Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Ці ў сваім ты розуме, сын мой?! — усклікнуў абураны Сіверт. — Гэта ж хрысціянскае войска, а не банда людаедаў.

Морыц упаў перад ім на калені, пачаў умольваць, каб ніхто не даведаўся пра ягоныя вар'яцкія словы.

— Супакойся, — лёгкай рукой пагладзіў цёмныя прыгожыя кучары свайго ўлюбёнца манах. — Я нямы, як рыба пад ільдом.

У першага сустрэчнага ландскнехта Сіверт спытаў:

— Ці не можаш ты адказаць, сын мой, што за голас вылятае вунь з той вежы?

Ландскнехт спалохана перахрысціўся.

— Там сядзіць рыцар Бенедыкт. Ен ужо нямала дзён сядзіць на жалезным ланцугу, бо звар'яцеў і аб'явіў усім, што ён Хрыстос.

— Я — Хрыстос! — данёсся дзікі крык з вежы.

— Спачатку

брацці-рыцары хацелі адрэзаць яму язык, потым маршалак Генрых Ботэль загадаў, каб няшчаснаму затыкалі чым-небудзь рот, але ён выпіхвае языком кляп і зноў крычыць. Чакаюць імператарскага лекара. Ен неўзабаве павінен прыехаць з абозам.

— Хрысціянскі рыцар у хрысціянскай краіне сядзіць на ланцугу, як смярдзючы пёс? — страшэнна абурыўся Сіверт. З вялікай крыўдаю пайшоў ён адразу да легата Якава і маршалка Ботэля. Тыя дазволілі пагаварыць з Бенедыктам, але маршалак параіў у час размовы трымацца далей ад вар'ята, бо можа ўкусіць.

Па вінтавой лесвіцы ўзняўся Сіверт на самы верх вежы, праціснуўся ў вельмі вузкія жалезныя дзверцы. Трохі пахаладзела спіна, калі ўбачыў перад сабой белы, як фландрскае палатно, твар. Бенедыкт быў альбіносам, з тых, што не вытрымліваюць чужога позірку ва ўпор. Толькі на міг Сіверт убачыў белыя снежныя кропкі вачэй, і адразу хворы рыцар схаваў іх. Якраз перад гэтым Бенедыкту прыносіў ежу і ваду нейкі прыслужнік. Манаху, калі яшчэ ўзнімаўся па лесвіцы, ляцелі ў вушы пагрозлівыя словы гэтага прыслужніка.

— Еш, еш, кажу табе! А зноў разальеш ваду, сам у мяне жыўцом у зямлю палезеш!

Зараз прыслужнік, зразумеўшы, што манах чуў усё, што ён сказаў, вінавата і спалохана стаяў каля каменнай, аброслай зялёным мохам, сцяны. Рыцар Бенедыкт сядзеў на ложку, засланым аўсянай саломай. Жалезнае кольца ахоплівала ягоную левую шчыкалатку, рукі былі скаваны лёгкім ланцугом, які, аднак, ні разбіць, ні перацерці.

— Ен сабе рот рукамі разрываў,— растлумачыў прыслужнік, — і брацці-рыцары вырашылі скаваць яго.

— Чаму ж не знайшлі для рыцара лепшага месца? — здзівіўся Сіверт, азіраючы дужа бедную і даволі брудную каморку.

— Наш капелан Марцін сказаў, што трэба ратаваць яго душу, а плоць няхай пакутуе, бо толькі праз пакуты плоці прыйдзем усе мы да вечнага нябеснага жыцця.

Бенедыкт раптам узняў галаву, няўцямна зірнуў на манаха і свайго прыслужніка і закрычаў:

— Я — Хрыстос!

— Вось зноў,— са скрухаю ўздыхнуў прыслужнік. — Маўчыць, маўчыць, а потым нячысцік, што пасяліўся ў галаве яго, тузае за язык. Ты не думай, святы айцец, што я б'ю яго або дрэнна даглядаю. Не. Я ж быў яго збраяносцам, калі рыцар, наклаўшы на сябе святы крыж, у Палесціне з сарацынамі біўся. Але яму зараз строгае слова патрэбна. Ен сам крычыць, а чалавечага крыку, калі хто іншы крыкне, дужа баіцца.

— Чаму ж бог адабраў у яго розум? — спытаў Сіверт.

— Усё пачалося, як мы сюды, у Прусію, перабраліся, — пачаў ахвотна тлумачыць прыслужнік. — Быў ён рыцар як рыцар. Адважны, справядлівы. Кухталёў мне ад яго, святы айцец, мала перападала, а вядома ж, што ў нямецкіх рыцараў кулак цяжкі. Як замак Пестэліна ў прусаў узялі, упершыню закрычаў рыцар Бенедыкт, быццам ён, — тут прыслужнік аж пабялеў ад перапуду, — Хрыстос.

— Чаму ж пасля Пестэліна такое здарылася? — не адступаў Сіверт.

— Не ведаю, — сумеўся прыслужнік. — Там шмат прускіх дзяцей пагарэла.

— Дзяцей?

— Так. Нам яшчэ ў тым замку па чорных абсмаленых дзіцячых костачках давялося прайсці. Ідзём, а яны хруп-хруп пад нагамі… Але той раз рыцар яшчэ мала крычаў. Ужо пасля таго як жалезнарукага Макса пабачыў, на галаву яго мут накінуўся.

