правай пяшчотна, але цвёрда ўзважыў у далоні Лукерыны грудзі. Потым пачаў цалаваць у шыю, у валасы, якія казытліва пахлі спелымі цёплымі суніцамі. Лукера павярнулася да яго тварам, і ён у густой лясной цемры ўбачыў на нейкі міг (а мо гэта толькі падалося?), як пырскнулі з вачэй у дзяўчыны залатыя дробныя іскрынкі. Вусны іхнія сустрэліся, зліліся. Так зліваецца нагрэтая сонцам хваля з мяккім азёрным берагам. Лукера ўсім сваім наструненым маладым целам падатна прыгарнулася да Курылы Валуна, і ён адчуў, як нясцерпна закіпвае кроў, як узлётвае, быццам зрабілася крылатым, сэрца.

Конь адразу ўлавіў, як памякчэла, а потым і зусім аслабела гаспадарова рука. Такое ўжо бывала, раз ці два, калі ў час двубою гаспадар атрымліваў цяжкую рану і, глуха войкнуўшы, выпускаў повад. Але зараз было не тое. Зараз разам з гаспадаром ехала жанчына, яны аб нечым гаварылі, потым шапталі, а потым уздрыгнула і бязвольна кінула повад цяжкая і бязлітасная ў сечы рука. Разумная жывёліна зрабіла яшчэ некалькі крокаў і спынілася. Шумеў лес. З блізкай цемры востра свяціліся яркія кроплі і кропачкі. Калі войскі конь быў зусім дурным і маленькім сысунком, ён, упершыню ўбачыўшы такое, заржаў і прыціснуўся да цёплага матчынага боку — падалося, што гэта злавесна блішчаць ваўчыныя вочы. Але зараз, пастарэўшы і памудрэўшы, ён пачаў спакойна скубці халодную траву, бо хіба можна баяцца трэсачак-гнілушак, якія некалі былі жывым дрэвам, а потым дрэва ўпала ад ветру ці ад старэчай немачы, спарахнела, рассыпалася на друз, і гэты нікчэмны друз чамусьці засвяціўся.

Поделиться:
Популярные книги

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Идеальный мир для Лекаря 13

Сапфир Олег
13. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 13

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Темный Патриарх Светлого Рода 2

Лисицин Евгений
2. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Мимик нового Мира 8

Северный Лис
7. Мимик!
Фантастика:
юмористическая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Мимик нового Мира 8

Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Гаусс Максим
1. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Рядовой. Назад в СССР. Книга 1

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Курсант: Назад в СССР 11

Дамиров Рафаэль
11. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 11

Правила Барби

Аллен Селина
4. Элита Нью-Йорка
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Правила Барби

Его темная целительница

Крааш Кира
2. Любовь среди туманов
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Его темная целительница

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье