Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Пра ўсё гэта ў прысутнасці мясцовых клірыкаў і ратманаў Сіверт сказаў епіскапу Мікалаю. А потым паехаў з Рыгі ў Вэндэн, сталіцу лівонскіх рыцараў, і тое ж самае паўтарыў магістру Андрэю Стырланду. У магістра ён сустрэў чалавека, якога тры дні назад бачыў у пакоях епіскапа.

— Хто гэта? — пацікавіўся манах.

— Нальшанскі кунігас Суксе, — адказаў Стырланд. — Просіць нашай апекі. Кунігас Міндоўг адабраў у яго замак, зямлю, а самога з сямейцамі выгнаў у чыстае поле.

Стырланд быў высокага росту, з цёмнымі густымі валасамі і маленькім ротам-шчылінай.

— Шмат кунігасаў і баяр бягуць з Літвы, — ахвотна тлумачыў магістр. — Да твайго

прыезду, святы айцец, былі ў мяне тры браты-баярыны: Тушэ, Мілгерын і Гінгейка. Іхні старэйшы брат Лінгевін, падвучаны тым жа Міндоўгам, таксама выгнаў іх. І не проста выгнаў, а падбіў мясцовую абшчыну, і тая праз свой копны суд вырашыла правесці гон па следу. Есць у літоўцаў такі звычай. Як за ваўкамі гналіся за баярамі.

— Няўжо Міндоўг такі ўсясільны? — спытаў Сіверт.

— Ен, вядома, не бог, — усміхнуўся Стырланд, — але, калі трэба, можа паставіць пад сваю руку трыццацітысячнае войска. У яго дружынах б'юцца плячо ў плячо літоўцы і русіны. А Русь умее ваяваць. Табе, спадзяюся, вядома, святы айцец, як князь Аляксандр, празваны Неўскім, загнаў пад лёд нашых лепшых рыцараў на Чудскім возеры?

— Вядома, — уздыхнуў Сіверт.

— І ўсё ж надыходзіць час, калі і Міндоўгу давядзецца пакруціцца, як рыбе, кінутай на патэльню. Вялікая кааліцыя дзяржаў і народаў рыхтуецца супраць Новагародка і Літвы. Дужа не падабаецца суседзям, што яны так узмацніліся і пачынаюць бліжнія і далёкія землі браць пад сваю ўладу. Асабліва незадаволены галіцка-валынскія князі Даніла і Васілька. Адбіліся яны ад венгерскага караля Бэлы і ад палякаў, адчулі сілу і рвуцца ў бой. Не могуць князі дараваць Новагародку, што ён уступіў у саюз з паганскай Літвою, з іх сапернікам Міндоўгам.

— А што будуць рабіць брацці-рыцары? — асцярожна выпытваў манах.

— Справа рыцара — несці святы крыж туды, дзе яшчэ буяе агіднае паганства, — цвёрда сказаў магістр. — Мы будзем ваяваць на баку галіцка-валынскіх князёў, бо нядаўна адзін з іх, Даніла, прыняў каталіцтва. Мы не можам дапусціць, каб пад самым носам у Ордэна набухала гнойная паганская скула.

Сіверт згодна ківаў галавой, слухаючы Андрэя Стырланда, і ўвесь час перабіраў доўгімі белымі пальцамі ружанец.

— Кунігасы з Жамойці Таўцівіл, Эдзівід і іхні дзядзька па матчынай лініі Выкант ужо стаяць з войскам на паўночных межах Новагародскай зямлі,— гаварыў далей магістр. — Галіцка-валынскія князі ўдараць з поўдня і прывядуць з сабой полаўцаў. З захаду падступяць яцвяжскія раці. Нам застанецца сваім адважным рыцарскім мячом давяршыць справу. Гнайнік будзе раздушаны.

— У Новагародку жывуць хрысціяне, — вырвалася ў Сіверта. — І Міндоўг, як я чуў, прыняў хрысціянства ад Усходу.

— У Канстанцінопалі таксама жылі хрысціяне, — суха ўсміхнуўся магістр. — Але якія? Схізматыкі.

Толькі рымская ружа, нятленны сімвал крыві, якую праліў за нас Хрыстос, павінна цвісці пад сонцам.

— Ісцінна так, — засвяціліся вочы ў манаха. Ен парывіста схапіў Стырланда за руку і раптам папрасіў, і нешта дзіцячае было ў просьбе:

— Дастаслаўны рыцар, вазьмі мяне з сабой.

— Куды? — не зразумеў магістр.

— У паход на Новагародскую зямлю.

— Але не заўтра ж будзе гэты паход.

— Я пачакаю. Я гатоў чакаць год, два, абы ўбачыць, як Хрыстова воінства панясе святы крыж у непраходныя пушчы.

— У літоўцаў мячы вострыя, — пазмрачнеў магістр. — А новагародскія стралкі з лука раўняюцца з англійскімі. Я сам гэта сведчу.

— Я пайду капеланам браццяў-рыцараў або тваім збраяносцам, — не адставаў манах.

