Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Яму стала цяжка ісці. Шкляны прадмет у кішэні біў з кожным крокам яго па сцягне, і ён ужо быў гатовы дастаць яго і выкінуць. Але больш ён пакутаваў ад болю ў жываце. На нейкі момант ён адчуў, што зараз памрэ, калі хутка не знойдзе прыбіральні. Але ў гэткіх кварталах, напэўна, не было ніякіх грамадскіх прыбіральняў. Аднак сутаргі прайшлі, і застаўся толькі тупы боль.

Вуліца канчалася тупіком. Ўінстан спыніўся і на колькі секундаў нерашуча задумаўся, не ведаючы, што рабіць. Пасля ён павярнуўся і пайшоў назад. Павярнуўшыся, ён падумаў, што дзяўчына прайшла ўсяго нейкія тры хвіліны таму, і калі ён пабяжыць, дык хутка яе дагоніць. Ён мог ісці за ёй, пакуль яна не зойдзе ў якую-небудзь ціхую мясціну, а тады разбіць ёй чэрап каменем з бруку. Шкляны прадмет у кішэні быў дастаткова цяжкі для гэтага. Але ён адразу адкінуў гэтую ідэю, бо адна толькі думка пра хоць якое фізічнае напружанне была яму нясцерпная. Ён не мог бегчы, ён не мог

ударыць. Апроч гэтага, яна была маладая і дужая і напэўна стала б абараняцца. Ён падумаў, што можна было яшчэ паспець у Дом Культуры і застацца там да закрыцця, каб забяспечыць сабе хоць частковае алібі на вечар. Але і гэта было немагчыма. Ім азалодала смяротная знямога. Ён хацеў толькі дайсці дадому, сесці і адпачыць.

Калі ён дабраўся да кватэры, было ўжо за дваццаць другую гадзіну. У дваццаць тры трыццаць адключыцца электрычнасць. Ён пайшоў на кухню і праглынуў амаль поўны кубак джыну «Перамога». Пасля падышоў да стала ў нішы, сеў і выцягнуў дзённік з шуфляды. Але разгарнуў яго не адразу. З тэлегляда металічны жаночы голас вішчаў патрыятычную песню. Ён так і сядзеў, няўцямна пазіраў на мармуровую вокладку, марна спрабуючы выключыць са свядомасці гэты голас.

Яны забіралі ўначы, заўсёды ўначы. Лепш за ўсё было забіць сябе, перш чым яны прыйдуць. Без сумнення, некаторыя так і рабілі. Шмат выпадкаў знікнення былі ў сапраўднасці самагубствамі. Але патрэбная была адчайдушная адвага, каб забіць сябе ў гэтым свеце, дзе цалкам немагчыма было дастаць пальную зброю ці хуткадзейную атруту. Ён са здзіўленнем думаў пра біялагічную непатрэбнасць болю і страху, пра здрадлівасць чалавечага цела, якое робіцца слабым менавіта ў той момант, калі ад яго патрабуецца асаблівае напружанне. Ён прымусіў бы чорнавалосую дзяўчыну замаўчаць, калі б толькі дзейнічаў дастаткова энергічна, але менавіта з-за сур'ёзнасці небяспекі, што пагражала яму, ён страціў здольнасць дзейнічаць. Яму прыйшла ў галаву думка, што ў хвіліны найвялікшай небяспекі даводзіцца змагацца не з ворагам звонку, а выключна з сваім целам. Нават цяпер, нягледзячы на джын, глухі нудлівы боль у жываце рабіў немагчымымі складаныя развагі. І ва ўсіх гераічных або трагічных выпадках адбываецца тое самае. На полі бітвы, у катавальнай камеры, на караблі, што ідзе на дно, тое, за што змагаешся, заўсёды забываецца, а цела ціснецца наперад, пакуль не запаўняе сабой увесь сусвет. І нават тады, калі цела не дранцвее ад страху, калі не даводзіцца крычаць ад болю, жыццё ўсё адно заўсёды застанецца штохвілінным змаганнем з голадам ці холадам, бяссонніцай, сапсаваным страўнікам або хворым зубам.

