Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза
Шрифт:
Я задаваў Пятніцы тысячу самых разнастайных пытанняў пра гэту зямлю і яе насельнікаў: пытаўся, ці небяспечныя тутэйшыя берагі, ці бурнае там мора, ці жорсткія там людзі і якія народы жывуць па суседству. Ён з ахвотай адказваў на ўсе мае пытанні і без усякага ўтойвання расказваў усё, што яму было вядома.
Пытаўся я таксама, як завуцца розныя плямёны дзікуноў, якія жывуць у тых мясцінах, але ён паўтараў толькі адно: «Карыбэ, карыбэ». Вядома, мне няцяжка было здагадацца, што ён кажа пра караібаў, якія, мяркуючы па нашых геаграфічных картах, жывуць менавіта ў гэтай частцы Амерыкі, займаючы
17
Санта-Марта — горад у Калумбіі, на беразе Карыбскага мора.
Апрача таго, ён расказаў мне, што далёка «за месяцам», гэта значыць у тым баку, дзе заходзіць месяц, ці, інакш кажучы, на захад ад яго радзімы, жывуць такія ж, як я, белыя барадатыя людзі (тут ён паказаў на мае доўгія вусы). Паводле яго слоў, гэтыя людзі «забілі многа, многа чалавекаў».
Я зразумеў, што ён кажа пра гішпанскіх заваёўнікаў, якія праславіліся ў Амерыцы сваёй жорсткасцю [18] .
Я спытаў у яго; ёсць ці не ў мяне якая-небудзь магчымасць пераплысці цераз мора да белых людзей?
18
Гішпанцы, якія заваявалі Паўднёвую Амерыку ў ХVІ стагоддзі, страшэнна жорстка адносіліся да заваяваных народаў.
Ён адказаў:
— Вядома, можна: толькі трэба плысці на дзвюх лодках.
Я доўга не мог уцяміць, што ён хоча сказаць, але нарэшце з вялікай цяжкасцю здагадаўся, што на яго мове гэта азначае вялікую шлюпку, мабыць, у два разы большую за звычайную пірогу.
Словы Пятніцы мяне вельмі ўзрадавалі: з гэтага дня ў мяне з'явілася надзея, што рана ці позна, а я ўсё роўна вырвуся адсюль і што за сваю волю буду ўдзячны майму дзікуну.
Раздзел дваццаць трэці
Рабінзон і Пятніца будуюць лодку
Мінула яшчэ некалькі месяцаў.
За гэты час Пятніца навучыўся разумець амаль усё, што я яму казаў. Сам ён гаварыў па-ангельску ўжо амаль усё, хоць і вельмі няправільна. Паступова я расказаў яму ўсё пра сваё жыццё: як я трапіў на сваю выспу, колькі гадоў прабыў тут і як я пражыў гэтыя гады.
Яшчэ раней я адкрыў Пятніцу таямніцу стрэльбы (таму што для яго гэта была сапраўды таямніца): я паказаў яму кулі, растлумачыў дзеянне пораху і навучыў яго страляць. Я аддаў яму на пастаяннае карыстанне адну сваю стрэльбу. Я падарыў яму нож, і гэты падарунак зрабіў яго шчаслівым чалавекам. Я змайстраваў яму партупею, накшталт тых, на якіх у нас, у Ангельшчыне, носяць корцікі; толькі замест корціка я даў яму сякеру, якая была, па сутнасці, такой жа добрай зброяй і, апрача таго, магла быць прыдатнай для розных гаспадарчых патрэб.
Я многа расказваў Пятніцу пра эўрапейскія дзяржавы, асабліва пра маю радзіму. Я апісваў яму наша жыццё, нашы норавы і звычкі, расказваў яму, як мы вандруем па ўсіх
Убачыўшы гэту лодку, Пятніца задумаўся і доўга маўчаў. Я спытаў у яго, пра што ён думае, і ён праз некаторы час адказаў:
— Я бачыў адна такая лодка, як гэта. Яна плавала тое месца, дзе жыве мой народ.
Я доўга не разумеў, што ён хоча сказаць: ці тое, што ў іх мясцовасці дзікуны плаваюць на такіх лодках, ці што такая лодка плыла паўз іх берагі.
Нарэшце, пасля доўгіх роспытаў, мне ўдалося высветліць, што дакладна такую ж лодку прыбіла да тых берагоў, дзе жыло яго племя.
— Яе прыгнала да нас ліхое надвор'е, — растлумачыў Пятніца і зноў надоўга змоўк.
«Напэўна, — падумаў я, — які-небудзь эўрапейскі карабель пацярпеў крушэнне ля тых берагоў. Шалёныя хвалі маглі змыць з яго лодку і прыгнаць яе туды, дзе жывуць дзікуны». Але, па маёй нездагадлівасці, мне і ў галаву не прыйшло, што на той лодцы маглі быць людзі, і, працягваючы распытваць Пятніцу, я думаў толькі пра лодку.
— Раскажы мне, якая яна з выгляду.
Пятніца абмаляваў яе мне вельмі падрабязна і раптам зусім нечакана горача дадаў:
— Белыя чалавекі не патанулі, мы іх выратавалі!
— А хіба ў лодцы былі белыя людзі? — паспешліва спытаў я.
— Так, — адказаў ён, — поўная лодка белых людзей!
— Колькі іх было?
Ён паказаў мне спачатку дзесяць пальцаў, а потым яшчэ сем.
— Дзе ж яны? Што з імі здарылася?
Ён адказаў:
— Яны жывуць. Яны жывуць у нашых.
Тут мне раптам прыйшла ў галаву думка: ці не з таго самага карабля, які разбіўся ў тую навальнічную ноч непадалёку ад маёй выспы, былі гэтыя семнаццаць чалавек белых?
Магчыма, калі карабель наскочыў на скалу і яны ўбачылі, што яго нельга выратаваць, яны пераселі ў шлюпку, а потым іх прыбіла да зямлі дзікуноў, сярод якіх ім і давялося пасяліцца.
Я спахмурнеў і пачаў строгім голасам дапытваць Пятніцу, дзе ж тыя людзі цяпер. Ён зноў гэтак жа горача адказаў:
— Яны жывыя! Ім добра!
І дадаў, што хутка ўжо чатыры гады, як гэтыя людзі жывуць у яго землякоў, і тыя не крыўдзяць іх, не чапаюць, а даюць ім усякую ежу, і яны маюць поўную волю.
Я спытаў у яго:
— Як магло здарыцца, што дзікуны не забілі і не з'елі белых людзей?
Ён адказаў:
— Белыя чалавекі сталі нам браты. Нашы ядуць толькі тых, каго перамагаюць у бойцы.
Мінула яшчэ некалькі месяцаў. Аднойчы, гуляючы па выспе, забрылі мы з Пятніцай на ўсходнюю частку выспы і ўзняліся на вяршыню пагорка. Адтуль, як я ўжо казаў, многа год назад я ўбачыў паласу зямлі, якую палічыў за мацярык Паўднёвай Амерыкі.
Зрэшты, першы ўзышоў на вяршыню Пятніца, а я крыху адстаў, бо пагорак быў высокі і даволі круты.