Андрэй

Стырланд са здзіўленнем пазіраў на яго. Не чакаў ён такога спрыту ад гэтага таўстуна. «Сядзець бы табе ў манастыры, — думаў магістр, — патаемна піць віно і жэрці мяса ды грэць чэрава каля цёплай печы. Паходаў захацелася? А ў паходах жа трэба хадзіць, нагамі дрыгаць, трэба камароў сваёй чырвоненькай крывёю паіць. Дурны тлусты каплун». Але Стырланд, вядома ж, не сказаў усяго гэтага. Ен усміхнуўся і сказаў вось што:

— Мінулай восенню хадзілі мы на жамойтаў. Гарадкі іхнія балотныя папалілі, шмат жывёлы прыгналі. Але дваіх нашых, Ротмара і Інгрыда, паганцам удалося захапіць у палон. Коні іхнія ў балотнай твані загрузлі. Усяго паўдня былі яны ў руках у жамойтаў, а потым мы іх адбілі, вызвалілі.

Магістр бачыў, як напругся твар у Сіверта.

— І рыцары засталіся жывыя? — не вытрымаў ён.

— Жывыя. Толькі Інгрыд быў ужо падсмалены, як печаная рыба, а ў Ротмара не было левай нагі, быццам ён яе ў тым праклятым балоце згубіў. Адшукалі ж мы гэту нагу высока на дрэве. Думалі спачатку, што вароняе гняздо.

— Хрыстос таксама пакутаваў,— пабляднеўшы, прамовіў манах.

Пачыналася вайна. Кружылася вараннё над Жамойцю і Літвою. «Вайна — бацька ўсяго!» — пісаў калісьці мудрэц Геракліт. Але што гэта за бацька, які забівае і калечыць сваіх дзяцей?

Зачэпкаю для вайны быў паход жамойцкіх князёў Выканта, Эдзівіда і Таўцівіла ў бок Смаленска. Гэтыя князі, па сутнасці, зрабіліся ізгоямі, бо Міндоўг выгнаў іх спачатку з Літвы, а потым дабраўся да іх і ў Жамойці, дзе яны мелі велізарныя зямельныя ўладанні. Сціснуўшы зубы, не па сваёй волі, а падпарадкоўваючыся Міндоўгу, пайшлі князі ў паход і пад горадам Зубцовам былі ўшчэнт разбіты аб'яднанай суздальскай, маскоўскай і цверскай раццю. Выратаваўся той, каму багі далі лягчэйшыя ногі. На пераправе цераз Днепр жамойцкіх князёў ужо чакаў Казлейка з людзьмі, і тыя людзі падрыхтавалі тры доўгія шчыльныя мяшкі, каб кінуць уцекачоў у раку. Але хітры Выкант выратаваў сябе і пляменнікаў. Тры вайдэлоты апранулі багатае княскае адзенне і добраахвотна здаліся ў рукі Казлейку. Калі аказалася, што гэта несапраўдныя князі, Выкант, Эдзівід і Таўцівіл былі ўжо далёка. Разлютаваны Казлейка загадаў кінуць у раку вайдэлотаў, якія перад смерцю заспявалі святую песню, а таксама аднаго са сваіх людзей.

Уцалелыя дзядзька і пляменнікі пабеглі да князя Данілы Раманавіча. Там яны ўсім сустрэчным-папярэчным нарасказвалі столькі жахаў пра літоўскага кунігаса, што галіцкія і валынскія мацеркі пачалі палохаць ім дзяцей: «Кладзіся спаць, заплюшчвай вочы, а не заснеш — Міндоўг возьме». Нечаканыя госці ўзрадавалі князя Данілу. Калі да яго неўзабаве прымчаліся на замыленых конях Міндоўгавы паслы, ён іх вельмі шчодра частаваў. Але паслы адмаўляліся ад пачастункаў. Старшы над імі, па імені Парнус, дзёрзка сказаў Данілу:

— Праз трох жамойцкіх князёў, якіх ты корміш і поіш, увесь наш край зрабіўся зямлёй ратнай. Не чыні ім міласці. Аддай іх у мае рукі, а я завязу іх да кунігаса.

— Навошта кунігасу збіваць племя сваё? — спакойна спытаў Даніла.

Ен мог бы, як князь, разгневацца на дзёрскага пасла, закаваць яго ў жалезы, але добра памятаў, што разважлівае мудрае слова часта ідзе паперадзе мяча і болей за меч карысці прыносіць.

Абцёрся Парнус рукавом і ні з чым паехаў у Новагародак. Выкант жа з пляменнікамі ў час гэтай размовы сядзелі за полагам у святліцы, усё чулі, кожнае слова, і папераменна абліваліся то халодным, то гарачым потам.

Поделиться:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Темный Патриарх Светлого Рода 6

Лисицин Евгений
6. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 6

Падение Твердыни

Распопов Дмитрий Викторович
6. Венецианский купец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.33
рейтинг книги
Падение Твердыни

Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Гаусс Максим
4. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сержант. Назад в СССР. Книга 4

Измена. Право на сына

Арская Арина
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

На границе тучи ходят хмуро...

Кулаков Алексей Иванович
1. Александр Агренев
Фантастика:
альтернативная история
9.28
рейтинг книги
На границе тучи ходят хмуро...

Ученичество. Книга 1

Понарошку Евгений
1. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 1

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Не верь мне

Рам Янка
7. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Не верь мне

Вечная Война. Книга II

Винокуров Юрий
2. Вечная война.
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
8.37
рейтинг книги
Вечная Война. Книга II

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6