Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Ен працаваў пісцом хрыстбургскага комтура і адчуваў сябе анахарэтам 52 у гэтым шумным і крывавым свеце. У 1250 годзе прыйшла вестка пра смерць ягонага былога сябра і апекуна імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II Гогенштаўфена. Усе наўкол, даведаўшыся пра такое, аж захлынуліся ад радасці, бо былі, як і папа, лютымі ворагамі нябожчыка. Сіверт адчуў халадок на сэрцы, лёгкае трымценне ў пальцах, пайшоў да сябе і амаль цэлы дзень ляжаў, не распранаючыся, на ложку. Трэба было тэрмінова пісаць чарговую даравальную грамату, у дзверы да Сіверта разы са два спалохана зазіраў Морыц, які стаў ягоным памочнікам, але манах ляжаў нібы камень. «Ці не памёр ён?» — думаў Морыц.

52

Анахарэт (грэч.) —

пустэльнік, самотнік.

Ды сіплае дыханне манаха паказвала, што душа ягоная яшчэ на гэтым свеце.

«Я здрадзіў Фрыдрыху, — як на вуголлях успамінаў, курчыўся Сіверт, — і хоць кажуць, што старое на сем замкоў замкнута, ад гэтага не лягчэй. Хіба я хрысціянін, калі змог стаць Іудам?» З вострай нянавісцю ён адчуваў сваё цела, цяжкое, атлусцелае, хоць ён і стараўся сушыць яго пастом. Якія лятункі можа мець душа ў такім целе? Гэта турма для душы, і сцены ў ёй запоўнены тлушчам. У міг найбольшай духоўнай пакуты ў яго ўзнікала неадольнае адчуванне, што душа хоча стрэсці, скінуць з сябе цялесную абалону, вызваліцца з яе, як вызваляецца нявіннае птушанё са шкарлупіны яйка. Манах аж курчыўся на ложку.

Да яго, даведаўшыся пра хваробу, завітаў сам легат Якаў. Асяніў святым крыжам, прысеў на крэсельца, якое пачціва падсунуў Морыц. Сіверт з незразумелай для сябе ўпартасцю і з нейкім нахабствам глядзеў не ў твар архіепіскапу, не ў вочы, а на ягоныя чырвоныя (аж вока рве!) чаравікі. Успомнілася манаху спрэчка паміж святарамі — католікам рымлянінам і праваслаўным грэкам. Рымлянін пахваляўся: «Мы, дзеці рымскай царквы, пераемніцы апостала Пятра, атрымалі ў спадчыну паводле дарунку імператара Канстанціна не толькі пурпуровыя рызы і адзенне, што з сівой даўніны з'яўляецца знакам імператарскай вартасці, але і чырвоныя імператарскія чаравікі». Грэк зняў тады з правай нагі чаравік, паказаў усім прысутным ягоны ўнутраны бок, абцягнуты чырвонай скурай, і сказаў: «Калі ты фанабэрышся сваімі чаравікамі і толькі з-за іх уяўляеш сябе вялікім і роўным імператарам, дык ты бачыш, што і мы далучаны да такой усемагутнасці. Толькі носім мы гэты знак — чырвоную скуру не напаказ, на знешнім баку чаравіка, бо грэбуем свецкім высакамер'ем, а пакорліва і ціхмяна, падобна Хрысту, валодаючы сілай духоўнай, хаваем знакі нашай свецкай улады, як штосьці забабоннае, унутр чаравіка». — «Грахоўныя думкі» — ушчуваў сам сябе Сіверт, але думкі гэтыя лезлі і лезлі, нібы жоўта-шэрыя пякучыя восы з разбуранага гнязда.

Легат пасядзеў, паглядзеў на апушчаныя долу вочы манаха і, падумаўшы, што ў таго няма сіл, каб іх падняць, устаў. На адыходзе сказаў:

— Няхай скрышацца колы калясніц нашых ворагаў.

Але зацягнуліся духоўныя раны ў манаха, як на прускіх соснах зацягваюцца, заліваюцца цвёрдай жоўта-залацістай смалою рассечыны ад сякеры. Узняўшыся з ложка, першым чынам падышоў ён да сваёй запаветнай фуры, якую пільна ахоўваў Морыц, прыпаў да яе вухам. Гугнеў, соп носам і чвякаў губамі Ніхто, пэўна, спаў. Гэта супакоіла Сіверта. Ен даўно ўжо адчуваў, што звязаны з Ніхто моцным вузельчыкам. Жыве Ніхто, значыць, жыве і Сіверт. Хутка, вельмі хутка наступіць той час, ужо засталося менш года да таго дня, калі Ніхто будзе паказаны святарам і багасловам і загаворыць на боскай латыні.