Ён разгарнуў дзённік. Цяпер было вельмі важна што-небудзь запісаць. Жанчына ў тэлеглядзе завяла новую песню. Яе голас, здавалася, раздзіраў ягоны мозг, як асколак шкла з вострымі краямі. Ён паспрабаваў думаць пра О'Браэна, дзеля якога, якому ён пісаў свой дзённік, але замест гэтага пачаў уяўляць сабе тое, што адбудзецца з ім, калі яго арыштуе Паліцыя Думак. Было б не так ужо і дрэнна, калі б яго адразу забілі. Смерці так ці так чакаеш. Але перад смерцю (ніхто пра такія рэчы не гаварыў, але ўсе гэта ведалі) спярша адбывалася непазбежнае выцягненне прызнанняў: поўзанне на падлозе, маленне аб літасці, трэск ламаных касцей, выбітыя зубы і скрываўленыя пасмы валасоў. Чаму прыходзілася зносіць усё гэта, калі канец заўсёды быў аднолькавы? Чаму нельга было проста выкасаваць пару дзён або тыдняў з жыцця? Ніхто яшчэ ніколі не ўнікнуў выкрыцця, ніхто не пазбег допытаў. Дастаткова было аднойчы зрабіць думзлачынства, і праз нейкі час непазбежна прыходзіла смерць. Чаму ж тады гэты жах, які нічога ўжо не мяняў, мусіў хавацца недзе ў будучым?

Ён паспрабаваў з трошкі большым поспехам, чым раней, выклікаць у думках вобраз О'Браэна. «Мы яшчэ сустрэнемся там, дзе няма цемры», — сказаў яму некалі О'Браэн. Ён ведаў, што гэта значыць, а можа, толькі думаў, што ведае. Месца, дзе няма болей цемры — гэта была казачная будучыня, убачыць якую ніколі не давядзецца, але да якой шляхам прадбачання можна было неяк таямніча далучыцца. Але пакуль у яго ў вушах грымеў голас з тэлегляда, ён не мог засяродзіцца на сваіх думках. Ён запаліў цыгарэту. Палова тытуню адразу высыпалася яму на язык, горкі пыл, які было цяжка выплюнуць. Перад ім, засланіўшы О'Браэна, зноў узнік твар Вялікага Брата. Зусім як некалькі дзён таму, ён выцягнуў з кішэні манету і паглядзеў на яе. З манеты глядзеў цяжкі, спакойны паблажлівы твар: але якая ж усмешка хавалася пад чорнымі вусамі? Змрочным хаўтурным звонам адгукнуліся словы:

ВАЙНА ГЭТА МІР
СВАБОДА ГЭТА РАБСТВА
НЯВЕДАННЕ ГЭТА СІЛА

Частка другая

1

Да абеду яшчэ заставаўся

час, і Ўінстан пакінуў кабінет і пайшоў у прыбіральню.

З другога канца доўгага, ярка асветленага калідора яму насустрач рухалася самотная постаць. Гэта была чорнавалосая дзяўчына. Прайшло чатыры дкі з таго вечара, калі ён напаткаў яе каля антыкварнай крамы. Калі яна падышла, ён убачыў, што правая рука ў яе на перавязі, якой здалёк не было відно, бо яна аднаго колеру з камбінезонам. Напэўна, яна зашчаміла руку, калі круціла адзін з вялікіх калейдаскопаў, у якіх рабілі накіды раманаў. Тыповае здарэнне ў аддзеле мастацкай літаратуры.

Паміж імі заставалася нейкіх чатыры метры, як раптам дзяўчына спатыкнулася і ўпала ніцма. Яна закрычала ад болю. Напэўна, яна ўпала якраз на пашкоджаную руку. Ўінстан рэзка спыніўся. Дзяўчына ўжо стаяла на каленях. Яе твар зрабіўся малочна-белы, і ад гэтага вусны пунсавелі яшчэ ярчэй, чым звычайна. Яна глядзела на Ўінстана ўмольным позіркам, у якім адчувалася болей страху, чым болю.

Ўінстана ахапіла дзіўнае пачуццё. Перад ім быў вораг, які шукаў нагоды забіць яго; перад ім была таксама чалавечая істота, якая пакутавала ад болю, бо, можа, нешта сабе зламала. Ён міжвольна кінуўся ёй дапамагаць. Калі ён убачыў, як яна ўпала на забінтаваную руку, яму здалося, што ён адчувае боль у сваім целе.

— Вы не пабіліся? — спытаўся ён.

— Нічога страшнага. Вось толькі рука. Зараз пройдзе.

Здавалася, што яе сэрца зараз выскачыць з грудзей. Ва ўсялякім разе, яна была вельмі бледная.

— Вы нічога сабе не зламалі?

— Не, усё ў парадку. Толькі хвілінку пабалела, і ўсё. Яна працягнула яму здаровую руку, і ён дапамог ёй устаць. Твар яе паружавеў, ёй зрабілася відавочна лягчэй.

— Нічога, — паўтарыла яна. — Толькі трошкі ўдарыла руку. Дзякуй, таварыш!

