Чтение онлайн

на главную

Жанры

Оруэлл Джордж

Шрифт:

— Я вас прыстойна папрасіў, што, не? — казаў стары, ваяўніча распростваючы плечы. — А вы кажаце, што ў вашым няшчасным будане няма куфля ў адну пінту?

— А што за трасца гэтая пінта? — пытаўся бармэн і нахіляўся цераз стойку, абапіраючыся на яе кончыкамі пальцаў.

— Паглядзіце на яго! Лічыць сябе бармэнам, а сам не ведае, што такое пінта! Пінта — гэта палова кварты, а чатыры кварты — гэта галон. Можа, яшчэ навучыць цябе чытаць?

— Ніколі ў жыцці не чуў, — рэзка адказаў бармэн. — Літр і паўлітра — усё, чым мы мераем. Вунь куфлі на паліцы.

— А я хачу пінту, — упарта паўтараў стары. — Гэтак жа вы можаце мне наліць і адну пінту. Калі я быў малады, мы гэтых дурных літраў не ведалі.

— Калі вы былі малады,

мы ўсе яшчэ жылі на дрэвах, — сказаў бармэн, скоса паглядзеўшы на кліентаў.

Пачуўся выбух смеху, і збянтэжанасць, выкліканая Ўінстанавым прыходам, здавалася, рассеялася. Парослы белай шчэццю твар старога злёгку пачырванеў. Мармычучы нешта сабе пад нос, ён павярнуўся ад стойкі і наткнуўся на Ўінстана. Той асцярожна ўзяў яго пад руку.

— Ці магу я вас запрасіць выпіць са мной? — спытаўся ён.

— Вы джэнтльмен, — адказаў стары і зноў расправіў плечы. Здавалася, ён не заўважыў Ўінстанавага сіняга камбінезона. — Адну пінту! — крыкнуў ён ваяўніча бармэну. — Адну пінту светлага.

Бармэн наліў два паўлітры цёмна-бурага піва ў тоўстыя куфлі, якія ён папаласкаў у цэбры пад стойкай. Піва было адзіным напоем, які можна было атрымаць у пролаўскіх шынках. Пролам не дазвалялася піць джын, хоць на практыцы яны даволі лёгка маглі яго здабыць. Кіданне дроцікаў зноў было ў разгары, а група людзей каля стойкі пачала абмяркоўваць вынікі розыгрышу Латарэі. Пра Ўінстана на нейкі час забыліся. Пад акном стаяў маленькі столік, дзе ён і стары маглі спакойна пагаварыць, не баючыся, што іх падслухаюць. Гэта было надзвычай небяспечна, але, ва ўсялякім разе, у зале не было тэлегляда. У гэтым Ўінстан упэўніўся адразу, як толькі ўвайшоў.

— Ён мог спакойна наліць мне адну пінту, — бурчаў стары, займаючы месца за столікам. — Гэтага мне будзе замала. А цэлы літр — замнога. Будзе ціснуць мне на мачавы пузыр. Не кажучы ўжо пра цану.

— З таго часу, як вы былі малады, шмат чаго, напэўна, змянілася, — сказаў Ўінстан, нібы прымерваючыся.

Позірк пабляклых блакітных вачэй старога перайшоў ад круга для кідання дроцікаў да стойкі, ад стойкі да дзвярэй з надпісам «М», быццам гаворка ішла пра змены, што адбыліся ў шынку.

— Піва было лепшае, — урэшце сказаў ён. — І таннейшае! Калі я быў малады, піва каштавала — мы называлі яго «светлае» — чатыры пенсы за пінту. Гэта было недзе перад вайной.

— Перад якой вайной? — спытаўся Ўінстан.

— Вайна ёсць вайна, — неяк незразумела адказаў стары.

Ён падняў куфаль, яго плечы зноў выпрасталіся.

— Ваша здароўе!