— Я нешта чуў пра жалезнарукага Макса, — сказаў Сіверт. — Кажуць, што ён храбрэц

незвычайны.

— Праўда, — згадзіўся прыслужнік. — Яму прусы руку адсеклі, правую руку.

— Я — Хрыстос! — зноў закрычаў Бенедыкт.

— У кожнага вала ёсць свой авадзень, які яго кусае, і ў кожнага чалавека ёсць свой смутак, — глыбакадумна сказаў Сіверт.

— Ісцінна так, святы айцец, — падхапіў прыслужнік. — Дык гэты Макс, які ўзрушыў і разбурыў душу рыцара Бенедыкта, на куксу сваёй рукі надумаўся надзяваць доўгі жалезны прут. Прыкручваў яго да куксы, напальваў на агні і вішчаў ад болю, бо жалеза аж чырванела. Потым да Макса падводзілі палонных прусаў, асабліва ён любіў палонных з прускіх старэйшын, ставілі на калені, і вось гэтым прутом Макс выпальваў на лбе святы крыж. Брацці-рыцары далі яму імя Макс Жалезнарукі. Навошта было яму, — прыслужнік кіўнуў на прыціхлага Бенедыкта, — бачыць такое? Але ж убачыў, нават у крэпасць Бальгу з'ездзіў, каб паглядзець, і ў наступную ж ноч закрычаў. І крычыць з таго часу без спыну.

— Мяккае сэрца ў твайго рыцара, — прамовіў, адыходзячы з вежы, манах.

— У людзей ва ўсіх сэрца мяккае. Камень у грудзях ні ў кога не знаходзілі,— пакланіўся на развітанне прыслужнік.

Сіверт, чым болей жыў у Прусіі, тым усё глыбей пераконваўся, што вера, прынятая пад пагрозай сілы або сілком увагнаная ў душу, недаўгавечная. Чалавек не дужа шануе і беражэ такую веру. Гэта тое самае, што прымусіць дрэва расцвісці зімою, у самы люты мароз.

«А навошта ж тады наша царква і наш папа аб'яўляюць святыя крыжовыя паходы? — пакутліва думаў ён. — Можа, яны памыляюцца? Не, я заўсёды верыў, веру і буду верыць ім. Крыжаносцы хочуць вызваліць труну гасподнюю ад няверных. А свой крыж, дакладней, свой паўмесяц, першымі панеслі іншым народам сарацыны, пасаджаныя на баявога каня Магаметам. І свой зялёны сцяг свяшчэннай вайны яны першыя панеслі. Дарэчы, чаму іхні сцяг зялёны? Пэўна, усё пайшло ад першай вясновай травы між пякельных пяскоў пустыні. Дужа ўзрадаваўся чалавек, убачыўшы кволыя зялёныя сцяблінкі, якія давалі яго каню, а значыць, і яму жыццё».

Так думаў дамініканскі манах Сіверт, закінуты лёсам у суровыя прасторы Прусіі, дзе то ўсчыналася вайна, то наступаў крохкі мір, дзе згаралі адны гарады і з неймавернай хуткасцю будаваліся другія, дзе папскі легат архіепіскап Якаў з Люціха ў час аднаго вельмі жорсткага нападу паганцаў, калі жыццё браццяў-рыцараў вісела на павуцінцы, загадаў зламаць усе помнікі на хрысціянскім могільніку і ўмацаваць імі крапасную сцяну. Барацьба вялася найлюцейшая. Ордэн, губляючы лепшых сваіх рыцараў, захапіў прускія крэпасці Рогаў, Пестэлін, Бальгу, знішчыў іхнія гарнізоны. На захопленай зямлі рыцары ўзвялі замкі Кульн, Торн, Марыенвердэр. Усе разумелі, што мір, падпісаны ў Кірсбургу (гэты горад неўзабаве ўрачыста назвалі Хрыстбургам), часовы, што прусы ўзялі перадышку. Праўда, Сіверту паказалі прускага старэйшыну Матэ, які разам са сваімі сямейцамі і дружынай, з усім сваім дабром перабег у Хрыстбург. Яму хрыстбургскі комтур уручыў за гэта даравальную грамату, дзе было напісана, што Матэ за бязмежную вернасць хрысціянству атрымлівае навечна ад Ордэна дваццаць гакенаў 51 зямлі і дзесяць сялянскіх сем'яў. Былі і яшчэ такія перабежчыкі. Яны вызваляліся ад абавязку хадзіць за сахой, але павінны былі несці Ордэну неабмежаваную ваенную службу. «Ці не ўдараць такія саюзнікі ў час бітвы рыцарам у спіну, як зрабілі гэта земгалы пад Шаўляем?» — думаў Сіверт.

51

Гакен — нямецкая мера зямлі, 11,2 гектара.

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР 12+1

Дорин Михаил
13. Покоряя небо
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР 12+1

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Кровавая весна

Михайлов Дем Алексеевич
6. Изгой
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Кровавая весна

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Вперед в прошлое!

Ратманов Денис
1. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое!

Начальник милиции. Книга 3

Дамиров Рафаэль
3. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 3

Не грози Дубровскому!

Панарин Антон
1. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому!

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Польская партия

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Фрунзе
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Польская партия

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2