І яна хуценька пайшла далей, быццам і сапраўды нічога не здарылася. Увесь выпадак заняў не болей за паўхвіліны. Не выстаўляць сваіх пачуццяў напаказ стала ўжо інстынктыўнай звычкай, тым болей што яны ўвесь гэты час знаходзіліся перад самым тэлеглядам. І ўсё ж Ўінстану было вельмі цяжка прыхаваць сваё раптоўнае здзіўленне, бо за дзве ці тры секунды, пакуль ён дапамагаў дзяўчыне ўстаць, яна паспела незаўважна ўсунуць яму нешта ў руку. Безумоўна, яна зрабіла гэта наўмысна. Гэта было нешта маленькае і пляскатае. Праходзячы праз дзверы ў прыбіральню, ён схаваў прадмет у кішэню і цяпер абмацваў яго кончыкамі пальцаў. Гэта быў кавалак паперы, складзены квадрацікам.

Стоячы перад пісуарам, ён здолеў разгарнуць цыдулку ў кішэні. Вядома, там нейкае паведамленне. На нейкі момант яго ахапіла жаданне зайсці ў кабіну і там яго прачытаць. Але ён добра ведаў, што гэта было б страшэннае глупства. Тут хутчэй, чым дзе ў іншым месцы, можна было быць пэўным, што ўвесь час за табою сочаць тэлегляды.

Ён вярнуўся ў сваю нішу, сеў, нядбайна кінуў паперку на стол да кучы з іншымі, надзеў акуляры і прысунуў да сябе мовапіс. «Пяць хвілін, — сказаў ён сабе, — як найменей пяць хвілін!» Сэрца ў грудзях стукала, як молат. На шчасце, ён выконваў цяпер звычайную нудлівую працу — выпраўленне доўгага спісу лічбаў, — што не патрабавала асаблівае засяроджанасці.

Што б ні было напісана ў цыдулцы, яно мела нейкае палітычнае значэнне. Наколькі ён мог прадбачыць, існавала дзве магчымасці. Першая і найбольш верагодная: дзяўчына агент Паліцыі Думак, чаго ён і баяўся. Ён не ведаў, чаму Паліцыя Думак перадае свае пасланні менавіта такім спосабам, але, можа, на гэта меліся нейкія падставы. Тэкст цыдулкі мог быць пагрозай, выклікам, загадам аб самагубстве, а магчыма, і нейкай пасткай. Але была яшчэ адна, амаль неверагодная магчымасць, думка пра якую не давала спакою Ўінстану, хоць ён і стараўся выгнаць яе з галавы. А што, калі гэтае пасланне было не ад Паліцыі Думак, а ад нейкай падпольнай арганізацыі? Можа, тое самае Братэрства ўсё ж існуе! Можа, дзяўчына да яго належыць! Без сумнення, думка была абсурдная, але яна адразу прыйшла яму ў галаву, у той самы момант, як ён адчуў у руцэ паперку. Толькі праз некалькі хвілін яму ў галаву прыйшло іншае, больш верагоднае тлумачэнне. Нават цяпер, хоць розум і падказваў яму, што гэтае пасланне напэўна азначае для яго смерць, ён усё ж не хацеў у гэта верыць і чапляўся за неразумную надзею. Сэрца шалёна білася, і ён упарта змагаўся з трымценнем у голасе, мармычучы лічбы ў мовапіс.

Ён скруціў стос апрацаваных папер трубкай і ўсунуў іх у пнеўматычную пошту. Прайшло ўжо восем хвілін. Ён паправіў акуляры на носе, уздыхнуў і падсунуў да сябе наступны пачак паперы, на якім зверху ляжала цыдулка. Ён разгладзіў яе. На ёй вялікімі нязграбнымі літарамі было напісана:

Я цябе кахаю.

Некалькі секунд ён быў такі агаломшаны, што не здолеў адразу кінуць небяспечную паперку ў дзіру памяці. Калі ён урэшце гэта зрабіў, ён — хоць і ведаў вельмі добра, як небяспечна было выявіць залішнюю цікаўнасць, — не мог пераадолець спакусы яшчэ раз перачытаць напісанае, каб упэўніцца, што гэтыя словы сапраўды стаялі там.

Поделиться:
Популярные книги

Ученичество. Книга 2

Понарошку Евгений
2. Государственный маг
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученичество. Книга 2

Император поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
6. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Император поневоле

Лорд Системы 7

Токсик Саша
7. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 7

Целитель. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Целитель
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Целитель. Книга вторая

Темный Патриарх Светлого Рода 3

Лисицин Евгений
3. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода 3

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Не грози Дубровскому! Том Х

Панарин Антон
10. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том Х

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Хочу тебя навсегда

Джокер Ольга
2. Люби меня
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Хочу тебя навсегда

СД. Том 15

Клеванский Кирилл Сергеевич
15. Сердце дракона
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
6.14
рейтинг книги
СД. Том 15

Смерть может танцевать 3

Вальтер Макс
3. Безликий
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Смерть может танцевать 3