Востры кадык на схуднелай шыі старога незвычайна рэзка таргануўся, і піва знікла. Ўінстан схадзіў да стойкі і вярнуўся з яшчэ двума паўлітрамі. Здаецца, стары забыўся пра свае перасцярогі што да цэлага літра.

— Вы значна старэйшы за мяне, — сказаў Ўінстан. — Калі я нарадзіўся, вы былі ўжо дарослым чалавекам. Вы яшчэ памятаеце старыя, дарэвалюцыйныя часы. Людзі майго веку, па сутнасці, нічога пра тыя часы не ведаюць. Мы можам толькі прачытаць пра іх у кнігах, але там можа быць няпраўда. Я б хацеў пачуць, што вы пра гэта думаеце. Падручнікі гісторыі сцвярджаюць, што жыццё да Рэвалюцыі было зусім іншае, чым цяпер. Тады панаваў жахлівы прыгнёт, несправядлівасць, беднасць — горш, чым мы сабе можам уявіць. Тут, у Лондане, большасць людзей ад нараджэння да смерці ніколі не елі ўдосыць. Палова з іх не мела нават чаравікаў на нагах. Яны працавалі дванаццаць гадзін на дзень, кідалі школу ў дзевяць гадоў, спалі па дзесяцёра ў адным пакоі. І ў той самы час былі таксама некаторыя, іх было зусім мала — усяго пару тысяч, іх называлі капіталістамі — што былі багатыя і магутныя. Яны мелі ўсё, што толькі можна было мець. Яны жылі ў вялікіх шыкоўных дамах, мелі па трыццаць слуг, ездзілі на аўтамабілях і на чацвёрках коней, пілі шампанскае, насілі цыліндры…

Твар старога раптам прасвятліўся.

— Цыліндры! — паўтарыў ён. — Дзіўна, што вы згадалі пра гэта. Учора я таксама думаў пра цыліндры, не ведаю чаму. Я якраз думаў — во ўжо колькі гадоў я не бачыў ніводнага цыліндра. Болей няма, ага. Апошні раз я надзяваў цыліндр, гэта было, як хавалі маю швагерку. Гэта было… не, ужо не помню, мо ўжо гадоў пяцьдзесят таму. Вядома ж, я яго браў напракат, самі разумееце.

— Цыліндры — гэта не так важна, — цярпліва працягваў Ўінстан. — Пытанне ў тым, што гэтыя капіталісты — ды яшчэ трохі суддзяў і святароў, што жылі за іх кошт, — былі гаспадарамі зямлі. Усё існавала для іх. Вы, звычайныя людзі, працоўныя, былі ў іх за рабоў. Яны маглі зрабіць з вамі ўсё, што хацелі. Яны маглі адправіць вас у Канаду, як жывёлу. Яны маглі спаць з вашымі дочкамі, каб хацелі. Яны маглі загадаць адхвастаць вас нечым, што звалася «дзевяціхвосты кот». Мінаючы іх, вы мусілі здымаць шапку. Усе капіталісты хадзілі паўсюль з хеўрай лёкаяў, якія…

Твар у старога засвяціўся зноў.

— Лёкаі, — сказаў ён. — Вось слова, якое я не чуў ужо так даўно. Лёкаі! Адразу прыгадваюцца даўнія часы, ну так! Памятаю, як… колькі ж гэта гадоў ужо? а, не ведаю. Часам я хадзіў у Гайд-парк вечарамі ў нядзелю, паслухаць, як там гавораць. Армія збаўлення, рыма-католікі, жыды, індусы. Каго толькі не было. Быў там адзін, імя я ўжо не помню, але ж добры прамоўца, надта прыгожа казаў! «Лёкаі! — казаў. — Лёкаі буржуазіі! Паслугачы кіраўнічае клясы!» «Паразіты», — таксама казаў. А яшчэ: «Гіены!»» Во, як ён іх называў. Вядома ж, гэта ён казаў пра лейбарыстаў.

Ўінстану здавалася, што ён гуляе ў сапсаваны тэлефон.

