Жалезныя жалуды
Шрифт:
— Так і перадам паморскаму князю. Падмацаваныя ляшскім атрадам, рушылі ў Прусію.
«Зямля, залітая крывёй», — не раз чуў пра яе ад сваіх спадарожнікаў Сіверт.
— Няўжо яны, прусы, не жадаюць ускласці на сябе прыемнае ярмо гасподняе? — здзіўлена спытаў прыгажун Морыц.
Адказаў яму сам легат.
— Тут загінулі святыя прапаведнікі Хрыстовага вучэння Войцех-Адальберт і Брунон. Калі Войцех-Адальберт упершыню ступіў на зямлю прусаў, яны сказалі яму: «З-за такіх людзей, як ты, наша поле не будзе прыносіць ураджай, дрэвы не дадуць пладоў, не народзяцца новыя істоты. Убірайся з нашай зямлі».
А потым іхні жрэц і пракляты разбойнік Сіка нанёс першыя раны прапаведніку. Брунона ж разам з васемнаццаццю таварышамі спачатку пяклі агнём, каб яны адмовіліся ад сваёй веры. Тут, у Прусіі,
Якаў заплюшчыў вочы, і ўсе нібы адчулі той боль, які спапяляў душу легата.
— Прускае паўстанне ўжо цягнецца сем гадоў. Сем гадоў крыві і пакут! Разам з праклятым Святаполкам Паморскім прусы каля Рэйзенскага возера нашчэнт разграмілі браццяў-рыцараў. Загінуў ландмаршал Берлівін. Загінула святыня Рыцараў — ордэнскі сцяг. Які-небудзь паганец разадраў яго на спадніцу для сваёй бруднай жонкі.
— У чым жа сіла прусаў, святы айцец? — пачціва спытаў у легата Сіверт.
Якаў укалоў яго суровым позіркам, але адказаў, як і заўсёды, мякка, не ўзвышаючы голас:
— Пра гэта, сын мой, добра гаварыў епіскап Хрысціян, калі яму нарэшце пашанцавала выйсці з прускай цямніцы. Ен кляўся свяцейшаму папу, што тэўтонскі Ордэн наўмысна чыніў усялякія перашкоды хрышчэнню прусаў, баючыся, каб уладары паганцаў не зрабіліся мацнейшыя за хрысціянскіх уладароў. І яшчэ, думаецца мне, прусы трымаюцца сваёй старыны таму, што бяруць прыклад з жамойтаў і літоўцаў. Асабліва з літоўцаў, якія разам з русінамі Новагародка здолелі за кароткі час аб'яднацца пад уладай свайго караля Міндоўга. Але не Міндоўг страшны мне, а яго сын схізматык Войшалк, што абапіраецца на праваслаўную Новагародскую зямлю. Даносяць верныя людзі аб незвычайнай пераменлівасці яго душы. Ен можа быць то жорсткі, як дзікі звер, то мяккі і ціхі, як лугавая трава. Ен добраахвотна адмаўляецца ад улады, ад трона, уцякае ў манастыры, а потым зноў вяртаецца і з такой страсцю пачынае будаваць сваю дзяржаву, мацаваць сваё войска, што яго невыпадкова параўноўваюць нават з Карлам Вялікім.
— У гэтай глушы — і Карл Вялікі? — хмыкнуў Сіверт.
— Пад кожнай палоскай неба, сын мой, могуць нараджацца палкаводцы і паэты, — строга сказаў архіепіскап Якаў.
Легату з ягонай жалезнай настойлівасцю і мудрай абачлівасцю ўдалося адкалоць ад паўстаўшых прусаў князя Святаполка Паморскага. Святаполк спалохаўся анафемы і крыжовага паходу, якім яму прыгразілі германскія і польскія князі. Старэйшыны прусаў, і ў першую чаргу старэйшыны заходніх абласцей, Памезаніі, Варміі і Натангіі, якія адчувалі пастаянныя цяжкія ўдары Ордэна, вымушаны былі падпісаць у Кірсбургу мірны дагавор.
Сіверту быў аказаны найвялікшы давер — разам з пісцом з Марыенбурга манахам Торвальдам ён павінен быў напісаць тэкст дагавора на пергамене, каб сучаснікі і нашчадкі, што яшчэ народзяцца, маглі пераканацца ў чалавекалюбстве царквы. Сіверту выпала пісаць працівень прускага боку, Торвальду — працівень Ордэна. Спачатку трэба было падрыхтаваць пергамен. Сіверт ні на крок не адыходзіўся ад майстроў, што рабілі яго. Самы тонкі пергамен даюць шкуркі трусоў і вавёрак. Але спыніліся на шкурках абяскроўленых цялят, бо з іх атрымліваецца на дзіва беласнежны, прыемны воку пергамен. Потым Сіверт уласнаручна рабіў цыркулем наколы, разліноўваў графітным алоўкам лісты. Чарніла нарыхтавалі з дубовых арэшкаў і алею. З вялікім хваляваннем і гарачым сэрцабіццём вывеў Сіверт першую літару. Пісаў лебядзіным пяром з левага крыла птушкі. Няхуткая гэта была справа, але ніхто не падганяў, усе разумелі, што вырашаецца лёс Ордэна і лёс прускага народа. З кожным з прускіх старэйшын легат Якаў гаварыў, здаралася, да позняй ночы, пераконваў, упрошваў, пагражаў. Прусы выходзілі з ягонага шатра з чырвонымі тварамі і разгубленасцю ў вачах. Усе яны нарэшце згадзіліся стаць хрысціянамі, і кожнага неафіта Якаў горача пацалаваў.