Працуючы пісцом, Сіверт кожны дзень сустракаўся з самымі рознымі людзьмі: рыцарамі, свяшчэннікамі, манахамі, купцамі, рамеснікамі, якія ехалі ў Прусію і Лівонію з усёй Еўропы. Ен гутарыў з немцамі і датчанамі, палякамі і французамі, прусамі і самбамі, літоўцамі і яцвягамі. Часта бываў ён у крэпасцях і замках, у марскіх портах і на рысталішчах, у сядзібах багатых тубыльцаў, якія прысягнулі Ордэну, у турмах і катавальнях, дзе аднародцы гэтых самых тубыльцаў абліваліся крывёю і слязамі. Аднаго разу ў ордэнскай турме Сіверт сустрэўся з чалавекам, які назваўся новагараджанінам, і імя ў якога было

Панкрат. Гэты Панкрат ужо канаў. Так як нідзе не было праваслаўнага святара, прадсмяротную споведзь прымаў у яго Сіверт. З глухіх слоў новагараджаніна манах даведаўся, што ён былы купец з вельмі багатага горада Новагародка, што былы правіцель горада князь Ізяслаў жорстка пакараў яго і ягоных аднамыснікаў, якія называлі сябе браталюбамі. Панкрату ўдалося ўцячы, шмат блукаў ён па свеце, начаваў у попеле вогнішчаў. Спачатку распальваў вялікае вогнішча, а потым, калі яно астывала, з галавою закопваўся ў мяккі, яшчэ гарачы попел.

— Хіба ты не мог змайстраваць сабе будан? — здзівіўся Сіверт.

— Каб я начаваў у будане, я даўно б памёр, і ты, святы ойча, не спавядаў бы мяне, — з дзіцячай непасрэднасцю сказаў Панкрат. — У будане мяне даўно б злавілі.

— А хто цяпер правіцель Новагародка? — спытаў манах.

— Чуў я, што новагародскае баярства, выгнаўшы Ізяслава, запрасіла на свой сталец літоўскага князя Міндоўга. Жывуць яны, як і жылі, па свайму прадзедаўскаму пакону. Міндоўг ім сказаў: «Мы старыны не рухаем, а навіны не ўводзім». Разам з гэтым князем баяры ў паходы на суседнія землі ходзяць.

Панкрат пачаў задыхацца.

— Я ў лесе з латрункуламі сустрэўся… Шмат мы нямецкіх рыцараў на той свет адправілі… А потым нас акружылі, злавілі…

Сіверт ужо чуў пра латрункулаў. Гэта былі дробныя атрады літоўцаў, жамойтаў і русінаў па дзесяць — дваццаць чалавек, якія, хаваючыся ў лясах, пранікалі ажно да сцен Хрыстбурга і нападалі, дзе толькі маглі, на браццяў-рыцараў. Яны былі вёрткія і хітрыя, як лісы.

— Новагародак больш не ўбачу, — шаптаў Панкрат, і слёзы стаялі ў вачах.

Потым пачалося трызненне. Ен зноў гаварыў пра браталюбаў, пра нейкага Алехну, пра нейкія жалезныя жалуды.

— Жалезныя дубы вырастуць, сцяной устануць, — хрыпеў ён, і смяротны пот заліваў шчокі. Панкрат ужо не бачыў Сіверта. Апошняе, што губляе чалавек пры смерці, гэта слых. Ен яшчэ чуе жыццё, але ўжо не бачыць яго.

Манах, як і належыць у такіх выпадках, з усім стараннем тварыў святую малітву, падрыхтоўваў душу нябожчыка да вечнага жыцця ў нябеснай дзяржаве. Шкада яму было гэту душу, бо не пастукаецца яна ў дзверы раю. Той, хто ў зямным жыцці ўзняў руку на Хрыстовага абранніка крыжаносца, будзе гарэць у смале і ў серы. Але шкадаваць усё роўна патрэбна ўсіх.

Пры апошнім уздыханні, ужо цалуючы крыж, які паднёс да вуснаў манах, Панкрат аслабелай рукою рвануў у сябе на шыі нейкі шнурок, у жмені працягнуў Сіверту цёмны круглячок.

— Жалезны жолуд… Вазьмі…

І амаль адразу спусціў дух.

Панкрата і яшчэ трох латрункулаў аддалі зямлі там, дзе закопваюць забітых у сечах рыцарскіх коней. Толькі сухая жоўтая трава будзе шумець над імі. Сіверт жа, вярнуўшыся да сябе, доўга пры святле свечкі круціў, разглядваў жалезны жолуд. Вядома ж, гэта быў, як ён адразу падумаў, нейкі талісман, нейкі абярог. Пэўна, такія талісманы насілі і носяць браталюбы, пра якіх казаў на споведзі новагародскі купец. Што тычыцца браталюбаў, манах падумаў, што гэта нейкая новая ерась, новая секта, якіх так шмат у грэшным свеце, пачынаючы яшчэ ад фарысеяў і садукеяў і канчаючы альбігойцамі. Жолуд ён паклаў у сваю паходную замкнёную на тры замкі, каробачку, дзе захоўваў свой малочны зуб, пасму сваіх дзіцячых валасоў, жменьку зямлі з матчынай магілы, далучыўшы, такім чынам, да сваіх святыняў. Ен адразу падумаў, што гэты перадсмяротны дарунак новагародскага купца прынясе яму шчасце.

З цікавасцю прыглядаўся манах да тутэйшых людзей. У нечым яны былі наіўныя, як дзеці. Богам лічылі не Хрыста, а зямлю і нябесныя целы — сонца, месяц, зоркі; мелі свяшчэнныя лясы, свяшчэнныя рэкі і азёры, вельмі шанавалі агонь. У сваіх адносінах да агню яны, на думку Сіверта, раўняліся з Праметэем і Гераклітам, бо лічылі яго пачаткам пачаткаў. У гэтым не было б нічога благога, каб над усім ззяў Хрыстос. Але да хрысціянскага бога яны адносіліся з недаверам ці, што яшчэ страшней, слухалі пра яго пазяхаючы, хіхікаючы.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6