— Папраўдзе, я хацеў бы ведаць вось што… — сказаў ён. — Ці вы думаеце, што цяпер болей свабоды, чым тады? Ці вас болей лічаць цяпер за чалавека? У старыя часы багатыя людзі, людзі, што кіравалі…

У галаве ў старога бліснуў успамін.

— Палата Лордаў, — падказаў ён.

— Палата Лордаў, калі хочаце. Вось што я хачу спытаць: ці тыя людзі маглі лічыць вас ніжэйшымі за сябе толькі таму, што яны былі багатыя, а вы бедныя? Ці праўда, напрыклад, што вы мусілі іх называць «сэр» і здымаць шапку, калі сустракаліся з імі?

Стары глыбока задумаўся. Ён выпіў амаль чвэрць свайго піва і тады сказаў:

— Так. Яны любілі, каб з імі віталіся. Гэта паказвала павагу. Я гэтага не любіў, але таксама гэтак рабіў, даволі часта. Так было трэба, напэўна.

— Ці было звычайным, — я паўтараю толькі тое, пра што прачытаў у падручніках, — ці было звычайным, што гэтыя людзі і іх слугі спіхвалі вас з ходніка ў канаву?

— Адзін такі піхнуў мяне аднойчы, — сказаў стары. — Помню, быццам учора было. Быў вечар, якраз была Рэгата. Пад час тых рэгатных вечароў заўсёды было тлумна, і во я натыкаюся на нейкага маладзёна на праспекце Шэфтсберы. Такі шыкоўны быў. Кашуля, цыліндр, чорны гарнітур. Хістаўся ў бакі, дык я і наткнуўся на яго, не заўважыў. Ён кажа: «Што, не бачыш, куды ідзеш, га?» Я кажу: «А вы што, купілі гэты сраны тратуар?» Ён кажа: «Я табе адкручу галаву, калі будзеш са мной так гаварыць». Я кажу: «Вы п'яны, я вас пакладу праз паўхвіліны!» І вы не паверыце, ён паклаў мне руку на грудзі і гэтак піхнуў, што я ледзь не зваліўся пад колы аўтобуса. Але тады я быў яшчэ малады і мог бы яго адлупцаваць як след, але…

Ўінстана ахапіла пачуццё бездапаможнасці. Памяць старога была грудай дэталяў. Так можна было распытваць яго цэлы дзень і не атрымаць ніякай важнай інфармацыі. Партыйныя падручнікі па гісторыі маглі быць у нейкай ступені слушныя. Яны маглі быць нават цалкам слушныя. Ён зрабіў апошнюю спробу.

— Можа, я не так ясна выказаўся, — сказаў ён. — Вось што я хачу сказаць. Вы пражылі доўгае жыццё. Больш за палову жыцця вы жылі да Рэвалюцыі. У 1925 годзе, напрыклад, вы ўжо былі дарослы. Ці не маглі б вы сказаць, грунтуючыся на ўспамінах, што жыццё ў 1925 годзе было лепшае, чым цяпер? Ці яно было горшае? Калі б вы маглі выбраць, дзе б вы хацелі жыць: у тых часах або цяпер?

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том VII

Панарин Антон
7. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том VII

Дайте поспать! Том II

Матисов Павел
2. Вечный Сон
Фантастика:
фэнтези
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Дайте поспать! Том II

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Проклятый Лекарь. Род II

Скабер Артемий
2. Каратель
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Проклятый Лекарь. Род II

В теле пацана

Павлов Игорь Васильевич
1. Великое плато Вита
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
В теле пацана

Сумеречный Стрелок 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 3

Лорд Системы 3

Токсик Саша
3. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Лорд Системы 3

Совок 11

Агарев Вадим
11. Совок
Фантастика:
попаданцы
7.50
рейтинг книги
Совок 11

Аномалия

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Аномалия

На границе империй. Том 7. Часть 2

INDIGO
8. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
6.13
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 2

Попаданка в Измену или замуж за дракона

Жарова Анита
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Попаданка в Измену или замуж за дракона

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX