Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— У Мікалая няма войска, а значыць, няма і сілы, — як дзіцяці, растлумачыў яму манах.

Кунігас згодна кіўнуў галавой: так, сіла патрэбна, без сілы, без зброі кожны ўладар не ўладар. Сіверт, увайшоўшы ў ролю навучыцеля, хацеў быў пачаць гаворку пра кандыцыі 56 , на якіх Літва прыме хрышчэнне ад Рыма, але Міндоўг так глянуў на яго, што манах раптоўна абмяк і замоўк.

— Не лезь, уюн, не ў свой венцер, — строга ўсміхаючыся, сказаў Міндоўг, і дамініканец зноў адчуў сябе нікчэмным дажджавым чарвяком, які на кароткі толькі міг высунуўся са сваёй норкі. Давялося, каб не распаліць непатрэбнага

гневу ў кунігаса, зноў бухнуцца на калені.

56

Кандыцыі — умовы.

Міндоўг, хто б ні сустракаўся яму ў той дзень, у кожнага выпытваў, строга гледзячы ў вочы, як адносіцца той да хрышчэння ў каталіцкую веру. Нават размаўляў з княгінінымі прыслужніцамі, што, пакараныя ў чарговы раз, пераціралі белымі прыгожымі каленкамі гарох і грэчку. Адчуваўся ў кунігасе глыбокі душэўны страх. Ен быў упэўнены, што Крыве-Крывейта, дачуўшыся пра такое, пракляне яго, а пракляцце першасвяшчэнніка — як цяжкі камень, пушчаны ў скронь. Разам з Казлейкам таемна з'ездзіў кунігас у свяшчэнную алку, у трывожным одуме хадзіў між маўклівых дубоў, часам прыпадаў да іх, гладзячы шурпатую суровую кару. Казлейку збоку здавалася, нібы Міндоўг слухае, што кажуць яму дубы.

Ужо вечарам, калі, стомленыя, вярнуліся з алкі і кунігас быў надта невясёлы, сустрэўся Астафій Канстанцінавіч, або, як пачалі ўсе яго зваць, Астафій Разанец. І ў яго спытаў Міндоўг пра пераход у каталіцтва.

— Вера як шчыт, — адказаў Астафій Канстанцінавіч. — Калі адчуваеш, што стары шчыт знасіўся, што ён у дзірках, заказвай бронніку новы.

Кунігасу спадабаліся такія словы. Ен падумаў, што, калі ўдасца адбіцца ад ворагаў, калі вернецца спакой у Літву, патрэбна будзе прыблізіць да сябе галавістага Разанца.

З вялікай урачыстасцю паехала пасольства з Варуты да лівонскага магістра Стырланда. Узначальваў яго Міндоўгаў любімчык Парнус, які ведаў нямецкую мову і латынь і ўжо не раз бываў у суседніх дзяржавах. З Парнусам ехаў Лінгевін. З дазволу кунігаса хацеў ён угаварыць магістра выдаць назад у Літву трох сваіх братоў, што ўцяклі ад яго, Лінгевіна, і ўсе землі і багацці надумалі завяшчаць Ордэну.

— Набытак нашага бацькі, усяго нашага роду яны хочуць аддаць немцам, — не знаходзіў сабе месца Лінгевін. — Не ўдасца ўгаварыць Стырланда — кожны з іх атрымае ад мяне нож у спіну.

Міндоўгу так і не ўдалося сабраць у Новагародку баярскую раду. Войшалк, ягоны союзнік Глеб Ваўкавыйскі, іерэй Анісім і большасць баяр не сабраліся ў назначаны дзень на дзядзінцы. Кунігас скрозь пальцы паглядзеў на такое непаслушэнства. Вядома, каб не падпірала вайна, каб не гарэлі па ўсім небасхіле пажары, ён бы на вяроўках іх прыцягнуў туды, куды яму хацелася. Але зараз ён адчуваў сваю слабасць і рашыў не дражніць праваслаўнае новагародскае баярства. Ускладзе яму на галаву папа каралеўскую карону, вось тады і будзе час для размоў з імі. Галоўным жа на сённяшні дзень заставалася прабіць дзірку ў варожай сцяне — вывесці з вайны Лівонскі ордэн. Ды гэта аказалася не так проста. Андрэй Стырланд пасольства прыняў, але даў зразумець Парнусу, што вельмі пажаданы візіт у Вендэн самога кунігаса і з больш багацейшымі дарамі. Як вымачаны ў халоднай вадзе шчанюк, вярнуўся ў Варуту Парнус, баяўся глядзець у вочы Міндоўгу. Ды той сустрэў яго ласкава, шчодра ўзнагародзіў, з нейкай загадкавасцю ў голасе сказаў:

— Хвалі лёд, калі па ім пройдзеш.

І, доўга не збіраючыся, паехаў сам, узяўшы з сабой Казлейку, Лінгевіна, малалетніх сыноў і Парнуса, загадаўшы нагрузіць

поўны воз срэбных і залатых сасудаў. Следам гналі табун выгадаваных у пушчы хутканогіх коней, везлі мёд і воск, футры, новагародскія лукі і літоўскія мячы. Не шкадаваў багацця кунігас, бо ведаў: аддасі сёння — возьмеш заўтра.

Лівонскі магістр сустрэў гасцей надзвычай урачыста. Сцяной стаялі абапал дарогі рыцары ў багата прыбраных даспехах, віталі радаснымі крыкамі грознага Міндоўга. Яшчэ ўчора кожны з іх меў бы за шчасце прывалачы яго на вяроўцы ў Вендэн, і калі не атрымалася такое, то рыцары вінавацілі не сябе, не свой баявы спрыт, а літоўскіх лясных раган 57 , што ахоўваюць кунігаса.

57

Рагана — чараўніца, ведзьма.

— Брат мой, вось мы і сустрэліся, — усхвалявана сказаў Стырланд Міндоўгу і моцна яго абняў. Дугастыя жаўтлявыя бровы ў магістра ўздрыгвалі. Сам ён быў цёмны воласам, і гэта нечаканая жаўтлявасць у бровах навяла кунігаса на нядобрую думку. «Пэўна, знішчаючы нашы замкі і вёскі, бровы абпаліў», — падумаў Міндоўг. Успыхнула агіда і нянавісць да магістра. Але тое, што прывяло кунігаса ў Вендэн, перасіліла, і ён, шырока ўсміхаючыся, абняў і пацалаваў Стырланда.

— Пад ахову твайго крыжа хачу аддаць усю сваю дзяржаву, — узнёсла прамовіў Міндоўг.

— Святы крыж у руках гасподніх, а я, як і ўсе брацці-рыцары, толькі нікчэмны раб Хрыста, — сціпла адказаў магістр. У вачах быў радасны яркі бляск.

— З малалецтва жыў я там, дзе жывуць вецер і лес, — пранікнёна загаварыў кунігас. — Як і мой народ, жыў я пад аховай граманосных нябёс. Вера дзядоў-прадзедаў давала нам сілу.

— Паганская вера як бясплодная смакоўніца, — рэзка перарваў яго Стырланд.

Рэдка хто асмельваўся ставіць сваё слова поперак Міндоўгаваму слову. Кунігас нібы спатыкнуўся, нібы ўдарыўся нагой на поўнай хадзе аб цвёрды дубовы корань. Нейкі час ашаломлена глядзеў на магістра. З глыбіні чорна-зялёных вачэй выплывалі вострыя белыя зорачкі гневу. Здавалася, зараз Міндоўг крыкне лютым голасам, тупне нагой. Лівонскі магістр, светла ўсміхаючыся, стаяў насупраць.

— Так, яна бясплодная, — глуха сказаў кунігас. — І вось таму я прыйшоў да цябе і прашу, каб ты дазволіў мне зрабіцца тваім хрышчонікам.

Ен схіліў галаву.

— Хрыстос усё бачыць з нябёс — выгукнуў Стырланд, — і яшчэ ў гэтым жыцці ён шчодра ўзнагародзіць цябе, вялікі кароль. А зараз пойдзем у трапезную, каб разам пакаштаваць хлеба, што паслала неба, разам апусціць руку ў сольніцу.

Назаўтра на рысталішчы ў гонар кунігаса вендэнскія рыцары правялі турнір. Каб уразіць літоўцаў, біліся баявой зброяй да першай крыві. Рэзка звінела жалеза, храплі коні. Светлавалосы юнак-гарольд натхнёна трубіў у срэбны рог.

Міндоўг любіў добрую зброю, любіў хвацкае рукапашша і не адрываючыся назіраў за паядынкам. У асабліва гарачых момантах ён сціскаў кулакі, стукаў адзін аб адзін, кусаў губы. Нарэшце не вытрымаў, усхвалявана сказаў Стырланду:

— Хачу свайго байца выставіць.

— Як вялікі кароль пажадае, — пачціва ўсміхнуўся магістр і махнуў пальчаткай, каб рыцары спынілі коней і апусцілі мячы.

Міндоўг, узбуджана дыхаючы, азірнуўся наўкол. Праваруч ад яго сядзеў Казлейка, шчуплы і белатвары. Усе ўбачылі, як раптоўна чырвань пакрыла Казлейкавы шчокі, быццам нехта неасцярожна разліў віно. Міндоўг сярдзіта хмыкнуў, тыцнуў пальцам у грудзі Лінгевіну, што, не міргаючы, пазіраў на кунігаса:

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14