Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Сіверт адчуў агіднае трымценне ў каленях, абшчапіў іх рукамі, угнуў галаву. Ен, як святар, ужо зразумеў, што чужы вогненны шар прыляцеў па нечую душу. Цішыня ў шатры была незвычайная. Было нават чутна, як за сценкамі шатра, сажняў за дзесяць ад яго, б'ецца рачная хваля ў травяністы бераг — шалесь, шалесь…

Рыцары сядзелі як прыкутыя. Шар набліжаўся да Марціна Голіна, часам злёгку пагойдваючыся ў паветры. Так плыве па вясновай рацэ змытае паводкай круглае птушынае гняздо.

— Д'ябал! — раптам на ўсю моц грудзей крыкнуў Марцін Голін, выхапіў з похваў цяжкі меч, але не паспеў узмахнуць ім. Вогненны шар, быццам раззлаваны гэтым крыкам, рэзка ўзвіўся пад самую столь шатра, мільгануў адтуль уніз, як

каршун, і стукнуўся проста ў лоб суроваму рыцару. Грымнуў выбух, паваліўшы ўсіх на зямлю. Сіверт яшчэ падумаў, што так лопаецца, выбухае, ударыўшыся аб палубу варожага карабля, гліняны гаршчок з грэчаскім агнём. Страшная сіла зрэзала слуп, на якім трымаўся шацёр. Гэтым слупом Сіверту балюча стукнула па спіне. «Магіла — апошні наш спрат», — крутнулася ў галаве манаха думка, і ён страціў прытомнасць.

Яго, як і ўсіх астатніх, выцягнулі з-пад абгарэлых ашмоццяў шатра ландскнехты. Морыц прывалок манаха на рачны бераг, паіў халодным кіпенем ракі.

— Што гэта? — млява спытаў у прыслужніка Сіверт.

— Нябесны агонь, — як заўсёды ўпэўнена адказаў Морыц. — Шатра няма. Усе рыцары жывыя, акрамя Марціна Голіна. У Голіна твар зрабіўся чорны, як у эфіопа, ад носа і вушэй следу не засталося.

Нечаканая жудасная смерць Голіна страшэнна перапалохала рыцараў, не кажучы ўжо пра ландскнехтаў і збраяносцаў. Польскі граф Збышка Сулімчык адразу ад'ехаў са сваімі людзьмі ў Кракаў, бо ўбачыў у пагібелі кіраўніка атрада пагрозны знак нябёс. Следам за ім зніклі тры англійскія рыцары. Ландскнехты разбягаліся натоўпамі. Атрад узначаліў граф Энгельберт з Майнца. Ен сурова расправіўся з палахліўцамі і загадаў павесіць двух збраяносцаў. Але не ягоная жорсткасць выратавала атрад, а тое, што з усіх бакоў хрысціян акружалі тысячы і тысячы ўзброеных паганцаў. Казалі, што яны ўсіх, каго бяруць у палон, спальваюць на ахвярных вогнішчах.

— Лепш быць пахаваным па хрысціянскаму звычаю ў роднай зямлі, чым развеяцца попелам у богапраціўнай Літве, — гаварыў тым, хто аслабеў духам, Сіверт.

— Як жа дабрацца да роднай хрысціянскай зямлі? — пыталі ў яго.

— Трэба вось гэту зямлю зрабіць хрысціянскай, — рашуча тупаў нагамі па тым месцы, дзе стаяў, манах. Але ён заўважыў, што, хоць усе згодна ківалі галовамі, далёка не ўсе ў душы згаджаліся з ім. Страх аслабляў людзей.

Комтур Дзітрых сказаў аднойчы Сіверту, калі нікога не было побач:

— Усе мы падобны зараз на мудраца Сакрата.

— Чым жа? — здзівіўся манах.

— Сакрат у цямніцы трыццаць дзён чакаў смяротнага пакарання. Ен ведаў, што абавязкова памрэ, але памрэ толькі тады, калі, па звычаю Афін, вернецца з Дэласа свяшчэнны карабель. Мы таксама тут памром. Ведаць бы толькі, калі прыйдзе наш карабель.

— Сын мой, — уважліва паглядзеў на комтура Сіверт, — дужа змрочныя ў цябе думкі. Маліся, і Хрыстос азорыць душу тваю святлом спакою і радасці.

А праз два дні хмурнаватым вятрыстым ранкам на вузкай лясной дарозе тысячы і тысячы паганцаў з двух бакоў напалі на атрад Энгельберта. Хоць і пазбягалі рыцары лясоў, дзе немагчыма было развярнуцца іхнім коням, але амаль увесь гэты край быў лясны, і хочаш не хочаш вельмі часта даводзілася ісці лесам. Кароткія коп'і-суліцы і дроцікі густым дажджом паляцелі ў хрысціян. З цяжкім крэктам рухнулі на дарогу, перагарадзіўшы яе, старыя высозныя елкі. Ад яраснага крыку здрыгануўся лес. У звярыных шкурах, абвіўшы галовы, каб быць непрыкметнымі паміж зеляніны, дзеразой і тонкім бярозавым голлем, ашчацініўшыся коп'ямі і рогвіцамі, рынуліся паганцы на рыцараў. Бой разгарэўся надзвычай жорсткі. З прыдарожных дрэў ляцелі на атрад Энгельберта гарачыя галавешкі, тоўстыя бярвенні, камяні. Некалькі дзесяткаў рыцараў са сваімі цяжкімі коньмі праваліліся ў лоўчую яму. Адтуль даносіліся праклёны і перадсмяротны конскі хрып.

Сіверт разам

з неразлучным Морыцам прыбіўся да ландскнехтаў. Тыя, апусціўшыся на левае калена, няспынна стралялі з арбалетаў. Іхняя страляніна была такой удалай і трапнай, што цэлая гара мёртвых і параненых паганцаў ляжала неўзабаве на дарозе. Разгарачаны Сіверт, які добра намахаўся мячом, на нейкі міг прысланіўся спіной да бярозы, зняў з галавы шлем — няхай цела вецер пачуе. Побач калаціўся ад страху Морыц.

— Што з намі будзе, святы айцец?

— Усё ў волі божай, — удумна прамовіў манах. — Бог паслаў супроць нас свой меч, хоць меч гэты і ў паганскіх руках.

У гэты час між паганцаў пачуліся крыкі:

— Дайце дарогу новагародскім лучнікам!

— Няхай яны паб'юць псагалоўцаў!

Пярэднія рады тых, што нападалі, расступіліся, і выйшла больш як пяцьдзесят лучнікаў. Былі яны ў востраканечных шлемах, у доўгіх, кляпаных з жалезнага дроту, кальчугах.

— Русіны з Новагародка, — апалым голасам сказаў Сіверт. Ен зразумеў, што на гэтым свеце засталося жыць лічаныя імгненні.

— Яны ж хрысціяне! — закрычаў, бялеючы ад жаху, Морыц, бо ўбачыў за плячамі ў новагародскіх лучнікаў паўнюткія тулы з гартаванымі стрэламі.— Чаму граф Энгельберт не спускае свой сцяг? Хіба грэх нам, хрысціянам, здацца ў палон хрысціянскаму войску?

Сіверт, слухаючы брыдкае выццё Морыца, напружана ўглядаўся туды, дзе стаяў сцяг Энгельберта — на белым полі залаты іерусалімскі крыж у чорным тэўтонскім крыжы. Манаху і самому хацелася, каб нешта спыніла палёт новагародскіх стрэл. І чаму марудзіць гэты тугадум? Паганцаў жа ў тры разы больш, чым хрысціян, і ўсе дарогі да адступлення адрэзаны.

— Кладзіся, святы айцец! — крыкнуў Морыц, тузануўшы Сіверта за рукаў.

Яны ўпалі ў гразь, у бруд, і ўпалі вельмі своечасова, бо над галовамі тонка свіснулі дзесяткі стрэл. Пранізаныя імі, валіліся на зямлю ландскнехты.

— Што робіць граф Энгельберт? — аж вішчаў Морыц. — Не здаецца і нас не абараняе! Пераб'юць жа ўсіх, як курапатак.

— А ты помніш, што казаў Марцін Голін? — спытаў у прыслужніка манах. — Не здавайцеся ў палон паганцам, бо на вогнішчах жыўцом спаляць.

Такія словы ўшчэнт даканалі беднага Морыца. Ен абхапіў галаву рукамі.

— Будзь пракляты той дзень, калі я паслухаўся бязносага Франца і прыехаў у Лівонію. Я так добра жыў у Вестфаліі. У мяне быў свой дамок, былі гусі.

Але вельмі мала часу заставалася на ўспаміны, бо стрэлы ляцелі ўсё гусцей, а баявы кліч ворагаў грымеў, здавалася, над самым вухам.

— Дык жа нам можна здацца новагараджанам, хрысціянам. Святы айцец, новагараджане ж людзей не паляць? — заенчыў Морыц. — Мы не рыцары. Мы божыя служкі. Нас яны павінны адпусціць у Рыгу або Вендэн.

— А я думаў, Морыц, што ты адважны воін, Рычард Ільвінае Сэрца, — знайшоў у сабе сілы для жарту манах.

— У мяне маё сэрца, і яно адно, — пакрыўдзіўся Морыц і раптам радасна закрычаў: — Бог пачуў нашы малітвы! Энгельберт спусціў сцяг!

Ен стаў на калені, замілавана сашчапіўшы рукі, сказаў:

— Дзякуй табе, нябесны ўладыка. Вярнуся ў Вестфалію і ў святым храме ў той жа дзень пастаўлю пудовую свечку за шчаслівае збавенне ад смерці.

Няшмат засталося ў жывых людзей Энгельберта. Рыцараў уцалела ўсяго чацвёра з пяцідзесяці. Сам Энгельберт, цяжка паранены, стагнаў, прыдушаны ўласным канём.

Да Сіверта з Морыцам і купкі ландскнехтаў прымчаўся на рыжым порсткім жарабку, прыкрытым скураной лічынай, чорнавалосы шыракаплечы асілак у надзіва багатым убранні. На ім быў кажух з грэчаскага алавіра, абшыты шырокімі залатымі карункамі, боты з зялёнай скуры, таксама шытыя золатам. Высокі жалезны шалом з наноснікам, з кальчужнай сеткай-барміцай, якая ахоўвала шыю і плечы, ззяў у яго на галаве. Ен асадзіў жарабка і зычным голасам праз тлумача сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Сердце Дракона. Том 11

Клеванский Кирилл Сергеевич
11. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
6.50
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 11

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Девочка-яд

Коэн Даша
2. Молодые, горячие, влюбленные
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка-яд

Авиатор: назад в СССР 14

Дорин Михаил
14. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 14

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Последний Паладин. Том 5

Саваровский Роман
5. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 5

Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Покемоны? Какие покемоны?
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Приручитель женщин-монстров. Том 5

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Табу на вожделение. Мечта профессора

Сладкова Людмила Викторовна
4. Яд первой любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.58
рейтинг книги
Табу на вожделение. Мечта профессора

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Идеальный мир для Лекаря 14

Сапфир Олег
14. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 14