Сіверт з найвялікшай стараннасцю рабіў сваю справу, але хутка стамляўся. Пачыналі балець вочы, дрыжала рука. Тады ён з дазволу легата піў віно, клаўся спаць і наогул паводзіў сябе з людзьмі ніжэйшымі, невысакароднымі
— Даруй ім, бо не ведаюць, што твораць.
Дагавор, які з асалодаю амаль штодня пісаў Сіверт, пачынаўся так: «Усім, хто будзе глядзець гэтыя лісты, Якаў, архіепіскап з Люціха, капелан пана папы і выканаўца службы ягонага намесніка ў Польшчы, Прусіі і Памераніі шле прывітанне ў імя тварца. Усе вы павінны ведаць, што паміж неафітамі Прусіі з аднаго боку і святлейшымі мужамі, магістрам і браццямі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі — з другога адбыліся жорсткія рознагалоссі. І вось мы, згодна апостальскаму мандату, прыбыўшы ў гэтыя часткі Прусіі, прывялі з Божай дапамогай да адзінства, згоды».
50
Doctoribus atgue poetis omania licent (лац.) — вучоным і паэтам усё дазволена.
Шмат давялося папрацаваць Сіверту, пакуль роўнымі прыгожымі шнуркамі леглі на бялейшы пергамен словы, якім жыць у вяках. З радасцю пераконваўся манах, яшчэ і яшчэ раз перачытваючы дагавор, што галоўны і самы жорсткі ўдар, удар, ад якога не ўзнімаюцца на ногі, атрымлівалі паганскія багі і іхнія мярзотныя служкі. «Ідалу, якога раз у год, сабраўшы ўраджай, яны звычайна выдумваюць і лічаць за Бога, імя якому яны далі Курхе і іншым Багам, якія не стварылі ні неба, ні зямлі, яны ў далейшым не будуць рабіць вазліянняў, але цвёрда і нязменна застануцца ў веры ў госпада Ісуса Хрыста і каталіцкую царкву і будуць аказваць паслушэнства і пакорнасць рымскай царкве. Паабяцалі таксама, што не будуць мець у сваім асяроддзі тулісонаў і лігашонаў, ілжывых прытворшчыкаў, якія лічацца ў іх за родавых жрацоў, прысутнічаюць на пахаваннях і заслугоўваюць пякельных пакут за тое, што зло называюць дабром і хваляць мёртвых за зладзействы і рабункі, за бруд іхняга жыцця».
Духоўную чысціню несла рымская царква ў гэты дзікі для хрысціянскага вока і душы свет. «Жонак не прадаваць і не купляць. А то бацька купляў сабе жонку, і пасля смерці бацькі яна, як рэч, пераходзіла да ягонага сына. Не прысвойваць сабе мачаху ў якасці жонкі. І братаву жонку не браць. Наследнікі — толькі законныя дзеці. Абяцалі таксама, калі народзіцца ў іх дзіця, на працягу не больш васьмі дзён яны даставяць яго ў царкву, каб свяшчэннік ахрысціў, а калі дзіцяці пагражае небяспека смерці, то няхай які-небудзь хрысціянін ахрысціць яго, тройчы акунуўшы ў ваду са словамі: «Дзіця, я хрышчу цябе ў імя айца, і сына, і святога духа».
Падпісалі гэты найсправядлівейшы дагавор і змацавалі сваімі пячаткамі, у адсутнасць магістра Ордэна правялебнага брата Дзітрыха фон Грунінгена, віцэ-магістр Генрых фон Ганштэйн, прускі маршалак Генрык Ботэль і легат папы Інакенція IV архіепіскап Якаў з Люціха. Складзены ж гэты дагавор, які запісаў Сіверт з вялікім душэўным трапятаннем, у 1249 годзе пасля нараджэння Хрыстова, у сёмы дзень лютаўскіх ід.
Галоўным прычынцам такіх дастаслаўных поспехаў святой царквы на паганскай ніве Сіверт лічыў легата Якава. І ён з усёй страснасцю і замілаванасцю сказаў яму пра гэта. І яшчэ сказаў, што прусы некалі з чыстага золата адальюць статую легата і паставяць яе на самым высокім месцы сваёй зямлі, бо ён, архіепіскап Якаў з Люціха, увёў іх у сям'ю хрысціянскіх народаў. Невядома было, ці спадабалася Якаву такая пахвальба. Ен толькі сціпла апусціў вочы, прамовіў:
— Род чалавечы як божы луг, дзе ўсе кветкі адной зямлёй ускормлены і ўспоены.
А праз некалькі дзён, прагульваючыся разам з прыгажуном Морыцам каля гарадской сцяны, Сіверт пачуў з надваротнай каменнай вежы дзікі крык.
— Што гэта? — уздрыгнуў манах і бліжэй падаўся да Морыца.
— Не ведаю, святы айцец, — прыцішыў голас Морыц, — кажуць, што тут, у Прусіі, брацці-рыцары сваіх палонных, а палонныя ў іх паганцы, ператвараюць у балванаў. І ў гэтых балванаў, трэніруючы руку і вока, капейшчыкі кідаюць дроцікі, а лучнікі пускаюць стрэлы. А яшчэ кажуць, — Морыц нават азірнуўся і зашаптаў,— што яны трымаюць псоў-ваўкадаваў. І кормяць гэтых псоў мясам сваіх палонных.