Чтение онлайн

на главную

Жанры

Жалезныя жалуды

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Алехну проста не давалі спаць. Ноччу і днём бясконца дапытваюць, выведваюць, пагражаюць, сядзіць Алехна ўжо, як у тумане, вочы самі зліпаюцца, хоць ты іх абцугамі раздзірай, а толькі задрэмле, звесіць галаву на грудзі, як княжы чалавек дубовай лёгкай палачкай клюк яму па носе, і — адляцеў сон. На трэція ці чацвёртыя суткі такога гвалтоўнага бяссоння ў купца пачаліся відзежы. Бачыліся яму чырвоныя мухі на тварах у дапытнікаў, шматгаловыя чорныя павукі на сценах. Дзіка закрычаў Алехна і страціў прытомнасць. Агнём яго пячы — не міргне вокам.

— Хай паспіць, — сказаў князь Ізяслаў Васількавіч і сам таксама

пайшоў спаць.

А назаўтра раніцай яны зноў сустрэліся.

— Дык што хацелі зрабіць са мной і маёй сям'ёй ты і твае браталюбы? — лагодна спытаў новагародскі князь. — Адказвай, купец. Адказвай, пакуль не позна, сам, бо хутка за цябе загаворыць і закрычыць бізун. Тысяцкі Раданег, нашто ўжо здаравіла, а пішчаў у катавальні, як парася.

— А я і не думаю маўчаць, князь, — сказаў, трохі бляднеючы, Алехна. — Бываў я на Гоцкім беразе, у Рызе, у Марыенбурзе, у Мемелі 45 . Купецкая доля такая — заўжды ў дарозе, заўжды на людзях. Вялікую сілу бачыў я там і чуў адно: Vae maledictis et infidelibus!» 46 І самае страшнае, князь, тое, што праклятымі і нявернымі там лічаць не толькі паганцаў ліваў, эстаў, жамойтаў, літоўцаў, а і нас, новагараджан, палачан, пінян і ўсіх жывых русінаў, якім яшчэ ў пракаветны час прынёс хрысціянскі крыж апостал Андрэй. Два чорныя крылы драпежнага каршуна бачыў я там. Адно крыло — Лівонскі ордэн. Другое крыло — ордэн Тэўтонскі. Рымскі папа іх ужо з'яднаў у адно цэлае, але з'ядноўваюць землі ў адну дзяржаву мячом, а не словам. І вось ідуць крыжакі на Мемель з двух бакоў, каб узвесці сцяну між намі і астатнім хрысціянскім светам. Усе нашы сілы нам трэба сабраць у адзіны кулак, іначай — загінем…

45

Мемель — так немцы называлі літоўскі горад Клайпеду.

46

«Vae maledictis et infidelibus!» (лац.) — Бяда праклятым і няверным!

— І ты, нікчэмны купец, думаеш, што такі кулак можа сабраць толькі Міндоўг? — пранізліва паглядзеў на Алехну Ізяслаў.

— Не гневайся, князь, але так думаю не толькі я, — зноў пабляднеўшы, сказаў Алехна. — Пасля Крутагор'я на Міндоўга народ глядзіць як на збаўцу ад татарскага рабства. Народ перакананы, што першародныя князі літоўскія, гэтак жа сама, як князі полацкія, новагародскія або кіеўскія, нашчадкі святога князя Уладзіміра. Нездарма ж Міндоўг быў жанаты на цверскай праваслаўнай князёўне.

Ізяслаў уважліва слухаў купца.

— Я веру, — гаварыў Алехна, — што вялікая моцная дзяржава Новагародка і Літвы створыцца, народзіцца не крывавымі набегамі, а мірным радам, згодай, дагаворам, шлюбамі літоўскіх і нашых княжат, а калі і будзе цячы кроў, то кроў адступнікаў, пярэваратняў. Такая дзяржава створыцца цярпімасцю да чужых багоў, да Пяркунаса і Хрыста, бо мы не жыдавіны, гэты рассыпаны ў свеце народ, які кажа, што яго бог самы лепшы і самы мудрэйшы за іншых.

Алехна раптам упаў перад Ізяславам на калені.

— Князь, аддай уладу Міндоўгу.

Ізяслаў з нянавісцю глядзеў на купца.

Потым устаў, сурова сказаў:

— Пакуль я новагародскі князь, датуль ты будзеш сядзець у цямніцы. Цябе не будуць катаваць, як іншых. Разумных людзей я не катую. Ты будзеш сядзець у цямніцы сонцаварот, другі, трэці, і надыдзе міг, калі ты сам пачнеш катаваць самога сябе. Я шкадую цябе, купец, як чалавек, як хрысціянін, але як новагародскі князь, як нашчадак Глебавічаў і Усяславічаў я закоўваю цябе ў вечныя жалезы.

Ад Веля Ізяслаў даведаўся, што княжыч Далібор таксама чуў пра браталюбаў. Адразу ж княжыча паставілі перад светлымі бацькавымі вачыма.

— Мой гнюсны раб Вель клянецца на крыжы, што табе, сын, было вядома імя хрыстапрадаўцы Алехны. Так ці не? — ва ўпор гледзячы на Далібора, спытаў князь.

— Так, — адказаў Далібор.

— Вель клянецца, што табе было вядома не толькі імя Алехны, але і што ты ведаў пра чорныя справы псоў, якія назвалі сябе браталюбамі. Так ці не?

Пасля гэтага пытання Далібор на нейкі міг разгубіўся.

— Так ці не? — насядаў князь-бацька. Вочы гарэлі нядобрым агнём.

— Так. Я ведаў. Мне расказаў Вель, — вымушаны быў прызнацца Далібор.

— Чаму ж ты адразу не прыбег да мяне, свайго бацькі? Чаму адразу разам са мной не пачаў віць вяроўку, каб звязаць ворагаў маіх і тваіх, ворагаў Новагародка? Адказвай, глядзі мне ў вочы.

Князь Ізяслаў падскочыў да сына, стаў твар у твар — не адвернешся. Позірк быў страшны, халодны, нібы смерць, пра якую кажуць, што яна пройдзе праз усё войска, але возьме таго, каго захоча.

— Глядзі мне ў вочы, — зноў загадаў Ізяслаў.

— Я не паверыў Велю. Мала што набрэша які пустадомак.

— Іншае ў цябе на душы, іншае, — амаль шэптам сказаў Ізяслаў, і вочы свяціліся. — Бачу цябе наскрозь. Хочаш бацьку з княжага стальца скінуць. Сам хочаш князем стаць. Кажы, хочаш?

Далібор зацята маўчаў.

— У смердаў песня ёсць, — усё больш узбуджаўся, наліваўся ярасцю князь, — і ў той песні, ведаеш, як спяваецца? «Прыйшлі ў маю хатку ды б'юць майго татку». А ты роднага татку не пашкадуеш. Ты сам будзеш яго біць, па галаве, па руках, па чым патрапіш.

Ізяслаў замахаў кулакамі, быццам некага біў.

— Няма ў мяне такога ў думках, — цвёрда сказаў Далібор. Ен успомніў, што часам на бацьку находзіць нікому не падуладны страх, нават жах. Варухнецца ў лесе куст, затрапеча ў пакоі тканіна — князь адразу хапае меч. Аднойчы забіў дворнага пса, які з вялікай радасцю кінуўся да яго, неасцярожна выскачыўшы з-за адчыненай створкі брамы.

— А ці не забыўся ты, княжыч, сын мой, што тваіх сватоў чакаюць у Ваўкавыйску? — раптам спытаў Ізяслаў.

Далібор уздрыгнуў. Князь заўважыў гэта.

— Слухай жа волю маю, бацькоўскую і княжую. Тры дні табе на зборы, і каб разам з ляхам Косткам ехаў у Ваўкавыйск. Там цябе ўжо чакае твой будучы цесць, а мой падручны князь Усеваладка. Хоча на цябе Усеваладка паглядзець, на твой твар і твой розум падзівіцца. Час ужо надышоў сваё мужчынскае семя кінуць у жаночую баразну.

Далібор слухаў бацьку, а перад вачамі стаяла Рамуне.

— Ідзі,— сказаў сыну князь Ізяслаў.— Як ты меншы быў, я цябе больш любіў, калупайчыкам сваім называў, а вырас ты, і як дубоваю карою сэрца тваё абрасло — не дагукацца да сэрца.

Поделиться:
Популярные книги

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

Большая игра

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Иван Московский
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Большая игра

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Измена. Жизнь заново

Верди Алиса
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Жизнь заново

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Идеальный мир для Лекаря 11

Сапфир Олег
11. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 11

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота